Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"




НазваАддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі "аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дата канвертавання27.11.2012
Памер42.44 Kb.
ТыпЗадача


АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ НЯСВІЖСКАГА РАЙВЫКАНКАМА


УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “АНОШКАЎСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”


Сума вуглоў трохвугольніка

8 клас, матэматыка


Ціхонка Алена Іосіфаўна

настаўніца матэматыкі

УА “Аношкаўская дзяржаўная

агульнаадукацыйная сярэдняя школа


АНОШКІ 2008

Тэма: Сума вуглоў трохвугольніка

Мэта:

  • даказаць тэарэму аб суме вуглоў трохвугольніка, замацаваць атрыманыя веды пры рашэнні задач;

  • садзейнічаць фарміраванню матэматычнай мовы, развіваць лагічнае мысленне, уважлівасць, памяць;

  • стварыць умовы для выбара вучням аптымальнага тэмпа работы, выхоўваць пачуццё адказнасці за выконваемую работу, прывіваць навыкі акуратных запісаў, выхоўваць цікавасць да матэматыкі.


Ход урока


1.Арганізацыйны момант

Прывітанне, сябры.Вы згаджаецеся са мною, што дзень сёння цудоўны і такі ж самы настрой у нас будзе на ўроку.


2.Актуалізацыя ведаў

1.Расказаць задачу па рысунку, які змешчаны на дошцы.

Дадзены трохвугольнік АВС. Пункт Д ляжыць на старане АВ так, што АД роўна ДС. Прамая ДЕ паралельна АС. Вугал ДАС роўны 30 градусаў. Знайсці велічыню вугла ЕДС і вугла АДС.


3.Самастойная работа ў парах

Вучні класа дзеляцца на пары і кожная атрымлівае заданне адпаведнага варыянту.

  • Задача для 1 варыянта.

Дадзена прамая а паралельна прамой в. На прамой а ўзяты пункт В, а на прамой в пункты А і С так, што вугал АВС роўны 120 градусаў. Знайсці вугал ВАС, вугал ВСА і суму вуглоў трохвугольніка.

  • Задача для 2 варыянта.

Дадзена прамая а паралельна прамой в. На прамой а ўзяты пункт Р, а на прамой в пункты Д і С так, што вугал ДРС роўны 90 градусаў. Знайсці вугал РДС, вугал РСД і суму вуглоў трохвугольніка.


  • Задача для 3 варыянта

Дадзена прамая а паралельна прамой в. На прамой а адзначаны пункт L, а на прамой в пункты E і F так, што вугал LFE роўны 70 градусаў EL роўны LF. Знайсці вугал LEF вугал, ELF і суму вуглоў трохвугольніка.


Кожная група мае магчымасць праверыць рашэнне задач з адказамі, якія змешчаны на адваротным баку дошкі.

Настаўнік падводзіць вучняў да самастойнай фармуліроўкі тэарэмы аб суме вуглоў трохвугогльніка.


На дошцы змешчаны рысунак для доказу дадзенай тэарэмы.

Вучням даецца некалькі хвілін на абдумванне і выказванне ўласнага меркавання наконт доказу тэарэмы. Вучні з дапамогай настаўніка даказваюць гэтую тэарэму.


4.Замацаванне

а. Вуснае рашэнне задач.

1. Дадзены трохвугольнік АВС.

а) вугал А роўны 47 гр, вугал В роўны 100 гр. Знайсці вугал С.

б) вугал А роўны 63 гр, вугал В роўны 95 гр. Знайсці вугал С

в) вугал А роўны 90 гр, вугал В роўны 90 гр. Знайсці вугал С

г) вугал А роўны 90 гр, вугал В роўны 95 гр. Знайсці вугал С

д) вугал А роўны 92 гр, вугал В роўны 108 гр. Знайсці вугал С

Пытанне класу:

- Ці могуць ў трохвугольніку быць два тупыя вуглы, два прамыя вуглы? Калі не, то растлумачыць – чаму.


2. Дадзены трохвугольнік АВС раўнабокі, АВ роўна ВС

а) вугал В роўны 70 градусаў. Знайсці вугал А і вугал С

б) вугал А роўны 50 градусаў. Знайсці вугал В і вугал С

в) вугал В роўны 110 градусаў. Знайсці вугал А і вугал С

г) вугал А роўны 110 градусаў. Знайсці вугал В і вугал С

Пытанне класу:

-Ці можа вугал пры аснове раўнабокага трохвугольніка быць тупым, вострым, прамым?

- Ці можа вугал супраць асновы раўнабокага трохвугольніка быць тупым, вострым, прамым?


Клас самастойна рашае задачу:

Дадзены трохвугольнік ВСД. Вугал В роўны 72 градусы. Вугал С у тры разы большы за вугал Д. Знайсці вугал С і вугал Д.

Вучні рашаюць задачы самастойна па варыянтах.


Заданне 1 варыянту

1. Дадзены трохвугольнік АВС раўнабокі, АВ роўна ВС.Вугал В роўны 96 градусаў. Знайсці вугал А і вугал С.

2. Дадзены трохвугольнік СЕД. ЕК – бісектрыс вугла Е.

Вугал Е роўны 48 градусаў. Вугал ЕКД роўны 108 градусаў.

Знайсці вугал ЕСД, вугал КДЕ.


Заданне 2 варыянту

1.Дадзены трохвугольнік АВС. АВ роўна ВС. Вугал В роўны 105 градусаў. Знайсці вугал А і вугал С.

2. Дадзены трохвугольнік ДЕС. ДК – бісектрыса вугла Д.

Вугал КДЕ роўны 36 градусаў. Вугал ДКЕ роўны 80 градусаў. Знайсці вугал Е і вугал С.


Для вучняў, якія справіліся з рашэннем задач, прапаную задачу павышанай складанасці.

Дадзены трохвугольнік МЕА. ЕБ – бісектрыса вугла Е. МР – бісектрыса вугла М. Вугал М роўны 48 градусаў. Вугал Е роўны 56 градусаў. Знайсці вугал ЕРО, вугал РОВ і вугал А.


Сшыткі з самастойнай работай здаюцца на праверку настаўніку.


Падагульненне вывучанага на ўроку матэрыяла.

Закончы сказ:

а) сума вуглоў трохвугольніка…

б) у трохвугольніку можа быць … тупых вуглоў

в) у трохвугольніку можа быць … прамых вуглоў

г) у раўнабокім трохвугольніку прамы або тупы вугал можа быць …


Дамашняе заданне №№ 791, 799.


Рэфлексія. Настаўнік задае пытанні, а вучні даюць адказ і тлумачаць яго.


Хто з вас пасля працы на ўроку аказаўся на востраве “Задавальнення”, на востраве “Сумнення” і на востраве “Смутку”?


ЛІТАРАТУРА


1.Л.А.Латоцін, Б.Дз.Чабатарэўскі – Матэматыка, 8 клас Мінск, “Народная асвета” 2006 г.

2.А.П.Ершова, В.В. Голобородько, А.С.Ершова Математика – самостоятельные и контрольные работы. «Илекса» Москва – Харьков 2002 г.

3.В.И.Савченко, Т.И.Ковалёва «Карточки для организации поурочного контроля» Геометрия – 7. Минск Сэр – Вит 2004 г.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconАддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Таркачоўскі дзіцячы сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі " Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Пазакласнае мерапрыемства ў 3 класе ў рамках педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных...

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconПастаўскі раённы аддзел адукацыі Установа адукацыі "Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1"

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconУа "Ліпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа" Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама правапіс не (НЯ) з прыметнікамі
Эпіграф: Калі нехта хоча, каб яго лічылі добрым, хай робіць добрыя справы. (У. Караткевіч )

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі
Мэта: стварыць умовы для фарміравання ў вучняў экалагічнай культуры І беражлівых адносін да вады

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconАгульныя палажэнні
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” (далей – Установа) адукацыйная ўстанова, асноўнай функцыяй...

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconУпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Кемелішкаўскі яслі-сад агульнаадукацыйная сярэдняя школа”

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconУрок : Прыгажосць роднай зямлі
...

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconАддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Установа адукацыі
Малюнкавы дыктант (надрукаваць першую літару, 1 вучань на дошцы, астатнія ў сшытках)

Аддзел адукацыі нясвіжскага райвыканкама установа адукацыі \"аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа\" iconВучэбна-педагагічны комлекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дабравольскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя агульнаадукацыйная школа” непасрэдна...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка