1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі




Назва1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі
Дата канвертавання29.10.2012
Памер110.74 Kb.
ТыпДокументы
Алімпіядныя заданні для вучняў IV класаў па курсе "Мая Радзіма -- Беларусь"

Аўтар: С. В. Зелянко

Анатацыя: У матэрыяле прапануюцца чатыры варыянты алімпіядных заданняў для вучняў IV класа па курсу "Мая Радзіма -- Беларусь" змястоўнага кампанента "Чалавек і грамадства" прадмета "Чалавек і свет". Кожны варыянт утрымлівае па дзесяць заданняў.


Тлумачальная запіска

Час выканання алімпіядных заданняў вызначае настаўнік, зыходзячы з індывідуальных характарыстык асобных вучняў і класа ў цэлым. Перад правядзеннем алімпіяды вучні запаўняюць звесткі пра сябе, якія месцяцца ўверсе кожнага бланка з заданнямі. Пасля правядзення алімпіяды настаўнік збірае бланкі, падлічвае і выстаўляе ў табліцу колькасць набраных вучнямі балаў. Пры падліку балаў настаўніку трэба ўлічваць правільныя адказы (за кожны выстаўляецца адзін бал), пры наяўнасці няправільных адказаў ад агульнай сумы балаў аднімаецца адзін бал. Падвядзенне вынікаў спаборніцтва і вызначэнне пераможцаў павінна праводзіцца выключна па варыянтах.

Варыянт I

№ школы_________________________ Клас __________________________


Прозвішча __________________________ Імя ___________________________


Заданне

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Колькасць балаў































Усяго балаў





1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

а) белы;

б) сіні;

в) жоўты;

г) чырвоны;

д) зялёны;

е) блакітны.


2. Як звалі майстра, які па заказе Ефрасінні Полацкай зрабіў кіпарысавы крыж, аздоблены золатам і каштоўнымі камянямі? Абвядзі літару з правільным адказам.

а) Мікула Селянінавіч;

б) Мялецій Сматрыцкі;

в) Мікалай Кузьміч;

г) Мацей Бурачок;

д) Лазар Богша;

е) Леў Сапега.


3. Пранумаруй паслядоўнасць падзей, пачынаючы з самай старажытнай.

□ будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора;

□ святкаванне 940-годдзя сталіцы Рэспублікі Беларусь;

□ на рацэ Сож пасялілася племя радзімічаў;

□ удзел Беларусі ў заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый;

□ Грунвальдская бітва.


4. Каля назваў рэк, якія не працякаюць па тэрыторыі сучаснай Беларусі, запішы беларускія рэкі.

Дняпро

Ніл

Нёман

Дунай

Бярэзіна

Лімпапо


5. Якія гарады ў старажытнасці былі галоўнымі цэнтрамі перапісвання кніг на Беларусі? Выкрэслі няверныя адказы.

Брэст і Мінск

Гомель і Орша

Пінск і Полацк

Тураў і Полацк

Віцебск і Тураў

Маладзечна і Магілёў


6. Як называлі Кірылу Тураўскага яго сучаснікі? Запішы адказ.




7. Падкрэслі імя пачынальніка кнігадрукавання сярод усходніх славян.

Кірыла Тураўскі

Ефрасіння Полацкая

Пётр Мсціславец

Францыск Скарына

Яраслаў Мудры

Іван Фёдараў


8. Злучы пры дапамозе стрэлак дату і адпаведную ёй падзею.

Першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк 1994 г.

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 862 г.

Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1919 г.


9. Адзнач правільнае тлумачэнне паняцця “рамеснік”.

□ цяжкаўзброены конны воін;

□ выбарны кіраўнік дзяржавы;

□ вучоны, які вывучае жыццё старажытных людзей па рэчавых знаходках;

□ чалавек, які займаўся вырабам прылад працы, зброі, посуду і іншых рэчаў;

□ дужы і высокі чалавек;

□ асоба, якая належыць да насельніцтва пэўнай дзяржавы.


10. Скончы выказванне.

Каталіцкі храм называецца


Варыянт II

№ школы_________________________ Клас __________________________


Прозвішча __________________________ Імя ___________________________


Заданне

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Колькасць балаў































Усяго балаў





1. Хто ў батлейцы выступаў у ролі галоўных герояў? Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

а) хірург;

б) баба;

в) кенгуру;

г) мужык;

д) касманаўт;

е) мядзведзь.


2. Які будынак быў узведзены па загадзе князя Вітаўта ў знак удзячнасці жыхарам вёскі, у якой ён схаваўся, калі збег з Крэўскага замка? Абвядзі літару з правільным адказам.

а) Спаса-Ефрасіннеўская царква;

б) Мірскі замак;

в) Сынковіцкая царква-крэпасць;

г) Нясвіжскі замак;

д) Камянецкая (Белая) вежа;

е) Брэсцкая крэпасць.


3. Пранумаруй паслядоўнасць падзей, пачынаючы з самай старажытнай.

□ абранне першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

□ жыццё і дзейнасць Кірылы Тураўскага;

□ крывічы пасяліліся на землях ад Нёмана да рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро;

□ Скарына выдаў першую друкаваную кнігу на старабеларускай мове;

□ заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны.


4. Каля назваў азёр, якія не знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, запішы беларускія азёры.

Асвейскае

Ладажскае

Антарыо

Свіцязь

Байкал

Нарач


5. Якія вобласці ўваходзяць у склад Рэспублікі Беларусь? Выкраслі няверныя адказы.

Мінская, Віцебская, Гомельская, Нёманская, Магілёўская, Брэсцкая

Мінская, Віцебская, Гомельская, Нясвіжская, Магілёўская, Брэсцкая

Мінская, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Брэсцкая

Мінская, Крычаўская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Брэсцкая

Пружанская, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Брэсцкая

Мінская, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Слонімская, Брэсцкая


6. Па якіх рэках па тэрыторыі Беларусі праходзіў вялікі гандлёвы шлях “з варагаў у грэкі”? Запішы адказ.




7. Падкрэслі імя полацкага князя, пра якога людзі казалі, што ён можа перавярнуцца воўкам, турам, сокалам.

Уладзімір

Рагвалод

Ягайла

Усяслаў

Ізяслаў

Яраслаў


8. Злучы пры дапамозе стрэлак дату і адпаведную ёй падзею.

Грунвальдская бітва 1991 г.

Першае летапіснае ўпамінанне пра Мінск 1410 г.

Утварэнне Рэспублікі Беларусь 1067 г


9. Адзнач правільнае тлумачэнне паняцця “дзяржава”.

□ высокае абарончае збудаванне з дрэва альбо цэглы;

□ старажытны народны сход, які збіраўся для вырашэння важных пытанняў;

□ асабістае войска князя;

□ саюз грамадзян, утвораны з мэтай абароны іх жыцця, свабоды, маёмасці;

□ матэрыяльныя і духоўныя дасягненні людзей;

□ месца жыхарства старажытных людзей.


10. Скончы выказванне.

Назва горада Полацк паходзіць ад наймення ракі


Варыянт III

№ школы_________________________ Клас __________________________


Прозвішча __________________________ Імя ___________________________


Заданне

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Колькасць балаў































Усяго балаў





1. Што вырошчвалі старажытныя беларускія земляробы? Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

а) жыта;

б) памідоры;

в) ячмень;

г) бульба;

д) лён;

е) бананы.


2. Як называўся звод законаў, які напісаў Яраслаў Мудры для жыхароў Кіеўскай Русі? Абвядзі літару з правільным адказам.

а) “Рускі летапіс”;

б) “Яраслаўская праўда”;

в) “Княжацкая праўда”;

г) “Законы Яраслава Мудрага”;

д) “Мудрыя законы”;

е) “Кіеўская праўда”.


3. Пранумаруй паслядоўнасць падзей, пачынаючы з самай старажытнай.

□ княжанне Усяслава Чарадзея;

□ прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь;

□ заснаванне Салігорска;

□ дрыгавічы пасяліліся на правым беразе Дняпра;

□ выданне Статута Вялікага Княства Літоўскага.


4. Каля назваў не беларускіх гарадоў запішы беларускія гарады.

Мінск

Гродна

Масква

Кіеў

Маладзечна

Мадрыд


5. Як на беларускую мову перакладаецца назва вёскі “Грунвальд”? Выкрэслі няверныя адказы.

“Старое дрэва”

“Зялёны лес”

“Прыгожы гай”

“Леснікова хата”

“Чорнае возера”

“Вялікі горад”


6. Як называюцца валуны, на якіх у 12 стагоддзі полацкі князь Барыс загадаў высечы крыжы і выбіць надпісы: “Госпадзі, памажы рабу свайму Барысу”? Запішы адказ.




7. Падкрэслі імя, якое насіла Ефрасіння Полацкая да таго часу, пакуль не стала манахіняй.

Гарыслава

Рагнеда

Анастасія

Прадслава

Вольга

Сафія


8. Злучы пры дапамозе стрэлак дату і адпаведную ёй падзею.

выдадзена першая друкаваная кніга на старабеларускай мове 1994 г.

пачатак Вялікай Айчыннай вайны 1517 г.

абранне першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1941 г.


9. Адзнач правільнае тлумачэнне паняцця “батлейка”.

□ сімвал, знак дзяржавы;

□ восеньскі дзень памяці продкаў;

□ абавязковыя правілы паводзін, устаноўленыя дзяржавай;

□ народны лялечны тэатр;

□ гліняны выраб для абліцоўкі і ўпрыгожвання печаў;

□ змена дзяржаўнай улады шляхам узброенага выступлення.


10. Скончы выказванне.

Першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага


Варыянт IV

№ школы_________________________ Клас __________________________


Прозвішча __________________________ Імя ___________________________


Заданне

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Колькасць балаў































Усяго балаў





1. Якія плямёны жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Абвядзі літары з правільнымі адказамі.

а) крывічы;

б) лесічы;

в) пушчычы;

г) радзімічы;

д) дрыгавічы;

е) балоцічы.


2. Як называецца паланэз, напісаны Міхалам Клеафасам Агінскім, які ўвайшоў у скарбонку сусветна вядомых музычных твораў? Абвядзі літару з правільным адказам.

а) “Вітанне роднай зямлі”;

б) “Перапёлачка”;

в) “Развітанне з Радзімай”;

г) “Калыханка”;

д) “Лявоніха”;

е) “Развітанне з Бацькаўшчынай”.


3. Пранумаруй паслядоўнасць падзей, пачынаючы з самай старажытнай.

□ жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай;

□ утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі;

□ рассяленне ўсходніх славян па землях сучаснай Беларусі;

□ пачатак Вялікай Айчыннай вайны;

□ Кастрычніцкая рэвалюцыя.


4. Каля назваў не старажытных гарадоў запішы назвы старажытных беларускіх паселішчаў.

Салігорск

Мінск

Полацк

Светлагорск

Наваполацк

Тураў


5. Як называўся збор законаў Вялікага Княства Літоўскага. Выкраслі няправільныя адказы.

“Кодэкс Вялікага Княства Літоўскага”

“Канстытуцыя Вялікага Княства Літоўскага”

“Статут Вялікага Княства Літоўскага”

“Руская праўда”

“Акты Вялікага Княства Літоўскага”

“Законы Вялікага Княства Літоўскага”


6. Як называецца найстаражытнейшы летапіс усходніх славян? Запішы адказ.




7. Падкрэслі імя беларускага манаха, які стаў настаўнікам будучага расійскага цара Пятра І.

Кірыла Тураўскі

Пётр Мсціславец

Сымон Будны

Яраслаў Мудры

Сімяон Полацкі

Мялецій Сматрыцкі


8. Злучы пры дапамозе стрэлак дату і адпаведную ёй падзею.

Першае летапіснае ўпамінанне пра Тураў 1861 г.

Адмена прыгоннага права 1945 г.

Удзел Беларусі ў заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных нацый 980 г.


9. Адзнач правільнае тлумачэнне паняцця “паданне”.

□ рэч, якая служыць помнікам гісторыі і культуры і выстаўляецца для агляду ў музеі;

□ апавяданне пра справы і ўчынкі чалавека, пра заняткі нашых продкаў;

□ рукапісная кніга, у якую штогод запісваліся звесткі пра гістарычныя падзеі;

□ час, калі адбылася падзея;

□ дзень шанавання памяці продкаў, які адзначаецца вясной;

□ форма дзяржаўнага кіравання.


10. Скончы выказванне.

Пераважная большасць вернікаў у Беларусі

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconМіністэрства культуры рэспублікі беларусь
Назва (згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь)

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconБелорусская государственная сельскохозяйственная академия факультет бизнеса и права
Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2002 года №205 у мэтах удасканальвання заканадаўства аб дзяржаўным ладзе Рэспублікі Беларусь...

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconЗаява на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на гатунак расліны
Нумар І дата рэгістрацыі ў Дзяржаўным рэестры ахоўных гатункаў раслін Рэспублікі Беларусь

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconУ тэксце ёсць заданні, дзе правільнымі адказамі з'яўляюцца ўсе прапанаваныя варыянты

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconАб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай I (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі беларусь
У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 34 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 г. «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» Міністэрства...

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconПравілы прыёму ў аспірантуру установы адукацыі
Рэспублікі Беларусь; асобы беларускай нацыянальнасці – грамадзяне замежных краін, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан,...

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconАкадэмія кіравання пры прэзідэнце рэспублікі беларусь інстытут кіруючых кадраў факультэт кіравання
На сучасным этапе развіцця Рэспублікі Беларусь праблематыка вызначэння ролі інфармацыйнай функцыі дзяржавы, яе паняцце, значнасць...

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconПравілы прыёму ў асістэнтуру-стажыроўку установы адукацыі
Рэспублікі Беларусь; асобы беларускай нацыянальнасці – грамадзяне замежных краін, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан,...

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconАб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, І прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
На падставе пункта 3 артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляе

1. Якія колеры прысутнічаюць на Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь? Абвядзі літары з правільнымі адказамі iconЗакон Рэспублікі Беларусь
Артыкул у рэспубліцы Беларусь уводзяцца адзіныя Правілы беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, якія ўстанаўліваюць аднастайнасць пісьмовай...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка