Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем




НазваДоообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем
Дата канвертавання27.11.2012
Памер15.84 Kb.
ТыпДокументы
Доообры вечар! У Менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем неба, да краёў поўнае баявых самалётаў часоў Першай усясьветнай. На дапамогу францускім альянтам на заходні фронт прыяжджае каманда амэрыканскіх добраахвотнікаў. І вельмі хутка яны ператвараюцца ў сапраўдных асаў. Натуральна тыя, хто здолеў выжыць.

(гукавы фрагмэнт)

Кіно вельмі эфэктнае. Нават калі ведаеш, што значная частка паветраных баёў намаляваная на кампутары. Але кінематограф заўсёды ствараў штучную рэчаіснасьць. А ў выпадку «Экадрыл’і «Лафайет» маем выдатна адбудаваную рэканструкцыю гістарычных падзеяў, а ў дадатак – кранальную гісторыю каманды маладзёнаў, што зьбіраліся на лёгкі шпацыр да Парыжу. Але трапілі на сапраўдную вайну.

У нэгатыўным сэнсе варта ўзгадаць новы фільм славутага Вудзі Алена «Сэнсацыя». Старэча Вудзі апошнія гады працуе выключна ў Брытаніі. Магчыма таму ягоная стужка – гэта даволі дзіўнае спалучэньне фірмовага Аленаўскага гумару з кволым крымінальным сюжэтам у стылі Агаты Крысьці. Пошукі сэрыйнага забойцы праводзіць на вуліцах Лёндана пара дылетантаў – журналістка ды стары фокусьнік.

(гукавы фрагмэнт)

Шмат хто пасьпеў адзначыць, што «Сэнсацыя» вельмі падобная на папярэдні фільм Алена «Матч Пойнт». Зноў забойства дзеля кар’еры, зноў каханьне як зброя, тая ж Скарлет Ёхансан у галоўнай ролі. Можна палічыць гэта нейкім канцэптам, але – як на мой погляд – Вудзі Ален стаміўся выдумляць нешта новае. А своечасова сысьці са сцэны проста не пасьпеў.

А зараз - мой асабісты выбар гэтага тыдня. Звычайна кажуць, што фільмы-канцэрты - гэта нешта другастнае. Маўляў лепш набыць дыск альбо паслухаць улюбёнага выканаўцу жыўцом. Часам гэта сапраўды так. Але не ў выпадку «Black & White Night» - шыкоўнага запісу клюбнага канцэрта Роя Орбісана.

(гукавы фрагмэнт)

Ветэран рок-н-ролу сабраў дзеля гэтай імпрэзы каманду выбітных музыкаў з Брусам Спрынгсьцінам ды Томам Уэйтсам на чале. Атрымалася на дзіва якаснае – каб не сказаць выбуховае - рок-шоу, стылёва зьнятае на чорна-белую стужку. З поўнай адказнасьцю раю гэты фільм як найлепшыя лекі ад зімовай мэлянхоліі.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconДоообры вечар! Час ад часу падаецца, што Галівуд татальна звар’яцеў І здольны рабіць адзінае экранізацыі кампутарных гульняў. Але сапраўдныя кінаманы не
Вось І гэтым разам нам у рукі трапіла выкшталцоная жахаўка «Вампірка». Аўтары стужкі адшукалі цікавы ход: галоўная гераіня ў выкананьні...

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне больш за усё вабіць брытанская стужка «Скандальны дзёньнік». Дзіўна, але ангельскае кіно здолела захаваць псіхалягічную
У выпадку «Скандальнага дзённіка» маем далікатную рэжысуру Рычарда Эйра, выкшталцоны акторскі дуэт Джуды Дэнч І кейт Бланшетт І вельмі...

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconНайлепшае кіно гэтага тыдня непрадказальнае надвор’е, якое закручвае інтрыгу ня горш за галівудзскіх спэцоў. Але й на экранах маем на што зьвярнуць увагу
Гэта новая прапанова ад рэжысэра Бруса Бірсфарда, вядомага па мелядраме «Кіроўца місіс Дэзі». Бірсфард заўсёды вылучаўся схільнасьццю...

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconРэзкае зьмена надвор’я пахаладаньне да -10 градусаў, І ўжо праз суткі пацяпленьне да +4 адбілася на здароў менчукоў. Многія захварэлі. Праблемы са здароўем
Рэзкае зьмена надвор’я – пахаладаньне да –10 градусаў, І ўжо праз суткі пацяпленьне да +4 – адбілася на здароў менчукоў. Многія захварэлі....

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconЖорж Сімэнон Порт у тумане (пераклад: Алесь Асташонак)
Калі а трэцяй гадзіне дня яны ад'язджалі з Парыжа, яшчэ свяціла няшчодрае восеньскае сонца. Не паспелі даехаць да Манту, як у купэ...

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconДоообры вечар! На гэтым тыдні мяне ўразіў расейскі фільм «Мёртвыя дочкі». Змрочны маскоўскі трылер не самая камфортная прапанова для шэраговага гледача. Але
Але сапраўдныя кінаманы цудоўна памятаюць, як пару гад таму прагрымеў «Deadline» дэбютная праца рэжысэра Паўла Румінава. За гэты...

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconСлухачы камэнтуюць падзеі ў сталіцы Эстоніі Таліне. Нязгодныя з дэмантажом помніка савецкаму салдату некалькі дзён запар учыняюць масавыя беспадаркі. Тым часам
Красавіка ў Менску прайшоў Чарнобыльскі Шлях. У шэсьці І імправізаваным мітынгу ўдзельнічала да дзесяці тысячаў чалавек

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconУ калоскім парку Горадні на прыватным надзеле зямлі ўжо некалькі дзён разьбіраюць надбудаваную над гаражом прыбудову. Яшчэ тры гады таму суд прызнаў, што
Яшчэ тры гады таму суд прызнаў, што прыбудова ўзьведзеная яшчэ за савецкімі часамі незаконная. 80-ці гадовы гаспадар, Генрых Юхневіч...

Доообры вечар! У менску вось ужо некалькі дзён густы туман. Надвор’е амаль нялётнае, але ў чарговым амэрыканска-францускім праекце «Эскадрыль’я «Лафайет» маем iconПалітычная геаграфіякалядная ноч у вёсцы пагост
Любая калядная песьня абавязкова сканчваецца пажаданьнем на ўвесь новы год. Вось нашая перашая здабыча кавалак сала. Рухаемся далей....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка