Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме




НазваУрок беларускай мовы у 9 класе па тэме
Дата канвертавання29.10.2012
Памер76.53 Kb.
ТыпУрок
Аддзел адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Сярэдняя школа №28 г. Магілёва”.


Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме

“Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі”




Падрыхтавала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Астранкова В.Ц.


Магілёў 2011

Тэма: “Народ жыве, пакуль жыве яго памяць”. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі

Мэта: 1. Замацаваць і абагуліць атрыманыя веды пра складаныя сказы, вучыць вызначаць сэнсавыя адносіны паміж часткамі ў сказах камбінаванай будовы, сродкі сінтаксічнай сувязі, будаваць гарызантальныя і вертыкальныя схемы, перабудоўваць простыя сказы ў складаныя, вызначаць стылістычную ролю такіх сказаў у тэкстах розных стыляў.

2. Развіваць вусную і пісьмовую культуру мовы, уменне логіка-сэнсавага члянення складанага сказа, садзейнічаць развіццю ўмення зносін. Развіваць самастойнасць, прагу пазнання новага праз самакантроль і самааналіз; выхоўваць працавітасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.

Ствараць умовы для развіцця ў вучняў умення структурыраваць інфармацыю, выдзяляць галоўнае ў пазнавальным аб’екце; стварыць умовы для развіцця ў вучняў навыкаў працы ў часе.

3. Выхоўваць павагу да мінулага і сучаснага беларускай зямлі, яе гістарычных асоб, выхоўваць патрыятычныя пачуцці, садзейнічаць развіццю гуманізму, дабрыні.


Тып урока: урок камбінаванай будовы з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова” 10 кл. пад рэд. В.У. Протчанка, В.П.Протчанка, Мінск: НІА, 2006; карткі з заданнямі; рэпрадукцыі і фотаздымкі; карта-схема абароны Магілёва, камп’ютар, магнітафон.


Эпіграф

Няхай жыве ўсясветная дбайнасць пра чалавека, і чорнае пракляцце таму, хто паліць і разбурае

К. Чорны

Ход урока


І. Арганізацыйны этап

а) Запісваем дату, класная работа


ІІ. Наст.

Запішыце сказ, пабудуйце яго схему (У час запісу сказа на маніторы застаўка, якая адлюстроўвае летнюю раніцу ў лузе, узыход сонца; гучыць ціхая медытацыйная музыка).

¹Павольна ўзыходзіла сонца, ²пачынаўся новы дзень, ³каб прынесці любоў і дабрыню, радасць пазнання і ўдачу.

  • Які гэта сказ па будове? (Складаны сказ камбінаванай будовы з рознымі відамі сувязі)

  • Колькі сказаў умяшчае? (Тры сказы)

  • Як звязваюцца сказы? (Інтанацыяй і злучнікам)

  • Якія сэнсавыя адносіны? (Адначасовасці і мэтавыя)

  • Якія знакі прыпынку ставяцца ў складаных сказах з рознымі спосабамі сувязі частак? (Такія ж, што і ў сладаназлучаных, складаназалежных і бяззлучнікавых сказах)

  • Зверце, ці правільна вы пабудавалі схему сказа (На маніторы наступная схема:

¹ [ ], ² [ ], (каб… ) )

  • Я таксама жадаю вам добрага дня, здзяйснення вашых мар, няхай кожны пражыты вамі дзень прынясе любоў і дабрыню, радасць пазнання і ўдачу.


Настаўнік аб’яўляе тэму ўрока


  • Давайце паспрабуем сфармуляваць задачы нашага ўрока:

  1. удасканальваць веды пра будову сказаў з рознымі відамі сувязі;

  2. замацоўваць навыкі правільнай расстаноўкі знакаў прыпынку ў сказах такой будовы;

  3. правільна вызначаць сэнсавыя адносіны паміж часткамі ў сказах з рознымі відамі сувязі

На працягу ўрока мы ўзновім веды пра простую мову, тэкст і стылі мовы.

У час выканання заданняў на ўроку прапаную вам запаўняць табліцу, якая дапаможа вам высветліць узровень вашых ведаў пра сказы камбінаванай будовы.


Ведаю, але не ўсё

Хацеў бы зведаць і ўмець

Зведаў, заданне выконваў з задавальненнем












Н-к: - А наколькі вы ўжо засвоілі матэрыял на папярэднім уроку, вам дапаможа высветліць невялічкі дыягнастычны тэст, які я прапаную вам выканаць. У час выканання задання ў якасці падказкі можна карыстацца табліцай на фарзацы падручніка.


Картка №1

Дыягнастычны тэст


Адзначце нумары складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак, пабудуйце схемы.

  1. Нямала навальніц бачыла ліпа, і не адзін раз перуны білі яе ў верхавіну, але яна ўсё вытрымала.

  2. Паходня трымаў у руках тэлеграму, і хлапчук, што прынёс яе, бачыў, як загарэліся ў старшыні вочы.

  3. Шлях цяжкіх мук прайшоў Даніла, канца ж таму шляху няма.

  4. Падпалкоўнік ведаў, што барацьба за той бераг будзе цяжкай: немцы зробяць усё, каб затрымаць наша наступленне.

  5. Я павесялеў, калі ўбачыў, што палітрук таксама не курыць.


Самаправерка (на маніторы схемы: гарызантальныя, вертыкальная – 4 сказ )

2. [ ], і [наз. (што ) дз.], (як...).




4. [ ], (што ) : [ ], (каб...).




[дзеясл.] : [ ]

што? што?

(што) (каб)


а) вызначаем сродкі сувязі і сэнсавыя адносіны паміж простымі сказамі ў складзе сказаў камбінаванай будовы.

б) растлумачваем правапіс слоў з падкрэсленымі арфаграмамі.


ІІІ. Праца над эпіграфам

Н-к: У якасці эпіграфа я ўзяла словы К. Чорнага “Няхай жыве ўсясветная дбайнасць пра чалавека, і чорнае пракляцце таму, хто паліць і разбурае”.

  • Як вы разумееце сэнс гэтага выказвання, што абазначае слова “дбайнасць”? (Турбота, хваляванне)

  • Растлумачце будову сказа. (Складаны сказ з рознымі відамі сувязі. Першая і другая частка звязаны злучальнай сувяззю, другая і трэцяя – падпарадкавальнай.)

  • Як вы думаеце, чаму я ўзяла гэтыя радкі К. Чорнага? (Прыбліжаецца 70-я гадавіна абароны Магілёва)

  • Сёння на ўроку мы будзем разглядаць лінгвістычныя з’явы на мясцовым матэрыяле, звязаным з адлюстраваннем падзей першых месяцаў вайны.


Работа з тэкстамі


  • Дзе праходзіла абарона Магілёва? (На маніторы фотаздымак ваенных часоў – бой на Буйніцкім полі)

Картка №2


Прачытайце верш, раскажыце аб будове сказаў, вызначце стыль.


БУЙНІЦКАЕ ПОЛЕ

Зямля палымнела жытнёва, Святлеюць над полем бярозы

Апаленая вайной, За хмаркі нябёснай бялей.

За ўсходняй сцяной Магілёва У возера “Матчыны слёзы”

Само поле стала сцяной. Углядаюцца дрэвы з алей.


Захопніку ў цэнтры Еўропы Буйніцкае поле! З табою

Змагло яно безданню стаць, Нясём сваю квецень вясне,

Траншэі свае і акопы Каб толькі цябе полем бою

Амаль цэлы месяц трымаць Не бачыць нам болей у сне!


Пятро Прыходзька


(Мастацкі стыль вершаванай формы прадугледжвае ўжыванне простых і складаных сказаў рознай будовы)

Картка №3


Выпісаць з тэксту сказ камбінаванай будовы, вызначыць сэнсавыя адносіны паміж часткамі, лічбы замяніць словамі.

Абарона Магілёва праводзілася часцямі 61-га стралковага корпуса 13-ай арміі Заходняга фронту, якім кіраваў генерал Бакунін, і народнымі апалчэнцамі.

На абарончых работах вакол горада з 26 чэрвеня па 10 ліпеня штодзённа працавала 30-40 тысяч граждан і жыхароў вёсак, якія спяшаліся на падмогу з навакольных вёсак, і таму за кароткі тэрмін быў выкапаны проціватанкавы роў на 25 кіламетраў. Утварыліся атрады народнага апалчэння – ужо 10 ліпеня ў іх налічвалася да 12 тысяч жыхароў. Гэтыя атрады аказвалі вялікую дапамогу дзеючай арміі.


Картка №4 (Работа па варыянтах) Перакласці тэксты на беларускую мову, вызначыць стыль, выпісаць сказы, якія адпавядаюць схемам:

[, (які ) ], (што… ), - і [ ]; (калі… ), (якім… ), [ ]: [ ]

(Схемы на маніторы)




Варыянт І


Батальон, сформированный из сотрудников Могилёвского областного управления, Могилёвского и Бобруйского городских, Могилёвского районного отделов, курсантов и преподавателей Минской и Гродненской школ милиции поклялся, што будет защищать город на Днепре до последней капли крови, - и солдаты в синих шинелях сдержали своё слово. Их подвиг – это пример массового героизма. Из 250 в живых осталось лишь 19.


Варыянт ІІ

Наверно, бой вообще трудно описать близко к истине. Если бы в гуще боя вдруг появился какой-то неуязвимый человек, способный спокойно наблюдать всё, что вокруг него делается, наверно, только он смог бы написать потом всё близко к истине. А когда вспоминаешь, каким ты был и что делал в бою, сам себе не веришь: неужели всё это так и было с тобой? (К. Симонов)


Работа над сказам з простай мовай (сказ запісаны на дошцы).

“Подзвіг магіляўчан, - пісаў Герой Савецкага Саюза маршал Андрэй Іванавіч Яроменка, - з’явіўся правобразам гераічнай абароны Сталінграда, дзе прыклад абароны беларускага народа быў паўтораны ў іншым, больш буйным маштабе”.

(Вучань на дошцы будуе схему сказа)

“П, - а, - п” (Простая мова ўяўляе сабой складаназалежны сказ)

Наст.

1. Перапрацуйце простую мову ва ўскосную, адзначце сэнсавыя адносіны паміж сказамі

( [ ], (што), (дзе...). Сэнсавыя адносіны дапаўняльныя (аб чым?) і акалічнасныя (дзе?).

2. Перапрацуйце простую мову у бяззлучнікавы сказ, апусціўшы словы аўтара, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку

(Подзвіг магіляўчан з’явіўся правобразам гераічнай абароны Сталінграда: прыклад абароны беларускага народа быў паўтораны ў іншым, больш буйным маштабе). (Другая частка у складзе бяззлучнікавага складанага сказа раскрывае сэнс першай)


Справаздача папераджальнай работы ў групах. Выступаюць прадстаўнікі груп.

  1. Інтэрв’ю з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны на Буйніцкім полі

  2. Рэпартаж са свята, прысвечанага Дню Перамогі

  3. Апісанне помнікаў батальёну міліцыі, Канстанціну Сіманаву

(У час паведамленняў на маніторы віды мемарыяльных компклесаў на Буйніцкім полі, у вёсцы Гаі, помніка К. Сіманаву. Вучнямі тлумачыцца значэнне слоў “інтэрв’ю”, “рэпартаж”, абгрунтоўваецца выкарыстанне сказаў камбінаванай будовы ў тэкстах розных стыляў).


- Чытаем выказванне В. Быкава: “Гаварыць няпраўду аб вайне не толькі амаральна, але і злачынна як ў адносінах да мільёнаў яе ахвяр, так і ў адносінах да яе будучыні. Людзі зямлі павінны ведаць, ад якой небяспекі яны пазбавіліся і якой цаной дасталася ім гэта збавенне”.

- Што патрэбна памятаць пра пастаноўку знакаў прыпынку ў другім сказе? (Коска перад спалучальным злучнікам і не ставіцца, таму што першая частка складанага сказа з’яўляецца агульнай для другой і трэцяй).

Картка №5


Утварыць сказы з рознымі відамі сувязі па пачатку:

  1. Народ жыве, пакуль жыве яго памяць…

  2. Будучыня нашай Радзімы залежыць ад нас…


ІV. Абагульненне. Што занатавалі ў табліцы? Што новага даведаліся на ўроку?

V. Д/з 1) Складзіце план маршруту “Па баявых мясцінах”

2) Напішыце міні-сачыненне “Помнік тым, хто загінуў падчас вайны...”. (Заданні выконваюцца на выбар вучняў)

Паўтарыце адасобленыя члены сказа.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconАбагульняючы ўрок у 7 класе. Тэма: а багульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе
Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм...

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconУрок беларускай мовы ў 2 класе
Каб даведацца, якія веды вы ўжо атрымалі па гэтай тэме, выканаем тэставыя заданні. Ацаніце свае веды на чароўных лінеечках да выканання...

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconУрок па тэме "Лічэбнік" Мэты
Мэты: абагульніць І сістэматызаваць веды па пройдзенай тэме; павысіць цікавасць да ўрокаў беларускай мовы; развіваць мову вучняў

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconУрок беларускай мовы ў 2 класе па тэме "Правапіс слоў з літарамі е, ё я"
Пазнаёміць з асаблівасцямі правапісу слоў з е, ё, я; вучыць знахо- дзіць перша склад перад націскам, у залежнасці з гэтым правільна...

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconПлан–канспект урока беларускай мовы ỹ 9 класе. Тэма
Тэма: Паỹтарэнне, абагульненне I сiстэмацiзацыявывучанага па тэме Бяззлучнiкавы складаны сказ

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconУрок беларускай мовы ў 8 класе
Педагагічныя тэхналогіі: дыферэнцыяцыя, работа ў парах, у групах, узаемаправерка, “Астравы”

Урок беларускай мовы у 9 класе па тэме iconУрок беларускай мовы ў 6 класе
Скланенне назоўнікаў, якія абазначаюць імёны, прозвішчы І назвы населеных пунктаў на –оў, -ёў, -аў, -ын, -ін

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка