План работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"




НазваПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя школа" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі "Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа"
старонка1/10
Дата канвертавання29.10.2012
Памер1.35 Mb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10




ЗАЦВЕРЖДАНА

Пратакол пасяджэння педагагічнага савета дзяржаўнай установы адукацыі “Крытышынская сярэдняя школа”

Іванаўскага раёна

30.08.2011


ПЛАН
работы дзяржаўнай установы адукацыі “Крытышынская сярэдняя школа” іванаўскага раёна
на 2011 – 2012 н.г.



І Аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі “Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа”

Школа ў 2010/2011 навучальным годзе працавала згодна патрабаванняў нарматыўна-прававых дакументаў: Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 15 “Аб некаторых пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”, “Закон аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Закон аб адукацыі Рэспублікі Беларусь”, “Закон аб адукацыі асоб з АПФР”, “Закон аб правах дзіцяці” і іншых, нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: “Інструкцыя аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь”, “Тыпавы вучэбны план” і іншыя, лакальных нарматыўных дакументаў: Статут школы, Правілы ўнутрышкольнага працоўнага распарадку, План работы школы, Вучэбны план школы і іншыя.

Для паспяховага пераходу школы на новы змест адукацыі адміністрацыяй школы своечасова даведзена да педагагічных работнікаў неабходная нарматыўна-прававая дакументацыя. Зацверджаны планы работы школы, праведзена камплектаванне класаў, групы падоўжанага дня, расстаноўка кадраў, вучні і настаўнікі школы своечасова забяспечваліся падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, у тым ліку і электроннымі. Да пачатку навучальнага года намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце ў дапамогу настаўнікам былі падрыхтаваны электронныя варыянты вучэбных праграм, праграм факультатываў, каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах.

Санітарна-гігіенічны стан школы на працягу навучальнага года знаходзіўся пад пастаянным кантролем адміністрацыі школы, парушэнняў санітарна-гігіенічных норм на працягу года не выяўлена. Будынак школы з’яўляецца тыпавым будынкам базавай школы, таму адчуваецца недахоп у вучэбных кабінетах і падсобных памяшканнях. Рэгулярна прыбіраецца тэрыторыя зямельнага ўчастка і памяшканні школы. Паветрана-цеплавы рэжым на працягу года вытрымліваецца ў неабходных межах. Работнікі школы рэгулярна праходзяць медыцынскія агляды. У верасні і студзені праведзены медыцынскія агляды вучняў медыцынскім персаналам Крытышынскай амбулаторыі. Медыцынскім персаналам Іванаўскай райпаліклінікі праведзены паглыблены медыцынскі агляд толькі ўсіх вучняў 4, 8 класаў і дзяўчынак 9 – 11 класаў. Арганізаваць паглыблены медыцынскі агляд ўсіх вучняў школы персаналам раённай паліклінікі немагчыма, з-за недахопу медыцынскага персаналу, што негатыўна ўплывае на арганізацыю адукацыйнага працэсу, асабліва заняткаў па фізічнай культуры і фізкультурна-масавай работы. Для прывіцця вучням гігіенічных навыкаў уведзены факультатывы “Здаровы лад жыцця” у 3 і 4 класах, у 1, 2, 5 – 11 класах такія заняткі праводзілісь за кошт гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы.

Пад пастаяннай увагай адміністрацыі школы знаходзіцца пытанне арганізацыі харчавання вучняў. На працягу навучальнага года 100% вучняў школы былі забяспечаны гарачым харчаваннем: двухразовае – для вучняў, якія наведвалі ГПД (22% вучняў), аднаразовае для вучняў 1 – 11 класаў (78% вучняў).

Расклад урокаў састаўляўся згодна патрабаванняў рангавай шкалы цяжкасці вучэбных прадметаў, у асноўным, выконваліся патрабаванні да рассадкі вучняў у вучэбных кабінетах. Аднак не заўсёды абгрунтавана ў асобныя дні, першымі ўрокамі былі выстаўлены фізіка, хімія, англійская мова, матэматыка, фізічная культура. Вышыня парт і крэслаў не адпавядае росту асобных вучняў школы па прычыне адсутнасці ў школе такой мэблі.

Своечасова спланавана фізкультурна-аздараўленчая работа з вучнямі. Уведзены факультатывы па фізічнай культуры “Гадзіна футболу” для вучняў 4 – 8 і 9 – 11 класаў, У перыяд з 26.03.2010 па 01.04.2010 і з 03.06.2010 па 21.06.2011 на базе школы працаваў аздараўленчы лагер “Таполік” з дзённым прыбываннем дзяцей. За час работы аздараўленчага лагера аздароўлены 47 вучняў школы (46%). Акрамя гэтага у кругласутачных аздараўленчых лагерах раёна аздароўлена вучняў (%) і 17 вучняў (17%) аздароўлена за межамі Рэспублікі Беларусь (12 у Англіі і 5 у Германіі). Аднак, у асноўным, у школьным лагеры аздараўляліся толькі вучні 1 – 6 класаў, так і не ўдалося арганізаваць аздараўленне вучняў 8 – 11 класаў. У 2010/2011 навучальным годзе неабходна больш увагі ўдзяліць арганізацыі аздараўлення вучняў 8 – 11 класаў у перыяд веснавых канікул (педработнікамі праведзена недастатковая работа па прыцягненню вучняў 8 – 11 класаў у аздараўленчы лагер).

Матэрыяльна-тэхнічная база школы знаходзіцца ў здавальняючым стане. На працягу 2010/2011 навучальнага года за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў настаўнікаў набыты ПМК для кабінета інфарматыкі па асобных вучэбных дысцыплінах, абноўлены і папоўнены матэрыяламі школьныя стэнды, класныя кабінеты папоўнены дыдактычным матэрыялам, абноўлены або заменены стэнды ў вучэбных кабінетах і на карыдорах школы, набыты камп’ютар для арганізацыі адміністратыўна-гаспадарчай работы (б/у), адрамантаваны струйны і лазарны прынтэры, адрамантаваны сістэмны блок галаўнога камп’ютара кабінета інфарматыкі, падключаны шырокапалосны Інтернет. За кошт сродкаў спецрахунку і сродкаў папячыцельскага савета набыты матэрыялы і абсталяванне для рамонта школы, пастаянна праводзіцца набыццё канцэлярскіх тавараў і абслугоўванне камп’ютарнай тэхнікі. За кошт сродкаў спонсарскай дапамогі набыты струйны прынтэр, 4 гімнастычныя маты, адрамантавана 3 ганкі, набыты спартыўны інвентар (мячы, тэнісныя ракеткі, сетка для настольнага тэнісу і інш.); за кошт сродкаў раённага бюджэту набыты спартыўны інвентар (мячы). Аднак для павышэння якасці адукацыйнага працэсу школе неабходна набыць: спартыўны інвентар (гімнастычны мосцік, мячы, і г.д.), відэамагнітафон, відэакамеру, мультымедыйны праектар, прадметныя ПМК для кабінета інфарматыкі, камп’ютарную тэхніку для намеснікаў дырэктара, бібліятэкі і сацыяльна-педагагічнай і псіхалагчнай службы, набыць (або замяніць драўляную частку) вучнёўскія сталы і стулы памерам № 1 і №5, папоўніць кабінеты фізікі, хіміі, біялогіі новым вучэбным абсталяваннем, неабходна закончыць капітальны рамонт будынка школы.

Унутрышкольны кантроль ажыццяўляўся на аснове цыклаграмы, якая складалася з 8 раздзелаў (8 раздзелаў у 2009/2010 н.г.). Кожны раздзел уключаў у сябе ад 3 – 6 да 10 пунктаў рознабаковага характару, што дазволіла забяспечыць выкананне Закона аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, ствараць неабходныя санітарна – гігіенічныя ўмовы для разумовай працы вучняў, удзяляць належную падтрымку адораных вучняў і вучняў, якія патрабуюць асаблівай псіхолага-педагагічнай падтрымкі. Належнае месца ў сістэме ўнутрышкольнага кантролю займаў раздзел “Кантроль за школьнай дакументацыяй”, які дазваляў кіраўніцтву школы забяспечыць вядзенне школьнай дакументацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Інструкцыі аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь. Раздзел “Кантроль за работай педагагічных кадраў” рэгламентаваў работу настаўнікаў па самаадукацыі, павышэнню кваліфікацыі, ступень авалодання імі нарматыўнымі дакументамі, удзел ў рабоце метадычных аб’яднанняў. Асаблівая ўвага адміністрацыяй школы надавалася раздзелу “Кантроль за станам выкладання вучэбных прадметаў”, выкананне якога ажыццяўлялася праз наведванне ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, правядзенне кантрольных зрэзаў і індывідуальныя гутаркі з настаўнікамі з мэтай вывучэння іх методыкі выкладання прадметаў і аказання асобным настаўнікам метадычнай дапамогі. У полі зроку кіраўніцтва школы знаходзілася аб’ектыўнасць выстаўлення адзнак, своечасовасць выканання тэарэтычнай і практычнай частак праграм, стан выкладання асобных прадметаў, з мэтай прагназавання вынікаў экзаменаў за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы і аказання вучням педагагічнай падтрымкі ў працэсе падрыхтоўкі да дзяржаўных экзаменаў і непасрэдна на экзаменах прадугледжваўся класна-абагульняючы кантроль у 11 класе. План унутрышкольнага кантролю на 2010/2011 навучальны год выкананы, вынікі кантролю абмяркоўваліся на вытворчых нарадах, нарадах пры дырэктары, нарадах пры намесніках дырэктара. Стан выкладання і ўзровень ведаў вучняў па матэматыцы і інфарматыцы, дзейнасць настаўнікаў англійскай мовы па выкананню імі адукацыйных стандартаў, стан выкладання геаграфіі, вынікі класна-абагульняючага кантролю ў 11 класе, стан выканання праграм “Здароўе”, “Сям’я”, праграмы ідэалагічнай работы, стан работы па выкананню праграмы інфарматызацыі, стан арганізацыі і вынікі работы па прафілактыцы безнадзорнасці і правапарушэнняў непаўналетніх, стан ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў 2010/2011 навучальным годзе – на педагагічных саветах. Аднак план унутрышкольнага кантролю перагружаны, асобныя пытынні дубліруюцца і на працягу навучальнага года вывучаюцца і разглядаюцца на нарадах пры дырэктары, намесніках дырэктара або на педагагічных саветах па некалькі разоў. У 2011/2012 навучальным годзе неабходна аптымізаваць план унутрышкольнага кантролю, выключыць дубліраванне.

Адукацыйны працэс у 2010/2011 навучальным годзе ажыццяўлялі 21 педагагічны работнік, з якіх 14 маюць вышэйшую адукацыю, 6 – сярэднюю спецыяльную, 1 – агульную сярэднюю. Большасць настаўнікаў школы (62%) маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі, значны вопыт работы па спецыяльнасці. У школе ёсць у наяўнасці адпаведны банк даных аб колькасным і якасным складзе педагогаў. Аналіз якаснага складу педагогаў сведчыць аб тым, што за апошнія тры гады павялічылася колькасць педагогаў, якія былі атэставаны на другую і першую кваліфікацыйную катэгорыю, што сведчыць аб прафесійным росце маладых настаўнікаў. Аднак ёсць настаўнікі з першай кваліфікацыйнай катэгорыяй, якія не імкнуцца яе павышаць, нягледзячы на значны стаж і вопыт работы па спецыяльнасці. Так у бягучым навучальным годзе ні адзін настаўнік не павысіў сваю кваліфікацыйную катэгорыю. Гэта адна з праблем, на якую неабходна звярнуць увагу метадычнай службе школы ў наступным навучальным годзе.

Надзейную аснову для самаадукацыі, набыцця станоўчага вопыту работы і творчага выкарыстання яго кожным педагогам дае сістэма павышэння кваліфікацыі. У гэтым навучальным годзе курсавую перападрыхтоўку прайшлі 3 педагагічныя работнікі (14%). Веды, метадычныя матэрыялы, атрыманыя педагогамі, былі актуальнымі і запатрабавальнымі, садзейнічалі павышэнню майстэрства не толькі асобных настаўнікаў, але і ўсяго педагагічнага калектыву. Настаўнікі, якія прайшлі перападрыхтоўку, выступілі са справаздачамі на нарадах або пасяджэннях метадычных аб’яднанняў. Усе настаўнікі школы праходзяць курсавую перападрыхтоўку своечасова.

Метадычная работа накіравана на рэалізацыю стратэгічных накірункаў развіцця школы і вырашэння агульнашкольнай праблемы: “Індывідуальны і дыферэнцыраваны падыход да вучняў у працэсе выхавання і навучання, накіраваны на зберажэнне здароўя вучняў”. Зыходзячы з задач, вызначаных у якасці прыярытэтных у выніку аналізу мінулага навучальнага года, была вызначана мэта метадычнай работы: “Удасканаленне методыкі выкладання і дыферэнцыяцыі працэсу навучання ва ўмовах адзінага базавага ўзроўню навучання.”. Метадычная мэта і задачы адпавядаюць праграме развіцця школы на сучасным этапе, выбрана на аснове запатрабаванняў пераважнай большасці педагогаў. Пераход на 11-гадовы тэрмін навучання выклікаў неабходнасць стварэння ўмоў для прафесійнага росту настаўнікаў з улікам абноўленага зместу адукацыі з мэтай аптымізацыі адукацыйнага працэсу, павышэння якасці адукацыі. Менавіта метадычная работа стала важнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства настаўнікаў, аб’яднаўшым у адзінае цэлае ўсю сістэму работы школы.

Работа з педагагічнымі кадрамі ў 2010/2011 навучальным годзе накіравана на рэалізацыю Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. №15 “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”. Асноўнымі накірункамі былі: вывучэнне нарматыўнай прававой базы, вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу, укараненне ў практыку работы педагогаў прыёмаў індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі навучання, павышэнне ролі факультатываў у адукацыйным працэсе, распаўсюджванне сучасных адукацыйных тэхналогій, удасканаленне дзейнасці педагогаў па аптымізацыі адукацыйнага працэсу, забеспячэнне своечасовай курсавой перападрыхтоўкі настаўнікаў, правядзенне сістэмнай дыягностыкі прафесійнага майстэрства, адукацыйных запатрабаванняў педагогаў і ўлік іх у метадычнай рабоце школы, атэстацыя педагогаў, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі. Асноўныя формы метадычнай работы: тэарэтычныя семінары, практыкумы, круглыя сталы, творчыя справаздачы настаўнікаў, кансультацыі, інструктыўна-метадычныя нарады.

З мэтай дыферэнцыяцыі работы з педкадрамі створана метадычная сетка школы, у якую ўвайшлі метадычны савет і чатыры школьныя метадычныя аб’яднанні (настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў рускай і беларускай мовы і літаратуры, настаўнікаў матэматыкі, класных кіраўнікоў). Акрамя гэтага настаўнікі школы прымалі актыўны ўдзел у рабоце раённых метадычных структур. Такая структура метадычнай службы абгрунтавана, так як у школе невялікая колькасць педагагічных работнікаў, у асноўным, па аднаму спецыялісту на кожны вучэбны прадмет, за выключэннем настаўнікаў беларускай і рускай мовы, матэматыкі і пачатковых класаў. Прычым большасць настаўнікаў выкладае 2 – 3 вучэбныя прадметы.

Метадычны савет стаў галоўным кансультатыўным органам па пытаннях арганізацыі метадычнай работы. У метадычны савет увайшлі кіраўнікі метадычных структур, самыя вопытныя і ініцыятыўныя педагогі. На пасяджэннях метадычнага савета распрацаваны лакальныя акты па арганізацыі метадычнай работы, разгледжаны пытанні арганізацыі самаадукацыі настаўнікаў, дзейнасці педагогаў па выкарыстанню сучасных адукацыйных тэхналогій, удасканалення дзейнасці педагогаў з адоранымі вучнямі і падрыхтоўцы вучняў да прадметных алімпіяд. Метадычны савет садзейнічаў вырашэнню арганізацыйных пытанняў правядзення агульнашкольных метадычных мерапрыемстваў. Аднак метадычны савет не вырашаў задач аналізу і карэкцыі якасці метадычнай работы. У наступным навучальным годзе з мэтай павышэння эфектыўнасці метадычнай работы неабходна забяспечыць вырашэнне метадычным саветам задач каардынацыйнай дзейнасці работы структурных фарміраванняў, экспертнай ацэнкі і карэкцыі метадычнай работы.

З мэтай рэалізацыі агульнашкольных задач на працягу навучальнага года праведзены тэарэтычны семінар “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў свеце палажэнняў закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. У ходзе семінара педагагічныя работнікі былі азнаёмлены з новымі правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Тэарэтычны семінар на тэму “Павышэнне якасці выкладання вучэбных прадметаў праз укараненне ў адукацыйны працэс сучасных адукацыйных тэхналогій” дазволіў адпрацаваць сістэму пазакласнай і індывідуальнай работы з вучнямі, якія маюць высокі ўзровень вучэбнай матывацыі, вызначыць новыя магчымасці для далейшай работы па павышэнню якасці адукацыі.

У час правядзення тыдня педагагічнага майстэрства настаўнікі атрымалі магчымасць падзяліцца вопытам работы па выкарыстанню на ўроку сучасных адукацыйных тэхналогій і нетрадыцыйных методык навучання, накіраваных на аптымізацыю адукацыйнага працэсу. Педагагічныя знаходкі настаўнікаў, якія маюць другую кваліфікацыйную катэгорыю і без катэгорыі былі прадстаўлены ў межах метадычнага тыдня. Метадычныя тыдні з’яўляюцца адной з самых эфектыўных форм метадычнай работы, а агульнашкольныя мерапрыемствы стымулююць работу па павышэнню прафесійнага майстэрства.

Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў пачатковых класаў (кіраўнік – Мельнічук Н.П.) працавала ў межах агульнашкольнай праблемы дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі адукацыйнага працэсу. Пасяджэнні дадзенага фарміравання вызначаюцца змястоўнасцю і разнастайнасцю форм. Работа метадычнага аб’яднання дала магчымасць настаўнікам своечасова пазнаёміцца з патрабаваннямі нарматыўных прававых дакументаў, вывучыць і апрабаваць у адукацыйным працэсе прыёмы і сродкі фарміравання ў малодшых школьнікаў вучэбна-інфармацыйных уменняў, абмяняцца вопытам работы па актывізацыі творчай дзейнасці малодшых школьнікаў на ўроках працоўнага навучання. Настаўнікі пачатковых класаў актыўна выкарыстоўваюць камп’ютарныя тэхналогіі ў працэсе навучання і выхавання вучняў, рэалізуюць прынцыпы здароўезберажэння. Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў матэматыкі (кіраўнік – Мельнічук І.Л.) працавала над тэмай “Магчымасці сучасных педагагічных і інфармацыйных тэхналогій у павышэнні якасці матэматычнай адукацыі”. Настаўнікі матэматыкі авалодалі формамі і прыёмамі індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі адукацыйнага працэсу, укаранялі ў практыку работы сучасныя адукацыйныя, у тым ліку і інфармацыйныя тэхналогіі. Метадычнае аб’яднанне настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры працавала над тэмай “Развіццё моўнай культуры вучняў як сродак выхавання любові да беларускай і рускай мовы, гісторыі Беларусі. Тэматыка і формы пасяджэнняў былі разнастайныя і змястоўныя. Дзейнасць метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў (кіраўнік – Саўчук А.М.) накіравана на павышэнне тэарэтычнага, навукова-метадычнага ўзроўню прафесіянальнай падрыхтоўкі класных кіраўнікоў, на ўдасканальванне методыкі работы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу ў свеце сучасных тэхналогій, садзейнічала актыўнаму ўкараненню інтэрактыўных форм работы з вучнямі і бацькамі па ўмацаванню нацыянальных і сямейных традыцый. Планы работы метадычных аб’яднанняў выкананы. У 2011/2012 навучальным годзе неабходна больш эфектыўна выкарыстоўваць актыўныя формы работы метадычных аб’яднанняў, на пасяджэннях метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай і рускай мовы і літаратуры разгледзець методыку агранізацыі навукова-даследчай работы з вучнямі.

Значная роля ў школе адводзіцца дыферэнцыяцыі работы з педагагічнымі кадрамі, якая дасягаецца за кошт індывідульных і групавых кансультацый, арганізацыі ўзаеманаведвання ўрокаў, работы настаўнікаў над тэмай па самаадукацыі, адкрытых урокаў, арганізацыі наведвання ўрокаў настаўнікамі школы ў настаўнікаў іншых школ. На працягу навучальнага года праводзіліся індывідуальныя і групавыя кансультацыі па тэматычнаму планаванню і асаблівасцях арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыі эфектыўнага выкарыстання факультатыўных заняткаў для задавальнення адукацыйных запатрабаванняў вучняў, правядзенню падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў, арганізацыі пэўных форм работы на ўроках, афармленню школьнай дакументацыі і г.д.

У школе сфарміравана пэўная сістэма работы з маладымі спецыялістамі і настаўнікамі, якія маюць невялікі стаж работы. За маладымі педагогамі замацаваны педагогі-настаўнікі, сістэматычна праводзілася ўнутрышкольная вучоба маладых настаўнікаў. Адміністрацыя школы рэгулярна наведвала ўрокі, праводзіла індывідуальныя кансультацыі, субяседванні. У выніку праведзенай работы пэўныя поспехі ў павышэнні тэарэтычнага і метадычнага ўзроўню дасягнуты настаўнікамі Вакулічам М.А. і Дубікам С.А. і педагогам-арганізатарам, педагогам сацыяльным Вакуліч А.У.

Павышэнню прафесійнага ўзроўню садзейнічае самаадукацыя педагогаў. Дадзегнае пытанне вывучана Метадычным саветам школы, распрацаваны рэкамендацыі па ўдасканаленню самаадукацыі педагогаў. Кожнаму настаўніку школы аказана пэўная метадычная дапамога: праведзены індывідуальныя гутаркі, кансультацыі. Настаўнікі маюць сістэматызаваныя матэрыялы па тэмах самаадукацыі. На належным узроўні аформлены матэрыялы самаадукацыйнай дзейнасці настаўніка фізікі Саўчук А.М. Частка педагогаў для прадстаўлення і сістэматызацыі матэрыялаў выкарыстоўвае партфоліо (Мельнічук І.Л., Вітт Р.М., Дубік А.А.). У той жа час не кожным педагогам у тэмах па самаадукацыі адлюстраваны пытанні пераходу на абноўлены змест адукацыі, невысокае практычнае ўвасабленне тэмы ў асобных настаўнікаў, таму яны патрабуюць карэкцыі ў наступным навучальным годзе.

Праведзеная работа садзейнічала павышэнню ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў, абнаўленню методык навучання. Як паказваюць адкрытыя ўрокі, наведванне ўрокаў адміністрацыяй школы і анкетаванне педагогаў, большасць настаўнікаў валодаюць сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і выкарыстоўваюць іх на сваіх уроках. Так Саўчук А.М. актыўна выкарыстоўвае групавыя тэхналогіі; Мельнічук Н.П., Ваўрук С.В., Гарбачук С.С., Міхальчук Л.В. – гульневыя тэхналогіі; Саўчук Ю.М., Саўчук А.М. – тэхналогію праблемнага навучання; Ваўрук С.В. – тэхналогію ўдасканалення агульнаадукацыйных уменняў і навыкаў /В.А. Зайцава/; Пулкатыцкі Я.Б., Вітт Р.М., Кіўчун Л.Ф., Кананец В.А. – тэхналогію педагагічных майстэрань; Крыпіневіч Г.М., Саўчук А.М., Кіўчун Л.Ф., Саўчук Ю.М., Мельнічук І.Л., Вітт Р.М., Гарбачук С.С., Мельнічук Н.П. – камп’ютарныя тэхналогіі; Вітт Р.М. – тэхналогію крытычнага мыслення; Пулкатыцкі Я.Б., Саўчук А.М. – тэхналогію модульнага навучання і г.д. Аднак шматлікасць і разнастайнасць тэхналогій, якія выкарыстоўвае адзін і той жа настаўнік, сведчыць не аб сістэмным выкарыстанні сучасных адукацыйных тэхналогій, што значна зніжае іх эфектыўнасць. У той жа час большасць педагогаў не валодаюць, але жадаюць пазнаёміцца з такімі тэхналогіямі як прадуктыўная і адаптыўная сістэма навучання, інтэрактыўнымі метадамі навучання. З мэтай прыцягнення ўвагі да выкарыстання электронных сродкаў навучання на ўроках і факультатыўных занятках неабходна правесці ў будучым навучальным годзе адпаведныя мерапрыемствы (тыдзень інфарматызацыі, канферэнцыю “Эффектыўнасць выкарыстання электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе”).

На працягу навучальнага года праводзілася работа па абагульненню вопыту работы настаўніка хіміі Пулкатыцкага Я.Б. па тэме “Здароўезберагаючыя тэхналогіі навучання на ўроках хіміі”, які, безумоўна, будзе запатрабаваны педагогамі школы. Настаўнік біялогіі Кіўчун Л.Ф. на агульнашкольным семінары падзялілася вопытам выкарыстання камп’ютарных форм работы. Вопыт работы класнага кіраўніка 11 класа Саўчук А.М. па тэме “Псіхолага-педагагічнае суправаджэння прафесійай арыентацыі вучняў” быў прадстаўлены на пасяджэнні метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў. У 2011/2012 н.г. неабходна абагульніць вопыт работы настаўніка працоўнага навучання Усовіча С.Л. і настаўніка матэматыкі і фізікі Саўчук А.М.

Метадычная работа ў школе знаходзіцца пад пастаянным кантролем адміністрацыі школы, пачынаючы з планавання і заканчваючы пасяджэннямі метадычных структур, забяспечвае павышэнне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі педагогаў, адпавядае асноўным напрамкам развіцця сістэмы адукацыі. Аднак змест метадычнай вучобы ў асноўным насіць тэарэтычны характар, недастаткова практыкаарыентаваны, таму пры арганізацыі метадычнай работы ў 2011/2012н.г. неабходна забяспечыць практычную накіраванасць мерапрыемстваў, распрацоўку канкрэтных рэкамендацый педагогам па ўдасканаленню ўрока і факультатыўных заняткаў.

Асноўны напрамак выхаваўчай работы школы – павышэнне ролі ідэалагічнай работы ў выхаваўчай сістэме. У аснову ідэалагічнай работы школы пакладзены асноўныя палажэнні Канцэпцыі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, якія знаходзяць адлюстраванне ў праграме ідэалагічнай работы школы, праграмах “Грамадзянін”, “Сям’я”, “Здароўе”, “Вольны час”. Для рэалізацыі выхаваўчых задач былі задзейнічаны педагагічныя кадры: педагог-арганізатар, педагог-сацыяльны, 11 класных кіраўнікоў, створаны ўмовы, якія дазваляюць кожнаму настаўніку арганізаваць выхаваўчы працэс у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі. Галоўным паказчыкам сфарміраванасці ў падрастаючага пакалення грамадзянска-патрыятычных якасцей з’яўляецца веданне навучэнцамі дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, разумення іх ролі і значэння. У кожным вучэбным кабінеце аформлены вугалкі дзяржаўнай сімволікі, у вестыбюлі школы – агульнашкольны вугалок, што дазваляе фарміраваць павагу да сваіх дзяржаўных сімвалаў. Вывучэнню дзяржаўных сімвалаў у класах надаюць вялікае значэнне класныя кіраўнікі. У час правядзення мерапрыемстваў вучні змястоўна апавядаюць пра герб і сцяг, аднак неабходна пашырыць работу ў гэтым напрамку па больш дасканаламу вывучэнню элементаў герба і гімна Рэспублікі Беларусь. На працягу навучальнага года ў выхаваўчай рабоце выкарыстоўваліся такія метады і формы як пераканананне, гутарка, тлумачэнне, асабісты прыклад, практыкаванне, патрабаванне, даручэнне, збор, конкурс, агляд, фестываль, злёт, экскурсія, справаздача, спаборніцтва, дыскусія, класная гадзіна, урок мужнасці. Значная роля ў выхаванні вучняў надаецца экскурсійнай рабоце. На працягу навучальнага года вучням арганізавана 3 экскурсіі з выездам за межы раёна (г. Ліда, Белавежская пушча, Жыровічы), наведаны музеі ў межах раёна (музей Ф.М. Дастаеўскага, музейны комплекс Н.Орды, музей народнай медыцыны в. Стрэльна), паходы выхаднога дня “Крочым запаведнымі сцяжынкамі…”. Аднак з кожным годам ўсё складаней становіцца арганізоўваць экскурсіі за межы раёна з-за пастаяннага павышэння іх кошту і невялікай колькасці вучняў у школе, недастатковая колькасць экскурсій і ў межах раёна. Узровень выхаванасці вучняў павысіўся ў параўнанні з мінулым навучальным годам на 0,1 і склаў 3,2, што адпавядае добраму ўзроўню. Высокі ўзровень выхаванасці – у 11 класе – 3,8 (класны кіраўнік Сайчук А.М.), у 5 класе – 3,44 (класны кіраўнік Дубік Л.У.), класы з нізкім узроўнем выхаванасці адсутнічаюць. Найбольш высокі ўзровень выхаванасці вучняў па накірунках “патрыятызм” і “навыкі ЗЛЖ” адпаведна 3,4 і 3,3, найгоршыя вынікі ў накірунках “працавітасць” і “падрыхтоўка да сямейнага жыцця” – па 3,1.

З мэтай павышэння выхаванасці вучняў у наступным навучальным годзе адміністрацыі школы, класным кіраўнікам, педагогу-арганізатару неабходна больш увагі ўдзяліць сямейнаму і працоўнаму выхаванню вучняў, актывізаваць экскурсійную работу.

Значную ўвагу адміністрацыя і педагогі школы ўдзяляюць рабоце з сям’ёй і адукацыі бацькоў. Сістэматычна праводзяцца класныя і агульнашкольныя бацькоўскія сходы. У мінулым навучальным годзе ў працэсе адукацыі бацькоўскага калектыву ўжываліся прынцыпы адкрытасці зносін, супрацоўніцтва, праектаванне сумеснай дзейнасці. Сістэматычна выкарыстоўваліся аудыа-, відэа-, фотаблокі, СМІ, сустрэчы з медыкамі, прадстаўнікамі праваахоўных органаў і органаў пажарнай інспекцыі. Значнымі праблемамі ў рабоце з бацькамі з’яўляюцца: адсутнасць цесных кантактаў бацькоў са школай (значная частка бацькоў занята на работах у СВК) і наяўнасць сем’яў з адсутнасцю адказнасці за выкананне бацькоўскіх абавязкаў, што патрабуе ад педагагічнага калектыву асаблівай псіхалагічнай вытанчанасці ў рабоце з бацькамі. Класныя кіраўнікі значнае месца ў сваёй рабоце ўдзяляюць забеспячэнню сацыяльна-педагагічнай падтрымкі сям’і ў фарміраванні асобы вучня, якая заключаецца ў раннім выяўленні неблаганадзейных сем’яў; стварэнні банка даных па няпоўных, мнагадзетных сем’ях і сем’ях, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; прапагандзе здаровага ладу жыцця ў сям’і як неабходнай умовы паспяховай сацыялізацыі дзяцей і падлеткаў. З мэтай стварэння ўмоў для ўсебаковага асобаснага развіцця, пазітыўнай сацыялізацыі, прафесіянальнага стаўлення і жыццёвага самавызначэння вучняў створана і дзейнічала сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба (далей – СППС). Спецыялістамі СППС праведзены такія мерапрыемствы як: гадзіна адкрытых думак “Як захаваць сваё жыццё”, бацькоўскі сход “Жыццёвыя цэннасці падлеткаў”, акцыя “Мая бяспека – у маіх руках”, бацькоўскі лекторый “Хто мы? Якія мы бацькі? Як выхаваць здаровае дзіця?”, сакратаўскія гутаркі “Твой маральны выбар – дабро ці зло”, анкетаванне “Стань больш адметны ў цемры”, праект “Моладзь супраць наркаманіі”, практыкум “Псіхатэхнічныя гульні і практыкаванні” і іншыя. З мэтай аказання педагагічнай дапамогі, абследавання ўмоў выхавання і пражывання непаўналетніх дзяцей у сям’і непаўналегніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы спецыялісты СППС, класныя кіраўнікі штотыдзень наведвалі неблаганадзейныя сем’і, сумесна з работнікамі выканкама Крытышынскага сельскага савета, Крытышынскай урачэбнай амбулаторыі, Крытышынскага дзіцячага садка, участковым інспектарам сістэматычна праводзіліся рэйды “Сям’я”. У выніку сумеснай работы педагагічнага калектыву школы, работнікаў выканкама Крытышынскага сельскага савета, Крытышынскай урачэбнай амбулаторыі, Крытышынскага дзіцячага садка, праўлення СВК “Машэраўскі”, участковага інспектара РАУС на працягу 2010/2011 навучальнага года выпраўлена неблаганадзейнае становішча ў 3 сем’ях. У той жа час выяўлена неблаганадзейнае становішча ў 1 сям’і (сям’я Асіпчука А.К. і Вайцеховіч М.Т.), 1 сям’я пастаўлена на ўлік як неблаганадзейная паўторна (сям’я Дзенісюка М.А., Дзенісюк А.В.). Праведзеная на працягу года работа з сям’ёй Асіпчука А.К. і Вайцэховіч М.Т. пазітыўных вынікаў не прынесла (бацькі з вялікім нежаданнем і цяжкасцю ідуць на кантакт з педагагічнымі работнікамі, не заўсёды адэкватна рэагуюць на заўвагі і парады педагагічных і медыцынскіх работнікаў, не выконваюць атрыманых рэкамендацый і парад). Аналагічна не прынесла пазітыўных вынікаў і праведзеная на працягу навучальнага года работа з сям’ёй Айдучык Т.А. і Айдучык В.М. (бацькі з вялікай цяжкасцю ідуць на кантакт з педагагічнымі работнікамі, рэдка наведваюць класныя і агульнашкольныя бацькоўскія сходы, не заўсёды адэкватна рэагіруюць на заўвагі і парады педагагічных і медыцынскіх работнікаў, работнікаў выканкама Крытышынскага сельскага савета, часта не з’яўляюцца на пасяджэнні Савета прафілактыкі безнадзорнасці і правапарушэнняў непаўналетніх, пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх пры Крытышынскім сельскім савеце і нават пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх Іванаўскага райвыканкама, недастатковыя узаемасувязі паміж школай, Іванаўскім РАУС і Іванаўскай цэнтральнай раённай бальніцай (на працягу двух гадоў так і не змаглі арганізаваць лячэнне ад алкагалізму Айдучыка В.М.)). На пасяджэннях Савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх разглядаліся разнастайныя пытанні, звязаныя з выхаваннем вучняў, на якія запрошаліся вучні і іх бацькі.

Педагагічным калектывам школы ажыццяўляецца сістэмная і мэтанакіраваная работа па прафілактыцы правапарушэнняў вучняў. Створаны куток прававых ведаў “Падлетак. Адказнасць. Закон”, з мэтай прафілактыкі супрацьпраўных паводзін сярод вучняў, павышэння ўзроўню прававых ведаў вучняў, праведзена рад мерапрыемстваў па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін сярод падлеткаў, у тым ліку і сустрэчы з работнікамі праваахоўных органаў, намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх Іванаўскага райвыканкама, работнікамі РАНС, спецыялістаў Іванаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Праведзеная работа дае пэныя пазітыўныя вынікі, аднак большасць мерапрыемстваў – групавыя, а індывідуальнай работы па прафілактыцы правапарушэнняў з асобнымі вучнямі не дастаткова. У выніку чаго ў першым паўгоддзі 2010/2011 навучальнага года вучнямі школы здзейсніна 2 злачынствы (крадзёж) і 2 правапарушэнні. Злачынствы здзейснены вучнем 10 класа Айдучык А.В., які выхоўваецца ў сям’і, дзеці ў якой знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, правапарушэнні здзейснены вучнем 11 класа Жуковічам І.А. (распіццё алкагольных напояў і крадзёж).

У наступным навучальным годзе адміністрацыі школы, класным кіраўнікам, сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе школы неабходна працягваць работу па прафілактыцы безнадзорнасці і правапарушэнняў непаўналетніх. Пры гэтым асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на ранняе выяўленне неблаганадзейнасці і індывідуальную работу па прафілактыцы правапарушэнняў.

Педагагічны калектыў школы ствараў сваім выхаванцам шанц выявіць творчыя здольнасці. 6 гурткоў і 6 спартыўных секцый запрасілі дзяцей, каб вольны час зрабіць больш цікавым і змястоўным: гурткі “Музычны калейдаскоп”, “Умелыя рукі”, “Тэхнічная творчасць”, “Стралок”, “Юны праграміст” і “Па старонках Чырвонай кнігі”, спартыўныя секцыі па футболу, валейболу, тэнісу, шашках, плаванню і АФП. Вучні мелі магчымасць наведваць прадметныя гурткі: “Экалагічная граматыка”, “Юны фізік”, “Юны лінгвіст”, “Чароўны пэндзлік”. Агульны ахоп дзяцей гуртковай дзейнасцю саставіў 99 %. Не ахоплены гуртковай дзейнасцю 1 вучань, які з’яўляецца інвалідам і навучаецца на даму. Неабходна канстатаваць той факт, што за апошнія два гады працэнт агульнага ахопу дзяцей гуртковай дзейнасцю значна павысіўся.

У школе створаны ўмовы для дзейнасці дзіцячых і маладзёжных арганізацый. Вучні 2 – 8 класаў з’ўляюцца членамі грамадскага аб’яднання “БРПА”, вучні 9 – 11 класаў – грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Ахоп дзяцей грамадскімі аб’яднаннямі склаў 100 %. Выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі ў маладых людзей, фарміраванне грамадзяніна-патрыёта, сацыяльна-значымай асобы звязана з дзейнасцю дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў у школе. Змест дзейнасці дзіцячай і маладзёжнай арганізацый вызначаецца праграмамі, якія цікавыя дзецям і карысны грамадству. Дастаткова ўвагі ўдзяляецца рабоце дзіцячых арганізацый па аказанню дабрачыннай дапамогі адзінокім, ветэранам вайны і працы. Дзеці стараюцца прынесці радасць і цеплыню састарэлым людзям, аблегчыць іх боль і цяжкасці, прымаюць удзел у аперацыях “Ветэран жыве побач”, “Клопат”, “Віншавальная паштоўка”. Вучні школы ўпарадкоўваюць тэрыторыі памятных знакаў і помнікаў загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У школе на працягу года працавалі органы вучнёўскага самакіравання. Аднак вучням не заўсёды своечасова аказва
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "ханявіцкая сярэдняя школа" на 2011-2012 навучальны год
Дзейнасць установы ажыццяўлялася ў адпаведнасці з Законамі рб “Аб адукацыі”, “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”, “Аб правах дзіцяці”,...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 16 па 21 студзеня 2011/2012 навучальнага года
Наведванне І аналіз урока ням мовы ў 11кл.: якасць арганізацыі адукацыйнага працэсу

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 09 па 14 студзеня 2012 года
Аказанне метадычнай дапамогі маладым спецыялістам Луцко К. С. І койпаш М. М.: наведванне І аналіз урокаў у 6 кл. І 3 “А” кл

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 21 па 26 лістапада 2011/2012 навучальнага года
Развіццё творчых здольнасцей вучняў у пазакласнай рабоце па рускай мове І літаратуры. Наведванне І аналіз мерапрыемстваў тыдня

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Грыцкевіцкая сярэдняя школа" на 2012/2013 навучальны год
Дзяржаўнай установы адукацыі “Грыцкевіцкая сярэдняя школа” на 2012/2013 навучальны год

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Даматканавіцкая сярэдняя школа Клецкага раёна"

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 19 верасня па 24 верасня 2011/2012 навучальнага года

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 5 сакавіка па 10 сакавіка 2012 года
Наведванне І аналіз урокаў маладога спецыяліста Вакульчык М. У. з мэтай аказання метадычнай дапамогі

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі " Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай
У 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі навучалася 217 вучняў. З ІХ на 1 ступені –62 вучні, на II ступені –116, на III...

План работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя школа\" іванаўскага раёна на 2011 2012 н г. І аналіз работы дзяржаўнай установы адукацыі \"Крытышынская сярэдняя агульнаадукацыйная школа\" iconПлан работы Дзяржаўнай установы адукацыі "Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна" з 20 лютага па 25 лютага 2012 года
Арганізацыя І якасць работы з адоранымі І высокаматываванымі вучнямі (н-к Бурак В. М.)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка