Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя?




НазваКуды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя?
Дата канвертавання27.11.2012
Памер28.01 Kb.
ТыпВопрос
Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя?


Штогод колькасьць тавараў у сьвеце большае. Некаторым людзям робяцца непатрэбнымі старыя рэчы: яны выйшлі з моды, надакучылі гаспадарам ці ў іх зьявіліся новыя, лепшыя на іх думку. У той жа час гэтыя рэчы могуць быць патрэбныя іншым. Куды можна збыць тое, што вам не патрэбна, высьвятляла Юлія Рымашэўская.

У “камісіёнку” прыязджаюць на вялікім аўтамабілі



У «Камісійнай краме» на вуліцы Ванеева ў Менску мне паведамілі, што ад пакупнікоў мэблі тут няма адбою.


Гандлярка крамы: «Вельмі папулярная крама. Прыяжджаюць і з раёна, і з горада, і з прыгараду да нас прыяжджаюць».


Радыё Свабода: «Каб збыць? Ці каб набыць»?


Гандлярка крамы: «І збыць, і набыць. Шмат набываюць для часовага карыстаньня, хто ў інтэрнаце жыве, ці здымае кватэру. Выгода вялікая для пакупнікоў. З раёнаў дык адразу прыязджаюць з вялікім аўтамабілем і набываюць разам усё – зэдлікі, мяккую мэблю, шафу»...

Непатрэбнае адзеньне можна аддаваць задарма ці прадаваць



У сеціве існуе беларуская суполка Жывога журналу «Аддам задарма». Кацяняты, канспэкты лекцыяў, абажуры, зэдлікі, вопратка, аксэсуары і нават пабытовая тэхніка – з усімі гэтымі прадметамі, аказваецца, шмат хто жадае разьвітацца цалкам бясплатна. Паводле наведніцы суполкі пад нікам Julia-Apelsinka, гэта вельмі зручны сродак набыць патрэбныя і збыць непатрэбныя рэчы.


Julia-Apelsinka: “Бываюць вельмі цудоўныя рэчы, якія гаспадар гатовы аддаць бясплатна, але іх вельмі-вельмі хутка забіраюць. Мне ні разу не пашанцавала. Не пасьпявала. А сама аддала канспэкты лекцый зь мінулага сэмэстру – у нас вельмі быў строгі выкладчык па “базе дадзеных”. І яшчэ дзьве кайстры.


Радыё Свабода: “А чаму менавіта бясплатна? Ёсьць жа ў тым жа Інтэрнэце магчымасьць і прадаць – няхай сабе і танна”?


Julia-Apelsinka: “Ня ведаю, проста мне не шкада”...


Тых, каму патрабуецца дапамога, шмат у нашым краі...


Калі чалавеку ня толькі не шкада аддаць рэчы, але ён яшчэ некаму хоча дапамагчы, яму заўсёды радыя ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў Менску. У тэлефоннай размове мне патлумачылі:


“Можаце прыходзіць і прыносіць сюды ў любы час. І вопратку прыносяць, і ежу... Бо тых, каму патрабуецца гэткая дапамога, шмат у нашым краі. І гэтыя людзі найперш па дапамогу прыходзяць у гэткія інстытуцыі – царкоўныя, касьцёльныя”.


А яшчэ – “Чырвоны крыж”


Супрацоўніца сацыяльнага аддзелу Менскай эпархіі праваслаўнай царквы Алена Зянкевіч падкрэсьлівае, што непатрэбныя рэчы набудуць сваё другое жыцьцё найперш у рэгіёнах. Асабліва мужчынскія вопратка і абутак.


Зенкевіч: “Сацыяльны аддзел зусім нядаўна створаны, у яго пакуль што няма нават памяшканьня. Можа быць, мы ўсё ж здолеем неяк арганізаваць гэта больш мэтаскіравана. А пакуль што магу параіць усім – і сама гэтак раблю – пры “Чырвоным Крыжы” – вось там дакладна зьбіраюць рэчы. На Адзінцова, 85, у прыватнасьці”.

Дарослым інвалідам бракуе мужчынскай вопраткі і абутку



Менскі Цэнтар для цяжкахворых дзяцей «Выспа надзеі» - гэта дзённы стацыянар для інвалідаў 1-й групы з сындромам Даўна, дзіцячым цэрабральным паралічам, аўтызмам , эпілепсіяй і шызафрэніяй. Цэнтар вельмі зацікаўлены ў непатрэбнай некаму вопратцы і абутку. Дырэктарка цэнтру Людміла Гуцько пазначае, у чым найбольшая патрэба:


Гуцько: «Прыходзяць людзі, і сёньня нават жанчына адна была і прынесла рэчы, зь якіх вырасьлі ужо яе дзеці. Але тут вось хацела б пазначыць, што нашыя дзеці ўжо дарослыя – ім ёсьць па 18 год. Таму вопратка патрабуецца не дзіцячая, а дарослая – у нас большасьць хлопчыкі – так што мужчынская – і спартовыя касьцюмы, ды што заўгодна – ад 48 да 56 памераў».


Тыя, хто мае што прынесьці ў Цэнтар для цяжкахворых дзяцей, можа пазваніць па тэлефоне 255-27-87.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconКуды можна падзець непатрэбныя рэчы?
Сьветам кіруюць маркетолягі – жартуюць яны самі пра сябе. Штогод колькасьць тавараў у сьвеце большае, а маркетолягі ствараюць культ...

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconКуды дзеліся рэчы зь ліквідаванага намётавага гарадку?
Спэцназаўцы цягам некалькіх хвілінаў затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек. Нікому не дазволілі ўзяць з сабой рэчы, якія заставаліся...

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconСяргей Скрабец: непатрэбныя табе рэчы спатрэбяцца некаму іншаму
У крамах экзатычных усходніх тавараў можна пабачыць шмат прыладаў фэн-шуй. Што такое фэн-шуй – чарговае моднае захапленьне, справакаванае...

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconБеларускія кнігі, касэты й кампакт-дыскі, падпіска на газэты й часапісы, якія выдаюцца ў Беларусі
Каб зрабіць замову, дашліце ліст электроннаю поштаю на адрас: (). У лісьце пералічыце рэчы, якія хацелі-б замовіць І адрас, куды...

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconРанішнік на тэму
В. Біанкі называе ўсе лішнія словы, якія часам можна пачуць у гаворцы людзей, якія абыякава адносяцца да мовы. Біанкі заўважыў наступнае:...

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconЯк жа мне цяпер жыць на белым свеце?
Ліса: Гэй, касавокі, не бачыш куды разагнаўся?! Дрэнна ўсё ж, скажу табе па шчырасці, мець касыя вочы. Так І ўтапіцца можна…

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconПлан: Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў другой палове хyii ст. Паўночная вайна 1700-1721 гг. Унутрыпалітычнае становішча Рэчы Паспалітай у другой палове хyii-хyiii ст. Першы І другі падзелы Рэчы Паспалітай
Тэма 2: паглыбленне палітычнага крызісу рэчы паспалітай у другой палове хyii–хyiii ст. Падзелы рэчы паспалітай

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconСпіс рэсурсаў, якімі можна карыстацца
Сайт абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна. На сайце змешчаны легенды І паданні Віцебшчыны. Акрамя таго, рэсурс змяшчае спіс ацыфраваных...

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconУ крамах экзатычных усходніх тавараў можна пабачыць шмат прыладаў фэн-шуй. Фэн-шуй чарговае моднае захапленьне, справакаванае маркэтолягамі, ці старажытная
Лепшага. Варта толькі набыць манеткі, перавязаныя чыровнай стужачкай, пакласьці ў гаманец – І ад грошай будзе не адчапіцца. Калі...

Куды можна збыць рэчы, якія вам непатрэбныя? iconУ крамах экзатычных усходніх тавараў можна пабачыць шмат прыладаў фэн-шуй. Фэн-шуй чарговае моднае захапленьне, справакаванае маркэтолягамі, ці старажытная
Лепшага. Варта толькі набыць манеткі, перавязаныя чыровнай стужачкай, пакласьці ў гаманец – І ад грошай будзе не адчапіцца. Калі...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка