Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі




НазваУспаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі
Дата канвертавання27.11.2012
Памер24.82 Kb.
ТыпДокументы
УСПАМІНЫ ЖЛОБА МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА АБ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЕ


ЗАПІСАЛІ: ПАПЛАЎСКАЯ ВІКТОРЫЯ 1 НЕСЦЯРОВІЧ ДЗІЯНА.


ДАТА ЗАПІСУ: 18.01.2006 г.


АДРАС: Гомельская вобл., Кармянскі раен, в.Высокае, вул.Савецкая 37


Я, Жлоба Міхаіл Андрэевіч, нарадзіўся ў вёсцы Вярхі, якая пасля пера-сялення пазней увайшла ў веску Высокае – у 1926 годзе перасялілі людзей з балоцістых мясцін на высокія. З'явіўся на свет у 1914 годзе. 3 татам пражыў 9 год, затым ён памёр, а матка засталася ўдавой. Не працавалі, жылі да вайны ў вёсцы Вярхі. Паселішча было вялікім і цягнулася ад кладоўя да рэчкі. У нас там было вялікае возера, дзе вадзіліся вялікія самы. Наша гаспадарка складалася з курэй, свіней, каровы і каня. Да вайны нам жылося кепска. Нічога не было ні есці, ні піць... У тых, у каго была зямля, было, лічылася, і багацце. Такія лічыліся людзьмі «багатьмі». Бедныя да багатых не хадзілі, таму што замуж з бедных сямей цябе не бралі, як ты бедны. Ды і ў калгасах, калі тыя паўсталі, жыццё было ня цукар.

У часе ж вайны знаходзіўся пад акупацыяй. Пачалася вайна. Немцы напалі з захаду і папёрлі вялікай сілішчай на ўсход. Гналі нашых да Масквы. Я на вайну пайшоў так. Значыць, пайшоў я ў лаўку (баба толькі правяла і вярнулася дадому), а назад прыходжу і кажу: “Бабы, мяне паддурылі - сказалі : вайна, пачалася». А ўжо назаўтра мяне забралі на фронт па мабілізацыі. Ваяваў на Беларускім фронце. Удзельнічаў у бітве на Сожы. Прабілі нагу. Неўзабаве я і Агнаська, мой сябар-аднавясковец, вярнуліся праз два месяцы. Вярнулася дадому мала люду, а памерла шмат. Дабраліся мы да Бабруйска, а там жо немец сустракае. Прыйшлося вярнуцца. Прайшоў невялікі час і немцы ўжо ішлі праз нашу вёску. У нашай мясцовасці баі праходзілі наступным чынам: партызаны біліся ў вёсцы Новы Млын. Затым немцы спалілі Новы Млын. Асадліва мне запомніліся выпадкі, калі акупанты білі хлапцоў, дзяцей, жанчын. Сустрэнуць і б'юць. А не было чаго есці. На вайне было страшна, думалі, каб галава цэлая засталася. Калі вакол свісцелі кулі і шныралі фашысты і іх памагатыя, думалася, што ў любы момант могуць прыйсці за табой і тваімі блізкімі. Немцы, бывала, ідуць па вёсцы, курыцу схопяць - і пойдуць далей. І нічога не зробіш – бо могуць не толькі збіць, але і забіць.

Калі ішла вайна, немцы пабурылі хаты. Выганялі людзей. Вяскоўцы жылі ў равах. А былі сем’і, дзе ні столі, ні дома не было. На сябе ўсе цягалі, будавалі па-новаму.

Немцы знаходзіліся ў вёсцы два гады. А мы жылі ў бежанцах, а затым вярнуліся дадому. Мірных людзей ганялі на працу, пад Лядцы. Партызаны з'явіліся тады, як сталі расстрэльваць жыдоў. Партызаны пераадзяваліся ў немцаў – было няўгадаць хто гэта! Што ім гаварыць? Як пыталіся? Гора было! Нашы шлі служыць немцам. Забралі у нас карову, каня, таму што ні-чога не было есці, дык Яны рэзалі і елі. А карову мы потым знайшлі і прывялі дадому. Мы сеялі агарод, а ў вольную часіну збіраліся ў адну хату і сядзелі,
глядзелі ў акно і размаўлялі. Харачаваліся мы ў той час бульбай пагніўшай. Памыем ад шкарлупак, патаўчом - ладкі дзелаем.

Вайну скончылі ва Ўсходняй Прусіі, куды нас сагналі на прыму-совую працу. Немцы не вытрымалі нашага націску Савецкай Арміі і здаліся. Дадому вярнуліся па мабілізацыі. Сабралі ўсіх, аддалі дакументы - і едзь да дому. Вось так прайшла вайна. I гэта цуд, што я вярнуўся дадому!

Вайна скончылася ў 1945 г. Жылі мы тады на Замошчыне. Былі вяселыя, вяселыя, жылі ў вельмі цяжкіх умовах, была разруха, усяк прыходзілася. Як кажуць, «дзе што паймаеш, дык з'ясі, а так лапу...». Пасля вайны мы жылі так: дзе што паймаеш,то тады так і добра. Не былі з зямлей. Каласы збіралі, елі, зацірку варылі, калі было з чаго. Вось так і жылі, ды толькі праца дапама-гла выжыць і жыць годна, па сумленню.

Я жадаю маладому пакаленню здароўя , каб вясёлыя жылі, каб вайны не было, і жылі мірна. Дай, Гасподзь, каб усё было добра, жылі і гадавава-ліся для родных і для сваёй зямелькі-Радзімы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі iconТэма  "Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны"
Тэма“Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (VІ рэспубліканскі конкурс творчых...

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі iconЛітаратурна-музычная гадзіна, прысвечаная Дню Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яна адной з першых прыняла на сябе ўдар гітлераўскай ваеннай машыны. Фашысцкія захопнікі...

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі iconСярод пакутнікаў І герояў
Набліжаецца свята Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Для беларускага народа памяць аб гэтай вайне незабыўная І свяшчэнная....

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі iconСёлета адзначаецца гадавіна адной з самых трагічных падзей ХХ стагоддзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Гэта падзея дае магчымасць настаўніку, выхавацелю
Вялікай Айчыннай вайны школьнікамі, навучэнцамі каледжаў І студэнтамі вузаў не выклікае сумневу. У айчыннай сістэме выхаваўчай работы...

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі iconПлан работы бібліятэкі на 2009/2010 навучальны год
Афармленне выставы да 65 гадавіны Перамогі савецкага народа у Вялікай Айчыннай вайне

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі iconМы с гомельских пастбищ, травой знаменитых, Ушли перед самым осенним покосом
Кожны дзень набліжае нас да слаўнай даты — 40-годдзя Вялікай Перамогі. Але гераізм у Вялікай Айчыннай вайне праяўляўся не толькі...

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі icon«Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне»
Прапануем спіс літаратуры, якая знаходзіцца ў фондзе ўнутрырэспуб-ліканскага дакументаабмену І пераразмеркавання аддзела камплектавання...

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі iconТэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах беларускіх пісьменнікаў
Больш за пяцьдзесят гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але І да гэтага

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі iconСхема эсэ-роздуму "Мая дапамога ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны" (Дадатак №4)
Праблема: Ці змог бы я дапамагаць падпольшчыкам, партызанам, асобам яўрэйскай нацыянальнасці ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, калі...

Успаміны жлоба міхаіла андрэевіча аб вялікай айчыннай вайне запісалі iconАктуальнасць вывучэння гісторыі Другой сусветнай І Вялікай Айчыннай войнаў. Перыядызацыя Другой сусветнай І Вялікай Айчыннай войнаў
Міжнароднае становішча напярэдадні Другой сусветнай вайны. Фашызм І нацызм у Еўропе

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка