Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека?




НазваПаленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека?
Дата канвертавання27.11.2012
Памер62.51 Kb.
ТыпВопрос
Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека?


Учора адзначаўся Міжнародны дзень адмовы ад паленьня. Беларусь да гэтага дня падыйшла зь ініцыятывай праверкі санітарнымі службамі бараў, якія прапануюць паленьне кальяну. Як заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя, прычынай пільнай увагі да такіх установаў стаў шэраг шпіталізацыяў аматараў такога паленьня. Ці насамрэч захапленьне, якое досыць нядаўна прыйшло ў Беларусь з Усходу, небясьпечнае? Высьвятляў Ігар Карней.


Галоўны нарколяг Міністэрства аховы здароўя Ўладзімер Максімчук кажа, што кальян не ўлічваецца ў агульным пераліку шкодных наступстваў ад традыцыйнага паленьня. Аднак нядаўна ён насамрэч выступіў ініцыятарам праверкі менскіх кальян-бараў. Такіх у сталіцы ня болей за дзесяць:


«Так, я выказаў такі пункт погляду. Пакуль радыкальных плянаў няма, але пляны такія не выключаюцца на будучыню, калі будуць адпаведныя сыгналі. Задача мэдыцыны – папярэдзіць, паказаць шкоду, каб чалавек схамянуўся. Таму пэўным чынам трэба кантраляваць гэтую галіну, бо гэта так жа шкодна, як і паленьне, прыводзіць да розных непрыемнасьцяў. Усё прычына ў злоўжываньні: бывае, за адзін вечар так надыхаюцца, што мала не падасца --доза залежыць ад часу ўдыханьня. Але мы, мэдыкі, выступаем увогуле супраць паленьня, у тым ліку і супраць паленьня кальяннага. Усё ідзе паралельна з паленьнем. Замест таго, каб аднаўляць іншыя звычкі, здаровыя, сядзяць увечь вечар, «дуюць». Гэта ж звычайнае абкурваньне».


Кальян-бары адмаўляюцца ад сваіх абавязацельстваў?


Свой цяперашні выгляд кальян набыў у Турэччыне, дзе стаў нацыянальным сымбалем. Пасьля стагодзьдзяў перасьледаў і нават сьмяротных пакараньняў за паленьне кальяну, напачатку ХVII стагодзьдзя былі складзеныя строгія правілы вырабу і нават падпальваньня кальяну. Сучасны кальян складаецца з трох асноўных частак: колбы для вады, шахты і гнуткага шланга. Усё гэрметычна злучаецца паміж сабой. Для паленьня выкарыстоўваецца спэцыяльны кальянны тытунь «маасель». Ад пачатку ён надзвычай моцны, папярэднічае яго працяглая апрацоўка, некалькі вымачваньняў, араматызацыя. У колбу заліваецца як звычайная вада, так і з дадаткам сокаў, эфірных алеяў, кавалачкаў садавіны і нават алькаголю.


Можна лічыць супадзеньнем, але пасьля заяваў спадара Максімчука галоўныя месцы ў Менску, дзе можна было папаліць кальян, нечакана зачыніліся. Адзіны спэцыялізаваны ў Менску «Кальян-бар» ад мінулых выходных на замку, не адказваюць і ягоныя тэлефоны. Палічылі за лепшае не спакушаць лёс і ў кавярні “Дом”, дзе гэтаксама можна было замовіць разнастайны асартымэнт. Вось што апавёў мэнэджэр “Дому” Дзьмітрый:


“Калі мы зьвярталіся па сэртыфікат, была адна працэдура. Цяпер яна мяняецца, таму прасьцей ад гэтага ўвогуле адмовіцца. Тры гады таму схема была спрошчаная, цяпер нашмат больш складаная. Хоць тытунь быў заўсёды сэртыфікаваны, у краіну ён увозіўся афіцыйна, усё праходзіла неабходныя інстанцыі. Калі браць суб’ектыўнае меркаваньне, кальян ніяк не больш шкодны за цыгарэты, гэта дакладна. Але, зноў жа, калі пад гэта абсталяваны спэцыяльная заля, тады цікавей. А ў нас было проста як дадатковая паслуга. Тым больш, цяпер шмат людзей езьдзіць за мяжу, напаліліся ўсе, мабыць? І попыт, адпаведна, стаў меншы. 3-4 гады таму гэта было больш актуальна. Асабліва на тле таго, што цяпер усе змагаюцца за здароўе. Нават з гэтага, мяркую, гэта не самы лепшы спосаб баўленьня часу. У мяне самога асабіста дома ёсьць кальян і я ад яго проста адмовіўся. Папросту ўжо не цікава”.


Фармальна ўвоз кальяна ў Беларусь забаронены. Аднак на інтэрнэт-сайце kaljan.by выкладзены вялізны асартымэнт атрыбутаў для паленьня. У катэгорыі “кальяны малыя” кошты вагаюцца ў межах 45-60 даляраў. Сярэднія – да 100 даляраў. Кульмінацыяй у сьпісе кальян з адпаведнай назвай “Падышах” – 130 даляраў. Дадаткова рэалізуюцца трубкі, мундштукі, вугаль, тытунь і нават спэцыяльныя сумкі для кальянаў. Кожны з прадметаў суправаджэньня не перавышае ў эквіваленце 10 даляраў.


Прэйскурант паслугі паленьня ў кавярнях, дзе абсталяваныя адмысловыя залі. Прыкладам, у кавярні лібанскай кухні “Byblos” сэанс каштуе 22 тысячы рублёў. У “Белай вежы” паленьне кальяну на віне – 32 300. А ў неіснуючым ужо кальянным мэню кавярні “Дом” колісь быў папулярны сэанс “на каньяку” – за 31 500 рублёў.


Цырыманіялам паленьне кальяну і не пахне


Кацярына Новік далучылася да кальяну ў кампаніі сяброў, якія ўжо даўно прызвычаіліся да гэтага рытуалу. Ці насамрэч гэта нагадвае цырыманіяльную дзею, якую часам параўноўваюць нават з “чайнай цырымоніяй”:


“Літаральна тры дні таму паспрабавалі дзеля разнастайнасьці, задаволіць цікавасьць. І мне не спадабалася, шчыра кажучы. Я ўвогуле лічу, што ўсялякае паленьне – гэта шкодна. Сама шмат не паліла, таму дрэнна не было, але ведаю, што некаторым бывае дрэнна. Засталося непрыемнае адчуваньне ўнутры, у арганізьме; можна параўнаць з некім “палёным” чарнасьлівам, хоць тытунь быў яблычны. У нас “дзея” пэўным чынам прыраўноўваецца да піва, таму цяжка чакаць, што калі-небудзь будзе цырыманіяльнай урачыстасьцю. У нашых умовах гэта проста правядзеньне часу ў кампаніі, каб чымсьці сябе заняць. Бо расслабляцца, ня выпіўшы і не папаліўшы, ня ўмеюць; у тым ліку прыходзяць да кальяну. Хтосьці можа і чуў ад мэдыкаў, што гэта шкодна, але многія лічаць, што нічога небясьпечнага тут няма. Таму і паляць. Але хутчэй – простая даніна модзе”.


Ці можна параўноўваць эфэкт кальяну з цыгарэтамі, сігарамі ці трубкай? Паводле лябараторных тэстаў, у часе паленьня кальяну выходзіць меней смолаў, чым у выпадку з цыгарэтамі. Тытунёвы дым, праходзячы праз ваду ў колбе, ахалоджваецца і араматызуецца. Частка шкодных смолаў пры гэтым асядае ў вадкасьці і не трапляе ў арганізм. Такі вынік дае падставу казаць, што кальян не такі шкодны для здароўя. Аднак экспэрты Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя з высновай ня згодныя і перакананыя: аматары кальяну ў працэсе паленьня ўдыхаюць нашмат больш нікатыну, таксінаў і ўгарнага газу, чым тыя, хто паліць цыгарэты. Апроч таго, кальянны дым трапляе ў лёгкія нашмат глыбей за цыгарэтны, бо зацяжкі падчас паленьня кальяна мацнейшыя. А за гадзіну паленьня чалавек атрымлівае такую ж колькасьць нікатыну, як ад чатырох моцных цыгарэт з фільтрам.


Кальян як каталізатар вечарынкі


Аляксандар якраз зь ліку тых, хто да кальяну ставіцца лепш, чым горш. Ён ня бачыць неабходнасьці змаганьня з кальяншчыкамі, якіх, да таго ж, не так і шмат, а іх уплыў на іншых непараўнальны з традыцыйнымі палільшчыкамі:


“За той час, што мы палілі кальян, ніякіх праблемаў не ўзьнікала. Калі набываць якасныя інгрэдыенты, калі выкарыстоўваць нармалёвы апарат кальянны, не купляць у сумнеўных гандляроў сыравіну для кальяна, тогэта не нясе ніякай небясьпекі. У тым сэнсе, што можна атруціцца і г.д.”


Карэспандэнт: “Дык ці можа быць кальян заменай гутарцы пад піва?”


“Заменай? Усё ж гэта розныя рэчы. Я ведаю, што многія людзі, якія ў жыцьці ў прынцыпе не паляць звычайныя цыгарэты, кальян папаліць любяць. Адбываецца гэта звычайна ў кампаніі. То бок, зьбіраюцца людзі ня тое што “на піва, а заадно і кальян папаліць”, а менавіта для паленьня кальяна, для размоваў. То бок, гэта як своеасаблівы каталізатар вечарынкі. І лепей за ўсё кальян паліць у хатніх умовах, у цеснай кампаніі, а не ў натоўпе на вуліцы. Гэта ўсё ж рэч досыць ня столькі нават экзатычная, колькі сам працэс створаны для сяброўскай кампаніі. Ніхто не дадумаецца выносіць яго на вуліцу і там паліць”.


Галоўны лекар Менскага гарадзкога наркалягічнага дыспансэра Сяргей Малочка салідарны са спэцыялістамі Міністэрства аховы здароўя. На ягонае перакананьне, паленьне кальяну ня мае нічога агульнага з беларускімі традыцыямі:


“Шчыра кажучы, гэта не нашы традыцыі, гэта Усход. Усход напрацоўваў традыцыі стагодзьдзямі, а мы ўзялі і перанялі тое, што нам абсалютна не ўласьціва. На Ўсходзе, дапусьцім, мусульмане не ўжываюць алькаголь, але затое распаўсюджаныя наркотыкі. Таму, каб тут штосьці ўкараняць, трэба прынамсі дзеля ўласнай бясьпекі праверыць, што мы “ядзім”, чым дыхаем. Любая сыстэма, якая запускаецца ў якойсьці галіне, мае патрэбу ў стандартызацыі. Мы нават самае простае блюда можам праверыць, а да гэтага чамусьці не падступаемся, хоць гэта не наша, не традыцыйнае. У нас няма тут ніякага практычнага вопыту. Таму ў дадзеным выпадку двума рукамі за прапанову Максімчука. Пакуль у нас гэта існуе на ўзроўні “штосьці ёсьць”. А што, як і дзе канкрэтна -- ня ведаем. Нават не спрабуем казаць ні аб сэртыфікацыі, ні аб стандартызацыі. Ні аб якіхсьці высновах для здароўя”.


На здымку: наш карэспандэнт выпрабоўвае сілу кальяна

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconПаленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека?
Міністэрстве аховы здароўя тлумачыць прычыну пільнай увагі тым, што апошнім часам пачасьціліся выпадкі шпіталізацыі аматараў паленьня...

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconБялявая раса: гістарыяграфія І антрапалёгія
Асноўная ідэя французскага заснавальніка антрапасацыялёгіі Жоржа Вашэ дэ Ляпужа лепш за ўсё адлюстраваная ў дзьвух яго асноўных складаньнях:...

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconСацыяльная палітыка дзяржаў-удзельніц снд
Сацыяльная палітыка дзяржавы – сістэма скаардынаваных мераў органаў дзяржаўнай улады, якія накіраваны на дасягненне мэтаў у вобласці...

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconКожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі можна апісаць стаўленьне да
Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут – гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі...

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconЯйцо куриное, шт/кг, в тесто
Влажность мякиша, не более: «Торжество» – 38,0; «Вдохновение», «Лакомка», «Детская забава», «Дачная»– 40 Кислотность мякиша, град.,...

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconВыступленьне на сэмiнары
Гэтая небясьпека павялiчваецца з кожным годам, бо фактычна нiчога iстотнага не робiцца, каб выратаваць насельнiцтва ад радыяцыйнага...

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconУ «бай-нэце» распачынае працу сацыяльная сетка палітычнай скіраванасьці InterPolit net

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconМихарева Лилия Ивановна Классный час «Грибы и ягоды: народная забава, еда или яд?»
Рассмотреть на конкретных примерах ядовитые растения, грибы, ягоды, их токсическое действие на организм человека

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconЯгор Маёрчык, Дубраўкі, Лельчыцкім раён Гомельшчыны
Кожнаму чалавеку радыя, але незнаёмец тут – гэта небясьпека, бо ён выклікае недавер І насьцярожанасьць. Прыкладна такімі словамі...

Паленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека? iconКонкурс І прахадныя балы ў 2007 годзе
Сацыяльная педагогіка (выхаваўчая работа ва установах сацыяльна-культурнай сферы)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка