Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў…




НазваКрынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў…
Дата канвертавання27.11.2012
Памер40.68 Kb.
ТыпДокументы
Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі – гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў…

Калі едзеш у Цяхцін на аўтобусе, то звычайна просіш вадзіцеля спыніцца ля Панскага. І цябе адразу разумеюць, бо славутая вуліца знаходзіцца ў двух кіламетрах ад вёскі.

Існуе паданне, што назва “Крынкі” ўтварылася ад слова “Крыніца”. Яна і сапраўды ёсць на беразе Друці. Старажылы згаджаюцца з гэтай версіяй. Колькі яны памятаюць, крынічка ніколі не зарастала, яшчэ, пэўна, і да пана тут была. Ды і цяпер наталяе смагу, гоіць раны яе сцюдзёная празрыстая вада.

Каб патрапіць да крыніцы, трэба прайсці бярозавы гай, мінуць высокія старыя ліпы. Людзі кажуць, бярозкі выраслі самі, а вось ліпы пасадзілі ўжо пасля вайны, у час якой немцы знішчалі ўвесь пасёлак, не пакідаўшы ніводнай хаты, ніводнага дрэўца.

Успамінае Вольга Анціпаўна Чыжыкава (1925г. нар.):

- Я падлеткам была, але помню той дзень, як сёння. Сагналі нас немцы на край вуліцы, мы галосім, молімся: “ Не чапайце нас, злітуйцеся!..” Ды дзе там… Амаль напаўголых павыганялі ўранні з хат, мяне нават плёткамі некалькі разоў па спіне сцебанулі.

Каровы мычаць,свінні рохкаюць, дым, полымя шугае. Стаім, як аглушаныя, і не разумеем, за што такая кара…

Пасля вайны 19 двароў адбудавалася.

На ўскрайку вуліцы стаіць прывабны домік, пафарбаваны ў жоўта – зялёны колер, з прыгожымі драўлянымі пеўнямі і зачыненай студняцй.

Жывуць тут Аляксей Ахрэмавіч і Кацярына

Ларыёнаўна Хрушчовы.

Гаспадар няспешна выходзіць з хаты і паказвае рукой месца, дзе жыў пан:

  • Вунь той узгорак бачыце? Пана Іванам Гурскім звалі, дом меў вялікі, з прыбудовамі, якія цягнуліся ўздоўж Друці. Вяскоўцы плыты вязалі. (Выходзіла па 20 бярвенняў на адзін), сплаўлялі па цячэнню ў Рагачоў. Лясы ў гэтых мясцінах багатыя былі, дровы на конях да прыстані падвозілі. Мястэчка ля каменя так і завуць.

  • Прыстань.

Вакол панскага дома бэз цвіў,кустоў 5-7 і да сёння захаваўся. Праўда, кветачкі ўжо драбнаватыя, светла – блакітнага колеру, але пах іх і цяпер галовы кружыць. А гару называюць Гурскай… Жонка Кацярына Ларыёнаўна дадае:

  • Ад нашага дома да ракі ішоў шлях, шырокая дарога вяла да маста праз Друць і далей у веску Слабада, а ўжо адтуль – на Магілёў . Цяпер толькі насып застаўся ды дрэвы дзе – нідзе, а мост немцы спалілі. На маіх вачах гэта было.Жыла я ўтой час на шчамілаўцы. Вырашылі мы змаці карову і свіней схаваць недалёка ад моста – на Кашыным балоце – там было шмат кустоўя і травы. Не паспелі мы дабегчы, як бачылі : гарыць мост, ляцяць яго драўляныя рэшткі ў ваду… Мы пасля ў тым балоце шалашоў – зямлянак нарабілі і жылі, ажнно пакуль вайна не сканчылася .

Марыя Паўлаўна Чыжакова (1924г.нар.) прыгадвае:

  • Кастрычніцкай вуліцу назвали ў гонар Кастрычніцкай рэвалюцыі, а гады тры як новую шыльдачку павесілі – вуліца Бялыніцкага – Бірулі. Помнік яму на беразе Друці паставілі. Месца гэта люднае: то рыбакі з вудамі сядзяць, то дзеці ўлетку купаюцца. Добра, прыгожа.






Пры ўездзе ў Цяхцін з боку Бялынічаў леваруч шашы перад самай вёскай знаходзіцца забалочаная мясціна. Называецца яна “Рыбінка”. Некалі цяхцінцы тут здабывалі торф, аб чым сведчаць некалькі катлавін з топкімі берагамі. Вяскоўцы запусцілі ў гэтыя штучныя азяркі малькоў рыбы. Адсюль пайшла і назва самой мясцовасці.

Атрымаў сваю назву і новы цяхцінскі пасёлак з двухпавярховых катэджаў – “Бабруйскі”. Кажуць, што будавалі гэтыя дамы спецыялісты з горада Бабруйска.

Непадалёку ад пасёлка на паўночным захадзе Цяхціна знаходзіцца ўрочышча “Глінішча”.

Па словах старажылаў, акурат у гэтым месцы блізка да паверхні залягае тоўсты пласт гліны. У 1974 годзе тут была пабудавана сярэдняя школа.

Вуліца Перамогі ў Цяхціне самая доўгая. Заканчваецца яна ўрочышчам “Падбор’е”, за якім шуміць галінамі старасвецкіх лес.

Паралельна вуліцы Перамогі пракладзена вуліца Падгорная. Мясцовыя жыхары некалі ўмоўна падзялілі яе на дзве часткі, назваўшы першую “Гушчанкай”, а другую – “Гарой”.

Найменне “Гушчанка” звязана з вялікай колькасцю дзяцей, якія нараджаліся ў сем’ях жыхароў першай часткі вуліцы. У кожнай хаце іх было многа, густа. А вось этымалогія назвы другой часткі гэтай вуліцы досыць празрыстая. Хаты жыхароў размешчаны на самым высокім месцы Цяхціна, у басейне рачулак Цях і Ціна.

Яшчэ адна Цяхцінская вуліца – Лясная у народзе называецца “Шчамілаўкай”. Дамы на ёй пабудаваны блізка адзін да аднаго.Яны быццам шчэмяцца.

Амаль кожны вясковец дакладна пакажа ўрочышча “ Панскае”. Зараз па ім праходзіцьвуліца імя В.К. Бялыніцкага- Бірулі. А раней тут стаяла сядзіба пана Івана Гурскага.

Вуліцу Лугавую старыя вяскоўцы называюць “Вераб’ёўшчынай”. Аб паходжанні тапоніма існуюць дзве версіі. Паводле першай, вуліцу так назвалі, бо ў сядзібах жыхароў яе гняздзілася шмат вераб’ёў. Прыхільнікі другой версіі назву вуліцы звязхваюць з прозвішчам Вераб’ёў. А Вераб’ёвы жывуць на Лугавой ледзь не ў кожнай хаце.

Амаль на дзве роўныя часткі падзяляе Цяхцін старое рэчышча рачулак Цях і Цінаю. У час веснавых павадак і пры моцных дажджах яно напаўняецца вадой, якая сплывае ў Друць. Старое рэчышча мясцовыя жыхары называюць “Рышт”, а мясцовасць вакол яго – “Аселіцай”. Можа таму, што зямля, якая была топкай, пры хадзьбе па ёй асядала пад нагамі.

Вуліца Сельская таксама мае сваю народную назву – “Іллёўшчына”. Тапонім “абавязаны” дзеду Іллю, хатай якой і пачыналася гэта вуліца.

Вуліца Маладзёжная і Саўгасная, якія з’явіліся ў Цяхціне ў перыяд найноўшай гісторыі, выводзіць на лясны масіў “Іцкаўшчына”. Некалі тут знаходзіўся смалакудны завод, які заснавалі яўрэі Гдаль і Іцка. Да слова сказаць, гэты заводзік працаваў пэўны час яшчэ нават і пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Старыцу ракі друць мясцовыя жыхары называюць “Пяньковішча”. Тут цяхцінцы, вымачыўшы ў рацэ, мялі ці “пянькавалі”, каноплі.


Падрыхтавала Плехава Марына

Вучаніца 8 класа.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconТапонімы свіцязянскага краю
Тапаніміка важная крыніца вывучэння гісторыі, геаграфіі, археалогіі, мовы народа. Спынімся на некаторых прыкладах айканімікі ( назвы...

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconФёдар Драбеня
«выпрабаванне І адраджэнне». Алегарычны патэнцыял міфа-казкі пра Амура І псіхею прывабліваў творцаў у розныя часы. Гэта І дж. Марыно,...

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconБеларускі дзяржаўны універсітэт юрыдычны факультэт
Мясцовае самакіраванне ў Вялікім княстве Літоўскім, як І само грамадства ўвогуле, мела саслоўны характар. Менавіта таму яно было...

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconАсаблівасці намінацыі страў з варанай бульбы ў беларускай І ўкраінскай дыялектных мовах
Сала І рыбы; назвы страў з яек; назвы страў з малака; назвы каш з зерня; назвы страў з агародніны; в) назвы рэдкіх (негустых) страў...

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconПэсах васьмідзённае сьвята вясны І волі пачынаецца сёньня, 2 красавіка, ад заходу сонца. Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі
Гэта адно з самых строгіх сьвятаў Габрэйскага календара. Габрэі прыбіраюць дом, гатуюць адмысловыя стравы на ўсе восем дзён сьвята...

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconБеларускiя назвы сузор’яў II: Плеяды
Власежилище-Власежарище-Власажар-Валасажар засталося толькi яго iмя (Вялес ), якое асацыявалася ў народзе з валасамi (Валосны) "Велес...

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconХод урока І. Арганізацыйны момант ІІ. Падрыхтоўка вучняў да эмацыянальнага ўспрымання ўрока
Настаўнік-метадыст вышэйшай катэгорыі Цяхцінскага навучальна-педаггаічнага комплексу дзіцячы сад-школа Бялыніцкага раёна, кіраўнік...

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconКонкурс малюнкаў "Наша вуліца"
Удакладненне спіскаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным стане, на ушк (здыманне І пастаноўка на ўлік)

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconТворчы тандэм
Гэтымі словамі пачынаецца кніга “Нетры” цудоўных беларускіх творцаў—паэта Міхася Башлакова І мастака-графіка Міхася Барздыкі. “Нетры”—гэта...

Крынкі, Панскае, Шляхота, вуліца Кастрычніцкая, Бялыніцкага-Бірулі гэта назвы, якія ў розныя часы мела адно з аддаленых цяхцінскіх паселішчаў… iconС п І с удзельнікаў двух І болей войн, якія вярнуліся дамоў І маюць узнагароды за абарону Айчыны ад ворагаў у розныя часы. Горкаўскі сельскі савет вёска Селішча няронскі арсэн Іванавіч
Няронскі арсэн Іванавіч, н у. 1908 г., на савецка-фінляндскім фронце ў 1940 г., у гады Вялікай Айчыннай вайны – падпольшчык з 1941...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка