Урок "Чалавек І свет" 2 клас




НазваУрок "Чалавек І свет" 2 клас
Дата канвертавання28.10.2012
Памер62.58 Kb.
ТыпУрок
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Маркоўская базавая школа Лельчыцкага района”


Урок “Чалавек і свет” 2 клас


Тэма: Рыбы


Падрыхтавала настаўніца

1 катэгорыі

пачатковых класаў

Аляшкевіч Алена

Браніславаўна


в. Маркоўскае, 2012г

Тэма: Рыбы


Мэты: даць дзецям уяўленне аб цікавых насельніках воднай стыхіі- рыбах, аб асаблівасцях іх будовы, якія дапамагаюць рыбам прыстасоўвацца да жыцця ў больш шчыльным, чым паветра асяроддзі; развіваць цікавасць да гэтых жывёл, да акварыўмнага рыбаводства; выхоўваць эстэтычныя пачуцці, жаданне ахоўваць воднае царства.

Абсталяванне: мультымедыйная ўстаноўка, акварыум з рыбкамі.

Ход урока

1 Арганізацыя пачатку ўрока.

- Дзеці, я вітаю вас на ўроку “ Чалавек і свет” і жадаю вам добрага, прыемнага дня, каб вам сёння добра працавалася. Давайце зараз настроімся на работу- усміхніцеся адзін аднаму, павіншуйце сяброў вачыма. Няхай дэвізам нашай працы будуць словы:

( Слайд 1)

“ У нас усё атрымаецца”.


2. Паўтарэнне тэмы: “ Насякомыя”.

- Дзеці мы пазнаёміліся з вялікай групай цікавых жывёл - з насякомымі. Ведаем таксама, што не ўсе маленькія жывёлы з’яўляюцца насякомымі.

а) назваць лічбы, якімі пазначаны насякомыя ( Слайд 2)

1) Заяц 4) Матыль 7) Муха 10) Мыш

2) Жук 5) Акунь 8) Жаба 11) Мурашка

3) Павук 6) Страказа 9) Пчала 12) Мядзведзь

б) Хто гэта?

Мае два крылы, збіраючы нектар, апыляе кветкі, калі ўкусіць чалавека, то гіне. ( Пчала)

( Слад 3 з малюнкам пчалы)



в) У якіх насякомых назіраецца такі шлях развіцця:

Яйцо- вусень- кукалка- дарослае насякомае. ( Слайд4)

г) Адрозніваюцца велічынёй і афарбоўкай, бываюць карычневыя, чорныя, сіняватыя з металічным бляскам, кормяцца іншымі дробнымі жывёламі, раслінамі. ( Страказа).

(Слайд5)



д) Натчэ, напляце, а потым сядзіць і здабычу чакае. ( Павук)

(Слайд6).



- Дзеці, павукі належаць да насякомых?

- Давайце паслухаем казку.

Камар і павучок

Малады павучок сядзеў на галінцы дрэва. Раптам бачыць, нехта маленькі павольна набліжаецца да галінкі і надакучліва звініць: “ З-з-з-з...”

  • Што гэта за надакучлівы званар? Як цябе завуць?

  • А – а, павук! Мяне завуць камар.

  • Суціхні, калі ласка, не гудзі, мне гэта не падабаецца.

  • Яшчэ чаго, не падабаецца! Я заўсёды тут зранку падмацоўваюся смачным сокам лісця.

  • Я таксама хачу есці. Вось вазьму ды і з’ем.

  • Вой, насмяшыў! Як гэта ты мяне з’ясі? А ну, дагані!

Паспрабаваў павучок падскочыць, ды і зваліўся з галінкі. Добра, што павуцінка ўтрымала. Давялося па ёй зноў узлазіць на галінку. А камар адляцеў убок і назірае за павучком.

  • мала таго, што ў цябе крыльцаў няма, дык ты яшчэ і скакаць не можаш. Каменем ляціш уніз. Калі б не твая павуцінка- сядзець бы табе на зямлі. І бегаеш ты дрэнна, і ходзіш павольна.

  • І як гэта людзі церпяць такіх нягоднікаў? Трэба хутчэй плясці павуціну паміж гэтай галінкай і той, што ніжэй. Камары і мухі самі трапяць у маю сетку.

-Дзеці, што магло здарыцца з гэтым павучком, каліб ён не ўмеў плясці павуціну?

- Чаму без пувуціны павучку цяжка пракарміцца?

2.Новы матэрыял

- Сёння мы пазнаёмімся з новай групай жывёл, якія жывуць у вадзе. Скажыце, хто жыве ў вадзе? (Рыбы) (Слайд 7)




Тэма нашага ўрока – “Рыбы”

- Дзе вы бачылі рыб?

  • Якія назвы рыб вам вядомы?

  • Што вы пра іх ведаеце?

Фізкультхвілінка

Дзеці, вы, напэўна, усе купаліся ў рэчцы, возеры, басейне. Вы можаце ўявіць сабе, наколькі цяжэй рухацца, калі ваша цела знаходзіцца ў вадзе.

Пакажыце, як чалавек ідзе ў вадзе.

Хадзіць у вадзе цяжэй, чым на паветры. Чаму?

Вада больш шчыльнае асяроддзе, чым паветра. Жывым істотам патрабуюцца прыстасаванні да жыцця ў водным асяродзі.

Паназірайце за акварыумнымі рыбкамі. Нам здаецца дзіўным, як лёгка рыбкі рассякаюць ваду і з немалой хуткасцю рухаюцца ў вадзе.

Прыгледзьцеся, якая форма цела ў рыбак.

Цела рыбак завострана спераду і ззаду, як верацяно. Такую форму называюць вераценападобнай. Гэта дапамагае “рассякаць” ваду. Такую форму цела называюць яшчэ абцякальнай. Такім чынам, дзеці, важная прымета рыбы абцякальная форма цела.

Што яшчэ дапамагае рыбкам так лёгка і хутка плаваць? (Работа па падручніку с.79)

Асабліва вялікае значэнне ў перамяшчэнні належыць хвасту(хваставому адзелу цела) разам з хваставым плаўніком.

“плаўнікі” ад слова “плаваць”. Рыбы плаваюць. Звярніце ўвагу, якія гібкія рухі ў цела рыбкі, асабліва хваставога яго адзела.

Хто трымаў у руках жывую рыбу? Чаму рыба слізкая? (Цела яе пакрыта сліззю) хто гэтага не ведае, няхай возьме ў рукі рыбку. Бачыце як рыба выслізгвае з рук.

Чым яшчэ пакрыта цела рыбы?

(Слайд 8)


У бацькоў і дзетак

Адзенне з манетак.


Цела большасці рыб пакрыта луской. Якое значэнне мае луска для рыбы? Гладкая луска і слізкае цела таксама аблягчаюць перамяшчэнне ў вадзе.

  • Якія часткі цела рыбы можна назваць?

  • Што знаходзіцца ў пярэдняй частцы цела? (Галава)

  • Чым заканчваецца цела? ( Хвастом, плаўніком)

  • А як мы называем самую вялікую частку цела? ( Тулава)

  • У рыбы ёсць галава, тулава, хвост.

  • Разгледзім галаву.

  • Што ёсь на галаве? ( Вочы)

Ёсць ноздры ( насавыя ялікі) – орган нюху. Рыбы распазнаюць пахі. Што дапамагае ім знаходзіць здабычу.

Ёсць у рыбы орган слыху – унутранае вуха.

На пярэдняй частцы галавы ёсць рот. Па баках галавы – жабры. Жабрамі рыба дыхае, паглынае кісларод, які ёсць у вадзе. Паназірайце, рыба разяўляе рот. Набірае ваду і выпускае яе цераз жабры.

Паглядзіце на малюнкі рыб, бачыце па баках лінію. Гэта палоска - бакавая лінія. Дзякуючы ей рыбы адчуваюць рух цячэнне вады і могуць супраціўляцца гэтаму цячэнню.Іначай цячэнне знесла б іх у мора. Мы адчуваем усё скурай, рыбы – бакавой лініяй.

  • Палічым, колькі плаўнікоў у рыбкі.

  • У якіх частках цела знаходзяцца плаўнікі?

Ёсць плаўнікі на грудках, на жыватах, на спінцы, плаўніком заканчваецца хвост.

-Якое значэнне маюць плаўнікі для рыбы? З іх дапамогай рыбы перамяшчаюцца, плаваюць, робяць паварот цела, захоўваюць раўнавагу. Некаторыя плаўнікі ў рыб калючыя. Часта калючым бывае спінны плаўнік.

- На што рыбе калючыя плаўнікі? (Каб абараняцца).

Фізкультхвілінка.

Уявім сабе, што мы рыбкі. Нашы рукі – плаўнікі. Плаваем з задавальненнем!

  • Чым кормяцца рыбы?

  • Большасць рыб корміцца іншымі жывёламі: воднымі рачкамі, чарвякамі, лічынкамі камароў. Некаторыя рыбы кормяцца іншымі рыбамі. Іх называюць драпежнымі рыбамі. (Шчупак, акунь)

Рыбы таксама ядуць расліны. Паміж раслінамі і жівёламі вадаёмаў існуе цесная сувязь. Водныя расліны выдзяляюць кісларод, неабходны для дыхання рыб, ачышчаюць ваду ад забруджання, служаць кормам і хованкай для жывёл.

На прыкладзе жыцця рыб вельмі добра відаць, што ў прыродзе ўсё ўзаемазвязана. Жыццё рыб немагчыма без вады, паколькі яны дыхаюць кіслародам, які раствораны ў вадзе. Часта людзі не задумліваюцца аб выніках, забруджваюць вадаёмы. А рыбам неабходна чыстая вада.

Экалагічная казка

Карасік і залатыя рыбкі

  • Сябры мае, гляньце, што за госць побач з акварыўмам?

  • Гэта карасік. Між іншым, ён наш сваяк. Ад карасіка паявіўся і вуаляхвост, і камета, і іншыя залатыя рыбкі.

  • Дзень добры, карасік! Адкуль ты?

  • З возера. Вой, як тут у вас цесна!

  • Не, у нас утульна і весела.

  • І чым вы тут корміцеся?

  • Наш гаспадар нас добра корміць. Ды і водарасці мы любім шчыпаць. Вось яны, зялёныя.

  • А ў нас, у возеры, шмат смачнай ежы! А куды вы хаваецеся ад драпежнікаў? Дзе спіце ў сцюдзённую зіму?

  • Пра што гэта ты? Няма ў нас ні драпежнікаў, ні зімы.

  • Напэўна, у вас тут сумна. А ў рэчках, азёрах рыбы жылі б цудоўна, калі б не забруджвалі ваду.

(слайд 9)

Работа над тэкстам па пытаннях.

3. Вынік урока

- Давайце назавём адметныя прыметы рыб.

(слайд 10)


Рыбы - каштоўныя жывёлы.

Людзі не павінны забруджваць вадаёмы, дзе водзяцца рыбы.

- Як у нашай дзяржаве клапоцяцца аб ахове рыб? (Работа па падручніку с.80)

4. Рэфлексія

5.Дамашняе заданне стар. 78-81

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconЧалавек І свет, 3 клас
Свет жывёл вельмі багаты І разнастайны. Жывёлы – гэта не толькі звяры, але І птушкі, І насякомыя, І земнаводныя

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconМэта навучальнага прадмета "Чалавек І свет" — фарміраванне першапачатковых ведаў аб прыродзе, грамадстве І чалавеку, асноў экалагічнай культуры І здаровага ладу жыцця, грамадзянскае выхаванне малодшых школьнікаў. Дасягненне ўказанай мэты прадугледжвае рашэнне наступных задач
Навучальны прадмет “Чалавек І свет” уяўляе сабой інтэграцыю трох адукацыйных кампанентаў: “Прырода І чалавек”, “Чалавек І яго здароўе”,...

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconУрок "Чалавек І свет" 1 клас
Абсталяванне: мультымедыйныя прэзентацыі, “маршрутны ліст”, карцінкі з выявамі дзікіх І свойскіх жывёл, птушак, палоскі паперы, чырвоныя...

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconУрок па прадмеце "Чалавек І свет"
Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба...

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconЧалавек І свет 1 клас Тэма: "Восеньскія з’явы ў прыродзе" (абагульняючы ўрок) Настаўнік: Вайцяхоўская Н.І. Дварчанскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Мэта
Маленькая вельмі рухавая птушачка, галоўка, горла, палоска пасярод грудзей чорныя, спінка зеленавата-блакітная, ніз жоўты або белы....

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconЧалавек І свет, 5 клас
Вы, напэўна, здагадаліся, што гэта за рэчыва? Так, гэта вада. Чалаек можа абысціся без нафты, алмазаў, золата, а без вады не зможа...

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconАлімпіяда па прадмету "Чалавек І свет" (4 клас)
Францыск Скарына нарадзіўся у горадзе Мінску, а сваю першую друкаваную кнігу выдаў у Вільні

Урок \"Чалавек І свет\" 2 клас iconУрок па курсу "Чалавек І свет"
Дуа “Коранскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка