Рэзалюцыя




НазваРэзалюцыя
Дата канвертавання27.11.2012
Памер29.85 Kb.
ТыпДокументы



Рэзалюцыя

Канферэнцыі Нацыянальнай платформы

Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства

Нацыянальная платформа: 2012 – новая рэальнасць у няновых умовах”

Мінск, 29-30 чэрвеня 2012 года


Аб Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам”


29 сакавіка 2012 года Еўрапейскі Саюз абвясціў аб новай ініцыятыве ў дачыненні да Беларусі – Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам. “Еўрапейскі дыялог” закліканы сфармуляваць яснае бачанне сучаснай дэмакратычнай Беларусі; прапанаваць пакет рэформ, неабходных для мадэрнізацыі краіны; вызначыць патэнцыял і інструменты магчымай падтрымкі рэформ з боку ЕС; уключыць у працэс мадэрнізацыі Беларусі практычны вопыт пераходнага перыяду краін ЕС.

Удзельнікі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства вітаюць Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам, падзяляюць і падтрымліваюць імкненне Еўрапейскага Саюза да наладжвання канструктыўнага дыялогу з Беларуссю, яе грамадзянскай супольнасцю, дэмакратычнымі сіламі і ўрадам. У той жа час мы са шкадаваннем канстатуем той факт, што сістэматычныя парушэнні правоў чалавека, абмежаванні базавых грамадзянскіх і палітычных свабод, утрыманне ў турмах палітычных апанентаў дзеючай улады ў нашай краіне перашкаджаюць паўнавартаснаму еўрапейска-беларускаму супрацоўніцтву. Менавіта па гэтых прычынах Беларусь ужо згубіла шэраг магчымасцяў, што прадстаўляюцца Усходнім партнёрствам. Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі адкрывае новыя магчымасці, і толькі ад волі і дзеянняў нас, беларусаў, залежыць, ці зможам паўнавартасна выкарыстоўваць іх для развіцця краіны.

Пытанні мадэрнізацыі і абнаўлення Беларусі – адныя з найважнейшых у сённяшнім палітычным парадку дня. Краіна мае крытычныя патрэбы ў рэфармаванні эканомікі, сістэмы адукацыі, юстыцыі, лібералізацыі палітычнага жыцця і шмат іншых надзённых пераўтварэннях. Іх адкладванне прывяло да цяжкіх эканамічным наступстваў у 2011 годзе і працягвае негатыўна ўплываць на дабрабыт насельніцтва і перспектывы будучага развіцця краіны. Еўрапеізацыя, рух у бок рэалізацыі сучасных еўрапейскіх стандартаў рэгулявання – з нашага пункту гледжання, гэта адзіны верны шлях для сённяшняй Беларусі.

Мы падкрэсліваем актуальнасць і своечасовасць Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі. Яго змест і ход вызначаецца не толькі сітуацыяй “пасля наступлення дэмакратыі”, але і ўмовамі сучаснага палітычнага працэсу ў краіне. Праекты рэформ ужо сёння павінны быць накіраваны на рэальныя змены. Мы ўсведамляем, што рэалізацыя паўнавартасных рэформ стане магчымай толькі з пачаткам у краіне палітычнай лібералізацыі і грамадска-палітычнага дыялогу ўлад з палітычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. “Еўрапейскі дыялог” закліканы спрыяць гэтаму працэсу, у тым ліку і з дапамогай узгаднення пазіцый паміж грамадзянскай супольнасцю і палітычнай апазіцыяй Беларусі.

Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі павінен надаваць увагу арганізацыі непасрэднага дыялогу Еўрапейскага Саюза з беларускім грамадствам па шырокім спектры сацыяльна значных тэм, несці пазытыўную прапанову звычайным грамадзянам Беларусі. Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз адрасаваць беларускаму грамадству ясны сігнал пра еўрапейскую перспектыву па аналогіі з прынятым у 2006 годзе дакументам “Што ЕС можа даць Беларусі”. Адным са значных момантаў такой прапановы можа быць рашэнне аб адмене ў аднабаковым парадку спагнання платы за шэнгенскія візы для грамадзян Беларусі.

Мы вітаем трохбаковы фармат раўнапраўнага ўдзелу прадстаўнікоў ЕС, беларускай грамадзянскай супольнасці ды палітычнай апазіцыі і беларускіх улад у “Еўрапейскім дыялогу”. Мы падкрэсліваем, што паўнавартаснае ўключэнне ў дыялог прадстаўнікоў беларускіх улад у актуальных умовах пакуль не з’яўляецца магчымым. Толькі ў выпадку пачатку палітычнай лібералізацыі, пры вызваленні палітычных зняволеных і змене ўмоў дзейнасці грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі паўнапраўны ўдзел дзяржаўных чыноўнікаў стане рэальным.

Тым не менш, фармат паўнавартаснага трохбаковага дыялогу з’яўляецца неабходным у будучыні. Толькі ў гэтым выпадку будзе забяспечана магчымасць ўсебаковай рэалізацыі мадэрнізацыйных рэформ.

Мы настойваем на тым, каб улады Беларусі зрабіць усе неабходныя крокі ў вырашэнні канфлікту з Еўрапейскім Саюзам, уключаючы правядзенне свабодных і дэмакратычных парламенцкіх выбараў.


Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рэзалюцыя iconРэзалюцыя эўрапарляманту справядлівая І патрэбная кажа лідар руху за свабоду александр мілінкевіч. Чакаць аднак што рэзалюцыя нешта зьменіць ў Беларусі не
Рэзалюцыя эўрапарляманту справядлівая І патрэбная кажа лідар руху за свабоду александр мілінкевіч. Чакаць аднак што рэзалюцыя нешта...

Рэзалюцыя iconПраект рэзалюцыі
...

Рэзалюцыя iconРэзалюцыя Беларускага Еўрапейскага Форуму
Беларусь як неад’емную частку еўрапейскай цывілізацыі, заснаванай на спадчыне антычнасці, адраджэння, асветніцтва І ў асаблівасці...

Рэзалюцыя iconРэзалюцыя
Усходняга партнёрства, выказваем глыбокую занепакоенасць І пратэст з нагоды знаходжання ў месцах пазбаўлення волі нашых суграмадзян...

Рэзалюцыя iconРэзалюцыя VI асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі
Мы, прадстаўнікі няўрадавых арганізацыяў Беларусі, грунтуючыся на каштоўнасьцях дэмакратыі, прававой дзяржавы І павагі да правоў...

Рэзалюцыя iconРэзалюцыя
Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Гэта значная для ўсёй краіны падзея можа...

Рэзалюцыя iconРэзалюцыя VI асамблеі няўрадавых арганізацыяў ды ініцыятываў Беларусі
Палітычнае рашэньне было прынятае з парушэньнем Орхускай канвэнцыі І дзейснага нацыянальнага заканадаўства, без шырокай грамадзкай...

Рэзалюцыя iconРэзалюцыя Асамблеі Дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў І грамадскіх ініцыятываў Беларусі
Палітычнае рашэнне было прынята з парушэннем Орхускай канвенцыі І дзеючага нацыянальнага заканадаўства без шырокай грамадскай дыскусіі...

Рэзалюцыя iconРэзалюцыя, прынятая ўдзельнікамі канферэнцыі па дэмакратызацыя смі ў Беларусі Варшава, 6 – 7 чэрвеня 2008 г
Смі ў Беларусі, звязаных з распаўсюджваннем І міжнароднай падтрымкай працы незалежных смі, сітуацыяй з вяшчаннем, друкаванымі смі,...

Рэзалюцыя iconРэзалюцыя круглага стала "Севастопальскі парк: праблема-2020"
Мінска. У ім месцяцца 8 артэзіянскіх свідравінаў, якія могуць забяспечваць да 500 000 жыхароў сталіцы якаснай пітной вадой. Ва ўмовах...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка