Урок беларускай мовы ў 9 класе




НазваУрок беларускай мовы ў 9 класе
Дата канвертавання28.11.2012
Памер59.39 Kb.
ТыпУрок

Ліпская Людміла Іванаўна, настаўніца беларусскай мовы і літаратуры

Средней школы № 25 г.Могілва

19.10.2011









Липская Людмила Ивановна, учитель белорусского языка и литературы 1 категории, участница районного этапа фестиваля педагогических идей “Образование 2011”


Урок беларускай мовы ў 9 класе

ТЭМА: СКЛАДАНАЗАЛЕЖНЫ СКАЗ


Мэта:

  1. Мяркуецца, што ў канцы ўрокана вучні будуць:

ведаць:

  • што такое складаназалежны сказ;

  • з якіх кампанентаў складаецца;

  • якія сэнсавыя адносіны існуюць паміж часткамі;

  • пры дапамозе якіх сродкаў звязваюцца часткі сказа.

умець:

  • знаходзіць складаназалежныя сказы ў тэксце;

  • вылучаць граматычныя часткі;

  • будаваць схемы;

  • ужываць складаназалежныя сказы ў сваім маўленні.


  1. Стварыць умовы для развіцця умення супастаўляць, аналізаваць, вылучаць галоўнае, проводзіць рефлексійны самааналіз вучэбнай дзейнасці, здяйсняць самакантроль і самаацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці.

  2. Садзейнічаць выхаванню павагі да традыцый народнай культуры.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя; карткі са сказамі і тэкстам.

ХОД УРОКА:

1. Уступнае слова настаўніка.

2.Арфаграфічная хвілінка па новаўвядзеннях у беларускім правапісе. (слайды № 2-12)

3. Паведамленне тэмы і мэты урока.

Работа с таблицей.(слайды № 13-14)







Аналізуючы матэрыял, які прапанаваны ў табліцы, вучні раздзяляюць “вобласць ведання і няведання” і фармулююць (самастойна ці з дапамогайнастаўніка) тэму і мэты ўрока. (слайд № 15)

Буду ведаць:

  • што такое складаназалежны сказ;

  • з якіх кампанентаў складаецца;

  • якія сэнсавыя адносіны існуюць паміж часткамі;

  • пры дапамозе якіх сродкаў звязваюцца часткі сказа.

Буду умець:

  • знаходзіць складаназалежныя сказы ў тэксце;

  • вылучаць граматычныя часткі;

  • будаваць схемы;

  • ужываць складаназалежныя сказы ў сваім маўленні.





  1. Вывучэнне новага матэрыялу.

Заданне 1. Аналіз сказаў па плану (пад кіраўніцтвам настаўніка)

План работы:

  • прачытаць сказ;

  • падкрэсліць граматычныя асновы;

  • вызначыць колькасць частак, паставіць пытанні ад адной часткі да другой;

  • указаць на даданую і залежную часткі;

  • пабудаваць схемы;

  • назваць сродкі сувязі частак.

На дошцы запісаны сказы.

А) Няма той мясціны на Беларусі, дзе б ні зберагалі трапяткіх адносін да

памінальных дзён.

[ук. сл. + наз.],(дзе…).

Б) Народ, які забыўся пра мінулае, не мае будучыні.


[ наз., (які…),..].

Вучні (або вучань) адказваюць на пытанні настаўніка і робяць вывад, што з’яўляецца складаназалежным сказам.


В) (сказ разглядаецца пасля работы з тэкстам на этапе 7.)

Калі не загаіўся боль, плакалі.

(Калі…), [дз.].

  1. Замацаванне.

Заданне 2. Знайсці чацвёртае лішняе”. Аналіз сказаў па плану (парная работа). (слайд № 17)

Вучні працуюць са сказамі ў парах, знаходзяць лішні сказ, даюць тлумачэнне.

1. Там пачынаецца радзіма дзе прайшло маленства.

2. Толькі на далёкай адлегласці можна адчуць якая вялікая любоў да

родных мясцін жыве ў чалавечым сэрцы.

3. Зямля – наша багацце і яе трэба берагчы.

4. У дзень калі сееш нічога нельга пазычаць ці аддаваць з дому.

Аналіз сказаў па плану (парная работа, сказы размяркоўваюцца па 3 радах).

Сказы прачытаць, назваць галоўную і даданую часткі, задаць пытанні, паставіць знакі прыпынку, пабудаваць схемы, запісаць складаназалежныя сказы.

Праверка праводзіцца франтальна, робіцца рэфлексійны аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці.

6. Хвіліна адпачынку.

  1. Вывучэнне новага матэрыялу (працяг).

Уступнае слова настаўніка аб традыцыі памінання продкаў.

Заданне 3. Работа з тэкстам (індывідуальна). (слайд № 18-19)

  1. Вучні чытаюць тэкст, знаходзяць у ім складаназалежныя сказы, называюць іх колькасць.

Здаўна наш народ у апошнюю суботу кастрычніка або першую лістапада ладзіў Дзяды.

Нічога народ не прыдумляў знянацку, любая з’ява мае мудры сэнс. З чаго пачыналі памінальны дзень? У вёсках прыбіралі хаты і акурвалі сцены духмянымі зёлкамі. Чакалі вечаровага спаткання з нябачнымі душамі памерлых продкаў. А гаспадыні гатавалі пачастункі. На покуці вывешвалі рэліквіі сям’і.

Абавязкова хадзілі на могілкі. Правілі крыжы, прыбіралі магілы.
Калі не загаіўся боль, плакалі. Аглядалі адзінокія, закінутыя магілкі.

У час вячэры старэйшы з роду запальваў свечку і казаў: “Святыя дзяды, хадзіце да нас!” І пачыналі добрым словам успамінаць тых, каго ведалі і любілі.

Да раніцы сталы не прыбіралі. Лічылася, што ноччу на зямлю апускаюцца душы продкаў. Для іх і пакідалі пачастунак.

Цяпер Дзяды прыходзяць да народа як споведзь наша перад тымі, хто жыў сумленна і паміраў з радзімаю ў сэрцы.

Прыйдзіце трэцяга лістапада да курганоў і згорбленых магіл, схіліцеся да зямлі. Мы – дзеці Беларусі, нашчадкі мінулых пакаленняў. Запалім свечкі, клікнем нашых продкаў, паразважаем разам у цішы. Уваскрэсім памяць, каб душа жывая прачнулася ад голасу Дзядоў. Бо мы – народ. І маем памяць, голас, зрок і сэрца.


  1. Вучні выпісваюць сказ, пабудова якога не разглядалася пры паведамленні новага матэрыялу, разбіраюць яго і робяць вывад пра месца даданай часткі ў дачыненні да галоўнай і пастаноўку знакаў прыпынку пры гэтым.

В) Калі не загаіўся боль, плакалі.

(Калі…), [дз.].

Праверка праводзіцца франтальна (слайд № 20)

  1. Работа з падручнікам. Вучні знаёмяцца з правілам.

Робіцца рэфлексійны аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці.

9. Самакантроль. Выкананне тэставай работы.

Заданне. Указаць нумары складаназалежных сказаў. (слайд № 21)



То часам закрычаць у небе дзікія гусі, то ключом праплывуць жураўлі.



Паабапал дарогі рос трыпутнік і буяў спарыш.



У Белавежскай пушчы ёсць шмат дрэў, якія здольны жыць да дзвюх тысяч гадоў і болей.



Колькі мар у нас і колькі дарог нас чакае!



Так жыць на свеце трэба, каб да апошніх дзён любіць людзей, зямлю і неба.



У нізінах, дзе звон вісеў пчаліны, намаразь лягла на жоўты ліст.



Там, дзе медуніца зацвіла, гудзе руплівіца пчала.



У восеньскім лесе бясконца паўтарае сваю песеньку сініца і чуецца крык сойкі.



Кожны, хто хоча ўмацаваць сваё здароўе, павінен займацца спортам.



Пачынаецца ўсё з любві, а інакш і жыць немагчыма.

Адказы: 3, 5, 6, 7, 9 (слайд № 22)

Робіцца рэфлексійны аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці.

10. Падвядзенне вынікаў, выстаўленне азднак. (слайд № 23)

11. Рэфлексія. (слайд № 24)

Даць адказы ў выглядзе складаназалежных сказаў.

Я ведаю, што…

Мне запомнілася, як…

Я зразумеў, што…








Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconУрок беларускай мовы ў 6"Б" класе
Мэты: падрыхтоўка класа І абсталявання, аператыўнае ўключэнне вучняў у працоўны рытм урока

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Тэма: Падрыхтоўка да сачынення-апісання помніка гісторыі “Манумент ў гонар савецкай маці-патрыёткі”

Урок беларускай мовы ў 9 класе iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Казка “Сон у руку, або падарожжахлопчыка Алеся па чароўным касмічным горадзе Сінтаксісу І пункпуацыі.”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка