Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права




НазваБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Дата канвертавання28.11.2012
Памер50.41 Kb.
ТыпДокументы


БЕЛОРУССКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ СЕЛЬСКОХОЗЯЙСТВЕННАЯ АКАДЕМИЯ


ФАКУЛЬТЕТ БИЗНЕСА И ПРАВА


индивидуальный зачет


ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ПРАВА І ДЗЯРЖАВЫ

РАЗВIЦЦЁ МЯСЦОВАГА САМАКIРАВАННЯ У ВЯЛIКIМ КНЯСТВЕ ЛIТОУСКIМ


НИКОЛАЕВА ЮЛИЯ МИХАЙЛОВНА, 3 курс дневное отделение

8 033 626 61 68


ГОРКИ 2008

Развіцце мясцовага самакіравання ў Вялікім княстве Літоўскім


Гісторыя дзяржавы і права як навуковая дысцыпліна з’яуляецца арганічнай часткай агульнай гісторыі народа, яго культуры, гэта навука аб жыцці і дзейнасці людзей у грамадстве і дзяржаве. Гісторыя Вялікага княства Літоускага прайшла доўгі шлях развіцця на працягу стагодзяў. Само ўзнікннне Вялікага княства Літоускага мела свае асаблівасті і ўмовы. Аднак зараз гаворка пойдзе пра развіццё мясцовага самакіравання ў Вялікім княстве Літоўскім.

Мясцовыя органы улады ў ВКЛ на працягу XIV – першай паловы XVI ст. валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэнні ўсіх мясцовых спраў і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваей дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нарматыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам або актамі мясцовай адміністрацыі. Ваяводствы Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, а таксама шмат якія паветы і воласці мелі спецыяльныя граматы, у якіх былі замацаваны іх правы. Акрамя таго, асобнае ўпраўленне было арганізавана ў гарадах і ў прыватных уладаннях феадалаў. Усё гэта параджала разнастайнасць мясцовых органаў і адрозненне паўнамоцтваў нават у аднатыпных органах. Разам з тым усе яны валодалі і некаторымі агульнымі прыкметамі [1,с 108].

Галоўнай асобай у сістэме мясцовых органаў быў ваявода, які ўзначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і у значнай ступені судовыя органы на тэрыторыі ваяводства. Ваявода - буйны феадал з ураджэнцаў ВКЛ - пажьщцева прызначаўся вялікім князем і Радай. Бліжэйшым памочнікам ваяводы быў кашталян, які ўзначальваў войска галоўнага замка і апалчэнне.

Ключнік адказваў за спагнанне падаткаў і чыншу, гараднічы быў камендантам замка, лоўчы і ляснічы наглядалі за ляснымі і паляўнічымі угодзямі.

Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў стараста, які так­сама прызначаўся вялікім князем і Радай з ліку буйных феадалаў. Намеснікам яго быў падстараста. Паўнамоцтвы старасты былі блізкія да паўнамоцтваў ваяводы, у тым ліку і ў галіне правасуддзя. Памочнікам старасты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сойміка.

Ніжэйшым звяном у сістэме мясцовага кіравання (на узроўні воласці) былі дзяржаўцы - кіраўнікі дзяржауных і вялікакняжацкіх маёнткаў. Да XV ст. дзяржауцы называліся цівунамі. Яны мелі права вяршьщь суд над усімі простымі людзьмі, якія жылі на падначаленай ім тэрыторыі. Гэтак жа, як ваяводы і старасты, дзяржаўцы неслі адказнасць за сваю дзейнасць перад урадам. Памочнікамі дзяржаўцаў бьілі сельскія войты, якія сачылі за падтрыманнем парадку ў селах і выкананнем феадальных павіннасцей сялянамі. У мясцовасцях, дзе жьілі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў ці маёнт­каў, дзейнічалі органы сялянскага самакіравання і выбраныя імі старцы [2, с 53].

Такім чынам, можна зрабіць вывад, што мясцовае самакіраванне ў ВКЛ было прадстаўлена мясцовымі органамі ўлады, якія валадалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэнні мясцовых спраў і мала залежалі ад цэнтральных органаў.

Органы мясцовага кіравання і самакіравання у гарадах, якія рэгулявалі жыццядзейнасць карпацый мяшчан, значна адрозніваліся ад другіх мясцовых органаў улады на месцах. Па арганізацыі кіравання і характары залежнасці ад вышэйшых органаў улады гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на магдэбургскае права, і тыя, якія іх не мелі. Гарады, якія атрымалі пывілеі, выключаліся з адміністрацыі ваявод і старастаў, у іх утварыліся органы гарадскога кіравання (магістрат) у спалучэнні з некаторымі элементамі самакіравання.

У магістрат (Раду) уваходзілі войт, бурмістры, радцы і лаўнікі. Войт стаяў на чале гарадской адміністрацыі і суда, прызначаўся на гэтую пасаду ўрадам з ліку феадалаў, або гараджан і ажыццяўляў правосудзе сумесна з сябрамі гарадской Рады і лаўнікамі (засядацелямі). Войт мог прызначыць сабе намесніка – лент-войта. Помочнікам войта па кіраванні справамі ў горадзе былі бурмістры, якія прызначаліся аба зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской Рады. Бурмістры ў асноўным вырашалі бягучыя справы па гарадскому кіраванню: пытанні гандлю, рамяства, гарадскога добраўпарадкавання.

Гарадская рада ў большасці гарадоў складалася прыкладна з 6 – 20 чалавек. У адных гарадах Рада выбіралася мышчанамі, у другіх – сам войт камплектаваў Раду. Як правіла, у Раду ўваходзілі найбольш багатыя купцы, цэхмістры – кіраўнікі рамесных цэхаў і багатыя майстры-рамеснікі. Гарадская Рада вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, кіравала патаннямі добраўпарадкавння і ўтрымання ў баявой гатаўнасці абарончых збудаванняў, выносіла рашэнні аб зборы з насельніства неабходных сродкаў на гарадскія патрэбы, ажыцяўляла кантроль за іх расходаваннем, члены гарадской Рады ўдзельнічалі ў ажыцяўленні правасуддзя сумесна з войтам або бурмістрамі [1, с 113].

У вырашэнні агульнагарадскіх спраў істотнае значэнне, побач з указаннымі органамі, працягвалі захоўваць агульныя сходы мяшчан – соймы, веча і копы.

Падводзячы вынік разгляду структуры і характару дзейнасці мясцовых органаў улады, неабходна адзначыць, што на ўсе больш ці меньш важныя і даходныя дзяржаўныя пасады маглі прызначацца толькі феадалы-шляхцічы хрысціянскай веры і ўражэнцы Вялікага княства Літоўскага. Мясцовыя органы ўлады і кіравання будаваліся ў адпаведнасці з іх адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Саслоўна-прадстаўнічымі органамі мясцовай улады выступалі павятовыя і ваяводскія соймікі. У іх удзельнічалі ўсе землеўласнікі павета ці ваяводства. Што датычыцца органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў гарадах, то яны значна адрозніваліся ад другіх мясцовых органаў улады на месцах. Па агранізацыі кіравання і характары залежнасці ад вышэйшых органаў улады гарады падзяляліся на тыя, якія мелі спецыяльныя граматы (прывілеі) на магдэбурскае права, і тыя, якіх іх не мелі.


Пералік выкарастаннных крыніц:

1. Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржава і права Беларусі. – Мн.: Універсітэцкае, 1992. – 270 с.

2. Вішнеускі А. Ф., Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. – Мн.: «Экаперспектыва», 2000. – 319 с.

3. Ковкель И. И., Ярмусик Э. С. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. – Мн.: «Аверсэв», 2000. – 592 с.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Нфармацыйна – прававыя рэсурсы ў рэспубліцы беларусь: сучасны стан І перспектывы развіцця

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Дзяржаўная прылада І адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне вкл склалася не адразу, а па меры фармавання самога дзяржавы

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Для таго, каб непасрэдна перайсці да разгляду акрэсленай тэмы варта ахарактарызаваць існасць парламентарызма

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Што падзяліла Вялікае княства Літоускае на ваяводствы (акрамя існаваушых раней уводзіліся І новыя), паветы І воласці

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Горад вызваляўся з-пад улады мясцовай адміністрацыі, меў уласны суд І вызначаныя палёгкі, напрыклад, права на правядзенне кірмашоў,...

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Нягледзячы на значныя змены ў сістзме мясцовых дзяржауных органаў, ІХ дзейнасць не падвяргалася карэннай перабудове. Па-ранейшаму...

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Аднак гэты працэс працякае нядосыць эфектыўна, у першую чаргу з-за няпоўнай прапрацоўкі навукова абгрунтаванай канцэпцыі кадыфікацыі...

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Права на існаванне маюць розныя класіфікатары, якія дапамагаюць здяйсняць поўны І даставерны пошук інфармацыі. Кожны класіфікатар...

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
У ім выяўляюцца асаблівасці гістарычнага развіцця дзяржаў, грамадскага І дзяржаўнага быцця кожнай пэўнай краіны, нацыянальных традыцый,...

Белорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Менавіта ад працы парламентаў, ІХ эфектыўнасці І мэтанакіраванай дзейнасці шмат у чым залежыць якія ў дзяржаве будуць святкаваць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка