Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма




НазваНастаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма
Дата канвертавання29.10.2012
Памер62.32 Kb.
ТыпДокументы
Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна

Мая Радзіма – Беларусь

Тэма: Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў

Мэта: фарміраваць уяўленні аб легендарным паходжанні назваў гарадоў;

фарміраваць уменні арыентавацца па карце і вызначыць паслядоўнасць узнікнення

гарадоў; ствараць умовы для выхавання цікавасці да гістарычнага мінулага

беларускай зямлі.

Абсталяванне: атлас па МРБ, 4 клас; малюнкі, гербы гарадоў.

Ход урока

І. Аргмомант (на фоне музыкі чытае настаўнік, або гучыць песня)

О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоўю нізка

Схіляюся перад табой.

Зямны паклон табе, радзіма,

Тваім палям, тваім лясам,

Тваім заводам з белым дымам,

Тваім гасцінцам і шляхам.

П.Глебка.Беларусь

- Беларусь… Якая прыгожая, светлая наша краіна. Вы пачулі зараз, як П.Глебка ў сваім вершы з любоўю піша пра нашу Радзіму. А вы любіце сваю краіну? А хочаце ведаць больш пра яе гістарычнае мінулае? Тады я вас запрашаю сёння ў падарожжа па гарадах Беларусі на машыне часу.

ІІ. Праверка дамашняга задання.

  • Каб атрымаць білет на гэта падарожжа, вы павінны адказаць на пытанні і выканаць заданні да пройдзенай тэмы.

1. Назавіце законы, якія існуюць у свеце? (прыроды, жыцця, грамадства, дзяржавы)

  1. “Руская Праўда”, “Статут” – што гэта такое? (законы)

  • Як называецца галоўны закон нашай краіны? (Канстытуцыя) У якім годзе ён пачаў дзейнічаць? (1994)

3. Як называўся галоўны закон Вялікага княства Літоўскага? (Статут)

4. На якой мове быў напісаны Статут Вялікага княства Літоўскага? (на старабеларускай)

5. Назавіце адным словам тое азначэнне, што я скажу.

а)Старажытны народны сход, які збіраўся для вырашэння важных пытанняў(веча).

б)Збор законаў у Вялікім княстве Літоўскім (Статут)

в)Абавязковыя правілы паводзін, устаноўленыя дзяржавай (закон)

Слайд 4 6.Злучы стрэлкамі даты, імёны і назвы.

ХІ Леў Сапега “Руская праўда”

ХVІ Яраслаў Мудры Статут

7. Назавіце прозвішчы людзей, якіх вы бачыце на здымках.

__________________________ _____________________________

8. Вусныя паведамленні.

- Раскажыце аб першым запісаным законе беларусаў.

- Што вы ведаеце пра Льва Сапегу?


- Малайцы! Добра папрацавалі дома, прыемна было слухаць вашы адказы (выстаўленне адзнак)

ІІІ. Работа над новым матэрыялам.

1. Знаёмства з тэмай і мэтай урока.

- Сённяшняя тэма ўрока “Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў”.

  • А якія беларускія гарады вы ведаеце?

  • Мы адправімся ў падарожжа па гарадах Беларусі на машыне часу.(паказваю карту) Вы добра справіліся з дамашнім заданнем, і, значыць, я магу кожнаму даць білет на падарожжа – а гэта маршрутны ліст. Вы будзеце не проста пасажырамі, а вучонымі-даследчыкамі. І перад вамі стаяць наступныя задачы:

(задачы на дошцы)

даведацца аб назве горада;

вызначыць дату яго ўзнікнення;

вызначыць паходжанне назвы горада;

скласці маршрутны ліст па гарадах Беларусі.

2. Уступнае слова настаўніка.

  • Паглядзіце на карту маршрута і скажыце, у якіх гарадах вы ўжо былі? Ці спадабаўся вам гэты горад? Чым спадабаўся?

  • А ці задумваліся вы, калі ўпершыню ўзніклі гэтыя гарады? Чаму атрымалі такія назвы?

Адкрыце атласы на ст. 5

-Ужо ў ІХ – ХІІ стст. існавалі такія буйныя гарады, як (адзін вучань паказвае каля дошкі) Полацк, Тураў, Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Брэст, Гродна і інш.

Назвы многіх населеных пунктаў узніклі вельмі даўно. Сёння бывае нават цяжка здагадацца аб іх паходжанні. На дапамогу прыходзіць тапаніміка – навука, якая займаецца вывучэннем паходжання ўсіх уласных геаграфічных назваў. На думку вучоных, назвы многіх гарадоў звязаны з назвамі рэк, на берагах якіх яны будаваліся.

  • Як вы думаеце, чаму часцей за ўсё па берагах рэк ствараліся першыя паселішчы? (Людзям патрэбна вада ў гаспадарцы, у час падарожжаў па рэках на лодках і караблях людзі абменьваліся рознымі рэчамі і прадуктамі харчавання).

  • А ці ведаеце вы, як называецца самы старажытны беларускі горад? Пакажыце яго яшчэ раз на карце. І наша падарожжа пачынаецца. Першы прыпынак мы робім менавіта ў гэтым горадзе.

(Слайд 9)

- А чаму ён так названы? Зараз нашы экскурсаводы падрабязна раскажуць пра гэты горад. Слухайце ўважліва, бо пасля экскурсіі нам трэба будзе запоўніць маршрутны ліст, які ляжыць у вас на парце.

  • Даю слова нашым экскурсаводам. (2 вучні)

………………………………………..

  • Трэба адзначыць, што гэты горад наведвае шмат турыстаў. Давайце паглядзім, чым асабліва ганарацца палачане.

Слайд 14, 15 (Полацкі Сафійскі Сабор) … які аднесены да архітэктурных шэдэўраў

Беларусі. Давайце пабываем на экскурсіі ў гэтым саборы. (1 мін 42 с) …

Паслухайце музыку “Полацкага танца”, які выконваўся, калі

прымалі гасцей у Саборы

Слайд 16 (Спаса-Ефрасіньеўская царква) - Па чыім жаданні яна была пабудавана?

(Ефрасінні Полацкай)

- Узгадаю вам, што Е.П. стала першай жанчынай сярод усходніх славян, якую

царква абвясціла святой. Апраўляемся на экскурсію ў гэты храм.(2 мін 8 с)


  • Вы, напэўна, памятаеце, што па заказе Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Лазар Богша зрабіў … (крыж – святыня беларускага народа, Гэты крыж свяціўся , хворым вяртаў здароўе, але што з ім здарылася? У 1941 г. - знік). Давайце ўспомнім пра гэта яшчэ раз.


Слайд 17 (манастыр)

Слайд 18 Барысаў камень з’яўляецца помнікам гісторыі. У 12 ст. полацкі князь Барыс загадаў высечы крыжы і выбіць надпісы: “ Госпадзі, памажы рабу свайму Барысу” на некалькіх вялізных валунах. Камень, які вы бачыце, калісь стаяў у рэчышчы Заходняй Дзвіны, непадалёку ад Полацка. Зараз яго перанеслі і паставілі побач з Сафійскім саборам. Гэты камень лічыўся святым. Вясной, калі вада ў рацэ спадала, да яго плавалі на лодках і клалі кавалачкі хлеба, прасілі добрага ўраджаю. Адсюль яго другая назва- Барыс-Хлебнік.

Слайд 19 (Ефрасіння, Скарына)– У якім годзе Ф.С. выдаў сваю першую кнігу? (1517 г.)

- Як яна называлася? (Псалтыр, пераклаў і надрукаваў 22 кнігі “Бібліі”(усіх- 25

Слайд 20 (Сімяон Полацкі) - А пра гэту гістарычную асобу мы будзем яшчэ гаварыць на наступных уроках. Скажу толькі, што гэта быў манах-настаўнік, які стварыў пры манастыры школьны тэатр. Потым ён трапіў у Маскву, адкрыў друкарню. Першай друкаванай кнігай яго стаў “Буквар”.

Слайд 21 (цэнтр Еўропы)

Слайд 22 (насельніцтва)

Слайд 23 (герб) - Вы бачыце на гербе горада выяву парусніка. Аб чым гэта сведчыць? Нам раскажа Арцём. (рэкі – гандлёвы шлях, гандлёвы цэнтр, шырокія сувязі з рознымі гарадамі)

Слайд 24 (табліца) Дзеці запаўняюць дзённік падарожжа

___________________________________________________________________________

Фізкультхвілінка

-Выйшлі з аўтобуса, пацягнуліся, пахадзілі, пакруцілі галавой, рукамі і плячамі, пабегалі, папрысядалі і зноў селі на сваё месца)

Слайд 25 (карта) – Наша падарожжа працягваецца. Наступны прыпынак – горад Тураў.

(Пакажыце яго на карце)

Слайд 26 (фотаздымак)

Слайд 27 (карта Тураўскага княства)

Слайд 30 (малюнак Турава)

Слайд 28 (паляванне на Тура)

Слайд 30 (малюнак Турава)


Работа па падручніку: - Давайце прачытаем паданне пра ўзнікненне горада Турава, якое расказваюць жыхары Турава. (стар.68-67, апошні абзац)


  • Што ж можна ўбачыць у сучасным Тураве?

Слайд 33 (царква ўсіх святых)

Слайд 32 (каменны крыж у царкве)

Слайд 35 (Кірыла Тураўскі) - Гістарычная асоба, якой ганарацца ў Тураве. Кірыла Тураўскі стаў манахам, добраахвотна зачыніўся ў высокай драўлянай вежы на беразе Прыпяці. Ён напісаў малітвы, якія вядомы і цяпер. Ён заклікаў людзей любіць адзін аднаго.

Слайд 34 (помнік Кірыле Тураўскаму)

Слайд 36 (сучасны Тураў)

Слайд 37 (герб) – Аб чым сведчыць выява на гербе? ( воін у даспехах – абарона ад ворагаў, абарона сваёй незалежнасці)

Слайд 38 (табліца) –Які запіс можам зрабіць у дзённіку?

ІV. Падвядзенне вынікаў.

  • Наша падарожжа заканчваецца. Ці спадабалася вам яно?

  • Па якіх гарадах мы падарожнічалі?

  • Чаму Полацк лічаць “бацькам” беларускіх гарадоў”?

  • Адкуль узнікла яго назва?

  • Адкуль узнікла назва горада Турава?

  • -Якія выявы адлюстраваны на гербах гэтых гарадоў?

  • Які горад з’яўляецца цэнтрам Еўропы?

  • Падлічыце, колькі гадоў гэтым гарадам цяпер? (Полацку-1149, Тураву – 1031)

На наступным уроку мы будзем падарожнічаць па Віцебску і Магілёве.

V. Дам.заданне. Стар. 66-69, прачытаць, пыт 1,2

Дад.заданне: падрыхтаваць паведамленне аб паходжанні назвы вёскі

Сыраваткі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconТематика семинарских занятий по дисциплине Мая Радзіма Беларусь
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconУрок па курсу " Мая Радзіма-Беларусь"
...

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconСцэнарый ранішніка
Вядучы. Мы нездарма назвалі ранішнік "Бе-ларусь мая сінявокая". На нашай зямлі багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя...

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconЭлектронны сродак агульнаадукацыйнага напрамку Васіленка Алена Дзяцел Юлія Грунтовіч Павел Вучні 8 класа Грунтовіч Ірына Сяргееўна Настаўнік матэматыкі І інфарматыкі
Школьны прадмет “Мая Радзіма – Беларусь” які вывучаецца ў 4 класе агульнаадукацыйнай школы арыянтаваны на стварэнне неабходнага фундамента...

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconДзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія №2 горада Наваполацка"
Абсталяванне: ммп “Наша Радзіма на гістарычнай карце”, картка №1 “Асаблівасці гістарычнай карты”, кратка №2 для работы ў парах з...

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconУрок-роздум для вучняу
Дзеці вучаць на памяць (альбо рыхтуюць да выразнага чытання) прапанаваныя настаўнікам вершы, паўтараюць вывучаны раней артыкул “Беларусь...

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconУрок па курсу "Мая Радзіма – Беларусь"
Мэта: паказаць ролю замкаў як буйных І добра ўмацаваных пунктаў абароны ад ворагаў

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconТематика семинарских занятий по дисциплине Методика преподавания предмета
Занятие Методыка выкладання прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” у пачатковай школе

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconУрок ведаў на тэму "Беларусь – мая Радзіма!"
Дуа “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Лагойскага раёна”

Настаўнік: Буйноўская Марыя Балеславаўна Мая Радзіма – Беларусь Тэма iconУтверждаю Зав кафедрой социально-гуманитарных дисциплин
Прапедэўтычны характар прадмета “Мая Радзіма – Беларусь”, яго змест І асноўныя прынцыпы навучання

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка