Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел




НазваТурыстычнае агенцтва Бірс Трэвел
Дата канвертавання28.11.2012
Памер28.03 Kb.
ТыпДокументы


Турыстычнае агенцтва «Бірс Трэвел”


вул. Герцена 10-102

Мінск 220030 БЕЛАРУСЬ

тэл. (029)7003070, (044) 7003077

grandbears@mail.by

(017) 3212433, 3212435

Запрашаем Вас на анімацыйную экскурсію «Вяселле Ягайлы»

ў Лідскі замак

Фармат паказу: “Гістарычная рэканструкцыя”



У кошт уваходзіць:


  1. Праезд аўтобусам;

  2. Экскурсійнае абслугоўванне на маршруце;

  3. Аглядная экскурсія па горадзе Ліда (касцёл Узвышэння Святога Крыжа XVІІІ ст., царква Святога Міхаіла Арханёла і кляштар піяраў XVІІІ ст.);

  4. Экскурсія па "Замку Гедыміна" (вакол замка і ў замкавым двары) з наведваннем вежы і баявой галерэі;

  5. Сярэднявечнае частаванне у замкавай вежы (мачанка, бліны, сала, хлеб, напоі);

  6. Сярэднявечныя iнтэрактыўныя гульні з турыстамі на пляцоўках:

  • Стральба з лука;

  • Стральба з катапульты;

  • Бойкi на мячах с рыцарам;

  • Сярэднявечныя гульні: “серсо”, “ладзейня”.


Кошт: па запыце


Невялічкая гістарыяная даведка

Датай узнікнення Ліды лічаць 1323 год – пачатак узвядзення Лідскага замка, вакол якога паступова вырас горад. Будоўля Лідскага замку, дарэчы - аднаго з самых вялікіх на тэрыторыі сучаснай Беларусі (памеры замкавага двара прыкладна 80х80 м.) прыпадае на XIV ст. У тыя часы Вялікім князем Літоўскім быў князь Гедымін, які ўвайшоў ў гісторыю, як таленавіты ваяр з крыжакамі. Лідскі замак ўяўляе сабой велічную пабудову, якая ўражвае сваімі памерамі і сваёй прыгажосцю. Вас чакае вельмі цікавая экскурсія з элементамі гістарычнай рэканструкцыі.

Пасля смерці трэцяй Ягайлавай жонкі, Альжбэты Граноўскай, Жыгімонт I павеў перамовы з каралём пра ягоны шлюб з чэшскай каралевай Офкай. Вітаўт, Вялікі князь Літоўскі, які ўсё часцей умешваўся ва ўнутраныя справы Каралеўства Польскага, успрацівіўся гэтаму шлюбу і шукаў магчымасці адгаварыць Ягайлу ад жаніцьбы з чэшскай каралевай. Лепш за словы тут дзейнічае чароўны позірк прыгажуні.

У адзін з прыездаў Ягайлы на радзіму, яны з Вітаўтам наведалі ў Друцку князя Сымона Дзмітрыевіча. Тут і ўбачыў кароль дзвюх яго пляменніц – Васілісу і Соф'ю – дачок князя Андрэя Гальшанскага. Усхвалявалася Ягайлава сэрца ад прыгажосці юных князёўнаў. Пасля абеду кароль папрасіў Вітаўта: "Было ў мяне ўжо тры жонкі – дзве полькі і трэцяя немка, а нашчадкаў яны мне не далі. Цяпер прашу цябе, высватай мне ў князя Гальшанскага малодшую, Соф'ю, яна з роду літоўскага, і, можа, Бог дасць мне нашчадкаў". Вітаўт з ахвотаю выканаў братаву прапанову. Пасля невялікіх перамоў 24 сакавіка 1422 года ў Наваградку, у Фарным касцёле, які зафундаваў на свяцілішчы Перуна Вітаўт, Ягайла абвянчаўся з малодшай – Соф'яй Гальшанскай.

Маладыя і госці ўжо не першы дзень за сталом і, едучы з вянчання ў Наваградку на каранацыю Соф'і у Кракаў, завіталі ў Лідскі замак. Тут іх віншавала ўся навакольная шляхта, а таксама госці з іншых зямель…


У аснову пакладзены рэальныя гістарычныя падзеі.

Падзеі адбываюцца ў сценах Лідзкага замка вясной 1422 года.


Дзеючыя асобы:


Кароль Ягайла. Немалады, стомлены жыццем, але яшчэ моцны мужчына.

Соф'я Гальшанская. 17-гадовая нявеста.

Сямён Гальшанскі Люты. Князь, хрышчоны бацька і дзядзька нявесты.

Маршалак. Вядзе вяселле.

Рыла з Ліды. Ліцвінскі рыцар. Асоба, прыбліжаная да караля.

Збыслаў з Пшэмысля. Рыцар з Каралеўства Польскага.

Варажэя. Мечнік. Вязень. Стражнік. Госці.


Працягласць паказу да 35 хвілін. Склад аніматарскай групы – не менш 8 чалавек. Агучванне – жывы гук (2-6 выканаўцаў).

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел iconТурыстычнае агенцтва Бірс Трэвел
Аглядная экскурсія па горадзе Ліда (касцёл Узвышэння Святога Крыжа XVІІІ ст., царква Святога Міхаіла Арханёла І кляштар піяраў XVІІІ...

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел iconОоо компания «Сатка-Трэвел» Группа компаний «Сатка Трэвел» является
Приоритетным направлением является организация на территории Челябинской области комфортного отдыха, корпоративных программ, а также...

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел iconДзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных выданьняў павінны
Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта паведамляе, што, паводле міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча, інтэрнэт-вэрсіі пэрыядычных...

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел iconПрыватнае турыстычнае частное туристическое унiтарнае прадпрыемства унитарное предприятие
РБ, 220005, г. Мiнск, вул. Смалячкова, 9-322 рб, 220005, г. Минск, ул. Смолячкова, 9-322

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел icon«Туристическая компания «куб-трэвел»

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел iconПраграма пятніца, 25 траўНЯ
Раберта Махоні, першы намеснік памочніка адміністратара па Еўропе І еўразіі, Агенцтва зша па міжнародным развіцці (usaid)

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел iconОоо «Эниби Трэвел» 115035, Москва, Космодамианская набережная д. 4/22, корпус Б, стр. 2

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел iconУ беларускім сеціве блукае Юлія Шарова. Вітаю
Беларусь плянуе стварыць інстытут спэцімпарту тытуню й тытунёвых вырабаў гэтую навіну ад агенцтва «Інтэрфакс» абмяркоўваюць на форумах...

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел icon«Дольче Вита Трэвел»
Канкуна, множество развлечений, детский бассейн, детские развлекательные программы

Турыстычнае агенцтва Бірс Трэвел icon«Дольче Вита Трэвел»
Х 4,5 см. Только на сером фоне без уголков и овала, не старше полугодичной давности

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка