"Начная аблога" – 5 сьнежня




Назва"Начная аблога" – 5 сьнежня
Дата канвертавання27.11.2012
Памер20.64 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1205abloha-sajt.rtf

"Начная аБЛОГа" – 5 сьнежня



Севярын Квяткоўскі, Менск


Расейскі журналіст Тэнгіз Гудава дае сваю характарыстыку беларускай сытуацыі ў інтэрнэт-суполцы Трэці шлях. “Беларускі фэномэн – гэта посьпех максымальнага палітычнага і ідэалягічнага прымітывізму ўлады. Нібы ў чалавека зрэзалі другую сыгнальную сыстэму, і ён згубіў здатнасьць разумець мову, але стаўся скрайне чуйным да кухталёў і шоргатаў. На ўзроўні вось такіх кухталёў і шоргатаў народу ўнушаецца думка пра тое, што “бацька” – хітры й здатны гаспадарнік, што беларускі народ жыве лепш за іншых, і навогул, маўляў, ня варта шукаць дабра ад дабра. Насамрэч куфэрак адкрываецца проста: рэжым Лукашэнкі падкармліваецца Масквой (таннымі энэрганосьбітамі), а рэчаісны сацыяльна-эканамічны стан Беларусі – небясьпечны”.


На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць навіну пра стварэньне Камітэту ў справе барацьбы з нэанацызмам. Ініцыятыва належыць ксяндзу-пробашчу менскага касьцёлу сьвятых Сымона і Алены Ўладзіславу Завалюнюку. Да супрацы запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы і арганізацыі – канфэсійныя, нацыянальныя і культурніцкія. Водгукі ўдзельнікаў абмеркаваньня: "Чаму? З чаго? Што такое нэанацызм?"; "Тады трэба стварыць камітэт па барацьбе з тымі, хто стварае такія ўмовы, у якіх беларускі народ шукае як выжыць"; "Падтрымлiваю намаганьнi мужных людзей. А то дажылiся: РНЕ запужвае нас, беларусаў, ва ўласнай краiне, каб мы адмовіліся ад сваёй мовы, а iмпрэзы ў тэатрах (напрыклад, дзiцячай "Ляльке") ставiлi на расейскай. Пабачым адказ улады".


У студыі Севярын Квяткоўскі, працягваем блукаць у беларускім сеціве.


Карыстальнік сайту блогаў "Жывы Журнал" kritikansky ладзіць міні-дасьледваньне: адвольна шукае карыстальнікаў-беларусаў, і бярэ іх у віртуальныя сябры. Вывучэньне аўдыторыі прывяло kritikansky да наступных высноваў: "У асяродку актыўных ЖЖ-карыстальнікаў праглядаецца тая ж тэндэнцыя, што і ў грамадзтве – 75 на 25. 25% абсалютна адэкватных, інтэлектуальна разьвітых людзей. І гэта ня можа не расчароўваць, бо ў свой час у сеціве гэты працэнт даходзіў да 80% у зьвязку з тым, што сецівам карысталася акрэсьленая частка грамадзтва. З таго часу, як інтэрнэт пачаў рабіцца масавым прадуктам, у яго пачалі перацякаць усе тэндэнцыі рэальнага суцыюму".


У сеціве зьявіліся новыя вершы маладога магілёўскага паэта Віталя Рыжкова ў аўтарскім чытаньні. Вершы "Я не паэт…", "Справаздача па роспачы", "Роспач на продаж", "Зялёны чалавечак", "Мама!.." і "Балада непадзельнага”.


Дасылайце свае ідэі ды спасылкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня iconНачная аблога 5 кастрычніка
Партал tut by адзначае сёньня 7-годзьдзе. З гэтай нагоды на форуме парталу можна ўбачыць віншаваньні, да якіх далучаецца І “Начная...

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня icon"Начная аблога" 21 сьнежня
Ну й абмеркаваньне крыху прагледзеў. У свой час да абмеркаваньня не дабраўся, пра што шкадую, вядома. Як заўсёды, у камэнтарах шчыруе...

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня iconНачная "аблога" 20 сьнежня
Наведнікі форумаў парталу tut by абмяркоўваюць працэс з пазову Мікалая Чаргінца да журналіста Аляксандра Тамковіча І газэты “Новы...

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня iconНачная аблога 12 ліспапада
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня iconНачная аблога 2 кастрычніка
Паводле арганізатараў страйку, у ім удзельнічала 30 тысяч прадпрымальнікаў пра ўсёй Беларусі

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня iconНачная аблога 19 верасьня
Ды неяк паспрабавалі спыніць І стабілізаваць цэны на жытло. Указамі й пастановамі цэнаў ня спыніш!

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня iconНачная аблога 12 верасьня
Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Канаплёў падаў прашэньне аб адстаўцы ў сувязі са станам здароўя

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня iconНачная аблога 26 лістапада
Нехта Vorewig у зьвязку з разгонам "Маршу нязгодных" у расейскім Санкт-Пецярбурзе ў суполцы

\"Начная аблога\" – 5 сьнежня iconНачная аблога 30 лістапада
Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу кубічных мэтраў

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка