План работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"




НазваПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
старонка2/10
Дата канвертавання29.10.2012
Памер1.35 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10
ецца дапамога педагогаў у арганізацыі работы школьнага парламента.

Шосты школьны дзень – субота – стаў арганічнай часткай выхаваўчай сістэмы школы. Менавіта ў суботу найбольш актыўна рэалізаваліся рэспубліканскія акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Здаровы я – здаровая краіна”; двойчы ў месяц праводзіліся вечары і тэматычныя дыскатэкі; кожную другую суботу месяца арганізоўваўся Дзень здароўя; праводзіліся іншыя мерапрыемствы па фарміраванню здаровага ладу жыцця і прафілактыцы супрацьпраўных паводзін вучняў. Арганізавана работа спартыўнай залы, бібліятэкі, камп’ютарнага класа. Разам з тым у арганізацыі шостага школьнага дня захоўваецца рад праблем. Асноўныя сярод іх – адсутнасць эфектыўнага напаўнення суботняга дня, адсутнасць падвоза школьнікаў, так як школу наведваюць вучні з 6 вёсак Крытышынскага сельскага Савета, невялікай напаўняльнасцю класаў-камплектаў. У выніку чаго працэнт наведвання вучнямі мерапрыемстваў у шосты дзень знізіўся з 64% 56%. Таму ў 2011/2012 навучальным годзе адміністрацыі школы, класным кіраўнікам пры арганізацыі работы ў шосты дзень неабходна выкарыстоўваць новыя актыўныя формы і метады работы для прыцягнення большай колькасці дзяцей і іх бацькоў да ўдзелу ў мерапрыемствах шостага школьнага дня.

Такім чынам, у 2010/2011 навучальным годзе работа па выкананню пастаўленых задач вялася дастаткова актыўна. Аднак у межах іх рэалізацыі выявіўся і шэраг недахопаў у рабоце школы, адзначаных у ходзе аналізу.

На пачатак навучальнага года ў школе навучалася 105 вучняў, з іх 1 на даму па праграме дапаможнай школы 2 аддзяленне (6 клас). Згодна медыцынскіх аглядаў вучняў школы 22% (23 вучні) аднесены да першай групы здароўя, 67% (70 вучняў) – да другой, 10% (10 вучняў) – да трэцяй, 1% (1 вучань) – інвалід 2 групы (ДЦП). 4% вучняў маюць медыцынскі дыягназ ССРР, або ЗПР, 10% вучняў маюць значныя парушэнні зроку (3% – нязначныя парушэнні), у 28% вучняў (29 вучняў) – анамалія шкілета, 4% вучняў школы аднесены медыцынскімі камісіямі да спецыяльнай медыцынскай групы, падрыхтоўчай групы, або вызвалены ад заняткаў фізічнай культурай (у мінулым навучальным годзе – 6%). Стан здароўя вучняў за апошні год нязначна палепшыўся (колькасць дзяцей, якія маюць хранічныя захворванні паменшылась з 65% да 63%), аднак па асобных відах захворванняў працэнт хворых дзяцей застаецца высокім, у тым ліку па зроку і скаліёзу. З году ў год у школу прыходзіць усё больш хворых дзяцей. Так у 2010/2011 навучальным годзе з 11 вучняў 1 класа да 1 групы здароўя аднесены толькі 2 вучні (18%), у 2009/2010 навучальным годзе з 9 вучняў – толькі 1 (11%), у 2008 – 2009 навучальным годзе з 6 вучняў – толькі 1 (17%), у 2007 – 2008 навучальным годе з 7 вучняў – 2 (28%). Да таго ж у сем’ях не існуе сапраўднага стылю здаровага ладу жыцця (кансультацыі з медыкамі і педагогамі, харчаванне і загартоўванне, індывідуальныя заняткі фізічнай культурай). Факультатыў ЗЛЖ, Дні здароўя, фізкультурна-аздараўленчая работа, кантроль адміністрацыі за ходам выканання праграмы “Здароўе” толькі нязначна станоўча ўплываюць на стан здароўя вучняў і дазваляюць не столькі паляпшаць яго, колькі падтрымліваць на тым узроўніні, на якім яно было на момант паступлення дзяцей у школу. Павялічвае працэнт хворых дзяцей і больш якасны ўзровень медыцынскага агляду, які штогод выяўляе больш хібаў у стане здароўя дзяцей. Аслабленае здароўе вучняў негатыўна ўплывае на наведванне імі вучэбных заняткаў, што ў сваю чаргу не аказвае пазітыўнага ўплыву на павышэнне якасці ведаў вучняў.

Колькасць прапушчаных вучнямі заняткаў у параўнанні з мінулым навучальным годам павялічылася ў 1,1 разы і склала 1109 дзён (у мінулым навучальным годзе 995). У цэлым па школе павялічылася і колькасць прапушчаных дзён на аднаго вучня з 8,9 да 10,1 дня. Вучнямі школы прапушчана 6,3% вучэбных заняткаў (у мінулым навучальным годзе – 4,9%), 3% вучняў не прапусцілі ні аднаго дня вучэбных заняткаў, 17% вучняў прапускалі заняткі толькі па хваробе, 80% вучняў прапускалі заняткі па хваробе і іншых уважлівых прычынах, пропускаў заняткаў вучнямі без прычыны не выяўлена. Працэнт прапушчаных вучнямі заняткаў па хваробе павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам з 2,2% да 3,2% рабочага часу або з 441 да 558 дзён. Аднак традыцыйна шмат заняткаў вучні прапусцілі па заявах бацькоў (551 дзень або 3,1% рабочага часу). Пропускі вучняў па заявах бацькоў звязаны са шматлікімі сельскагаспадарчымі работамі дома і прастуднымі захворваннямі вучняў, так як у трох вёсках мікрараёна школы адсутнічаюць медыцынскія пункты. Асобныя вучні школы прапусцілі ад 10% да 20% рабочага часу, прычым большасць па заявах бацькоў. Пераважная большасць гэтых вучняў маюць веды 1 – 2 узроўняў. У 2011/2012 навучальным годзе неабходна дабіцца памяншэння колькасці прапушчаных вучнямі заняткаў па заявах бацькоў, актывізіраваць работу па захаванню і ўмацаванню здароўя вучняў, фарміраванню ў іх устойлівых навыкаў здаровага ладу жыцця.

Педагагічны калектыў школы стараецца ствараць такую адукацыйную прастору, якая забяспечвае ў поўнай меры развіццё асобы вучняў, іх сацыялізацыю, матываваны выбар прафесіі. Традыцыйна падтрымліваецца сувязь школы з установамі і арганізацыямі, што знаходзяцца на тэрыторыі Крытышынскага сельскага савета: Дом культуры, дзіцячы садок “Сонейка”, СВК “Машэраўскі”, Крытышынская ўрачэбная амбулаторыя. Піянеры школы аказвалі шэфскую дапамогу выхаванцам дзіцячага садка пры правядзенні свят. Класныя кіраўнікі арганізоўвалі экскурсіі і сустрэчы са спецыялістамі СВК “Машэраўскі”, у ходзе якіх вучні знаёміліся з рознымі прафесіямі сельскагаспадарчага накірунку. Аднак выкананне капітальнага рамонту СДК на працягу апошіх гадоў не дазваляе ў поўнай меры выкарыстаць магчымасці правядзення сумесных мерапрыемстваў. 10 вучняў 5 – 9 класаў наведваюць школу мастацтваў, што знаходзіцца ў г. Іванава. Дадатковая адукацыя, якую атрымліваюць дзеці ў школе мастацтваў, дапамагае развіваць у вучняў творчыя здольнасці да музыкі і малявання. Такія вучні з’яўляюцца пастаяннымі актыўнымі ўдзельнікамі школьных выхаваўчых мерапрыемстваў. 12 вучняў наведваюць секцыі філіяла спартыўнай школы, што пазітыўна ўплывае на здароўе вучняў і іх спартыўныя дасягненні.

У 2010/2011 н.г. адукацыйны працэс ажыццяўляўся ў адпаведнасці з вучэбным планам, распрацаваным на аснове адзінага тыпавога вучэбнага плана агульнаадукацыйнай установы. Дзейнасць педагагічнага калектыву накіравана на забеспячэнне належнага ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкі вучняў, рэалізацыю мэт і задач, якія вызначаны вучэбнымі праграмамі і адукацыйнымі стандартамі. На пачатак навучальнага года распрацавана і зацверджана каляндарна-тэматычнае планаванне. З мэтай аналізу стану адукацыйнага працэсу адміністрацыяй школы былі праведзены праверкі выканання адукацыйных праграм. У выніку абагульнення аналітычнага матэрыялу, аналізу выканання адукацыйных праграм на аснове запісаў у журналах, праверкі тэматычных планаў было выяўлена, што ўвесь вучэбны матэрыял вывучаны ў поўным аб’ёме, у адпаведнасці з паслядоўнасцю ў вывучэнні, прадугледжанай вучэбнымі праграмамі.

Адным з важнейшых накірункаў дзейнасці школы з’яўляецца ўдасканаленне кіравання якасцю адукацыйнага працэсу, устанаўленне адпаведнасці ўзроўня і якасці падрыхтоўкі выпускнікоў патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў. Існуючая школьная мадэль кіравання якасцю адукацыі прадугледжвае сістэматычны аналіз узроўня вучэбных дасягненняў школьнікаў.

Кантроль за станам выкладання вучэбных прадметаў, факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў ажыццяўляўся ў адпаведнасці з планам унутрышкольнага кантролю. Асаблівая ўвага пры правядзенні аналізаў ўрокаў звярталася на ўдасканаленне форм і метадаў арганізацыі ўрока, рэалізацыю прынцыпаў здароўезберажэння, выкарыстанне прыёмаў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання. Асноўныя праблемныя пытанні абмяркоўваліся на нарадах пры намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце, на пасяджэннях метадычных аб’яднанняў, нарадах пры дырэктары. Наяўнасць зваротнай сувязі дазваляла аператыўна выпраўляць недахопы. Наведаныя ўрокі паказалі, што ў цэлым змяняюцца адносіны педагогаў да якасці сваёй працы. Настаўнікі арыентаваны на аптымізацыю працэса навучання, выкарыстанне прыёмаў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання з мэтай павышэння якасці адукацыі, развіцця творчых здольнасцяў і захавання здароўя вучняў. Паспяхова працуюць у гэтым напрамку настаўнікі пачатковых класаў Мельнічук Н.П., Ваўрук С.В., матэматыкі Мельнічук І.Л., фізікі Саўчук А.М., рускай мовы і літаратуры Вітт Р.М., хіміі Пулкатыцкі Я.Б. Для ўрокаў дадзеных настаўнікаў характэрны правільная пастаноўка мэт і задач урока, выбар аптымальных метадаў і прыёмаў дзейнасці, стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей вучняў.

Для задавальнення адукацыйных запатрабаванняў, развіцця творчых здольнасцей дзяцей дзейнічала 29 факультатываў, якія наведвалі 89% вучняў. Для арганізацыі работы факультатываў выкарыстоўваліся праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць факультатываў садзейнічала паглыбленню ведаў па прадмету і павышэнню якасці адукацыі.

Вызначыць рэальны стан адукацыйнага працэсу, выніковасць дзейнасці педагагічнага калектыву дазваляе аналіз якасці ведаў, уменяў і навыкаў вучняў па прадметах і аналіз стану выкладання вучэбных дысцыплін. Якасць навучання ў бягучым навучальным годзе павысілася з 71% да 74%. На высокім узроўні школу закончылі 4% (3 вучні) (3,2% вучняў у 2009/2010 н.г.). 21% вучняў (17 вучняў) маюць адзнакі 4 узроўню (31,5% вучняў у 2009/2010 н.г.). Працэнт вучняў, якія маюць адзнакі сярэдняга ўзроўню, павялічыўся з 36,9% да 41%. Колькасць вучняў, якія маюць адзнакі здавальняючага узроўню, павялічылася з 28,2% да 35%. У гэтым навучальным годзе няма вучняў, якія атрымалі адзнакі нізкага ўзроўню. Сярэдні рэйтынгавы ўзровень дасягненняў па школе павялічыўся з 7,3 да 7,38. Высокі РУД у 4, 3, 5 і 8 класах (ад 8,04 да 7,77 балаў адпаведна). Самы нізкі ў 7 класе – 6,27. У астатніх класах РУД вагаецца ў межах 6,23 – 6,7. (Дадатак 1). Традыцыйна высокія адзнакі вучні школы атрымалі па прадметах эстэтычнага цыклу, беларускай і рускай літаратурах, працоўнаму навучанню, фізкультуры, а традыцыйна нізкія адзнакі па матэматыцы (традыцыйна самыя нізкія адзнакі, у гэтым навучальным годзе РУД панізіўся), па прадметах прыродазнаўчага цыклу і па рускай і беларускай мовах, што тлумачыцца складанасцю гэтых прадметаў (РУД вагаецца ад 5,8 па фізіцы да 6,5 па біялогіі). У бягучым навучальным годзе павысіўся ўзровень ведаў вучняў практычна па ўсіх вучэбных прадметах на 0,1 – 0,4 бала. Зніжэнне паспяховасці адбылося па фізіцы з 6,29 да 6,14 і матэматыцы з 6 да 5,6. (Дадатак 2). Сярэдні рэйтынгавы бал па асобных вучэбных прадметах якія вядзе адзін настаўнік каля 6,3 балаў і залежыць, як правіла, ад складанасці выкладаемых настаўнікам прадметаў. Самы нізкі бал па матэматыцы і прыродазнаўчых дысцыплінах (самыя складаныя вучэбныя прадметы), самыя высокія балы па прадметах гуманітарнага цыклу (больш лёгкі цыкл прадметаў). (Дадатак 3).

Павышэнне якасці навучання тлумачыцца больш шырокім выкарыстааннем педагогамі школы ў адукацыйным працэсе прыёмаў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання; павышэннем матывацыі вучняў да вучобы, правядзеннем стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў. Стабільнасць вынікаў паспяховасці напрацягу апошніх гадоў непасрэдна звязана з удасканаленнем адукацыйнага працэсу ў школе, накіраванага на індывідуалізацыю і дыферэнцыяцыю навучання.

У красавіку – маі 2011 года праведзены кантрольныя зрэзы па тэкстах адміністрацыі школы. Вынікі кантрольных работ паказваюць, што вучні маюць, у цэлым, веды сярэдняга ўзроўню. Пераважная большасць вучняў, як правіла, пацвердзіла свае адзнакі, якія яны атрымлівалі на працягу навучальнага года (Дадатак 4). Нізкі ўзровень ведаў, уменняў і навыкаў маюць 19% вучняў 1 класа па чытанню (настаўнік Гарбачук С.С.), 17% вучняў 3 класа па рускай мове і 33% па матэматыцы (настаўнік Міхальчук Л.В.), 20% вучняў 4 класа па рускай мове і матэматыцы (настаўнік Ваўрук С.В.). 9% вучняў 7 класа па матэматыцы (настаўнік Мельнічук І.Л.). Нізкі ўзровень ведаў асобных вучняў пачатковых класаў тлумачыцца недастатковым узроўнем практычнай накіраванасці ўрокаў, індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання. Настаўнікам рэкамендавана больш эфектыўна выкарыстоўваць сістэму стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў. Найлепшы вынік кантрольных работ назіраецца ў 8 класе па хіміі і ў 11 класе па беларускай мове (адпаведна 7,8 і 6,89 балаў), найгоршы – у 7 класе па матэматыцы і ў 3 класе па рускай мове і матэматыцы (адпаведна 5,1 і 4,83). Супастаўленне вынікаў кантрольных работ з паказчыкамі паспяховасці на канец навучальнага года паказала іх адпаведнасць.

Пры агульнай станоўчай дынаміцы павышэння якасці адукацыі застаюцца невырашаныя праблемы. Выклікае заклапочанасць нізкі ўзровень ведаў вучняў 7 класа (сярэдні бал – 6,27, павышэнне на 0,08 у параўнанні з 2009/2010 н.г., сярэдні бал па школе – 7,38 ), павелічэнне колькасці вучняў, якія атрымалі адзнакі здавальняючага ўзроўню амаль на 7% і паніжэнне колькасці вучняў, якія атрымалі адзнакі дастатковага і высокага ўзроўняў. Такая сітуацыя ў 7 класе тлумачыцца ў першую чаргу тым, што першапачаткова ў класе пераважалі вучні з больш нізкім узроўнем развіцця. Негатыўны ўплыў на паспяховасць вучняў аказала недастатковая колькасць стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў (з вучнямі 7 класа ў 2010/2011 н.г. праведзена ўсяго 16 такіх заняткаў, што склала 4,3% ад агульнай колькасці стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў па школе, якая таксама не вялікая), шматлікія пропускі вучэбных заняткаў асобнымі вучнямі. Настаўнікамі-прадметнікамі не выкарыстоўваюцца ўсе магчымасці вучэбных праграм, сучасных адукацыйных тэхналогій, у тым ліку інфармацыйных, для павышэння ўзроўня абучанасці, які ў большасці вучняў застаецца сярэднім.

У наступным навучальным годзе для павышэння якасці ведаў вучняў неабходна павысіць вучэбную матывацыю вучняў 7 класа, павялічыць колькасць стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў з вучнямі 5 - 11 класаў, педагогам школы больш якасна выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе сучасныя адукацыйныя тэхналогіі, у тым ліку і інфармацыйныя, укараняць у практыку работы формы і метады індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання, адміністрацыі школы і класным кіраўнікам узяць пад жорсткі кантроль наведванне вучнямі вучэбных заняткаў, правесці тлумачальную работу з бацькамі вучняў аб пропусках заняткаў па іх заявах.

Для забеспячэння якасці навучання адміністрацыя, класныя кіраўнікі ўдзялялі належную ўвагу кантролю за падрыхтоўкай да дзяржаўных экзаменаў за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі. З вучнямі і бацькамі выпускных класаў праводзіліся гутаркі аб выбары і падрыхтоўцы да экзаменаў і тэсціравання, класна-абагульняючы кантроль у 11 класе. Адпаведна патрабаванням нарматыўных дакументаў надавалася належная ўвага збору, вывучэнню і дэманстрацыі неабходнай экзаменацыйнай дакументацыі (інструкцыі да экзаменаў, заявы вучняў, стэнды, падрыхтоўка дакументацыі да экзаменаў). У выніку дзяржаўныя экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі ўсе вучні вытрымалі адпаведна прагназаванню. Вучні 9 і 11 класаў паказалі дастаткова трывалыя веды, уменні і навыкі, пацвердзіўшы свае гадавыя адзнакі (сярэдні бал за экзамены 6,5 і 6,7 адпаведна). (Дадатак 5). Па выніках работы школы за навучальны год 9 вучняў 11 класа паспяхова здалі экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі і атрымалі атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі звычайнага ўзору (з іх два вучні ўзнагароджаны пахвальнымі лістамі “За асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў”), 7 вучняў 9 класа паспяхова здалі экзамены на ўзроўні агульнай базавай адукацыі і атрымалі пасведчанне аб базавай адукацыі звычайнага ўзору, 86 вучняў 1–8, 10 класаў пераведзены ў наступны клас.

Адным з асноўных паказчыкаў эфектыўнасці работы школы з’яўляецца працаўладкаванне і працяг адукацыі выпускнікамі.

2010 – 2011 н.г. 2009 – 2010 н.г.

З 7 выпускнікоў 9, класа паступілі: З 12 выпускнікоў 9 класаў паступілі:

ССНУ – 14 % ССНУ – 25%

ПТВ – 0 % ПТВ – 0%

З 9 выпускнікоў 11 класа паступілі: З 11 выпускнікоў 11 класа паспупілі:

У ВНУ – 5 вучняў (56%) У ВНУ – 6 вучняў (55%)

ССНУ – 2 вучань (22%) ССНУ – 3 вучні (27 %)

ПТВ – 1 вучняў (11%) ПТВ – 1 вучань (9%)

Як сведчыць аналіз вынікаў паступлення ўзровень адукацыйнай падрыхтоўкі і канкурэнтаздольнасць выпускнікоў школы адпавядаюць патрабаванням сучаснага грамадства.

Статус школы ў мікрараёне за апошнія гады значна павысіўся, так як з кожным годам павялічваецца колькасць выпускнікоў школы, якія працягваюць навучанне ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах, вучні школы сістэматычна становяцца пераможцамі і пераможцамі раённых алімпіяд, міжнародных інтэлектуальных і іншых конкурсаў. З 2005 – 2006 навучальнага года не назіраецца адток вучняў са школы ў школы іншых мікрараёнаў, а наадварот школу наведваюць больш за 10 вучняў з мікрараёнаў іншых школ. Аднак статус школы сярод пэўнай колькасці бацькоў (бацькоў слабапаспяваючых вучняў) не лічыцца высокім і паступова зніжаецца, часткова з-за прыходу ў школу новых настаўнікаў, якія не змаглі заваяваць аўтарытэт у бацькоў і вучняў.

Паказчыкі работы школы ў 2010/2011 навучальным годзе ў параўнанні з мінулым навучальным годам нязначна павысіліся. Работа школы па ажыццяўленню адукацыйнага працэсу здавальняючая.

Для ўдасканалення адукацыйнага працэсу ў 2011/2012 навучадьным годзе асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на наступныя напрамкі:

1. Аптымізацыя плана унутрышкольнага кантролю, выключэнне дубліравання.

2. Папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы вучэбных кабінетаў дыдактычным матэрыялам, вучэбным абсталяваннем, папаўненне спартыўнай залы спартыўным інвентаром.

3. Забеспячэнне вырашэння метадычным саветам задач экспертнай ацэнкі і каардынацыйнай дзейнасці ўсіх структурных фарміраваняў, самаадукацыі настаўнікаў і метадычнай работы ў цэлым.

4. Больш эфектыўнае выкарыстанне актыўных форм работы метадычных аб’яднанняў, на пасяджэннях метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры разгледзець методыку агранізацыі навукова-даследчай работы з вучнямі.

5. Уключэнне у планы па самаадукацыі настаўнікаў пытанняў пераходу на абноўлены змест адукацыі.

6. Забеспячэнне практычнай накіраванасці метадычных мерапрыемстваў, распрацоўкі канкрэтных рэкамендацый педагогам па ўдасканаленню ўрока і факультатыўных заняткаў.

7. З мэтай прыцягнення ўвагі да выкарыстання электронных сродкаў навучання на ўроках і факультатыўных занятках тыдзень інфарматызацыі, канферэнцыю “Эффектыўнасць выкарыстання электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе”.

8. Выяўленне, абагульненне і распаўсюджванне пазітыўнай педагагічнай практыкі творча працуючых настаўнікаў.

9. Больш шырокае выкарыстанне ў адукацыйным працэсе сучасных адукацыйных тэхналогій, у тым ліку і камп’ютарных.

10. Больш эфектыўнае выкарыстанне форм і метадаў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу, сістэмы стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў.

11. Павышэнне кваліфікацыйнай катэгорыі настаўнікамі (вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя) праз кваліфікацыйны экзамен.

12. Захаванне здароўя вучняў і фарміраванне ўстойлівых навыкаў здаровага ладу жыцця.

13. Памяншэнне колькасці прапушчаных вучнямі заняткаў, у тым ліку і па заявах бацькоў.

14. Прыцягненне вучняў 8 – 11 класаў у аздараўленчы лагер на веснавых канікулах 2012 года.

15. Павышэнне якасці работы класных кіраўнікоў і СППС па прафілактыцы правапарушэнняў і безнагляднасці вучняў, выяўленне ранняга неблаганадзейнага становішча ў сем’ях і індывідуалізацыя работы па прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх.

16. Актывізацыя экскурсійнай работы ў школе, павелічэнне колькасці экскурсій у межах раёна.

17. Павышэнне якасці работы педагагічнага калектыву школы ў шосты школьны дзень, выкарыстанне актыўных форм і метадаў работы для прыцягнення большай колькасці вучняў і іх бацькоў да ўдзелу ў мерапрыемствах.

18. Павышэнне ўзроўню выхаванасці вучняў школы да 3,3, больш увагі ўдзяліць сямейнаму і працоўнаму выхаванню вучняў.

19. Удасканаленне метадычнай работы з класнымі кіраўнікамі.

20. Своечасовае аказанне дапамогі вучням у арганізацыі вучнёўскага самакіравання.

У 2011 – 2012 навучальным годзе неабходна працаваць над праблемай “Індывідуальны і дыферэнцыраваны падыход да вучняў у працэсе выхавання і навучання, накіраваны на зберажэнне здароўя вучняў”.

Для вырашэння праблемы неабходна:

  1. Удасканальваць дзейнасць педагогаў па аптымізацыі адукацыйнага працэсу з улікам ключавых новаўвядзенняў у змесце адукацыі.

  2. Настаўнікам школы авалодаць формамі і метадамі індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу.

  3. Укараняць у практыку работы настаўнікаў сучасныя адукацыйныя, у тым ліку і інфармацыйныя тэхналогіі.

  4. Выяўляць, абагульняць і распаўсюджваць пазітыўную педагагічную практыку творча працуючых настаўнікаў.

  5. Захоўваць здароўе вучняў і фарміраваць устойлівыя навыкі здаровага ладу жыцця.



Дадатак 1



Дадатак 2



Дадатак 3



1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Падобныя:

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
Дзейнасць установы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Законамі рб “Аб адукацыі”, “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”,...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 16 па 21 студзеня 2011/2012 навучальнага года
Наведванне І аналіз урока ням мовы ў 11кл.: якасць арганізацыі адукацыйнага працэсу

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 09 па 14 студзеня 2012 года
Аказанне метадычнай дапамогі маладым спецыялістам Луцко К. С. І койпаш М. М.: наведванне І аналіз урокаў у 6 кл. І 3 “А” кл

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 21 па 26 лістапада 2011/2012 навучальнага года
Развіццё творчых здольнасцей вучняў у пазакласнай рабоце па рускай мове І літаратуры. Наведванне І аналіз мерапрыемстваў тыдня

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Грыцкевіцкая сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год
Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” на 2012/2013 навучальны год

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 19 верасня па 24 верасня 2011/2012 навучальнага года

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 5 сакавіка па 10 сакавіка 2012 года
Наведванне І аналіз урокаў маладога спецыяліста Вакульчык М. У. з мэтай аказання метадычнай дапамогі

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі " Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай
У 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі навучалася 217 вучняў. З ІХ на 1 ступені –62 вучні, на II ступені –116, на III...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 20 лютага па 25 лютага 2012 года
Арганізацыя І якасць работы з адоранымі І высокаматываванымі вучнямі (н-к Бурак В. М.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка