Агульныя палажэнні




НазваАгульныя палажэнні
Дата канвертавання27.11.2012
Памер44.74 Kb.
ТыпДокументы


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублiкi Беларусь

04.07.2011 № 145


УКАЗАННІ

па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-кш (Мінадукацыя) «Справаздача аб колькасці і складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме
1-кш (Мінадукацыя) «Справаздача аб колькасці і складзе педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – установа) (акрамя ўстаноў адукацыі, падпарадкаваных аддзелам адукацыі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў), аддзелы адукацыі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў.

2. Справаздача складаецца па стану на 1 кастрычніка бягучага навучальнага года.

3. Аддзелы адукацыі раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў складаюць асобныя справаздачы па наступных відах устаноў, якія знаходзяцца ў іх падпарадкаванні:

па дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі, якія знаходзяцца ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу;

па дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі, якія знаходзяцца ў сельскіх населеных пунктах;

па школах-інтэрнатах для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і санаторных школах-інтэрнатах;

па ўстановах спецыяльнай адукацыі;

па вячэрніх школах.

4. Справаздача складаецца на падставе асабістых спраў і працоўных кніжак педагагічных работнікаў, тарыфікацыйных спіскаў і адпаведных загадаў.

5. У справаздачы паказваюцца даныя аб усіх фактычна працуючых педагагічных работніках, якія знаходзяцца ў штаце ўстановы. Даныя аб педагагічных работніках, якія знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцем да дасягнення ім узросту трох гадоў, у справаздачы не паказваюцца. Асобы, якія часова замяняюць кіраўнікоў устаноў і іх намеснікаў, паказваюцца па асноўнай пасадзе.

6. Пры размеркаванні даных аб кіраўніках устаноў і настаўніках па відах устаноў трэба мець на ўвазе, што да ўстаноў адносяцца:

пачатковых – пачатковая школа, яслі-сад – пачатковая школа, дзіцячы-сад – пачатковая школа;

базавых – базавая школа, яслі-сад – базавая школа, дзіцячы-сад – базавая школа, базавая школа – каледж мастацтваў, базавая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, базавая санаторная школа-інтэрнат;

сярэдніх – сярэдняя школа, вячэрняя школа, гімназія,
гімназія-інтэрнат, ліцэй, спецыялізаваны ліцэй, сувораўскае вучылішча, кадэцкае вучылішча, сярэдняя школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, сярэдняя санаторная школа-інтэрнат, яслі-сад – сярэдняя школа, дзіцячы сад – сярэдняя школа,
сярэдняя школа – каледж мастацтваў, гімназія – каледж мастацтваў, сярэдняя школа – вучылішча алімпіскага рэзерву;

спецыяльных – спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат), дапаможная школа (школа-інтэрнат), цэнтр карэкцыйна-развіваючага научання і рэабілітацыі.


ГЛАВА 2

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА І

«СКЛАД ПЕДАГАГІЧНЫХ РАБОТНІКАЎ І БІБЛІЯТЭКАРАЎ»


7. Па радку 01 паказваецца колькасць настаўнікаў пачатковых (1–4) класаў, уключаючы настаўнікаў, якія працуюць у класах, створаных пры ўстановах дашкольнай адукацыі.

Даныя аб настаўніках, якія выкладаюць у 1–4 класах толькі асобныя прадметы (напрыклад: замежныя мовы, музыка і спевы, выяўленчае мастацтва і чарчэнне, фізічная культура і гэтак далей) па радку 01
не паказваюцца. Даныя аб гэтых настаўніках паказваюцца па радку 03.

Даныя аб настаўніках-дэфектолагах, якія працуюць у 1 – 4 класах, таксама па радку 01 не паказваюцца.

8. Па радку 02 паказваюцца даныя аб настаўніках 1-11(12) класаў, якія выкладаюць асобныя прадметы, названыя ў графах 2 – 21 табліцы 2 раздзела II.

У колькасць настаўнікаў 1-11(12) класаў не ўключаецца колькасць работнікаў, якія названы па радках 11 – 20.

Даныя па радку 02 у графе 1 павінны быць роўнымі ці менш за даныя па радку 01 у графе 1 табліцы 2 раздзела II.


9. Па радку 03 паказваюцца даныя аб настаўніках, якія вядуць выкладанне ў пачатковых класах па прадметах, якія названы ў графах
11 – 21 табліцы 2 раздзела II.

10. Па радках 04 – 09 паказваюцца даныя аб дырэктарах і намесніках дырэктараў устаноў, незалежна ад таго вядуць яны або не вядуць выкладанне асобных прадметаў, акрамя асоб, якія займаюць гэтыя пасады часова.

11. Па радках 11 – 19 паказваюцца даныя аб штатных педагагічных работніках, для якіх пасады, названыя ў адпаведных радках, з’яўляюцца асноўнымі (незалежна ад таго вядуць яны ці не вядуць выкладанне асобных прадметаў па сумяшчальніцтву ў дадзенай установе, і незалежна ад таго, на поўнай або на не поўнай стаўцы яны працуюць на асноўнай пасадзе).

12. Па радках 15 – 19 паказваюцца даныя аб штатных дэфектолагах, лагапедах, тыфлапедагогах, сурдапедагогах, алігафрэнапедагогах, якія працуюць у 1– 11(12) класах.

13. Па радку 20 паказваюцца даныя аб штатных бібліятэчных работніках, уключаючы загадчыкаў бібліятэк.

14. У графе 6 паказваецца колькасць педагагічных работнікаў, якія маюць вышэйшую спецыяльную адукацыю (лагапеда, тыфлапедагога, сурдапедагога, алігафрэнапедагога, дэфектолага).


ГЛАВА 3

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІІ

«РАЗМЕРКАВАННЕ НАСТАЎНІКАЎ, ЯКІЯ ВЫКЛАДАЮЦЬ АСОБНЫЯ ПРАДМЕТЫ»


15. У табліцы 2 паказваюцца даныя аб усіх педагагічных работніках, якія выкладаюць асобныя прадметы ў 1–11(12) класах. Пры гэтым даныя аб настаўніку, які выкладае два прадметы і болей, паказваюцца па асноўнай пасадзе гэтага настаўніка.

16. У табліцы 2:

па радку 07 паказваюцца даныя аб асобах, якія маюць права на пенсію па ўзросту, а таксама якія маюць пенсію па інваліднасці, але не дасягнулі пенсіённага ўзросту;

у графе 15 паказваюцца даныя аб настаўніках іншых замежных моў, акрамя тых, якія былі паказаны ў графах 11 – 14;

у графе 21 паказваюцца даныя аб настаўніках іншых прадметаў (этыкі, харэаграфыі, эканомікі і іншых), акрамя тых, якія паказваліся
ў графах 1 – 20.


Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Агульныя палажэнні iconРаздзел 1 Агульныя палажэнні
Зарэгістраваны Адміністрацыяй Ленінскага раена г. Гродна 12 красавіка 2007 года (рэгістрацыйны №56)

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя «Справаздача ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі ў дзённай форме атрымання...

Агульныя палажэнні iconI. агульныя палажэнні
Урад Рэспублікі Беларўсь І урад Рэспублікі Кіпр, якія далей называюцца Дагаворнымі Бакамі

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Сыраваткінскі яслі-сад – сярэдняя школа”, далей – “Установа“ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага...

Агульныя палажэнні icon1. агульныя палажэнні
Максіма Танка” (у далейшым – Наймальнік), у асобе рэктара Кухарчыка Пятра Дзмітрыевіча, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні дзейнасці музеяў устаноў адукацыі
У апошнія гады краязнаўства ўсё актыўней уключаецца ў сістэму навучання І выхавання моладзі. Практычнае краязнаўства непазбежна звязана...

Агульныя палажэнні iconАгульныя палажэнні
Мінадукацыя) «Справаздача ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей І моладзі» (далей – справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай...

Агульныя палажэнні iconПраграма развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады Раздзел 1 Агульныя палажэнні
Зацвердзіць прыкладаемую праграму развіцця сістэмы адукацыі Астравецкага раёна на 2006-2010 гады

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка