Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу "Эўрабачаньне-2007"




НазваАпошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу "Эўрабачаньне-2007"
Дата канвертавання28.11.2012
Памер29.14 Kb.
ТыпДокументы
Karn0510noch


Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу “Эўрабачаньне-2007”


У 22.00 паводле менскага часу ў сталіцы Фінляндыі Хэльсынкі пачаўся паўфінал сьпеўнага конкурсу “Эўрабачаньне-2007”. У адборачным туры удзельнічаюць прадстаўнікі 28 краінаў. Галасаваньнем гледачы павінны адабраць 10 фіналістаў. Фінал адбудзецца 12 траўня. Беларусь на сёлетнім “Эўрабачаньні” прадстаўляе Дзьмітры Калдун. Ён выступае пад чацьвёртым нымарам.


Ігар Карней, Менск


“Калун карыстаецца тут вялікай папулярнасьцю ў журналістаў, у жыхароў Фінляндыі”


Сёньня кіраўнік праекту “Эўрафэст”, нацыянальнага адборачнага туру, Аляксандр Ціхановіч па тэлефоне з Хэльсынкі распавёў:


“Настрой бадзёры, нармальны. Хачу сказаць, што ён карыстаецца тут вялікай папулярнасьцю ў журналістаў, у жыхароў Фінляндыі. Таму што на кожным куце ягоныя афішы, яго актыўна рэклямуюць і газэты, і тэлебачаньне. Хацелася б, каб ён апраўдаў спадзяваньні. Натуральна, мы зрабілі ўсё магчымае, каб ён выступіў пасьпяхова. На ўсіх рэпэтыцыях, якія былі, усё пакуль пасьпяхова, хоць не хачу загадваць і казаць штосьці наперад. Хоць ёсьць, канечне, і якіясьці маленькія недапрацоўкі, якія істотна не ўплываюць, але мы ведаем пра іх і ён імкнецца іх выправіць. Адным словам, усе мы стараліся і стараемся не сабе ў кішэню, а ў ва славу Божую і ў ва славу нашай дзяржавы. Таму хацелася б, каб усё гэта адбылося менавіта так, як мы таго жадаем”.


Букмекеры: шанцы Калдуна “высокія”


Міжнародная букмекерская кантора WillamHILL шанцы Калдуна на перамогу ацэньвае як “высокія” -- другое месца ў паўфінале і трэцяе – у фінале “Эўрабачаньня”. А вось беларусы ў стаўках конкурс фактычна ігнаруюць. Вось што распавёў прадстаўнік менскай канторы “Статус-кво”:


“Гэта вельмі складана зрабіць – адсартаваць тыя стаўкі, якія робяцца на “Эўрабачаньне”. Гэта ўвогуле амаль нерэальна. Ставяць крыху, так. Але справа ў тым, што ў нас пэўны кантынгент гульцоў, якія пастаянна заходзяць у букмекерскія канторы. Гэта пераважна мужчыны ўзросту 40 “з хвосьцікам”, і іх гэта папросту не цікавіць. Перадусім стаўкі на спорт. Да вечара, пэўна, мы маглі б нейкую статыстыку сабраць, але ня факт. Гэта вельмі складана”.


Дарэчы, сёлета арганізатары “Эўрабачаньня” зьмянілі правілы галасаваньня. Галасаваньне будзе доўжыцца 15 хвілінаў. Дазволена не болей за 20 тэлефанаваньняў з аднаго нумару.


“Эўрабачаньне” будзе глядзець 1 мільярд чалавек


Паводле прадстаўніцы Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Сьвятланы Краскоўскай, паўфінал і фінал сьпеўнага конкурсу будуць трансьлявацца ня толькі па тэлеканалах, але і на самым вялікім ва Ўсходняй Эўропе плязьменным экране, які ўсталяваны ля Палацу спорту ў Менску:


“Але наша справа толькі арганізаваць паказ, а як там ужо Калдун засьпявае, натуральна, за гэта не адказваем. Бо мы ж ня можам засьпяваць за яго. Так што, няхай там яму ўжо Бядросавіч дапамагае (Філіп Кіркороў -- РС). Але будзем глядзець і падтрымліваць Калдуна. Можа хоць адзін раз ужо дойдзем да фіналу”.


У студзені Дзьмітры Калдун перамог ў нацыянальным адборачным туры “Эўрафэст”. Ён абышоў расейкую сьпявачку Дыянай Гурцкую і беларускі гурт “The Project”.


Тады музычныя крытыкі казалі, што значную ролю ў перамозе Калдуна Адыграў расейскі сьпявак Філіп Кіркораў. Ён зьяўляецца прадусарам маладога выканаўцы, а таксама аўтарам музыкі кампазыцыі “Work Your Magic”. Гэтую песьню Дзімьтры Калдун выконвае на сёлетнім конкурсе.


Аднак кампазытара Кіркорава западозрылі ў плягіяце – прыпеў песьні аказаўся падобны на хіт каманды “Модэрн Токінг” “Last exit to Brooklin”. Аднак тэма вычарпала сябе, калі Томас Андэрс, былы саліст “модэрнаў”, заявіў: пэрсанальна прэтэнзій да Кіркорава ня мае.


Арганізатары “Эўрабачаньня-2007” абяцаюць: сёлета гледачамі “Эўрабачаньня” будзе блізу мільярду чалавек у Эўропе, Азіі і Паўночнай Амэрыцы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconУ 22. 00 паводле менскага часу ў сталіцы Фінляндыі Хэльсынкі пачаўся паўфінал сьпеўнага конкурсу "Эўрабачаньне-2007". У адборачным туры удзельнічаюць
Эўрабачаньне-2007”. У адборачным туры удзельнічаюць прадстаўнікі 28 краінаў. Галасаваньнем гледачы павінны адабраць 10 выканаўцаў,...

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconЗ 10 да 12 траўня ў сталіцы Фінляндыі Хэльсінкі пройдзе чарговы сьпеўны конкурс "Эўрабачаньне-2007". Беларусь будзе прадстаўляць 21-гадовы Дзьмітрый Калдун
Эўрабачаньне-2007”. Беларусь будзе прадстаўляць 21-гадовы Дзьмітрый Калдун. Артыст быў названы журы па выніках адборачнага туру,...

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconКонкурс "Эўрабачаньне-2007". Беларусь будзе прадстаўляць 21-гадовы Дзьмітрый Калдун. Артыст перамог у адборачным туры зь песьняй "
З 10 да 12 траўня ў сталіцы Фінляндыі Хэльсінкі пройдзе чарговы сьпеўны конкурс “Эўрабачаньне-2007”. Беларусь будзе прадстаўляць...

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconСітнік, сёлета другім быў Андрэй Кунец. Толькі ў 2004-м Ягор Валчок фінішаваў 14-м. Нагадаем, што сёлетні міжнародны дзіцячы конкурс "Эўрабачаньне-2006"
Эўрабачаньне-2006” арганізаваў Эўрапэйскі вяшчальны зьвяз сумесна з румынскім тэлебачаньне. У ім прынялі ўдзел канкурсанты з Беларусі,...

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconГероямі не нараджаюцца, імі становяцца
Войны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты,...

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconВойны! Яны з’явіліся на зямлі адначасова з узнікненнем чалавека некалькі тысячагоддзяў назад. А за апошнія 5000 год народы планеты, па падліках гісторыкаў
Беларусі адгрымелі апошнія залпы. Але І зараз зямля час ад часу агаляе свае раны. Памяць ёсць сумленне ў адносінах да мінулага. Чалавеку...

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconПлан работы метадычнага клуба класных кіраўнікоў " Гармонія" на 2008-2009 н год Аналіз
Савош Л. М.; завочнага падарожжа “Паход выхаднога дня”, класны кіраўнік 10 “Б” кл. Гадун А. А.; класнай гадзіны “Ніхто не забыт –...

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconКоринт туристическое агентство
Вылеты по субботам: 25. 11. 2006, 09. 12. 2006, 06. 01. 2007, 20. 01. 2007, 03. 02. 2007, 17. 02. 2007, 03. 03. 2007, 17. 03. 2007,...

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconПлан работы метадычнага аб`яднання класных кіраўнікоў, сппс " Гармонія" на 2009-2010 н год Установа адукацыі Зацвярджаю
Савош Л. М.; завочнага падарожжа “Паход выхаднога дня”, класны кіраўнік 11 “Б” кл. Гадун А. А.; класнай гадзіны “Ніхто не забыт –...

Апошнія гадзіны падрыхтоўкі да паўфіналу \"Эўрабачаньне-2007\" iconАкуліч У. А. Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі як напрамак беларускай эканамічнай навукі // Матэрыялы навуковай канферэнцыі Сучасная беларуская мова ў сферы
Матэрыялы навуковай канферэнцыі “Сучасная беларуская мова ў сферы сучаснай навукі”, прысвечанай 15-годдзю кафедры беларускай мовы....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка