Урок Падарожжа ў мінулае




НазваУрок Падарожжа ў мінулае
Дата канвертавання28.11.2012
Памер29.79 Kb.
ТыпУрок
Урок Падарожжа ў мінулае

Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi i творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры,  
развiваць пазнавальную актыўнасць вучняў, развiваць мову вучняў, узбагачаць iх слоўнік.

Абсталяванне: карта з назвамi прыпынкаў, партрэт Янкi Купалы фотаздымкі з выявай родных мясцін паэтаў ("П.Ш.", №7, 2002г.), картачкi з лiтарамi, якiя ўтвараюць слова "псеўданым", рознакаляровыя кветкі з паперы. 

Ход урока 

Настаўнік: сёння мы адправiмся ў падарожжа па мінулым і прасочым жыццёвы і творчы шлях двух знакамітых беларускіх пісьменнiкаў. Аб кім пойдзе гаворка, вы зразумееце, калi разбярэцеся ў блытанiне, якую бачыце на дошцы.

Настаўнік: Янка Купала - асоба з сусветнымi iмёнамi. Велiч і значэнне яе узрастаюць ад пакалення да пакалення. Само жыццё людзей такога маштабу i такога лёсу - гэта адна з цiкавейшых старонак у жыццi ўсяго народа. Ён ўзняў беларускую лiтаратуру на небывалую вышыню, узбагацiў яе неўмiручымi творамi.

   Пачынаем падарожжа. Устаньце з-за парт, заплюшчыце вочы і павярнiцеся кругом некалькi разоў, пакуль я не скажу слова "Прыпынак". У добры шлях! (Дзецi паварочваюцца, настаўнiк у гэты час вывешвае на дошцы картку “1882 год").

Настаўнік: Як вы думаеце, чаму мы свой першы прыпынак зрабілi ў 1882 г.? (У гэтым годзе нарадзіўся Янка Купала.)

Настаўнік: Пры дапамозе шыфру, запiсанага на дошцы, паспрабуем разгадаць, дзе нарадзіўся пiсьменнiк. У шыфры выкарыстаны лiтары розных моў. Для таго каб выканаць заданне, вы павінны знайсцi і выпісаць лiтары беларускага алфавiта.

Янка Купала (Фальварак Вязынка)

 
(Падрыхтаваныя вучнi коратка расказваюць аб сем'і i родных мясцінах пiсьменнiка. Настаўнік паказвае адпаведныя фотаздымкi. Затым дзецi зноў адпраўляюцца ў падарожжа — паварочваюцца кругом.) 

Настаўнік: Наступны наш прыпынак — "1905-1906 гады". (Вывешваецца картка з назвай прыпынку.) Гэтыя гады сталi адметнымi для Янкі Купалы. Менавiта тады пачалася яго лiтаратурная дзейнасць. 

Настаўнік: Прадоўжыць наша падарожжа мы зможам толькi тады, калi адгадаем слова-пароль. Для гэтага трэба будзе знайсцi і сабраць усе картачкi з лiтарамi, схаваныя ў класе, а потым з запісаных на iх лiтар скласцi слова. (Дзеці выконваюцъ задание і складаюцъ слова "псеўданім".) 

Настаўнік:   Што такое псеўданім? (Адказы вучняў.) Як вы ўжо, напэўна, ведаеце, Янка Купала - гэта лiтаратурны псеўданім пiсьменнiка.

Настаўнік: Дзень нараджэння Івана Дамiнiкавiча Луцэвiча супаў са старажытным народным святам Івана Купалы. Гэту назву паэт i ўзяў у якасцi псеўданіма. 3 Купаллем звязана шмат прыгожых легенд. Так, людзi верылi, што калi пад час свята чалавек знойдзе папараць-кветку, то ён зможа зразумець гаворку звяроў, дрэў, птушак i ўвогуле стане шчаслiвым. Зараз я i вам, дзецi, прапаную паспрабаваць шчасця. Прынясе яго вам кветка бэзавага колеру. Яе вы павiнны знайсцi ў класе. (Дзеці шукаюцъ "кветку шчасця". "Шчаслівец"  узнагароджваецца зборнікам вершаў Я.Купалы.)

Настаўнік: Ну што ж, зноў у падарожжа! (Дзеці з заплюшчанымі  вачамi паварочваюцца кругом.) Мы апынулiся на прыпынку "2002 год". (На дошцы назва прыпынку.)

Аб чым жа расказала нам мінулае? Спадзяюся, вы былi ўважлівымi і з лёгкасцю зможаце адказаць на мае пытаннi. Калi ваш адказ будзе "так" - рабiце крок наперад, калi "не" -крок назад. (Дзеці становяцца каля сваіх парт, настаўнік задае пытанні.)

Пытанні:    1. Славутыя песняры нарадзiлiся ў 1882 годзе? (+)

3. Псеўданiм Канстанціна Мiцкевiча - Янка Купала? (-)

4. Янка Купала нарадзiўся ў фальварку Вязынка? (+)

6. Верш "Мужык" напiсаў Якуб Колас? (-)

7. За першы свой верш Янка Купала атрымаў рубель ад бацькі? (-)

Настаўнік: Малайцы, бачу, падарожжа ў мiнулае многаму вас навучыла.

Шкада, што яно так хутка скончылася. Знаёмства з яго творчасцю для вас, рабяты, толькi пачынаецца.

Але з кожным годам вы будзеце ўсё больш і больш адкрываць для сябе паэтычны

свет гэтага таленавiтага майстра слова.

А свет гэты - дзiвосна прыгожы, як і наша Беларусь.

(Далей чытанне і аналіз вершаў “Мая вера”, “Роднае слова”, “Свайму народу”.

Д/з в. “Я не для вас”, “Явар і каліна” (напамяць)

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок Падарожжа ў мінулае iconУрок падарожжа
Матывацыя вучэбнай дзейнасці(Слайд 1 ”Урок – падарожжа “Рацыянальныя лікі. Складанне І адніманне рацыянальных лікаў”)

Урок Падарожжа ў мінулае iconПадарожжа ў мінулае І сучаснае Гісторыя вёскі
...

Урок Падарожжа ў мінулае iconУрок-падарожжа
Рабяты, сёння мы адправімся ў падарожжа. Каб яго здзейсніць, нам патрэбна дружная, згуртаваная І граматная каманда. На шляху нас...

Урок Падарожжа ў мінулае iconУрок-падарожжа
Я рады вас бачыць здаровымі, з цудоўным настроем, мне імпануюць вашы ўсмешкі. Калі вы гатовы да пазнання глыбінь інфарматыкі, да...

Урок Падарожжа ў мінулае iconУрок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага "Падарожжа па краіне беларусаў"(Слайд 1)
Тэма: Урок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”(Слайд 1)

Урок Падарожжа ў мінулае iconУрок пазакласнага чытання: Віталь Вольскі. «Падарожжа па краіне беларусаў»
Вучні ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з вершаванымі творамі, у якіх апяваецца Беларусь, яе прырода. Самастойнае чытанне кнігі В....

Урок Падарожжа ў мінулае iconУрок Уступныя заняткі. Знаёмства з адметнасцю творчасці Янкі Маўра. Урок Мірон І Віктар. Небяспечнае падарожжа. Урок Прырода Беларусі. Значэнне апісанняў пры роды ў аповесці «Палескія рабінзоны»
Аповесць Янкі Маўра «Палескія рабінзоны» чытаецца вучнямі з вядікай цікавасцю, хоць І была напісана яшчэ ў 1930 годзе

Урок Падарожжа ў мінулае iconУрок-падарожжа
Развіццё лагічнага мыслення, навыкаў самакантролю, пазнавальнай І творчай актыўнасці

Урок Падарожжа ў мінулае iconНастаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма
Беларусь… Якая прыгожая, светлая наша краіна. Вы пачулі зараз, як П. Глебка ў сваім вершы з любоўю піша пра нашу Радзіму. А вы любіце...

Урок Падарожжа ў мінулае iconПадарожжа "Родная мова, цудоўная мова"
Добры дзень, дзеці! Сёння я прапаную вам адправіцца ў падарожжа па Краіне беларускай мовы. Мы даведаемся, хто з вас лепш за ўсё ведае...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка