Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў




НазваРашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў
старонка1/2
Дата канвертавання29.10.2012
Памер298.01 Kb.
ТыпДокументы
  1   2


ЗАЦВЕРДЖАНА

рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў

ад 30.09.2010 г. № 45


РЭГІЯНАЛЬНАЯ ПРАГРАМА

захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2010-2012 гады


Глава 1

ПАШПАРТ РЭГІАНАЛЬНАЙ ПРАГРАМЫ захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раЁна

на 2010-2012 гады


1. Назва праграмы – Рэгіянальная праграма захавання, выкарыстання, папулярызацыі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна на 2010-2012 гады (далей-Праграма).

2. Аснова для распрацоўкі Праграмы – Закон Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” (Зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006г., №2/1195).

3. Дзяржаўны заказчык і каардынатар Праграмы-Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт.

4. Асноўныя распрацоўшчыкі Праграмы–аддзел культуры Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта.

5. Мэта Праграмы – вывучэнне, захаванне, аднаўленне, эфектыўнае выкарыстанне і ахова гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна.

6. Задачы Праграмы:

- распрацоўка арганізацыйных мер па захаванню і развіццю культурнай спадчыны раёна, выяўленне, дзяржаўны ўлік і пашпартызацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;

- забеспячэнне археалагічных даследванняў, рэгістрацыя, рэканструкцыя, кансервацыя і музеефікацыя помнікаў гісторыі і культуры, уключэнне ў культурны і турыстычны абарот;

- прапаганда і папулярызацыя культурнай спадчыны шляхам выдання брашур, навуковых кніг, публікацый у сродках масавай інфармацыі, аўдыё-відэапрадукцыі, адкрыцця інтэрнэт-старонкі, выкарыстання аб’ектаў для пазнавальных, адукацыйных і прапагандысцкіх мэт;

- вызначэнне і аднаўленне найбольш значных сельскіх гістарычных сядзіб для выкарыстання ў якасці аб’ектаў культурна-дасугавай дзейнасці;

- распрацоўка мерапрыемстваў па зберажэнню, прыстасаванню і экспанаванню сядзібна-паркавых комплексаў, аб’ектаў паркавага мастацтва, фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацавання раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскай крэпасці 1913-1915 гадоў з ажыццяўленнем абследавання і прыняццем мер па кансервацыі элементаў гэтай катэгорыі спадчыны, яе добраўпарадкаванню і ўтрыманню.

7. Тэрмін рэалізацыі Праграмы – 2010-2012 гады.

8. Неабходныя рэсурсы і крыніцы фінансавання.

Фінансаванне Праграмы будзе здзейснена за кошт сродкаў мясцовага бюджэта, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і ўласнікаў гісторыка-культурных каштонасцей, а таксама пазабюджэтных сродкаў.

Аб’ем фінансавання Праграмы на 2010-2012 гады будзе ўдакладняцца ў рамках прагнозных паказчыкаў мясцовага бюджэта на адпаведны фінансавы год.

Плануемые вынікі рэалізацыі Праграмы:

адбудзецца рэстаўрацыя ўнікальных помнікаў архітэктуры Гродзенскага раёна;

адбудзецца даследаванне, кансервацыя, музеефікацыя і турыстычнае выкарыстанне найбольш каштоўных аб’ектаў археалогіі, фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацавання раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскай крэпасці 1887-1915 гадоў, помнікаў архітэктуры;

адбудзецца расшырэнне культурнай інфраструктуры, актывізацыя работы па прапагандзе і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.


Глава 2

УВОДЗІНЫ

Праграма распрацавана ў адпаведнасці з Законамі Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года № 98-3 “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, ад 4 студзеня 2010 года № 108-3 “О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь” і галіновай праграмай “Захаванне і развіцце культуры Рэспублікі Беларусь на перыяд 2006-2010 гг.”, зацвержанай на калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2006 года № 40.

Распрацоўка дадзенай Праграмы прадыктавана неабходнасцю забеспячэння комплекса мер, накіраваных на вывучэнне, захаванне, аднаўленне і эфектыўнае выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны раена, а таксама завяршэння распачатых у 2009-2010 гадах рамонтна-рэстаўрацыйных работ аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Глава 3

  1. АНАЛІЗ СУЧАСНАГА СТАНА ПРАБЛЕМЫ Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ

Сучасны стан гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна характарызуецца пасіўным забеспячэннем комплекса мер па захаванню, вывучэнню і папулярызацыі шматгадовых векавых культурных традыцый, адкрыццём новых помнікаў манументальнага і манументальна- дэкаратыўнага мастацтва і актывізацыяй работ па рэканструкцыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і культуры.

На тэрыторыі Гродзенскага раёна знаходзіцца 84 гісторыка-культурных каштоўнасці, якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У іх складзе налічваецца 215 аб’ектаў: 13 помнікаў гісторыі, у тым ліку фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941 гадоў (65 аб’ектаў у сасвтаве) і Гродзенскай крэпасці 1887 – 1915 гадоў (42 аб’екты ў саставе), 56 - археалогіі, 15 - архітэктуры, у тым ліку помнік гідратэхнічнага будаўніцтва 19 стагоддзя – Аўгустоўскі канал (15 аб’ектаў у саставе).

Вырашаны лёс помніка 18 стагоддзя палацава-паркавага комплексу ў в.Свяцк Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Рашэннем Гродзенскага раеннага Савета дэпутатаў ад 13 кастрычніка 2009 года № 205 па хадайніцтву Адкрытага акцыянернага таварыства “Санаторый ”Азёрны”, па ўзгадненню з Міністэрствам культуры і на падставе даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – палацава-паркавы комплекс безвыплатна перададзены ў прыватную ўласнасць Адкрытага акцыянернага таварыства “Санаторый “Азерны”. На сенняшні дзень Адкрытаму акцыянернаму таварыству “Санаторый “Азерны” адкрыта крэдытная лінія для фінансавання работ па аб’екту: “Реконструкция с частичной реставрацией и приспособлением зданий дворцово-паркового комплекса в д.Святск Гродненского района под многофункциональный оздоровительный комплекс “Святск” у суме 1,7 млрд. рублёў.

У сакавіку 2009 года Міністэрствам культуры быў выдадзены дазвол Беларуска - Польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны на правядзенне групай польскіх спецыялістаў рамонтна-кансервацыйных работ на касцёле Унебаўзяцця Маці Божай (1870г.) у г. Скідзеле, на што з польскага боку было выдаткавана каля 50 млн. беларускіх рублёў. У жніўні 2010 года адбылася сустрэча са спецыялістамі будаўнічых фірм Рэспублікі Польша, настаяцелем храма, якія правялі дэталёвае абследаванне будынка касцёла для далейшага правядзення рамонтна-кансервацыйных работ на дадзеным аб’екце, пасля выдзялення ў 2011 годзе фінансавых сродкаў Беларуска - Польскай кансультацыйнай камісіі па справах гісторыка-культурнай спадчыны і адпаведным дазволам Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.

У 2008-2009 гадах былі праведзены рэстаўрацыйныя і аднаўленчыя работы на ваенна-інжынерных (фартыфікацыйных) збудаваннях 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна 1940-1941гг. на беларускай частцы Аўгустоўскага канала. На гэтыя мэты было выдаткавана каля 222 млн. рублёў.

На працягу 2008-2010 гадоў былі ўстаноўлены: ў г.Скідзеле дэкаратыўна-паркавая скульптурная кампазіцыя «Клекат буслоў», у аграгарадку Квасоўка - помнік-бюст Крэмко В.І., у аграгарадку Адэльск - помнік Святому Антонію Падуанскаму, памятны знак з прозвішчамі старшынь калгаса і закладкай капсулы з пасланнем нашчадкам да 60-годдзя ўтварэння сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Прагрэс-Верцялішкі”.

Значная праца ў раёне праведзена па ўстаноўцы знакаў на воінскіх захаваннях, указальных знакаў да помнікаў баявой славы, якія размешчаны ў лясных масівах з добраўпарадкаваннем прылягаючай тэрыторыі.

У адпаведнасці з дадзенымі Дзяржаўнай пашпартызацыі на тэрыторыі раёна знаходзіцца:

- 45 помнікаў з захаваннем (брацкія магілы, абеліскі, мемарыяльны комплекс);

  • 25 форм увекавечвання, без захавання.

Згодна з рашэннем Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта за мемарыяламі, абеліскамі, брацкімі магіламі, воінскімі захаваннямі замацаваны падшэфныя арганізацыі па правядзенню абследавання і добраўпарадкаванню помнікаў і гістарычных мясцін.

Так, капітальна адрамантаваны помнік “Скорбящая мать” у в.Навумавічы, помнік загінуўшым воінам у парках г.Скідзеля, аграгарадка Свіслач, воінскае захаванне ў в.Чахаўшчызна, помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў у г.п.Сапоцкін, мемарыяльны комплекс у аграгарадку Верцялішкі і шмат іншых.

У 2008 годзе на рамонтныя і рэстаўрацыйныя работы з розных крыніц фінансавання было выдаткавана 146 млн. 76 тыс. 313 рублёў, у 2009 годзе - затрачаны 222 млн. 521 тыс. 900 рублёў і каля 12,5 млн. рублёў у 2010 годзе.

Распрацаваны праект Палажэння аб раённым каардынацыйным савеце па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, падрыхтаваны матэрыялы па аднаўленню яго работы.

Разам з тым, сітуацыя, якая склалася ў раёне ў сферы захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны, патрабуе прыняцця неадкладных комплексных мер па далейшаму развіццю і актывізацыі дзейнасці ў гэтым накірунку, як дзяржаўных органаў, так і іншых арганізацый на тэрыторыі якіх размяшчаюцца або ў зону дзеяння якіх трапляюць.

Вызывае апасенне стан аб’ектаў археалогіі. Кожны з іх мае сваю адметнасць, бо атрымлівае ўнікальныя звесткі аб старажытнейшай гісторыі.

Спецыялістамі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі нацыянальнай акадэмііі навук Беларусі” было выяўлена, што стаянка Дзекалавічы-1, стаянка і селішча Дзекалавічы-2, стаянка Жылічы-1, стаянка Жылічы-4, стаянка і селішча Коматава-3, “майстэрня” в.Пужычы ў працэсе гаспадачай дзейнасці былі моцна пашкоджаны і поўнасцю знішчаны, неабходна выключаць іх з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Некаторыя, напэўна, будуць выключаны і пасля завяршэння земляных работ па будаўніцтву Гродзенскай гідраэлектрастанцыі. Таму першапачатковымі задачамі, якія патрабуюць абавязковага вырашэння, з’яўляюцца вызначэнне іх дакладнага месцазнаходжання, прывязка да сістэмы каардынат, нанясенне на карты землекарыстання.

Помнікі археалогіі не абазначаны ахоўнымі дошкамі. Уласнікам неабходна ў тэрміновым парадку усталяваць іх і на фартыфікацыйных збудаваннях 68-га Гродзенскага умацавання раёна і Гродзенскай крэпасці.

Карыстальнікамі і уласнікамі дапускаюцца факты змены першапачатковага выгляду помнікаў (замена аконых блокаў, прылада новых аконных і дзвярных праемаў, блокаў і іншыя дзеянні).

Калі рэстаўрацыя і зберажэнне аб’ектаў гісторыка-культурных каштоўнасцей патрабуе вялікіх капіталаўкладанняў, то яны не патрабуюцца пры збіранні, запісу, вывучэнні нематэрыяльнай культурнай спадчыны – песень, традыцый, раместваў, іх папулярызацыі, уключэнні ў рэпертуары фальклорных калектываў.

У Адэльскім цэнтры культуры і народнай творчасці са жніўня 2009 года існуе музейны пакой народнага майстра па вырабу народных драўляных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча, які перадаў на пастаяннае захаванне дома культуры звыш 30 вырабаў народных драўляных інструментаў, фотаздымкаў, асабістых рэчаў. Рыхтуюцца дакументы на разгляд камісіі па ўключэнню аб’екта нематэрыяльнай спадчыны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Не вырашана пытанне распрацоўкі ўласнікамі аб’ектаў праектаў зон аховы.

Зацвержаны 2 праекты зон аховы:

праект “Зоны охраны и режимы их содержания историко-культурные ценности “Августовский канал”;

праект “Зоны охраны историко-культурных ценностей “Дворцово-парковый комплекс в д.Святск Гродненского района Гродненской области”.

Неабходна аднавіць работу раённага кардынацыйнага савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Комплекснае вырашэнне вышэй абазначаных праблем у рамках праграмы будзе садзейнічаць далейшаму развіццю сістэмы вывучэння, захавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна.


2. АСНОЎНЫЯ МЭТЫ І ЗАДАЧЫ РЭГІЯНАЛЬНАЙ ПРАГРАМЫ

Мэтай Праграмы з’яўляецца вывучэнне, захаванне, аднаўленне і эфектыўнае выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны Гродзенскага раёна.

Дасягненне пастаўленай мэты ажыццявіцца рашэннем наступных задач:

распрацоўка арганізацыйных мер па захаванню і развіццю культурнай спадчыны раена, выяўленне, дзяржаўны ўлік і пашпартызацыя аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны;

забеспячэнне археалагічных даследванняў, рэгістрацыя, рэканструкцыя, кансервацыя і музеефікацыя помнікаў гісторыі і культуры, уключэнне іх у культурны і турыстычны абарот;

прапаганда і папулярызацыя культурнай спадчыны пуцем выдання аўдыё-відэапрадукцыі, адкрыцця інтэрнэт-старонкі, брашур, навуковых кніг, публікацый у сродках масавай інфармацыі, выкарыстанне аб’ектаў для пазнавальных, адукацыйных і прапагандысцкіх мэт;

вызначэнне і аднаўленне найбольш значных сельскіх гістарычных сядзіб для выкарыстання ў якасці аб’ектаў культурна-дасугавай дзейнасці;

распрацоўка мерапрыемстваў па зберажэнню, прыстасаванню і экспанаванню сядзібна-паркавых комплексаў, аб’ектаў паркавага мастацтва, фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацавання раёна 1940-1941 гадоў і Гродзенскія крэпасці 1913-1915 гадоў з ажыццяўленнем абследавання і прыняццем мер па кансервацыі элементаў гэтай катэгорыі спадчыны, яе добраўпарадкаванню і ўтрыманню.


3.ГАЛОЎНЫЯ НАПРАМКІ І МЕХАНІЗМ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Праграма будзе рэалізавана ў 2010-2012 гадах і прадугледжвае асноўныя накірункі захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны шляхам:

выпрацоўкі адзінай раённай палітыкі ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны шляхам аб’яднання высілкаў органаў улады, устаноў адукацыі, культуры, бібліятэк, рэстаўрацыйных майстэрняў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, грамадскіх аб’яднанняў, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі;

распрацоўкі новых падыходаў і метадаў у справе аховы, захавання і далейшага развіцця гісторыка-культурнай спадчыны раёна;

правядзення археалагічных даследванняў курганоў, гарадзішч, стаянак, селішч і іншых помнікаў, уключэнне іх у сістэму інфраструктуры турызма, што дазволіць рэалізаваць мерапрыемствы па іх захаванню і эфектыўнаму выкарыстанню;

рэстаўрацыі, кансервацыі і музеефікацыі ўнікальных помнікаў архітэктуры і фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раена і Гродзенскай крэпасці;

правядзення работ па выяўленню, дзяржаўнаму ўліку і пашпартызацыі аб’ектаў, якія прадстаўляюць гістарычную, архітэктурную ці іншую культурную каштоўнасць, вызначэння аб’ектаў, якія патрабуюць рэстаўрацыі, кансервацыі ці прыстасавання да турыстычнага выкарыстання;

распрацоўкі і выдання брашур, кніг, дыска-прэзентацыі;

выступленняў з паведамленнямі ў сродках масавай інфармацыі для папулярызацыі культурнай спадчыны, размяшчэння на матэрыяльных каштоўнастях і ў зонах іх існавання рэкламнай прадукцыі;

вызначэння ахоўных зон помнікаў і рэжымаў іх выкарыстання;

арганізацыі і правядзення сустрэч з уласнікамі аб’ектаў, вучнямі і навучэнцамі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, грамадкасцю, правядзення акцый, семінараў у сферы ідэалагічнага і інфармацыйна-прававога забеспячэння захавання і развіцця гісторыка-культурнай спадчыны раёна.

4. КРЫНІЦЫ ФІНАНСАВАННЯ

Фінансаванне Праграмы будзе здзейснена за кошт сродкаў мясцовага бюджэта, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і ўласнікаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама пазабюджэтных сродкаў.

Аб’ем фінансавання Праграмы на 2010-2012 гады будзе ўдакладняцца ў рамках прагнозных паказчыкаў мясцовага бюджэта на адпаведны фінансавы год.


5. ПЛАНУЕМЫЕ ВЫНІКІ АД РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Рэалізацыя Праграмы будзе садзейнічаць павышэнню духоўна-выхаваўчага і інтэлектуальна-культурнага ўзроўня нацыі, выхаванню падрастаючага пакалення, забяспечыць выпаўненне задач па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны раёна.
  1   2

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconДэпутаты Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання
Выбраны дэпутатам Шклоўскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання па Чарнянска-Таўкачоўскай выбарчай акрузе №35

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconЗацверджана рашэнне Смаргонскага раеннага Савета дэпутатаў
Праграма выхавання дзяцей І падлеткаў у Смаргонскім раене на 2005-2008 гады (далей- праграма) распрацавана ў адпаведнасці з Законам...

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconЛенінская выбарчая акруга №1
Светлагорскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў аб зарэгістраваных кандыдатах ў дэпутаты

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconПаведамленне Капыльскай раённай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдатаў ў дэпутаты Капыльскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання
У адпаведнасці з артыкуламі 40 І 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Капыльскай раённай выбарчай камісіяй зарэгістраваны кандыдаты...

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconПрэзідыум раённага савета дэпутатаў
Аб стварэнні Шчучынскай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconАб рэгістрацыі кандыдатаў
Акруговая выбарчая камісія Маладзечанскай Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі №5 па выбарах дэпутатаў Мінскага абласнога Савета дэпутатаў...

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconРашэннем Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў
Раённая комплексная праграма мер па рэгуляванні этнаканфесійнай сітуацыі І садзейнічанні нацыянальна-культурнаму развіццю нацыянальных...

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconРашэнне 2
Аб прапановах аб утварэнні выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў у Ашмянскі раённы Савет дэпутатаў дваццаць шостага склікання

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconРашэнне
Аб утварэнні Ашмянскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць шостага склікання

Рашэнне Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў iconПаведамленне акруговай выбарчай камісіі Бярэзінскай выбарчай акругі №55 аб зарэгістраваных кандыдатах ў дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання
Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, акруговай выбарчай камісіяй Бярэзінскай выбарчай акругі №55 па выбарах у Гомельскі абласны...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка