Палітычная геаграфія малыя масушыны




НазваПалітычная геаграфія малыя масушыны
Дата канвертавання28.11.2012
Памер54.87 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯМАЛЫЯ МАСУШЫНЫ(Адамчук:) “Я далей крыху за вёску, на хутары была. Мы там жылі самотна. У нас там была адная хатка. Зімою гадалі самі сабе. Выйдзем на вуліцу. Брат як зайграе! А мы як запяем!! Усе ў вёсцы павыходзяць на вуліцу й слухаюць нас”.(Карэспандэнт:) “Так было добра чуваць, што на адлегласьці кілямэтар уся вёска чула вашыя сьпевы?”(Адамчук:) “Так. Чулі, калі стуль вецер быў”.З тых часоў прайшло як меней 60 Калядаў і столькі ж Новых Гадоў.Зінаіда Адамчук пайшла замуж. Разам з сужанцам паставілі хату ў Малых Масушынах.Муж даўно памер. Дзеці раз’ехаліся па ўсёй Гарадзеншчыне: хто й райцэнтры Сьвіслач атабарыўся, а хто ячшэ далей падаўся. Баба Зіна зноў апынулася так бы мовіць на хутары. Ды толькі гэтым разам самота нападкала не на ўскрайку лесу, а ў самым цэнтры некалі вялікага паселішча.(Адамчук:) “Курэй мусіць толькі тры штукі трымаю. І усё. На большае сілаў не хапае: ногі адымаюцца. Такое вось жыцьцё. Вопраткі не набываю: даношваю вось гэтыя старыя лэхі. Каўбаскі калі хочацца набыць, няма за што. Позіркам пасмакую й у хату іду. Куплю толькі малачка ці вяршкоў, каб якога супу заліць”.(Карэспандэнт:) “Як Новы год сьвяткаваць будзеце?”(Адамчук:) “Я адна й сьвяткаваць ўжо ня буду”.(Карэспандэнт:) “Можа да дзяцей паедзеце?”(Адамчук:) “Як прыедуць, забяруць, дык паеду”.(Карэспандэнт:) “Вы ім намякніце…”(Адамчук:) “Ня хочуць яны старых вазіць!”(Карэспандэнт:) “Які б падарунак хацелі б атрымаць на Новы год?”(Адамчук:) “Каб каўбаскі, каб якога торціка. Ці чаго іншага смачненькага хачу. Вось гэта для мяне быў бы падарунак!”(Карэспандэнт:) “Дзякуй вам вялікі!”(Адамчук:) “Гэта, мусіць, вы ўсё запісвалі?”(Карэспандэнт:) “Натуральна, што запісаў”.(Адамчук:) “О-о-о-о! Я вам тут і набрындала! Я вам праўду казала, але навошта з апісваць?”Запытай Мікалая Сьцяпанчука, дзе яго сапраўдны дом? І стары не вагаючыся вымавіць: лес. Усё жыцьцё ён даглядаў навакольныя пушчы.Лясны лад жыцьця – гэта вам не на кірмашы гандляваць. Істоты на двух нагах сустракаюцца нячаста.Незьлічоныя абходы участкаў, гульня ў хованкі з бракан’ерамі й самагоншчынамі – ўсё гэта склала дзесяцігодьдзі працоўнага стажу.Дзед Мікола выйшаў на пэнсію. А людзей ў ягоным атачэньні не паболела.(Сьцяпанчук:) “Цяпер ужо сваякоў мала. А раней зьбіраліся: сястра, швагра. Паўміралі. А я застаўся адзін. У вёсцы мужчынаў мала. Сядзі ў хаце. Ды няма куды й выйсьці”.(Карэспандэнт:) “А ў ноч на перашага студзеня што будзеце рабіць?”(Сьцяпанчук:) “Трэба ўзяць чарку”.(Карэспандэнт:) “Шампанскага?”(Сьцяпанчук:) “А-а-а! Самагонкі”.(Карэспандэнт:) “А шампанскае ў вёсцы бывае?”(Сьцяпанчук:) “А-не”. (Карэспандэнт:) “На Новы год тэлевізар будзеце глядзець?”(Сьцяпанчук:) “Абавязкова! Рэкляму буду адключаць. Як яна ідзе, я ўцякаю. Пра валасы, парашкі ўсялякія. Як ўключыш у шэсьць гадзінаў раніцы й да вечара – адно й тое!”(Карэспандэнт:) “Які падарунак хочаце атрымаць?”(Сьцяпанчук:) “Ніжнія зубы паставіць. Радыё надта частка псуецца. Вось каб маленькі прымач, гэта было б нядрэнна”.(Карэспандэнт:) “Я вас віншую з Новым годам. Каб у наступным годзе ўсё было добра, каб было депей, чым у 2003”.(Сьцяпанчук:) “Часьцей да нас прызджайце”.Малыя Масушыны – гэта паўсотні пэніянэраў. Аўталаўка кожныя тры дні й раз на тыдзень – рэйсавы аўтобус. Адным словам, непэрспэктыўная вёска. Максымум, што ёй наканавана пражыць – гэта яшчэ два дзесяцігодьдзі.І раптам гэты глухі закуток аблятае экстраная навіна двое старых пайшлі ў грамадзянскі шлюб.Удаўцу Аляксандару Адамчуку новая жонка дасталася, можна сказаць, успадчыну. Быў у яго брат, а ў таго сужанка. Нечакана памёр. Пахавалі.Аляксандар ды жонка нябожчыка пагаравалі-пагаравалі, а пасьля вырашылі аб’яднацца да жыць разам.(Карэспандэнт:) “Як Новы год сьвяткаваць будзеце?”(Адамчук:) “Як звычайна: печ выпалю й у ложак адпачываць”.(Карэспандэнт:) “А стол сьвяточны будзе?”(Адамчук:) “Бутэльку віна вазьму. У гонар таго, што дажыць да сьвятаў”.(Карэспандэнт:) “Які падарунак хочаце атрымаць на Новы год?”(Адамчук:) “Хацеў бы дастаць слухаўку, каб можна было чуць. Здароўя няма! Глухі стаў, як пень. Але, ведаеце, сорамна сказаць: я не магу вымагаць”. (Карэспандэнт:) “А дзеці што падораць?”(Адамчук:) “А што там тыя дзеці… Яны чакаюць, каб дзед дапамог: даў бульбы й грошай. А на дзеда ім няма калі паглядаць. “Нам няма калі!” – яны так і кажуць. Толькі як самім трэба. А на Новы год яны прыедуць: “Давай, дзед, грошай!” Так мае дзеці дапамагаюць!”Ва ўсёй гэтай шлюбнай гісторыі самае цяжкае слушна вырашыць, як называць Марыю Адамчук.Афіцыйнай жонкай спадару Аляксанду яна не зьяўляецца.Ужываць савецкі тэрмін “сажыцельніца” неяк ня хочацца.А што да міжнароднага азначэньня girlfriend… па-праўдзе, язык не паварочваецца.Карацей кажучы, проста Марыя.(Карэспандэнт:) “Як для вас 2003 год прайшоў?”(Адамчук:) “Чатыры разы па шпіталях ляжала. Цэлых чатыры разы! Гэта, я лічу, вельмі дрэнна! Два разы схаджу ў амбуляторыю. А на трэці аглядваюця, што няма на хлеб. Мая пэнсія 76 тысячаў. За 35 год стажу, каб хоць я 90 ці 100 атрымлівала. Запісвайце! Я праўду вам кажу, як на сповядзі”. (Карэспандэнт:) “А што хацедлі б атрымаць у якасьці падарунку на Новы год, на Каляды”. (Адамчук:) “Пушку цукерак, пернікаў, кавалак каўбасы. Добра, што вы прыехалі да распрасілі. Няўжо гэтыя мае словы будуць перададзеныя?”(Карэспандэнт:) “Абяцаю. У якасьці навагодняга падарунку ад мяне. Дамовіліся?”(Адамчук:) “Ой! Божачка мой!”(Карэспандэнт:) “Што такое?”(Адамчук:) “Каб я ведала, то праўды й ісціны вам не расказвала”.(Карэспандэнт:) “А што нельга казаць праўду?”(Адамчук:) “Можна казаць праўду, але сёньня ніхто праўды ня любіць”. (Карэспандэнт:) “С Новым годам вас! Каб наступны быў лепшы за мінулы. Каб на Каляды да вас прыехалі дзеці. І каб дзеці вам абавязкова прывезьлі падарункі”. (Адамчук:) “Дзякуй вам за добрыя словы. Мо, супчыку вам уліць?”(Карэспандэнт:) “Не, дзякуй. Трэба ісьці далей. А наступным разам – абавязкова”.У Малых Масушынах пэнсіянэрку Веру Сьцяпанчук характаразуюць толькі двума словамі “самая разумная”. Што да мяне, гэтага дастаткова, каб завітаць у госьці.Гаспадыня нават не сустракае. Абкладзеная грэлкамі ды кампрэсамі, кабета ляжыць у ложку. Захварэла пад самыя сьвяты. Навагодняе гасьцяваньне да дзяцей ў Ліду пад вялікім пытаньнем.(Карэспандэнт:) “Пахадзіў па вашае вёсцы, папытаўся ў вашых аднвяскоўцаў. Яны параілі зайсьці да вас”.(Сьцяпанчук:) “Яны заўсёды на мне выязджаюць. Вечна ўсё на мяне: тэлефон правесьці – пішыце, аўтобус пусьціць – пішыце. Жыцьцё ў вёсцы зараз дрэннае. Мы падалі заяву. Сем чалавек нас было. Прыехаў інжэнер ў Горадні. “Калі будзеце праводзіць?” “Напрыканцы ліпеня ці ў жніўні.“ Прыйшоў ліпень і жнівень, а тэлефона ў нас няма”.(Карэспандэнт:) “Як Новы год, Каляды сьвяткаваць будзеце?”(Сьцяпанчук:) “У нашым глухом сяле Новы год тое самае, што й звычайны дзень”. (Карэспандэнт:) “Які падарунак хочаце атрымаць?”(Сьцяпанчук:) “Валёнкі мягкія. Мала чаго я хачу, але не атрымаю!”(Карэспандэнт:) “Што дочкам падорыце?”(Сьцяпанчук:) “Нічога. Грошы дамо, а яны самі пакупляюць, бо я ім не дагаджу”.(Карэспандэнт:) “Мужу што на Новы год падорыце?”(Сьцяпанчук:) “Добрую літру й будзе яму Новы год!”(Карэспандэнт:) “Якія спадязваньні налета?(Сьцяпанчук:) “На лепшае спадзявацца не прыходзіцца. Пэнсія не павялічваецца, а цэны ідуць уверх”.(Карэспандэнт:) “Ну, тады я вам пажадаю, каб усё было наадварот. Каб цэны паніжаліся, а пэнсія расла”.(Сьцяпанчук:) “Вырасла б так, каб хапала”.(Карэспандэнт:) “З Новым годам і Калядамі!”На ўсе Малыя Масушыны толькі дзьве каровы. Бальшыня жыхароў даўно пазбылася былда. Бракуе сілаў каб належна даглядаць худобу. А тут ячшэ саўгас сваёй мітусьнёй “дапамагае”: старшыня то дае сенакос, то адмаўляе.Самотнік Мікола Кукла рагатую яшчэ трымае.Між іншым, для яго Новы год – гэта падвойнае сьвята. На першы дзень студзеня прыпадаюць народзіны.(Карэспандэнт:) “Цяжка мужчыну ўвіхацца па гаспадарцы?”(Кукла:) “Печ вытапіць, сьвіньні карміць – гэта жаночая праца. А так трэба ўсё рабіць самому”.(Карэспандэнт:) “А чаму сама цяжка было навучыцца?”(Кукла:) “Печ горай тапіць: то нітуды паставіш, то выкіпіць”.(Карэспандэнт:) "2003 год ужо амаль скончыўся. Як ён для вас прайшоў?(Кукла:) “Добрага вельмі й не было. Сын памёр і я тут ужо застаўся адзін”.(Карэспандэнт:) “А спадзяваньні на наступны год”.(Кукла:) “Мусіць быць лепей. Весялей будзе. Забудзецца гэтая бяда”.(Карэспандэнт:) “Які б падарунак хацелі б атрымаць?”(Кукла:) “Пальчаткі альбо сарочку”.(Карэспандэнт:) “Як Новы год сьвяткаваць будзеце?”(Кукла:) “Вып’ю сто грамаў – і ўсё. Лёг паспаць. Так і сьвята прайшло”.(Карэспандэнт:) “Адзін будзеце сьвяткаваць ці да каго ў госьці пойдзеце?”(Кукла:) “Да каго тут пойдзеш? Адзін”.(Карэспандэнт:) “Я апытаў некалькі жыхароў вёскі. Амаль усе кажуць: “будзем самотна сядзець па хатах”. А чаму б усім не сабрацца? Было б весялей. І так бы сьвята адзначылі”.(Кукла:) “Каб вялася такая традыцыя, было б нядрэнна. Але ў нас такога не прынята. Ніхто не зь кім не зьбіраецца”.Сваімі перадсьвяточнымі размовамі жыхары Малых Масушынаў чарговым разам даказваюць, што Каляды й Новы год – сьвяты першым чынам сямейныя.Толькі тут бальшыня сем’яў складаецца з аднаго чалавека. А значыць урачыстасьці будуць праходзіць у адзіноце.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія новадзевяткавічы вачамі 17-ці гадовага алега шэлестава
Прызнаюся, што яшчэ ніколі не пачынаў праграму “Палітычная геаграфія” стоячы на тэрыторыі буйнога сьвінагадоўчага комплексу

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія орцы
Выраз “паміж ліхам І горам” ведаюць ўсе. У літаральным сэнсе ён азначае: зьлева дрэнна й зправа нялепш

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія корнадзь
Разам з гаспадыняй Раісай Іванаўнай мы сядзім у хаце І грэемся ля вагню. Заўважу, што кватэры знайходзіцца ў хрушчоўцы

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія застаўе
А ў Застаўі травінкі лішняй на вуліцы ня знойдзеш – усё акуратна пажатае серпамі. Зялёнае тут у вялікім дэфітыце

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхзіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Палітычная геаграфія малыя масушыны iconПалітычная геаграфія чэхі (гарохаў)
Вёска беларуская, бо знаходхозіцца ў Калінкавіцкім раёне Гомельшчыны. Назоў у яе расейскі – Гарохаў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка