Начная аблога 26 лістапада




НазваНачная аблога 26 лістапада
Дата канвертавання27.11.2012
Памер26.11 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГА 26 лістапада


Радыё Свабода


Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам “Маршу нязгодных” у расейскім Санкт-Пецярбурзе minsk_by
“Скажыце, калі ласка, паважаныя спадары беларусы. У мяне да вас наступнае пытаньне: у нас у Расеі цяпер гэткая ж самая жэсьць як у вас, ці яшчэ пакуль не, ці ужо нават горш? Дзякуй. Ільля з Масквы». Адказы беларусаў:


«Вам да нас як да Месяца. Пакуль».


«У вас інтэрнэт таньнейшы і крамаў болей».


«Вас гэта яшчэ зьдзіўляе – нас ужо не. Але вы ідзяцё тым самым шляхам, і ён вас даражэй абудзецца: у Беларусі рэальна бачны поўны эканамічны стабілізец цягам найбліжэйшага дзесяцігодзьдзя (бо ў пазыкі бясконца залазіць не атрымаецца), а Расея можа яшчэ доўга пражыць пры такіх коштах на нафту, хіба толькі Амэрыка зладзіць чарговыя зорныя войны, каб падагнаць сваю прамысловасьць і нівэляваць стабілізацыйны фонд».


«У вас пакуль што лепей, але пэрспэктывы ў нас большыя».


На форумах парталу TUT.by
абмяркоўваюць навіну: ад 30 лістапада ўрад адмяніў зьніжку ў 20 адсоткаў на ваду – для тых, хто мае ў хаце лічыльнікі. Меркаваньні ўдзельнікаў форумаў:


“Увогуле, адмена льготаў – гэта вельмі добра менавіта з пункту гледжаньня псыхалягічнага эфэкту. Патрэбная рэч!”


“Магу паведаміць, што ў калгасе “Дружба” Браслаўскага раёну Віцебская вобласьці сабралі жыхароў, якія падлучаныя да мясцовага вадаправоду, і загадалі АБАВЯЗКОВА і ДОБРААХВОТНА, за СВОЙ КОШТ усталяваць лічыльнікі вады! Тое, што для шмат якіх работнікаў калгасу ўсталяваньне лічыльніка істотна скароціць і бяз гэтага сьціплы бюджэт, нікога не хвалюе...”


“Хачу яшчэ парадаваць усіх, хто паставіў лічыльнікі – яны маюць абмежаваны тэрмін эксплюатацыі. Звычайны час паміж праверкамі – калі 3-4 год (гэта напісана ў пашпарце). Дык вось, для правядзеньня праверкі лічыльнік трэба дэмантаваць і аддаць у адпаведную арганізацыю. У выніку вам трэба аплаціць дэмантаж, праверку, мантаж, апячатваньне.<…>гэта суадносна з цаной новага лічыльніка. <…>Такая эпапея”.


Сайт Беларуская жаба прапануе каляж – вокладка новага, “правільнага” альбому NRM – “Адзелтрудаіміра”. Вось назвы некаторых трэкаў з альбому: “Мела мама тры сыночка і лапачку дочку”, “Усё людзям, сабе нічога”, “На лініі Сталіна”, “На вуліцы Леніна”.


На сайце Гарадзенскі блог абмяркоўваюць лякальную навіну: Гарадзенскі аблвыканкам зь ініцыятывы мясцовай міліцыі абмежаваў продаж алькаголю ў крамах і на заправачных станцыях на адну гадзіну. Ад 15 лістапада сьпіртное будзе прадавацца ад 8 да 21 гадзіны. Камэнтары наведнікаў сайту:


“Няўжо нават аблвыканкам быдла дастала? Ня можа быць!”


“Змагацца з алькагалізмам, абмяжоўваючы продаж сьпіртнога, усё адно, што змагацца з праблемамі страваваньня, не пускаючы ў прыбіральню. Ад гэтага зноў выйграюць кіроўцы таксовак і бабці-самагоншчыцы”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога 29 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра тое, што Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ствараць толькі канкурэнтаздольныя...

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога 27 лістапада
На форумах парталу Tut by абмяркоўваюць інфармацыю пра зьніжэньне актыўнасьці на рынку нерухомасьці ў Беларусі на 30–40 %. Сытуацыю...

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога 16 лістапада
Ксеніі Авімавай прызнаны найлепшым на міжнародным конкурсе The Best of Blogs, арганізаваным "Нямецкай хваляй". Па выніках галасаваньня...

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога 4 лістапада
Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра Казуліна, калі той...

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога 9 лістапада
Прадугледжваецца, што штамп адменяць ад 1 студзеня 2008 году. Разам з тым прадугледжваецца зацьвердзіць палажэньне аб агульным банку...

Начная аблога 26 лістапада iconНачная аблога ад 1 лістапада
Белдзяржтэлерадыёкампаніі заклікаў незарэгістраваную арганізацыю "Малады фронт" браць зь яго прыклад І асвойваць "заходнія грошы"...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка