3. Федэратыўная структура І




Назва3. Федэратыўная структура І
Дата канвертавання29.10.2012
Памер179.38 Kb.
ТыпДокументы
3. Федэратыўная структура і палітычная сістэма ВКЛ.


У ХІУ – ХУ ст. тэрыторыя ВКЛ уяўляла сукупнасць шматлікіх земляў, групы якіх розніліся паводле сваіх тэрытарыяльных паўнамоцтваў. Такімі групамі земляў былі: а) удзельныя княствы; б) землі прыслухоўваючыя; в) гаспадарскія вотчыны.

Ядро дзяржавы ўтваралі гаспадарскія вотчыны – землі, якія з даўніх часоў знаходзіліся ў залежнасці ад “гаспадара” (вялікага князя літоўскага), як тады казалі, з’яўляліся ягонай вотчынай. Гэта былі тэрыторыі, якія прымалі непасрэдны ўдзел у стварэнні ВКЛ, пераважна на ранняй стадыі яго фарміравання - Вільня, Трокі, Наваградак, Гродна, Бярэсце, Слонім, Мазыр, Мінск, Пінск, Гомель. Эканамічна гэтыя землі хутка развіваліся, бо жыць тут было выгодна. Гаспадар лічыў іх найбольш важнымі ў сваёй дзяржаве, бо менавіта тут яго ўлада не падлягала ніякаму абмежаванню, і адорваў шматлікімі ільготамі. Гарады на гэтых землях першымі атрымлівалі магдэбурскае права, а шляхта – згодна з Гарадзельскім прывілеем 1413 г. – значныя падаткавыя ільготы і – што асабліва важна – манапольнае права на агульнадзяржаўныя пасады.

Да дзяржаўнага ядра (у выглядзе гаспадарскіх вотчын) далучаліся шматлікія ўдзельныя княствы і анексы. У мінулым гэта былі незалежныя дзяржавы-княствы, якія адмовіліся ад незалежнасці, далучыўшыся да ВКЛ, але захавалі сваю адасобленнасць, межы і самакіраванне.

Адметнасцю ўдзельнага княства была захаванне асобнага князя (Рурыхавіча ці Гедымінавіча), які прызнаваў васальную залежнасць ад вялікага князя літоўскага, адмаўляўся ад самастойнай замежнапалітычнай дзейнасці і абавязваўся Гаспадару падаткамі і вайсковай службай, а ўзамен атрымліваў права на самастойнае ўнутранае кіраванне, без удзела вялікакняжаскай адміністрацыі. У аснову такіх пагадненняў быў пакладзены прынцып, што “мы (г.зн. вялікі князь літоўскі) старыны не рушым і навіны не ўводзім.” “Старына” – гэта старадаўні уклад жыцця кожнай адасобленай тэрыторыі, выпрацаваны яшчэ да яе уваходжання ў склад ВКЛ.

Землямі - “анексамі” (гэта значыць далучанымі) ў Беларусі былі Полацкая, Віцебская і Смаленская; на Украіне – Валынская, Падольская, Кіеўская землі. У адрозненне ад удзельных княстваў, яны не мелі ўласнага князя. Іх самакіраванне грунтавалася на стане асабістай уніі з дзяржаўным ядром ВКЛ, калі віленскі вялікі князь літоўскі прызнаваў сябе асобным князем кіеўскім, смаленскім, полацкім і г.д., злучаючы гэтыя землі ў агульны саюз на ўмовах, акрэсленых у спецыяльных граматах – “прывілеях”. У гэтых дакументах вялікі князь абяцаў захоўваць анексы ў ранейшых межах, абмяжоўваць уладу сваіх намеснікаў, не парушаць правы мясцовага насельніцтва.

У выніку адміністратыўных рэформ ХУ-ХУІ ст. тэрытарыяльная структура ВКЛ набыла аднастайны выгляд, але захавала свой федэратыўны характар (федэрацыя – такі тып дзяржавы, тэрытарыяльныя часткі якой маюць гарантаванае заканадаўствам самакіраванне). Ужо ў 1413 г. тэрыторыя гаспадарскіх вотчын была падзелена на Віленскае і Троцкае ваяводствы, а ў ХУІ ст. пачынаецца працэс вылучэння з іх складу новых ваяводстваў: Мінскага, Навагрудскага і г.д. Адначасова ў ваяводствы пераўтвараюцца ўдзельныя княствы і пераймяноўваюцца землі-анексы. У 1563-1566 гг. ВКЛ было падзелена на 13 ваявостваў, кожнае з якіх мела ад 1 да 5 паветаў (разам было 30 паветаў). Прадстаўнікамі вялікага князя у ваяводстве былі ваявода і кашталян (апошні кіраваў войскам, а ягоная назва паходзіць ад лац. “кастэль” – замак). У павеце інтарэсы вялікага князя прадстаўляў стараста.

Палітычная сістэма ВКЛ набыла ў гэты час выгляд абмежаванай або саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

Ачольнікам (ад слова – на чале) дзяржавы быў вялікі князь літоўскі, або, як ен яшчэ называўся ў дакументах, “гаспадар”. У пачатку існавання ВКЛ гаспадар быў звязаны прававымі абмежаваннямі толькі ў дачыненні земляў-анексаў і ўдзельных княстваў, князі якіх у дадатак мелі права даваць “парады” вялікаму князю – засядаць у ягонай радзе. Але пачаткова неабмежаваную ўладу вялікі князь меў на тэрыторыі гаспадарскіх вотчын. Прававым штуршком для абмежавання ўлады гаспадара на гэтай тэрыторыі сталі акты персанальных уній ВКЛ з Польскай Каронай.

Па-першае, уніі з Польскім Каралеўствам сцвердзілі прынцып выбарнасці манарха. Упершыню ен фіксуецца ў Гарадзельскай уніі 1413 г., у тэксце якой феадалы ВКЛ (“Паны-Рада”) у выпадку смерці вялікага князя літоўскага абавязуюцца не выбіраць нікога князем без згоды Ягайлы і польскіх феадалаў, а польскія феадалы, калі памрэ Ягайла, абавязуюцца не выбіраць новага караля без папярэдняга ўзгаднення з Вітаўтам і ягонай княжаскай Рады. Працэдура выбарнасці ачольніка дзяржавы стала надзейным інструментам палітычнага ціску на манархаў. Кожны з іх, каб уступіць на трон, павінен быў павялічваць абмежаванні сваей улады на карысць магнатаў.

Другім шляхам абмежавання ўлады манарха сталі шляхецкія прывілеі, выдадзеныя таксама пад час абвяшчэння дынастычных уній з Польшчай. Іх тэксты ставілі пад ахову закона асобу і маёмасць феадала, абмяжоўваючы такім чынам свавольства манарха дзеяннем грамадзянскага права.

Замацаванне ў ВКЛ сістэмы абмежаванай манархіі звязана з развіццем саслоўна-прадстаўнічых органаў улады.

У ВКЛ органам, які ўпершыню абмежаваў паўнамоцтвы гаспадара, была ягоная Рада, ці “Паны-Рада ВКЛ”. Напачатку рада набліжаных да гаспадара вышэйшых ураднікаў не мела акрэсленых у праве кампетэнцый, г.зн. была дарадчым інстытутам пры асобе вялікага князя літоўскага. Юрыдычнае афармленне Рады, як пастаянага органа дзяржаўнай улады, зафіксавана ў акце Гарадзельскай уніі з Польшчай 1413 г. Значнае пашырэнне паўнамоцтваў Паноў-Рады звязана з панаваннем Казіміра ІУ Ягайлавіча (1440-1492). Будучы адначасова манархам двух краін, Казімір большую частку свайго часу мусіў праводзіць за межамі ВКЛ у Польшчы. З прычыны, што вялікі князь адсутнічаў, Рада пачала выконваць функцыі вярхоўнай улады. Яна ажыцяўляла дыпламатычныя зносіны, высылала войскі, судзіла, займалася раздачай (пераважна магнатам) дзяржаўнага зямельнага фонду. У 1447 г., каб стаць польскім каралем, Казімір ІУ мусіў атрымаць ад Рады спецыяльную згоду. Узамен вялікі князь абавязаўся не раздаваць палякам дзяржаўныя землі і пасады ў ВКЛ і ў асобным прывілее пацвердзіў права Рады на абранне пасля яго смерці чарговага вялікага князя літоўскага.

У 1492 г. сын Казіміра ІУ Аляксандр юрыдычна абмежаваў свае правы на карысць Рады. У помніках тагачаснай прававой думкі сцвярджалася, што наступіла новая эпоха, шляхецкай рэспублікі, якая прыйшла на змену манархіі - юрыдычна неабмежаванай улады вялікага князя. Гэта адлюстраваў тэрмін “літоўская рэчпаспалітая”, створаны яшчэ да Люблінскай уніі. Прывілей 1492 г. вызначыў, што вялікі князь літоўскі не мае права адмяняць або змяняць заканадаўчыя пастановы і судовыя рашэннні, прынятыя разам з Радай, не мусіць без яе ведама раздаваць дзяржаўныя землі і размяркоўваць фінансавыя сродкі. Пастановы Рады, прынятыя большасцю галасоў, павінны выконвацца вялікім князем. Паводле прывілеяў, Рада дзейнічае пад кіраўніцтвам вялікага князя, але ў выпадку ягонай адсутнасці самастойна вырашае пытанні агульнадзяржаўнага кіравання. Склад Рады фарміраваўся выключна за кошт прадстаўнікоў зямельнай арыстакратыі – магнацтва – і функцыянаванне Рады было палітычнай формай ягонага дамінавання ў грамадскай сістэме ВКЛ. Аднак, у ХУ ст. паралельна з Радай узнікае Сойм – прадстаўнічы орган інтарэсаў шляхты. У кожнай федэратыўнай частцы ВКЛ адддаўна існаваў уласны абласны сход-веча. У ХУ ст. назіраецца працэс іх аб’яднання ў вальны (агульнадзяржаўны) сойм ВКЛ. Рэгулярнае скліканне соймаў пачынаецца пасля прывілея 1447 г., у якім Казімір ІУ гарантаваў, што, робячыся польскім каралём, ён не будзе пачынаць войнаў, у якіх не зацікаўлена насельніцтва ВКЛ. З гэтага часу ён і ўсе наступныя вялікія князі літоўскія павінны былі кожны раз прасіць ў шляхты дазвол на збор ваенных падаткаў. Адсюль вынікала неабходнасць склікання ў ВКЛ перыядычных шляхецкіх з’ездаў, г.зн. соймаў.

У ХУ- пачатку ХУІ ст. у сістэме дзяржаўных інстытутаў шляхецкаму Сойму належала другаснае значэнне. Дамінавала Рада – прадстаўнічы інстутут магнацтва. Перадача часткі яе кампетэнцыі Сойму было галоўнай палітычнай задачай шляхты ХУІ ст. і адбывалася шляхам зацвярджэння агульнадзяржаўных Статутаў ВКЛ. Статут 1529 г. абавязаў выдаваць законы выключна на сойме. У 1566 г. Паны-Рада і шляхецкія дэпутаты былі аб’яднаны ў Сойме ў выглядзе яго верхняй і ніжняй палаты з роўнымі кампетэнцыямі. З гэтага часу ніводнае рашэнне Сената (г.зн. былой Рады) не магло прымацца без згоды шляхецкіх прадстаўнікоў ніжэйшай палаты (т.зв. Пасольскай Ізбы). І наадварот. На соймах прысутнічалі не толькі паны, якія займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, але і любая няўрадавая шляхта. Паступова шляхецкае прадстаўніцтва было ўнармавана двума дэпутатамі ад кожнага павета.

Павет з’яўляўся цэнтрам шляхецкага самакіравання і уяўляў сабой як адміністрацыйную, так і ніжэйшую ваенную адзінку. Уся шляхта павета ўяўляла асобны адзел войска – павятовую харугву. Харугвы былі розных колераў з гербам у цэнтры. Усе павятовыя харугвы збіраліся пад сцягі ваяводства, якія мелі значэння больш высокага ваенага адзела таксама з уласным гербам і сцягам. Органамі шляхецкага самакіравання ў павеце выступалі павятовы соймік і мясцовыя суды. Павятовы соймік абіраў паслоў на Вальны сойм, рабіў прызначэнні на мясцовыя пасады і вызначаў унутраныя падаткі. Пры гэтым абраны пасол атрымліваў ад выбаршчыкаў спецыяльную “інструкцыю” паводзін на сойме, за парушэнне якой мусіў пазбаўляцца дэпутатскага мандату. Пасады ў павеце (у тым ліку суддзяў) былі выбарныя і даваліся толькі мясцовай павятовай шляхце; а сабраныя падаткі не мусілі вывозіцца за межы павета, г.зн. ішлі выключна на мясцовыя патрэбы.

Тэрытарыяльнае самакіраванне і сістэма абмежаванай манархіі ў лепшы бок адрознівалі літоўска-беларускую дзяржаву ад суседняга Маскоўскага царства, стваралі падставу для фарміравання дзяржаўнага патрыятызму сярод шматнацыянальнага насельніцтва ВКЛ.


4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі


З ХV ст. у Заходняй Еўропе адбываўся паскораны працэс пераключэння гаспадаркі з аграрнай на прамысловую прадукцыю. У выніку гэтага ўзрос попыт на сельскагаспадарчыя вырабы і сыравіну, вытворчасць якіх на захадзе Еўропы скарацілася. Рэзкае павелічэнне коштаў на гэтыя тавары ў ХV–ХVІ ст. замацавала падзел еўрапейскага кантынента на дзве вялікія часткі – прамысловы захад і аграрны усход. У заходняй частцы Еўропы галоўная крыніца эканамічнага прыбытку ўсё больш абмяжоўвалася прамысловай прадукцыяй, а ва ўсходняй частцы еўрапейскай эканомікі, куды трапілі і беларускія землі ў складзе ВКЛ, асноўным фактарам багацця заставалася зямля.

Падзел Еўропы на дзве эканамічныя зоны меў глыбокія сацыяльныя наступствы. На захадзе Еўропы ўсё большую эканамічную і палітычную вагу набірала мяшчанства. У ВКЛ, як і ў кожнай іншай краіне аграрнага усходу Еўропы, рэсурсы палітычнай і эканамічнай улады манапалізавалі землеўладальнікі – шляхта.

На працягу ХV–ХVІ ст. у ВКЛ адбывалася фарміраванне шляхты як адзінага замкнёнага саслоўя: была усталявана працэдура доказнасці шляхецкага паходжання, а прадстаўнікі іншых сацыяльных груп страцілі магчымасць “набілітацыі” – атрымання шляхецкай годнасці. З 1492 г. ім забаранялася займаць любыя дзяржаўныя пасады, у тым ліку дэпутацкія ў сойме.

Асновай эканамічнага дамінавання шляхты стала саслоўная манаполія на валоданне зямлёй, купляць якую прадстаўнікі іншых сацыяльных груп не маглі.

Найбольш выгоднай сферай эканамічнай актыўнасці землеўласнікаў робіцца балтыйскі гандаль збожжам, заснаваны на вядзенні таварнай фальваркавай гаспадаркі. Кошты на збожжа ў гэты час растуць настолькі хутка, што феадалы шукаюць розныя магчымасці, каб няўхільна павялічваць яго экспарт за мяжу. Калі раней феадал свае ворыўныя землі падзяляў на надзелы і раздаваў сялянам, то цяпер частку з іх ён вылучае ў асобны фонд – “фальварак”, уся прадукцыя з якога накіроўваецца на продаж.

Першы фальварак ў Беларусі зафіксаваны ў 1450 г. Да сярэдзіны ХVІ ст. фальваркі з’яўляліся выключна ўздоўж рэк, што сведчыць пра іх арыентацыю на рынкі партовых гарадоў Балтыкі. У 1557 годзе аграрная рэформа была праведзена на землях вялікага князя літоўскага, прыклад якой феадалы выкарыстоўвалі затым на сваіх землях.

Калі да рэформы асноўнай павіннасцю селяніна былі грашовыя выплаты або даніна прадуктамі, атрыманымі на надзеле, то пасля рэформы ўзнікае новая павіннасць пад назвай “паншчына” – праца ў панскім фальварку. Яна будавалася на формах пазаэканамічнага прымусу: селянін павінен быў апрацоўваць зямлю, у адносінах да якой не меў эканамічнай зацікаўленасці.

Другім важным новаўвядзеннем стала тое, што памер феадальнай рэнты (павіннасцяў сялян) пачаў напрамую залежыць ад вялічыні зямельнага надзела. Новай адзінкай вымярэння зямлі стала “валока” (у сярэднім 21,36 га).

Рэформа садзейнічала замацаванню правільнага трохполля і вулічнага тыпу вясковых пасяленняў, пашырэнне якіх на нашых землях прыпісваецца ініцыятывам італьянкі Боны Сфорцы, маці вялікага князя літоўскага Жыгімонда ІІ Аўгуста.

Новаўвядзенні прадугледжвалі павелічэнне памеру эксплуатацыі сялян і выклікалі іх незадавальненне. З улікам гэтага, паралельна з пашырэннем фальваркаў, шляхецкія ўлады ВКЛ прымаюць серыю законаў, якімі санкцыянуюць зліццё розных катэгорый вясковага насельніцтва ў адно саслоўе – прыгоннае сялянства. “Прыгон” замацоўваўся пазбаўленнем сялян ранейшага права пераходзіць ад аднаго феадала на землі другога, якое сяляне выкарыстоўвалі як форму барацьбы супраць змянення павіннасцяў. Працэс юрыдычнага замацавання сялян за асобай канкрэтнага феадала набыў назву “прыгоннага права” і з’яўляўся тыповай з’явай для кожнай з краін аграрнага сектару еўрапейскай эканомікі: ад усходняй Германіі да тэрыторый ВКЛ і Расіі.

З усталяваннем прыгоннага ціску сялянская маса страчвала права перасяляцца таксама ў гарады. Гарадское права мог прыняць толькі асабіста вольны чалавек. Калі яшчэ ў пачатку ХVІ ст. назіраўся бурлівы прыток у гарады жыхароў навакольных вёсак, то з сярэдзіны ХVІ ст. гэты працэс імкліва замаруджваецца. Мяшчане ператвараюцца ў замкнёнае саслоўе – прамежкавае паміж шляхтай і прыгонным сялянствам, – што абмежавала магчымасці яго дэмаграфічнага развіцця.

Такім чынам, эканамічная пераарыентацыя на захадзе Еўропы выклікала глыбокія змены ў пазямельных адносінах у яе усходняй частцы, якія на тэрыторыі ВКЛ выявіліся ў змесце аграрнай рэформы ХVІ ст.

Асноўнымі вынікамі гэтых працэсаў на беларуска-літоўскіх землях сталі:

  • фарміраванне саслоўнай сістэмы з замацаваннем шляхецкага саслоўя ў якасці манапольнага носьбіта палітычнай і эканамічнай улады;

  • аграрная спецыялізацыя эканомікі як вынік агульнаеўрапейскага падзелу працы.



Лекцыя: Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай.


1. Утварэнне РП. Дзяржаўна-прававое становішча ВКЛ.

1 ліпеня 1569 г. на сойме ў польскім горадзе Люблін быў падпісаны акт уніі, паводле якой Польскае Каралеўства і Вялікае княства Літоўскае ўтваралі сумесную федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітая.

Люблінскі сойм стаў чарговым крокам на доўгім і супярэчлівым шляху аб’яднання дзвюх краін, які ўжо налічваў без малага два стагоддзі. Дагэтуль дакументы уній са спробамі злучыць дзве краіны падпісваліся аж восем разоў, пачынаючы з 1385 г. і заканчваючы 1501 г., але кожны раз справа не даходзіла далей дынастычнай уніі, калі ачольнікам Польскага Каралеўства і ВКЛ рабіўся супольны манарх з дынастыі Ягайлавічаў: спачатку сын Ягайлы Казімір, затым два яго сыны Аляксандр і Жыгімонд І, нарэшце сын Жыгімонда І Жыгімонд ІІ Аўгуст, які нашчадкаў не пакінуў і быў апошнім прадстаўніком рода Ягайлавічаў. Пры ім і была падпісана Люблінская унія, якая азначала ператварэнне дынастычнага саюза Польшчы і ВКЛ у рэальную федэрацыю. Яе існаванне забяспечыла ў першую чаргу аб’яднанне соймаў Польшчы і ВКЛ, што адкрывала магчымасці ствараць агульныя для абодвух дзяржаў законы і праводзіць аднолькавую палітыку.

Прычыны, якія прымушалі дзве краіны цягнуцца адна да адной, знаходзіліся перадусім у сферы замежнай палітыкі, таксама – ў сферы сацыяльных супярэчнасцяў унутры шляхецкага саслоўя, яго эканамічных і культурных памкненняў. Як паметаем, першым штуршком для аб’яднаўчага руху Польшчы і ВКЛ стала агульная ваенная пагроза з боку Тэўтонскага ордэна, якая была ліквідавана ў два этапы: спачатку ў 1410 г. пад Грундвальдам, калі выйсце да Балтыйскага мора вярнула сабе ВКЛ, затым у 1466 г., калі адпаведныя балтыйскія землі былі вернуты Польшчы, а Тэўтонскі ордэн прызнаў сваю залежнасць ад польскага караля. Аднак, практычна ў той самы час на ўсходніх межах ВКЛ з’явіўся новы моцны супернік – Маскоўскае княства. З другой паловы ХУ ст. тут абвяшчаюць аб намеры стварыць вакол Масквы новую праваслаўную імперыю замест Візантыі, якая пала пад ударамі турак ў 1453 г. Новыя амбіцыі адлюстроўвае знакамітая формула “Масква-трэці Рым”. Маскоўскі князь Іван ІІІ, які ў 1472 г. ажаніўся с пляменіцай апошняга візантыйскага імператара Зоф’яй Палеалог, пераймае візантыйскі герб і тытул цара (вытворнае ад лацінскага “цэзар”). Пад лозунгам аб’яднання ўсіх праваслаўных зямель, маскоўскія князі распачынаюць серыю наступальных войнаў супраць ВКЛ, а таксама падпарадкоўваюць незалежныя Ноўгарадскую і Пскоўскую рэспублікі. Тым часам у самой Маскве моцнае аўтарытарнае праўленне набывае выгляд жахлівага тэрору, пасля таго як у 1564 г. Іван ІУ Грозны ўводзіць апрычніну.

Пачуццё страху перад “маскоўскім тыранам”, як тады называлі Івана Грознага, у ВКЛ асабліва павялічылася пасля таго, як выбухнула чарговая няўдалая вайна з Маскоўскім княствам - Лівонская, якая цягнулася з перапынікамі з 1558 да 1583 г. Вайна распачалася з нападу Маскоўскага войска на Лівонскі ордэн. Згодна з заключаным пагадненнем ВКЛ паспрабавала яго абараніць, але ў выніку само страціла значныя тэрыторыі. Шляхта небезпадстаўна была пераканана, што захаваць краіну ад поўнага захопу надалей можна толькі абапіраючыся на ваенную дапамогу Польшчы. У 1562 г. шляхта, сабраная ў ваенным лагеры пад Віцебскам, узбунтавалася і пад пагрозай невыплаты падаткаў запатрабавала неадкладнага заключэння ваенна-абарончага саюза з Каронай. Палякі за аказанне ваенай дапамогі патрабавалі заключыць новую унію паміж дзяржавамі. Пасля таго, як у 1563 г. Іванам Грозным быў захоплены Полацк, сойм у Вільне прыняў рашэнне выслаць дэлегатаў у Польшчу і распачаць адпаведныя перамовы.

Да збліжэння з Польскім каралеўствам ВКЛ штурхалі не толькі замежнапалітычныя цяжкасці, але і ўнутраная сітуацыя ў краіне. У ХУІ ст. шляхта ВКЛ прагнула вызваліцца з-пад кантролю магнацкай вярхушкі, разглядаючы ў якасці ўзору бурлівае развіццё правоў шляхты ў Польскім каралеўстве. Узнікла сітуацыя, пры якой вышэйшая арыстакратыя ВКЛ ўсімі сіламі уніі супраціўлялася, а астатняя шляхта, наадварот, успрымала перспектыву аб’яднання з Польшчай з энтузіазмам, бо спадзявалася такім чынам па ўзору суседней краіны ліквідаваць дамінаванне магнатаў. У такіх абставінах магнаты ВКЛ згадзіліся на памяншэнне сваіх паўнамоцтваў. У 1562-1566 гг. у ВКЛ былі праведзены адразу тры рэформы: адміністрацыйная, парламенская і судовая, - накіраваныя на частковае капіраванне польскай палітычнай сістэмы. На думку Паноў-Рады ВКЛ іх правядзенне павінна было зменшыць імкненне шляхты да уніі. Часткова гэта мэта была дасягнута, аднак сітуацыя вайны з Масквой прымушала саміх магнатаў ісці на кампраміс, ахвяруючы ранейшымі ідэяламі. Хрэстаматыйнымі сталі словы Мікалая Радзівіла Рудога, сказаныя ім на Люблінскім сойме: “на нашых хрэптах быў вораг, калі мы ехалі сюды, прагнучы пастанавіць з вамі унію..., мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да яе вельмі ціха.”

Што датычыць польскай палітычнай вярхушкі, то яна прагнула уніі як з прычыны вялікадзяржаўных амбіцый (пашырэнне палітычнага ўплыву на ўсход), так і з перспектывы эканамічнай каланізацыі новых зямель. Як адзначыў адзін з сучасных гісторыкаў, шляхта Кароны тады думала не столькі аб знешняй палітыцы, сколькі пра “новую здабычу польскага плуга”. Польшча ў сярэдзіне ХУІ ст. ператварылася ў найбольш буйнога экспарцёра сельскагаспадарчай прадукцыі. Прыбыткі ад экспарту збожжа на Захад у тыя часы былі вялізарныя і няўхільна раслі, што прымушала польскіх шляхціцаў, ахопленых гандлёвай гарачкай, са сквапнасцю глядзець у бок Украіны і Беларусі, дзе набываць землі палякам забаранялася.

10 студзеня 1569 г. пасля некалькігадовых папярэдніх дэбатаў у Любліне пачаў працаваць сумесны сойм. З першых дзён на ім сутыкнуліся два непрымірымыя ўяўленні пра унію: літоўскага боку – у значэнні федэратыўнага аб’яднання раўназначных дзяржаў, і польскага – у значэнні поўнай інкарпарацыі ВКЛ у склад Польшчы. Дэлегаты ВКЛ, узначаленыя уплывовымі магнатамі, дапусцілі тактычную памылку, калі ў знак пратэсту супраць польскага праекту на некалькі месяцаў пакінулі сойм. Палякі ў момант адсутнасці дэлегацыі ВКЛ дамагліся ад Жыгімонда Аўгуста акта аб пераводзе пад юрысдыкцыю Польскага каралеўства зямель Падляшша (Беласточчына), Валыні і Падоліі (цэнтральная і усходняя Украіна). Занятая вайной з Масковіяй і зменшаная тэрытарыяльна на палову, ВКЛ не мела сілаў, каб пачынаць яшчэ адну вайну – супраць уласнага манарха. Дэлегацыя ВКЛ прымушана была вярнуцца ў Люблін, у пакоры стаць на калені перад манархам і задаволіцца кампенсацыяй у выглядзе захавання суверэнітэту сваёй краіны.

Літоўскі гісторык Э. Гудавічус гэтак апісвае дадзеныя падзеі: "Паколькі вонкавая падатлівасць літоўцаў дапамагла бакам знайсці агульную мову, Жыгімонт Аўгуст і польскі сенат пагадзіліся на дзве пячаткі <з рознай сімволікай>... Каменем перапоны апынуўся польскі сойм, які інстынктыўна ўсведамляў да чаго гэта прывядзе. Абыходны манеўр, паспяхова пачаты літоўцамі, застапарыўся, трэба было зрабіць зрабіць рашаючы ход.

28 чэрвеня на агульным паседжанні Ян Хадкевіч, апелюючы перадусім да Жыгімонта Аўгуста, вымавіў заключную прамову. Яна была абмеркаваная і зрэжысаваная літоўскай дэлегацыяй. Разумеючы гістарычнае значэнне моманту і ўзважыўшы наступствы кожнага сказанага слова, жамайскі стараста ўсю моц свайго красамоўства і інтэлекту псіхалагічна нацэліў у глыбіню душы Жыгімонта-Аўгуста (як ён яе бачыў і разумеў), таго, хто калісьці адказаў на ўразіўшае свет каханне Варвары Радзівіл. Падкрэсліўшы адказнасць дэлегацыі Літвы перад будучымі пакаленнямі літоўцаў і яе абавязак абараняць айчыну, ён прызнаў, што ў дэлегацыі няма выхаду... Змушаныя скарыцца перад сваім гаспадаром, літоўцы ўсе нацыянальныя надзеі ўскладаюць у яго рукі і моляць аб выратаванні айчыны, якой самі яны не ў сілах дапамагчы. Імем Госпада заклікаў Хадкевіч да сумлення манарха, і ўсе літоўскія дэлегаты ўпалі на калены перад сваім вялікім князем. Прамова жамайскага старасты адказвала ўсім правілам рэнесанснай рыторыкі і жыва адклікалася ў людскіх душах. Слёзы цяклі па шчоках дэлегатаў, плакалі нават некаторыя польскія гледачы. Жыгімонт-Аўгуст быў узрушаны: няшчасная радзіма каханай Варвары працягвала да яго рукі, нібы сама Варвара з ложа, які стала для яе смяротным.. У сцяне, аб якую разбіваліся ўсё высілкі літоўцаў, паўстала расколіна. На гэты раз дэлегатам Літвы дазволілі ўзяць праект для рэдакцыйнай дапрацоўкі. Літоўцы атрымалі магчымасць занесці малаважныя на першы погляд, але вырашальныя па ісце змены, і яны здолелі знайсці патрэбныя словы. 1 ліпеня дамова быў складзены, адбылася прысяга".

Са зменшанымі межамі ВКЛ засталося самастойным палітычным арганізмам у складзе Рэчы Паспалітай з асобнымі кіраўнікамі адміністрацыі, з самастойнымі судовай і падаткава-бюджэтнай сістэмамі, са сваім асобным войскам, таксама з іншай дзяржаўнай мовай – фармальна да 1697 г. у ВКЛ ёй заставалася старабеларуская мова. Сумеснымі для абедзвюх краін у Рэчы Паспалітай былі манарх і двухпалатны парламент. Паводле акта Люблінскай уніі, на тэрыторыях абедзвюх краін ўтваралася агульная гандлёвая прастора без унутраных мытных збораў з грашыма аднолькавых наміналаў, якія выбіваліся на манетных дварах Польшчы і ў ВКЛ і адрозніваліся гербавай сімволікай.

Па тэксту уніі, палякам у ВКЛ і жыхарам Княства у Каралеўстве Польскім дазвалялася набываць ці атрымліваць любым іншым шляхам зямельныя надзелы і займаць любыя свецкія і духоўныя пасады.

Такія вынікі Люблінскага сойма выклікалі моцнае незадавальненне як у асяродку магнатаў, так і сярод шляхты ВКЛ. Забранне Украіны і Падляшша паўсюдна ў ВКЛ трактавалі як неправавы акт, да сяр. 17 ст. шляхта ў інструкцыі паслам на сойм ўключала пункт аб вяртанні гэтых тэрыторый. Магнатам ВКЛ унія пагражала стратай палітычнага вяршэнства ў ВКЛ. Асобны сейм ВКЛ, дзе магнацтва лёгка праводзіла свае рашэнні, перастаў існаваць. У агульны ж сенат РП многія сенатары ВКЛ проста не трапілі, а галасы астатніх заглушаліся большым польскім прадстаўніцтвам у вышэйшай палаце парламента. Тое ж самае адбывалася і ў яго ніжэйшай палаце, бо са 180 паслоў, абраных шляхтай на сейміках па ўсёй РП, толькі 46 прыходзілася на ВКЛ (з іх 34 было з беларускіх паветаў). На адным з соймікаў шляхта прама запісала, што “Польшча нічога не робіць з намі чыстасардэчна і па-братэрску, а ўсё загадвае, як сваім прыгонным”. Палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай пагрозай. Дазвол атрымліваць землі і пасады у межах ВКЛ ператварыў палякаў у небяспечных канкурэнтаў мясцовай шляхты. Гэта датычыла не толькі дзяржаўных, але і царкоўных інстытутаў. Напрыклад, у 1685 г сінод (з’езд) каталіцкіх святароў ВКЛ падкрэсліў у сваім пратаколе: “Досыць ёсць у нас тутай сваіх ксяндзоў, а яшчэ чужыя да нас лезуць і хлеб наш ядуць літоўскі, а мы ліцвіны мусім цярпець голад у такой нашай Бацькаўшчыне”.

Калі да уніі ў вачах шляхты Польшча выглядала эталонам грамадскага развіцця, а аб’яданне з ёй – панацэей ад усіх бедаў, то пасля уніі пра гэтую краіну пачалі казаць, як пра хцівага несумленага суседа. У канцы 16 ст. адзін з Радзівілаў Мікалай Сіротка быў упэўнены ў тым, што нельга давяраць ніводнаму паляку, бо кожны з іх робіцца здраднікам, у сярэдзіне 17 ст. яго сваяк Януш Радзівіл абяцаў, што наступіць момант, калі палякі да дзвярэй не патрапяць, бо праз вокны іх будзем выкідваць. У публіцыстычным творы “Прамова Мялешкі “ (1589 г.) аўтар згадвае пра палякаў, якіх з глупства наняў сабе на службу: “И то милостивые Панове, не малая шкода, слуги маемо ляхи. Давай же ему сукню хвалендызовую, корми ж его сласно, а з их службы не пытай. И только убравшисе на высоких подковах до девок дыбле и ходить з великого куфля трубить. Ты пане за стол, а слуга лях собе за стол. Ты борщик, а слуга лях на покутнику штуку мяса. Ты за флягу, а он за другую, а коли слабо держишь, то он и из рук вырветь. Только пилнуешь: скоро ты с дому, то он молчком приласкается до жонки. … А коли ж ещё лях як жеребец рже коло девок как дрыгант коло кобыл прийми ж к нему двох литвинов на страж, бо и сам дидко не упилнуешь!». Мялешка заклікаў такога паляка гнаць разам з астатнімі іншаземцамі: «И такого чортополоха з немцами выгнати, что до нас влезли противко праву нашому».

Вядучую ролю ў прадухіленні экспансіі Польшчы на землях ВКЛ адыграў Леў Сапега (1557-1633 гг.) На пасадзе падканцлера, ён дамогся пры ўступленні на трон новага караля РП Жыгімонда ІІІ Вазы (1587-1632) зацвердзіць Статут ВКЛ у новай рэдакцыі, складзенай з удзелам Сапегі. Паказальна, што Статут 1588 г. ні разу не ўзгадаў пра існаванне акта Люблінскай уніі, а палякаў разглядаў як іншаземцаў, што забараняла ім мець землі і пасады ў ВКЛ – насуперак акту уніі. Яшчэ ў 1581 г. у ВКЛ быў створаны свой вышэйшы апеляцыйны суд – Трыбунал ВКЛ – што разам з прыняццем новага Статута замацавала існаванне ў ВКЛ асобнай ад Польшчы судовай сістэмы. У 1655 г. была прынята пастанова, якая забараняла польскім войскам уступаць на тэрыторыю ВКЛ без спецыяльнага дазволу. Па Люблінскай уніі ўсе соймы РП павінны былі праходзіць у новай польскай сталіцы Варшава, але з 1673 г. кожны трэці сойм пачаў збірацца і на тэрыторыі ВКЛ у Гродна. Каментуючы гэта рашэнне, адзін з палякаў адзначыў у вершаванай форме: Але ж тая рэч вершам напісання годна

Што Літва сойм з Варшавы перанесла ў Гродна

Дзе датуль з воўкам сеймавалі дзікая свінні

Цяжка знайсці іншы жарт на бацвінні

Такім чынам, у часы РП дзяржаўна-прававыя стасункі Польшчы і ВКЛ грунтаваліся не толькі на акце Люблінскай уніі, але і на наступных дакументах, якія падверглі ўмовы уніі перагляду. Іх прыняцце сведчыла аб паступовым аднаўленні ВКЛ страчанага палітычнага статуса ў межах агульнага саюза з Польшчай. Частка гісторыкаў нават лічыць, што на большым адрэзку свайго існавання РП ўяўляла сабой не адзіную дзяржаву-федэрацыю, а толькі канфедэратыўны саюз. Да сярэдзіны 18 ст. Польшча і ВКЛ не мелі сумесных выканаўчых інстытутаў, агульныя соймы не дзейнічалі з прычыны liberum veto, а ўлада сумесных манархаў падлягала ўсё большаму абмежаванню. Адзінства Польшчы і ВКЛ у гэты час забяспечвалі пераважна не палітычныя інстытуты, а працэсы культурна-рэлігійнай кансалідацыі ўнутры правячага саслоўя.

Пасля першага падзела РП (1772 г.) з'явіліся першыя сумесныя выканаўчыя інстытуты Польшчы і ВКЛ. Спачатку быў утвораны агульны урад пад назвай Пастаяная Рада, а ў часы Вялікага сойма 1788-1792 гг. былі створаны сумесныя для Польшчы і ВКЛ органы кіравання войскам, скарбам і паліцыяй. Такія захады па цэнтралізацыі ўлады адбываліся пры захаванні дзяржаўнага суверэнітэту ВКЛ, які не быў парушаны да апошняга падзелу РП у 1795 г.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

3. Федэратыўная структура І iconПрограма вступного іспиту
Організаційна структура економіки, секторний поділ економіки. Основні пропорції відтворювальної структури економіки та їх вплив на...

3. Федэратыўная структура І iconНефармальная адукацыя І рэгіянальнае развіццё Аоганізатары Тыдня
Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e. V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы...

3. Федэратыўная структура І iconHeader заглавния блок съдържа обща информация за обекта. Всеки ред има следната структура: name data
Структура на записа на картата на възстановената собственост в цифров вид (zem единен Формат)

3. Федэратыўная структура І iconПлан производственная практика на базе предприятия ОАО "вэлт-к" 2 Сферы деятельности предприятия, состав и назначение производимых товаров. 2
Организационная структура управления предприятием и его производственная структура. 3

3. Федэратыўная структура І iconТема лекции
Принципы классификации и номенклатуры микроорганизмов. Структура и функции бактерий. Основные формы и величина бактерий. Анатомия...

3. Федэратыўная структура І iconСтартавала кампанія па падрыхтоўцы Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011
Белтюф», таа «Трэнінгавы цэнтр «Квадратны апельсін», Асацыяцыя дадатковай адукацыі І асветы (адаіА), Прадстаўніцтва зарэгістраванага...

3. Федэратыўная структура І iconСтатистические материалы к семинару «отраслевая структура хозяйства зарубежной европы». Отраслевая структура ввп стран Европы и их инвестиции в другие страны
Статистические материалы к семинару «отраслевая структура хозяйства зарубежной европы»

3. Федэратыўная структура І iconИгорь Гаршин Язык linc. Книга Создание лексики Содержание
Структура числительных: согласный-гласный-согласный. Структура перечисляемых элементов, носящих качественный характер (музыкальные...

3. Федэратыўная структура І iconГидденс, сочетая критику функционализма и структурализма с вдохновением, почерпнутым из различных отраслей «понимающей социологии», делает акцент на постоянно
«структура есть то, что придает форму социальной жизни, а не сама форма». Он предложил преобразовать статическое понятие «структура»...

3. Федэратыўная структура І iconПримерный план основные этапы формирования демократической конституции Афин. Социальная структура афинского государства. Афинская гражданская община.
Социальная структура афинского государства. Афинская гражданская община. Права и обязанности афинских граждан

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка