Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока




НазваТэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока
Дата канвертавання29.10.2012
Памер48.02 Kb.
ТыпДокументы
Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст.


Мэты ўрока: 1) сфарміраваць агульнае ўяўленне аб сярэдневяковым горадзе, пазнаёміць са знешнім выглядам гарадоў, шляхамі ўзнікнення, роляй гарадоў у грамадскім жыцці;
2) развіваць цікавасць да мінулага нашага краю, уменне вылучаць галоўнае ў матэрыяле, што вывучаецца;
3) выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага беларускай зямлі

Тып урока: урок тлумачэння новага матэрыялу

Від урока: камбініраваны з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзінтацыі

Абсталяванне: гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны ХІІІ ст.: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з белар. мовай навучання/ Г. В. Штыхаў, С. М. Цемушаў. – Мн, 2009., Ракуць В. Р. - Нашы гарады, Мн. 1990, карта Беларусі, карткі з заданнямі, мультымедыйны праектар, музычнае суправаджэнне.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

2. Уступная гутарка

Я шчаслівая тым,
што ўзрасла і жыву ў Беларусі
і што продкаў маіх
тут калыска спрадвек і спачын,
Я багатая тым,
што вялікую спадчыну маю….
Раіса Савіч

Так, продкі нам пакінулі багатую спадчыну. На ўроках гісторыі мы з вамі пастаянна звяртаемся да яе. Сёння мы працягнем з вамі падарожнічаць па яе шматлікіх старонках. У цэнтры нашай увагі будзе старажытны горад.

Гарады зямлі беларускай… Яны, як і людзі. У кожнага свой непаўторны твар, свае здабыткі.

Гарады Беларусі...

Кожны з іх, -

Кропля люстэрка,

у якіх адбіваецца

ўся няпростая гісторыя

нашага роднага краю.

У. Караткевіч

3. Новы матэрыял

Тэма нашага ўрока, як вы ўжо дагадаліся: “Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст.”

Які перыяд у гісторыі ахоплівае дадзены перыяд?

Як вы думаеце, якія задачы мы перад сабой ставім? (Адказы вучняў)

Сапраўды, мы з вамі даведаемся, што такое горад, як ён выглядае, якую ролю выконваў.

А гарады былі заўсёды? Што раней узнікла селішча або горад? Чым яны адрозніваюцца?

Як вы лічыце, ці патрэбны нам былі гарады і чаму, на вашу думку гарады пачалі ўзнікаць?

Малайцы! Дадзем азначэнне слова “горад”

Звярніце ўвагу на слайд

Горад – першапачаткова ўмацаванае паселішча; пазней адміністрацыйны, прамысловы, гандлёвы і культурны цэнтр.
Назва “горад” паходзіць ад слоў “гарадзіць”, “абгароджваць”

А дзе часцей маглі ўзнікаць гарады?

Звярніце ўвагу на слайд. Гарады ўтвараліся як цэнтры рамяства і гандлю, адміністрацыйныя цэнтры, рэлігійныя і культурныя цэнтры, абарончыя пункты.

Дома вам неабходна было выканаць творчае заданне: скласці план сярэдневяковага горада. Зараз мы ўбачым, як вы яго ўяўляеце?

(Адказы вучняў)

Такім старажытны горад уявілі вы, а зараз мы паглядзім на самай справе. У гэтым нам дапаможа невялічкае апавяданне, якое я вам цяпер прачытаю. Ваша задача: уважліва слухаць і занатаваць асноўныя прыкметы горада.

Аднойчы раніцай адправіўся сярэдневяковы селянін у горад і ў першы раз узяў з сабой свайго сына. Хлопчык нёс кошык з яйкамі, бацька ў сваім вялікім кошыку нёс муку, масла і некалькі скураў. Да горада было больш 4 гадзін хадзьбы пешшу. Нарэшце яны ўбачылі перад сабой вежы горада. Сын хвалююча закрычаў: «Тата! Так многа вежаў і стрэх я яшчэ ніколі не бачыў. Цяпер я ведаю, што такое горад! Там, дзе жыве многа людзей, гэта і ёсць горад». «Не, - запярэчыў яму бацька, - гэта не зусім так. Колькасць людзей – гэта не галоўнае. Горад павінен мець сцяну, свой суд і сваю ратушу. Тады ён можа называцца горадам. Акрамя таго, кожны горад мае рынак, які знаходзіцца паблізу вялікай гарадской царквы, сабора»

(Адказы вучняў)

Звярніце ўвагу на слайд. Перад вамі карта-схема сярэдневяковага горада. Што мы бачым? (сл. 8,9)

Афтальмапаўза

Мы з вамі ўжо ведаем, як выглядаў сярэдневяковы горад. Давайце на хвілінку заплюшчым вочкі, уявім сябе ў такім горадзе, пройдзем яго вуліцамі, зазірнем у царкву, на рынак, дзе так многа людзей, і яны гамоняць, гамоняць, а мы слухаем. Затым пройдзем да дзядзінца, выйдзем за сцены горада, падыдзем да рэчкі, дзе паволі шуміць і звініць ручай. А мы з вамі дружна, узяўшыся за ручкі, крочым па гэтым прыгожым месцы...

А хто мне скажа, колькі на сённяшні дзень у Беларусі гарадоў? (звыш 100)

А ў сярэднявеччы іх налічвалася каля 30 гарадоў. Будаваліся яны ў розны час, таму ўзрост іх розны.

Перад вамі стужка часу на ёй нанесена большасць гарадоў. Мы іх размежавалі па часу іх ўзнікнення: ІХ, Х, ХІ, ХІІ, ХІІІ стст. Аднак наша стужка не завершана. А гэта зрабіць дапаможаце вы. Дома кожны з вас павінен быў знайсці матэрыял па аднаму са старажытных гарадоў і зараз гэтыя звесткі мы паслухаем. Пасля вашых адказаў кожны з вас горад размесціць на стужцы часу.

(Адказы вучняў)

Што ў нас атрымалася? Наша стужка пачынаецца толькі з Х ст., а гарады пачалі ўзнікаць з ІХ ст. Мы страцілі самы старажытны горад. Можа мне падскажа які?

(Адказы вучняў)

Звярніце ўвагу на слайд

Так, першае ўпамінанне ў Аповесці мінулых часоў у 862 годзе.

Фізкультхвілінка

А зараз трошкі адпачнем.

Я называю горад. Калі старажытны – прысядаем, калі не адносіцца – стаім. Хто памыляецца – сядае за парту.

Віцебск, Ашмяны, Орша, Менск, Ваўкавыск, Іўе, Жабінка, Слонім, Полацк, Шчучын, Гомель, Гародня, Заслаўе, Рым.

Мы гаварылі пра назвы гарадоў. Адкуль яны ўзніклі?

Адны гарады паходзяць ад назвы рэк-Полацк, ад імя князя-Заслаўе.

У гульнёвай форме мы паспрабуем адгадаць, які горад зашыфраваны за легендай паходжання назвы.

(Работа ў парах) Кожная пара атрымоўвае картку з заданнем.

1)Жыў калісьці ў той мясцовасці разбойнік Машэка, якога ў народзе звалі Львом. Калі ён загінуў, на магіле насыпалі курган, які атрымаў назву «Магіла Льва». У 1267 годзе на гэтым месцы быў заснаваны горад(Магілёў)

2) Гэты горад узнік у цэнтры Тураўскага княства, як гандлёвы горад. Яго хуткаму развіццю садзейнічала выгаднае размяшчэнне па гандлёвых шляхах пры зліцці ракі Піны з Прыпяццю (Пінск).

3)Гэты горад заснаваны полацкім князем Барысам Усяславічам у ХІІ ст., князь насяліў горад палоннымі і назваў у сваё імя (Барысаў).

Малайцы! Мы з вамі плённа папрацавалі.

4. Замацаванне

Зараз праверым вашы веды па прынцыпу незавершанага сказа.

Я вам чытаю сказы, а вы запаўняеце прабелы.

  1. ІХ – ХІІІ стст. – гэта эпоха ….сярэднявечча

  2. Назва «горад» пайшла ад слоў….. «гарадзіць»

  3. Умацаваны равамі, сценамі цэнтр старажытнага горада называецца…дзядзінец.

  4. Самым старажытным горадам з'яўляецца….Полацк.

  5. Колькі гарадоў Беларусі было вядома ў ІХ – ХІІІ стст.? ….каля 30

  6. Гарады Полацк, Менск аб'яднаны тым, што паходзяць ад назвы…. ракі.

Праверка – метад самаправерка. Абмяняйцеся работамі і пазначце правільныя адказы.

5. Рэфлексія

  1. Што новага я даведаўся…

  2. Мяне здзівіла…

  3. Больш за ўсё мяне зацікавіла…

  4. Мяне засмуціла…

6. Дамашняе заданне

Стар. 108 – 111 (падручнік)

Падрыхтаваць паведамленне пра паходжанне 2-3 старажытных гарадоў

або скласці вусна ці пісьмова апавяданне “Падарожжа па сярэдневяковым горадзе”

Падвядзенне вынікаў. Дзякуй за ўвагу!




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока iconСемінар рассяленне славян. Першыя дзяржавы-княствы на тэрыторыі беларусі ў IX – пач. ХІІІ стст
Палітычная гісторыя Полацкага княства ў ІХ – ХІІ стст. Барацьба супраць крыжакоў ў пач. ХІІІ ст

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока iconТэсты па гiсторыi Беларусi для цт 1 блок ІХ –хііі стст
З эканамічных укладаў, якія суіснавалі ў грамадстве ўсходніх славян, у IX – XI стст толькі нараджаўся

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока icon3. рэлігія І культура беларускіх земляў у ІХ – ХІІІ стст
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ХІІ – ХVІІІ стст. / Аўтар тэксту І склад. Н. Ф. Высоцкая. – Мн., 1984

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока icon7 клас тэма: Змены ў дзяржаўным ладзе вкл у XV сярэдзіне XVI ст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: ахарактарызаваць праўленне вялікага князя Казіміра IV, асноўныя палажэнні прывілея Казіміра 1447 г

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока iconТэма ўрока: "Стварэнне экслібрыса – знака". Мэты ўрока
Вучыць выконваць эскіз экслібрыса ў графіке з захаваннем асаблівасцей кампазіцыі (выкарыстоўваючы выразныя сродкі графікі)

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока iconТэма ўрока: Развіццё феадальных адносін на беларускіх землях у IX-XVIII стст. Мэта І задачы ўрока
Мэта І задачы ўрока: 1 параўнаць развіццё феадалізму на беларускіх землях І ў Заходняй Еўропе І зрабіць высновы; 2 садзейнічаць авалодванню...

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока iconТэма антонімы, ІХ роля ў маўленні Мэты ўрока
Абуцца-разуцца, вечар-раніца, забараніць-дазволіць, поўны-пусты,дужы-слабы, мір-вайна

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока iconПытанні дэк па гісторыі Беларусі 2011 г
Феадальная раздробленасць на беларускіх землях (ХІІ – першая палова ХІІІ стст.)

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока icon8 клас Тэма: Беларуская вёска ў др п. 17 – п п. 18 ст. Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці сялян
Мэты І задачы ўрока: вызначыць асноўныя прычыны заняпаду на беларускіх вёсках; ахарактарызаваць асноўныя І дадатковыя павіннасці...

Тэма: Горад у ІХ – сярэдзіне ХІІІ стст. Мэты ўрока iconТэма: Чытанне тэкстаў з вывучанымі літарамі. Мэты
Мэты: Адпрацоўваць навык цэласнага чытання шматскладовых слоў, вучыць разуменню вобразных выразаў у мастацкім тэксце

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка