Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта




НазваВаўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Дата канвертавання27.11.2012
Памер66.57 Kb.
ТыпДокументы
Упраўленне адукацыі

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Вярэйкаўская сярэдняя школа


Выкарыстанне элементаў гульні на ўроках матэматыкі ў першым класе


Гжымайла

Ганна Казіміраўна,

настаўнік пачатковых класаў

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

Тэлефон : 73-6-14

Вярэйкі 2011


Зрабіць сур’ёзныя заняткі для дзіцяці займальнымі-

вось задача першапачатковага навучання…

К. Дз. Ушынскі.


Дзеці шасцігадовага ўзросту прыходзяць у школу з вялікім жаданнем вучыцца. Яны ўпэўнены, што ўсё у іх атрымаецца.

Ці магчыма , каб час вучобы ў школе стаў залатой парой у жыцці кожнага вучня? Ці магчыма надоўга зберагчы ў душы малыша пачуццё радасці і ўласнай значнасці? Ці магчыма, каб дзіця адчувала сябе ў школе шчаслівым?

Безумоўна , магчыма! Але для гэтага школа павінна адкрыць дзіцяці свет фарбаў, казак , гульняў, свет фантазіі і творчасці. Вучэбны працэс трэба зрабіць дынамічным і захапляючым, навучанне не павінна праходзіць шэра і нудна.

З прыходам дзіцяці ў школу змяняеццца яго сацыяльная пазіцыя, вядучая дзейнасць з гульнёвай ператвараецца ў вучэбную і вучэнне становіцца галоўным відам дзейнасці. Але гэты працэс трэба арганізоўваць з улікам узроставых асаблівасцей шасцігадовых школьнікаў: слабай пераключальнасці ўвагі , яе няўстойлівасці, неадвольнасці памяці і мыслення, несфарміраванасці матываў вучэння, неразвітасці самарэгуляцыі, стараннасці, уседлівасці. Таму ў навучанні неабходна шырока выкарыстоўваць гульнёвыя формы работы з дзецьмі. Толькі вучэбная дзейнасць, пабудаваная з дамінаваннем элементаў, форм і правіл гульні з яе рухавасцю, эмацыянальным уздымам, пастаяннай зменай зместу і прыёмаў арганізацыі работы садзейнічае захаванню ў дзяцей імкнення да набыцця новых ведаў.

Займальны матэрыял не толькі захапляе,прымушае задумацца, але і развівае актыўнасць, самастойнасць, ініцыятыву дзіцяці шасцігадовага ўзросту і адначасова прывучае яго працаваць у калектыве, прыслухоўвацца да меркаванняў аднакласнікаў. Дзеці лёгка засвойваюць праграмны матэрыял, набываюць пэўныя веды , уменні і навыкі.

Працуючы з шасцігодкамі, мне даводзіцца шмат прыдумваць, арганізоўваць, пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку . Але ў сваіх разняволеных і зацікаўленых малышах я чэрпаю сілы, натхненне , веру ў сябе і ў тое, што здолею сёння падараваць ім радасць.

Прапаную вашай увазе прыклады выкарыстання гульняў і гульнёвых сітуацый, якія падабаюцца маім шасцігодкам і дапамагаюць ім засвоіць вучэбны матэрыял, авалодаць ведамі, уменнямі і навыкамі на ўроках матэматыкі.

Добра пабудаваны пачатак урока заўсёды арганізуе і дысцыплінуе вучняў, зберагае вучэбны час. Таму ўрокі я пачынаю з нескладаных вершаваных радкоў, якія нацэльваюць малышоў на работу . Напрыклад:

Ў школе празвінеў званок-

Пачынаецца ўрок.

Стаў настаўнік каля дошкі:

-Разам папрацуем трошкі.

Розум і сэрца ў працу ўлажы,

Кожнай хвілінкай сваёй даражы.

Мы гатовы працаваць-

Нешта новае спазнаць,

Лічбы розныя вучыць,

Лікі правільна лічыць.

Прыклады або задачы

Задавайце- вось пабачым:

Я і сам рашыць змагу,

І сябрам дапамагу!

Хутка і акуратна падрыхтаваць сваё рабочае месца да ўрока нам дапамагае гульня “ Хвілінка”. Я нагадваю дзецям:

Увага! Празвінеў званок!

Ты гатоў пачаць урок?

Калі ў парадку твае рэчы,

Спадручней працаваць, дарэчы.

Настаўнік трымае ў руках гадзіннік –цыферблат. На працягу 10- 15 секунд вучням трэба праверыць стан свайго рабочага месца, падрыхтавацца да ўрока.

Аналагічную гульню праводзім і ў канцы ўрока , каб дзеці прывыклі акуратна класці ў партфель свае школьныя рэчы. А я паведамляю аб заканчэнні ўрока:

Зараз скончыцца ўрок.

Пакладзі хутчэй, дружок,

У партфель усё хутка, лоўка-

Кнігі ,сшыткі і алоўкі…

У другім паўгоддзі вучэбнага года дастаткова ўжо без прагаворвання вершаў паказаць вучням гадзіннік - і кожны хутка рыхтуе або прыбірае сваё рабочае месца. Так без натацый, праз гульню мае шасцігодкі вучацца быць сабранымі і адказнымі вучнямі.

З дапамогай персанажаў любімых дзецьмі мультыплікацыйных фільмаў , казак, якія “ прыходзяць “ на ўрок, можна ў гульнёвай форме арганізаваць любы этап урока. Напрыклад :

  • Сёння да нас на ўрок прыйшоў казачны герой. Яго часта называюць драўляным чалавечкам . У яго доўгі нос і вялікі каўпак. Вы здагадаліся, хто гэта? Правільна , яго завуць Бураціна. Ён прынёс пісьмо ад свайго таты Карла, у якім той просіць навучыць сына матэматыцы.Як, рабяты, будзем вучыць Бураціна?

Дзеці з задавальненнем складаюць прыклады , дапамагаюць свайму новаму аднакласніку Бураціна засвоіць азы матэматычных ведаў.

Разам з Нязнайкам вучні шукаюць памылкі ў прыкладах, разам з доктарам Айбалітам адлічваюць пэўную колькасць таблетак для лячэння хворых звяроў… Гульнёвыя сітуацыі з казачнымі героямі ствараюць на ўроку атмасферу прыўзнятасці, важнасці, патрабуюць ад дзяцей адказнасці за справу ,якую ім даручылі.

Важнае месца ў курсе матэматыкі першага класа займаюць вылічэнні . Імкнуся зрабіць цікавай, жвавай нудную работу па адпрацоўцы вылічальных навыкаў . Спрабую традыцыйныя практыкаванні прадставіць у некалькі іншай фармулёўцы.

Зайцу з мультфільма “ Ну, пачакай!” дзеці дапамагаюць уцячы ад Ваўка. Прапаную шасцігодкам выканаць ланцужок прыкладаў , якія вызначаюць лёс Зайца- кожны правільны адказ дазваляе Зайцу ўцячы ад Ваўка, а няправільны- памяншае адлегласць паміж імі. Ці дагоніць Воўк Зайца? Гэта залежыць толькі ад дзяцей!

изображение 006.jpg


Кот Леапольд “ ратуецца” ад мышак выпраўляючы памылкі ў прыкладах, якія яны рашылі. Дзеці вельмі стараюцца не памыліцца .

На іншым уроку настаўнік трымае ў руках чарадзейную палачку- гэта палачка, абгорнутая каляровай фальгой. Настаўнік паказвае на практыкаванне на дошцы, а потым на вучня, які павінен назваць адказ. Дзеці вераць у чараўніцтва. Хай жа яны хоць на час ператворацца ў добрых чараўнікоў, якія могуць рабіць цуды, напрыклад рашыць прапанаваныя матэматычныя прыклады.

Напярэдадні Новага года дзеці сустракаюцца з Дзедам Марозам. Выканаўшы ўсе заданні ( лічэнне прадметаў; рашэнне простых задач ; угадванне ліку які на некалькі адзінак большы або меншы за дадзены; вызначэнне наяўнасці геаметрычных фігур у выявах жывёл …), шасцігодкі дапамагаюць Дзеду Марозу адшукаць Снягурку, якая заблудзілася.

А вось сюрпрыз! Раздаецца стук ў дзверы. Паштальён Печкін прынёс скрынку( пасылку) з вёскі Прастаквашына ад ката Матроскіна і сабакі Шарыка. Адкрываем скрынку- там чарадзейная ўказка, пісьмо і цудоўны мяшэчак. У мяшэчку запіскі з рознымі заданнямі ( колькасць запісак адпавядае колькасці заданняў , якія плануецца выканаць на ўроку). Зачытваем пісьмо, указка дапамагае вызначыць ,хто будзе адказваць на пытанне . Папярэджваю вучняў,што працаваць трэба хутка, арганізавана , каб паспець выканаць усе заданні, у тым ліку і тыя ,у якіх выкарыстаны ілюстрацыйны матэрыял падручніка. изображение 004.jpg

У сваёй рабоце я таксама праводжу гульні – спаборніцтвы “Упрыгож елачку”(дзіця рашае прыклад, вешае на елачку цацку і перадае “эстафету” наступнаму вучню) , “Кармушка” (рашаюць прыклад, прымацоўваюць картку з выявай птушкі да кармушкі), “Збор грыбоў”(вучні” збіраюць” грыбы ў кошык, пакуль кошык не напоўніцца).

Дзеці шасцігадовага ўзросту вельмі любяць “быць настаўнікамі”. Вучню, які ўвесь тыдзень актыўна працаваў на ўроках, даецца магчымасць выступіць у ролі настаўніка. Ён сам можа правесці любую гульню ці арганізаваць вуснае лічэнне. Быць настаўнікам жадаюць усе дзеці, і на працягу года яны спаборнічаюць паміж сабой, каб заслужыць гэту пачэсную пасаду.

Урокі матэматыкі часта складаю на сюжэты прачытаных казак:”Рэпка”, “Пшанічны каласок”, “Калабок” і іншыя. Галоўнае , каб выбраная гульня садзейнічала вучэбным мэтам і задачам, замацаванню і паглыбленню пазнавальнай цікавасці дзяцей да навучання. изображение 001.jpg

Пры арганізацыі кожнай гульні я не забываю хваліць малышоў, падтрымліваць іх. Гэта надае маленькім вучням упэўненасць у сваіх сілах, фарміруе пазнавальную цікавасць, узмацняе імкненне да творчай актыўнасці, пабуджае да далейшай плённай працы.

У гульні лягчэй ажыццяўляць індывідуальна – дыферэнцыраваны падыход да кожнага вучня. Напрыклад ёсць вучні , якія баяцца выходзіць да дошкі, не ўпэўнены ў сваіх ведах, але любяць, як і ўсе, гуляць. Таму я стараюся прыцягваць такіх вучняў у гульнёвыя сітуацыі як мага часцей.

Такім чынам, прымяненне на ўроках матэматыкі элементаў гульні стварае ў дзяцей працоўны настрой, садзейнічае пераадоленню цяжкасцей у засваенні новага матэрыялу, здымае стамляльнасць і дазваляе падтрымліваць увагу на працягу ўсяго ўрока.


Літаратура



  1. Міронава Р.М. Гульня ў развіцці актыўнасці дзяцей. Мн., 1989

  2. Старжынская Н.С. Сябруем і гуляем разам. Мн.,1994

  3. Смоленцева А.А.Сюжетно – дидактические игры с математическим содержанием. Москва,1987

  4. Осипова М.П. Активизация познавательной деятельности младших школьников. Мн., 1987

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта iconАстравецкага раённага выканаўчага камітэта " " 2009г № статут
Дзяржаўную ўстанову адукацыі " Рымдзюнская сярэдняя агульнаадукацыйная школа з беларускай мовай навучання " з пераходам правоў І...

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Гімназія г. Асіповічы” (далей – гімназія) з’яўляецца новай рэдакцыяй Статута дадзенай установы адукацыі, зацверджанага рашэннем Асіповіцкага...

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта iconГрафік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях па ўпраўленню адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца сакратаром Маржала Ганнай Мікалаеўнай каб. 303, тэл. 4-13-35, электронны адрас

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта iconАсіповіцкага раённага выканаўчага камітэта
Осаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Асіповіцкага раёна”

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта iconАддзел адукацыі Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Установа адукацыі
Знайдзіце І зачытайце словы І выразы, якія адлюстроўваюць спрытнасць хлопчыка ў рабоце?

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта icon25 мая 2012 года Палац графа Храптовіча Бібліятэка І. Храптовіча Арганізацыйны камітэт Старшыня
Ермакова Алена Яўгеньеўна, намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта iconСтатут
Установа “ з`яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі, арганізаваная па рашэнню Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта, якая ажыццяўляе...

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта iconЗацверджаны рашэнне Маладзечанскага гарадскога выканаўчага камітэта статут
Статута дзяржаўнай установы адукацыі “Агульнаадукацыйная сярэдняя школа №5 г. Маладзечна” зарэгістраванага рашэннем Мінскага абласнога...

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта iconЗагадам аддзела адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта 26. 08. 2011 №813 статут
Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, створанай на аснове дзяржаўнай камунальнай уласнасці, з'яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй,...

Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта iconПрадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)
Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (аб’яўлення падзякі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка