«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»




Назва«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Дата канвертавання27.11.2012
Памер48.13 Kb.
ТыпДокументы



МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»


вул. Рабкораўская, 17, 220007, Мінск

тэл. (017) 222 83 71, факс (017) 222 24 09

E-mail: buk@buk.by


ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ


Шаноўнае спадарства!





27 – 29 красавіка 2012 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання».

У межах канферэнцыі адбудуцца:

  • Пленарнае, секцыйныя і заключнае пасяджэнні VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання»;

  • IX этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі»;

  • майстар-класы вядучых спецыялістаў у галіне ўсходнееўрапейскага фальклору;

  • канцэрт маладзёжных фальклорных гуртоў;

  • экскурсія для замежных удзельнікаў канферэнцыі па Нясвіжскаму палацава-паркаваму комплексу і па архітэктурнаму комплексу «Мірскі замак».








ПРАГРАМА

навуковай канферэнцыі


27 красавіка

10.00 – 13.00 …………………………………………………………………Актавая зала БДУКіМ (аўд. 123)

Адкрыццё VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі і пленарнае пасяджэнне.

На пленарным пасяджэнні будуць заслуханы праграмныя выступленні вядучых айчынных і замежных фалькларыстаў, этнаінструментазнаўцаў, культуролагаў.


14.00 – 16.00

Работа секцый VІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі.

Секцыя 1. Нематэрыяльная культурная спадчына і яе ахова.

Секцыя 2. Трансфармацыі відаў і жанраў аўтэнтычнага фальклору.

Секцыя 3. Семантыка і міфапаэтыка традыцыйнай абраднасці.

Секцыя 4. Традыцыйная культура ў кнізе і адукацыйнай прасторы.

Секцыя 5. Пантэізм і монафізіцтва народнай культуры ў ліра-эпасе і драматургіі навейшага часу: да 130-годдзя Я.Купалы і Я.Коласа.

Секцыя 6. Праблемы спеўнай этнафоніі.

Секцыя 7. Праблемы арганалогіі.


19.00 – 20.30…………………………………………………………………Актавая зала БДУКіМ (аўд. 123)

ІХ Этнаграфічны канцэрт «Фальклор беларускай глыбінкі».

У канцэрце возьмуць удзел аўтэнтычныя выканаўцы Падзвіння і Панямоння.

28 красавіка

10.00 – 13.00…………………………………………………………………Актавая зала БДУКіМ (аўд. 123)

Майстар-класы.

Іх даюць вядучыя спецыялісты ў галіне даследавання народных спеўных, інструментальных, харэаграфічных традыцый: Анціс Бяржыньс (пятраградскі гармонік Латгаліі), Алесь Жура (беларуская дуда), Дзмітрый Парамонаў (паўночнарускія гуслі), Бернард Гарай (славацкая гайда), Юрый Дубнавіцкі (старадаўнія музычныя інструменты Беларусі), Ірэна Страздзіене (літоўскі танец), Мікола Козенка (побытавы танец Цэнтральнай Беларусі).


19.00 – 21.00………………………………………………………………Дом ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21)

Канцэрт маладзёжных постфальклорных гуртоў «Традыцыі і пераемнікі».

У канцэрце прымуць удзел: «Ветах», «Ліцьвіны», «Калыханка», «Талака», «Раме», «Вяснянка», «Этнасуполка», «Грамніцы», «Гуды» (Мінск), «Saltarellо» (Пінск), Бернард Гарай (Славакія), Алесь Жура (Мазыр), Анціс Бяржыньс (Латвія), «Группа Дмитрия Парамонава» (Масква).


29 красавіка

8.00 – 18.00…………………………………………………………………………………………. гг. Мір, Нясвіж

Экскурсія для замежных удзельнікаў канферэнцыі.

Заключнае пасяджэнне канферэнцыі.

Экскурсія для гасцей будзе наладжана па Нясвіжскаму палацава-паркаваму комплексу i архітэктурнаму комплексу «Мірскі замак», дзе будзе наладжана падвядзенне вынікаў канферэнцыі.


Умовы ўдзелу ў канферэнцыі


■ Камандзіровачныя выдаткі – за кошт бока, які накіроўвае.

■ Да пачатку работы канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў, па выніках – мультымедыйных матэрыялаў «Фальклор беларускай глыбінкі».

■ Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, польская.


■ Для удзелу ў канферэнцыі неабходна да 16 красавіка 2012 года


1. даслаць аргкамітэту на адрас vietah@narod.ru ці vajtouna@tut.by наступныя дакументы:

1.1. заяўку на удзел у канферэнцыі;

1.2. звесткі аб аўтары (прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень, вучонае званне, месца работы / вучобы і пасада, кантактныя тэлефоны, e-mail / факс);

1.3. матэрыялы выступлення (патрабаванні: аб’ём да 5 старонак, 14 кегль, праз 1,5 інтэрвалы; зноскі – ў квадратных дужках з нумарам крыніцы ў спісе літаратуры і нумарам старонкі, спіс літаратуры ў алфавітным парадку) і нумар секцыі.

2. унесці ўступны ўзнос ў памеры 60000 руб. за ўдзел у канферэнцыі (кошт навуковага зборніка) на спецрахунак БДУКМ (p/р 3632963099005 філіял 527 «Беларусбанк» г.Мінск, код 254, вул. Варанянскага, 7-а; УНН-100286677; ОКПО-0207209) з паметкай «Аўтэнтычны фальклор».


Адрас аргкамітэта:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (УА «БДУКМ»).

Кафедра этналогіі і фальклору. Навукова-творчая лабараторыя беларускіх народных музычных інструментаў.

220007, г. Мінск, вул. Рабкораўская, 17; тэл. +37517-2228062, +37517-2228359; факс +37517-2222409.


Тэлефоны для мабільнай сувязі:

+37529-7543588 (MTC) Вячаслаў Калацэй vietah@narod.ru

+37529-6481092 Velcom Таццяна Бабіч vajtouna@tut.by


Аргкамітэт канферэнцыі




Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў Беларуская культура сёння Гадавы агляд 2010 Мінск бду культуры І мастацтваў 2011
В. Анціпенка [і інш.]; пад агул рэд. Т. I. Стружэцкага; м-ва культуры Рэсп. Беларусь, Ін-т культуры Беларусі. — Мінск : бду культуры...

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў. Бібліятэка Беларуская бібліятэчная асацыяцыя. Камітэт па ахове кніжных помнікаў
...

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі Беларускі дзяржаўны універсітэт
Пагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі...

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconПлан прыёму ва ўстанову адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" ў 2008 годзе

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconАрганізацыя-распрацоўшчык
Пракапцова Вера Паўлаўна, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры беларускай І сусветнай мастацкай культуры ўстановы...

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў
Сцяг сярэбранага колеру, пасярод якога на фоне чырвонага сонца крылы расправіла птушка. Птушка — сімвал творчасці І натхнення, сімвал...

«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў» iconБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў
Сцяг сярэбранага колеру, пасярод якога на фоне чырвонага сонца крылы расправіла птушка. Птушка — сімвал творчасці І натхнення, сімвал...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка