Станіслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak




НазваСтаніслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak
Дата канвертавання27.11.2012
Памер26.92 Kb.
ТыпДокументы


Станіслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak. Польскі паэт, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, эсэіст, перакладчык. Нарадзіўся 13 лістапада 1946 году ў Познані. У 1976 годзе выступіў адным з заснавальнікаў Камітэта абароны рабочых – арганізацыі, якая адыграла значную ролю ў барацьбе з таталітарызмам. З 1980 году – актыўны дзеяч Салідарнасці. У сакавіку 1981 году выехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі чытаць лекцыі пра польскую літаратуру. Пасля ўвядзення ваеннага становішча быў вымушаны застацца ў Амерыцы. Выкладаў славістыку ў Гарвардскім універсітэце.


Зімовы дзённік

Вершы


Трое мудрацоў

(Trzej Królowie)


Леху Дымарскаму


Прыйдуць, напэўна, пасля Новага году.

Як звычайна, вельмі рана.

Кляшчамі званка за голаў вырваны з ложка,

ашаломлены, як немаўля,

ты адчыніш ім дзверы. Блісне

зорка пасведчання.

Трое. У адным з іх пазнаеш

з бессэнсоўным здзіўленнем (які гэты свет

цесны) свайго аднакласніка.

З таго часу папраўдзе зусім не змяніўся,

адно адпусціў вусы

і, можа, крыху патаўсцеў.

Зойдуць. Блісне золата іх гадзіннікаў (які

гэты свет шэры), дым іх цыгарэтаў

запоўніць пакой пахам кадзіла.

Для камплекту бракуе міры – падумаеш паўсвядома,

пяткай штурхаючы пад тахту кніжку, якой не павінны знайсці, –

што гэта, уласна, такое – міра,

трэба калі-небудзь урэшце

даведацца. Вы

пойдзеце з намі. Ты пойдзеш

з імі. Які гэты снег белы.

Які гэты фіят чорны.

Які гэты свет быў вялікі.


снежань 76


21.12.79: But why?

(21.12.79: But why?)


Сінтыя Камінскі, дзяўчына не з гэтага

свету; з таго, другога, у гэты

трапіла тыдзень таму (адразу ж у першы дзень

атручанне дранікам з мясам, nothing serious); за

дваццаць адзін год жыцця (а яшчэ бачыла нешта

пад назваю “хутка-смачна”, very strange) не высоўвала

кірпатага носа па-за Springfield, Illinois;


sorry, аднойчы была на экскурсіі ў Washington, D.C.;


Сінтыя Камінскі, тырчастыя зубы, нястрыманы смех,

няспыннае здзіўленне:


як тутэйшыя людзі могуць усё гэта вытрымаць?

чаму ніхто не змагаецца з гэтым у газетах?


Тлумачым ёй доўга і ўпарта –

яна ж зноў:

навошта людзі наогул купляюць тыя газеты?


Зноў насілу тлумачым (на шчасце, мы ведаем,

як па-ангельску “некралог” ці “навіны спорту”).


і здаецца, ужо ўсё разумее,

ды раптам:


А чаму тут усе такія злыя і сумныя?

чаму, ідучы па вуліцы, тут ніхто не ўсміхаецца?

праз некалькі ж дзён Christmas!


31.12.79: Ужо хутка

(31.12.79: Już wkrótce)


Ужо хутка вазьмуся за сябе, вазьму

сябе ў рукі, навяду парадак у стале,

абдумаю ўсё да канца, запламбую зубы,

ліквідую прабелы ў адукацыі, пачну рабіць

ранішнюю гімнастыку, у слоўніку

пагляджу пару слоў, значэння якіх ніяк не магу зразумець,

больш шпацыраў з дзецьмі, размераны

лад жыцця, адказваць на лісты, піць малако,

не распыляцца, больш працы над сабой, наогул

быць сабой, быць урэшце толькі

сабой,


але, уласна, як гэта зрабіць, калі

ўжо,

і гэта так даўно, так яўна

я гэта я.


пераклад з польскай – Марына Казлоўская


prajdzisvet.org

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Станіслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak iconЖукоўскі Станіслаў Юльянавіч (пл. Żukowski Stanisław) 13 мая 1875 г., Ендрыхоўцы (Гродзенская губ.) 1944 г., Прушкава (Польшча) жывапісец. Працаваў у
Расіі, дзе ён атрымаў шырокую вядомасць. Непрыняты савецкай ідэалогіяй у 1923 г быў вымушаны ад'ехаць назаўсёды у Польшчу. Нераз,...

Станіслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak iconДзерачэннік станіслаў станіслававіч
Дзерачэннік Станіслаў Станіслававіч нарадзіўся 8 снежня 1962 года ў вёсцы Міжэрычы. У 1978 годзе закончыў Міжэрыцкую сярэднюю школу...

Станіслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak iconТаццяна Кабржыцкая, Усевалад Рагойша
Вінцэнт дунін-марцінкевіч, станіслаў манюшка, аляксандр фрэдра: пачаткі класічнага рэпертуару тэатральнай славяншчыны

Станіслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak iconПраграма прагляду
Аўтары сцэнарыя Кацярына Махава, Алена Шацько, рэжысёр Кацярына Махава, аператар Станіслаў Смірноў

Станіслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak iconАддзел інфармацыйна-бібліяграфічнай работы Шчарбакоў С. А. Персанальная бібліяграфія
Станіслаў Аляксандравіч Шчарбакоў доўгі час працаваў на пасадзе дырэктара Баранавіцкага краязнаўчага музея, які мае даўнюю І багатую...

Станіслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak iconСтаніслаў Багданкевіч доктар эканамічных навук, прафэсар. Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага
Вядомы спэцыяліст у галіне эканомікі, крэдытаў І банкаў. Сябра Палітрады агп. Сябра Нацыянальнага камітэту агп. Ганаровы старшыня...

Станіслаў Бараньчак/Stanisław Barańczak iconСтаніслаў Суднік нарадзіўся ў вёсцы Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў
Сейлавічы Нясвіскага раёна Менскай вобласьці 21 верасьня 1954 года. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы ў роднай вёсцы паступіў на вучобу...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка