Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока




НазваМэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока
Дата канвертавання28.11.2012
Памер33.37 Kb.
ТыпУрок
МЭТА: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных і пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным і пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў.


ТЫП УРОКА: Развіццё звязнай мовы вучняў, камбінаваны.


ТЭХНАЛОГІЯ: Развіццё крытычнага мыслення—парк-школа—праектная.


ФОРМА: Вяртушка.


АБСТАЛЯВАННЕ: Карткі з надпісамі: дакладчыкі, аптымісты, песімісты, рэалісты, эксперты; схема парк-школы, магнітафон і аўдыязапіс класічнай музыкі--М.Агінскі “Развітанне з радзімай “; камп’ютэрныя копіі карцін С.Жукоўскага “Настурцыі” і “Лясная дарога”, зборнік Е.Вароніча “Палескія санеты”і вянок санетаў М.Антаноўскага “Пушча”.


ЛІТАРАТУРА: Настаўніцкія інавацыі. Метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №2і3/Гдыня 2005;

С.І.Заір-Бек, І.В.Мушынская. Развіццё крытычнага мыслення на ўроку;

С.В.Кульневіч, Т.П.Лакацэніна. Сучасны ўрок, частка 2.


ХОД УРОКА:


I.Арганізацыйны момант:

Настаўнік вітаецца, прапануе ўзяцца за рукі і пажадаць адзін аднаму добрага здароўя і поспехаў у працы.


II.Паведамленне тэмы і мэты ўрока.


III.Праца над тэмай урока:

1)Слова настаўніка: ён звяртаецца да дошкі і чытае эпіграф:

Сваёй я формы не змяняю.

Заўсёды я абазначаю

Прымету дзеяння і стану—

Як з дзеясловам побач стану,

А як з прыметнікам—то гэта

Ўжо будзе якасці прымета.

- Вы напэўна ўжо здагадаліся, што размова пойдзе сёння пра прыслоўе. Так як у нас урок развіцця мовы, то скажыце, якія дзве формы мае сучасная літаратурная мова?(Вусную і пісьмовую—адказы дзяцей).Мы будзем гаварыць пра прыслоўе як моўную адзінку і пра сувязь яго з іншымі відамі мастацтва: літаратурай, жывапісам, музыкай, тэатрам.(Настаўнік прымацоўвае таблічкі з назвамі відаў мастацтва да дошкі (схема прыкладваецца) і працягвае ўрок)

-Унас атрымалася кола, а кола мае непасрэдныя адносіны да парка. Так, сёння ў нас на ўроку парк-школа.І мы яшчэ на мінулым уроку аб’ядналіся ў 5 вольных студый, згодна прапанаваных заданняў:


1.Студыя мовы,

2.Студыя літаратуры,

3.Студыя жывапісу,

4.Студыя музыкі,

5.Студыя тэатральная.


- Але вы, як студыйцы, павінны яшчэ адначасова пабываць у ролі не толькі дакладчыкаў, абараняючы свае працы, але і ў ролі аптымістаў, песімістаў, рэалістаў і экспертаў, калі свае працы абараняюць іншыя студыі (карткі з надпісамі роляў стаяць на партах і мяняюцца пасля таго, як мяняюцца дакладчыкі па метадзе “Вяртушка” ). Выступаючы ў розных ролях, вы павінны ў сваіх вусных выказваннях ужываць прыслоўі, засяродзіўшы ўвагу на ўказанне ролі прыслоўяў у пісьмовых паведамленнях, творчых працах студыйцаў.

2) Абарона праектаў сяброў студыі мовы (яны выступаюць у ролі дакладчыкаў). Моваведы падрыхтавалі слоўнікі пыслоўяў-сінонімаў, прыслоўяў-антонімаў, прыслоўяў-фразеалагізмаў, а таксама таблічку злітнага, раздзельнага і дэфіснага напісання прыслоўяў.(Абмеркаванне прац па метадзе “Вяртушка”пасля кожнай часткі абароны праекта) .

3)Абарона праектаў сяброў студыі літаратараў.Яны выступаюць з даследаваннямі прыслоўяў у зборніку вершаў “Палескія санеты” Е.Вароніча і робяць заключэнне аб іх ужыванні, а таксама з даследаваннямі вянка санетаў М.Антаноўскага “Пушча” (дадаткі прыкладваюцца).

4) Абарона праектаў сяброў студыі жывапісу.Яны прадставілі творчыя працы -- сачыненні-апісанні карцін нашага славутага земляка са Стараволі Станіслава Жукоўскага “Настурцыі” і “Лясная дарога”, а таксама паведамленне пра самога мастака з ужываннем прыслоўяў.

5)Абарона праектаў сяброў студыі музыкі. Студыйцы прадставілі для абмеркавання паланез Агінскага “Развітанне з радзімай”, які прагучаў у класе, сачыненне-апісанне музыкі, паведамленне пра Агінскага і яго знакаміты паланез таксама з уключэннем у творчыя працы прыслоўяў.

6)Абарона праектаў сяброў тэатральнай студыі.Вучні разыгралі невялічкую інсцэніроўку са студэнцкага жыцця з ужываннем прыслоўяў у гутарковым стылі і паведамленне аб ролі прыслоўяў у ім.


IV.РЭФЛЕКСІЯ: Што новага вы даведаліся на сённяшнім уроку? Якое адкрыццё для сябе вы зрабілі?


V.Падвядзенне вынікаў урока: заключнае слова настаўніка аб уменнях і навыках вучняў, набытых на ўроку, уменні працаваць у групе, выказваць крытычныя меркаванні у адрас сваіх сяброў; выстаўленне адзнак пасля абмеркавання з групамі, словы падзякі вучням за добрую падрыхтоўку і за цікавыя адкрыцці, а таксама гасцям , што прысутнічалі на ўроку.


VI.Дамашняе заданне: падрыхтавацца да тэставай работы, дапрацаваць і аформіць творчыя працы.


Настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Жаўнярчук Ларыса Васільеўна

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconІІ. Работа над матэрыялам па тэме ўрока. Настаўнік
Падагульніць I сiстэматызаваць веды вучняў па тэме “Прыслоўе”; замацаваць уменні вылучаць прыслоўі ў тэксце, утвараць прыслоўі, формы...

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconТэма: Урок- абагульненне па тэме "Простая мова" Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconДзяржаўная установа адукацыі
Задачы: выклікаць цікавасць вучняў да вывучэння беларускіх народных казак, праверыць веды вучняў, ІХ уменне чытаць І размаўляць на...

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconУрок развіцця мовы: «У сына» (паводле заключнай сцэны апавядання Змітрака Бядулі «На каляды к сыну»)
Мэта ўрока: фарміраваць уменне рабіць інсцэніроўку па ўрыўку з эпічнага твора (вызначаць дзейных асоб І выканаўцаў, прадумаць мізансцэны,...

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconПраект праблема:"Ахова І фармаванне здароўя вучняў". Мэта
Мэта: стварыць неабходныя ўмовы для напісання праекта па тэме “Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне...

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconМэта ўрока: развіваць І ўдасканальваць уменне вучняў успрымаць драматычны твор, працягваць назіранні за раскрыццём характараў герояў; развіваць уменне вучняў з
Вывад: Несцерка ў гэтай карціне раскрывае сваю фантазію, кемлівасць, знаходлівасць, прапаноўва­ючы шкаляру Самахвальскаму стаць каралём....

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconТэма: прыметнікі з суфіксамі ацэнкі, сфера ІХ ужывання І правапіс. Мэта
Спрыяць засваенню школьнікамі правапісу вытворных прыметнікаў. Развіваць уменні бачыць ацэначныя прыметнікі ў тэксце, вызначаць ІХ...

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconФакультатыў «Грані слова: ад гука да сказа», V клас
«Фразеалагізмы», выпрацоўваць уменне знаходзіць фразеалагізмы у тэксце, тлумачыць ІХ значэнне, падбіраць да слоў І словазлучэнняў...

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconРазвіваць творчыя здольнасці вучняў, уменне трымацца на сцэне, уваходзіць у ролю
Сына Бога ў мультфільмах ці фільмах. І тады людзі прыдумалі лялечны тэатр, які назвалі ў гонар горада Віфліема ці Батлеема, дзе нарадзіўся...

Мэта: Стварыць сітуацыю творчасці, выявіць ролю прыслоўяў у вусных І пісьмовых выказваннях вучняў; выпрацоўваць уменне выкарыстоўваць прыслоўі ў вусным І пісьмовым маўленні, развіваць крытычнае мысленне, творчыя здольнасці вучняў. Тып урока iconНовы Год спяшаецца ў госці Мэты
Мэты: пазнаёміць з гісторыяй паходжання свята, традыцыямі яго святкавання ў розных краінах свету; развіваць творчыя здольнасці І...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка