У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся




НазваУ адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся
Дата канвертавання27.11.2012
Памер17.27 Kb.
ТыпДокументы
Сапраўдны сябар

(सच्चा मित्र)


У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач і алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся пад ахову баньянавага дрэва, доўга-доўга вялі прыязныя размовы.


А непадалёк жыў шакал. Быў ён вельмі злы і хітры, таму сяброў зусім не меў. І, відаць, таму яму вельмі не падабалася сяброўства крумкача і аленя.


І пачаў шакал думаць: “Як бы мне паласавацца гэтымі сябрамі?”


Думаў ён, думаў і прыдумаў. Перш-наперш ён пачаў патроху заводзіць сяброўства з аленем. І вось ужо алень стаў лічыць яго добрым сябрам. Дарэмна папярэджваў крумкач​​, што шакал хітры, і сябраваць з ім вельмі небяспечна, — не слухаў яго алень і працягваў сябраваць з шакалам.


Аднойчы шакал сказаў аленю:


— Мой дарагі дружа, я ведаю адно поле тут непадалёк, хадзем са мной, і ты зможаш удосталь наесціся салодкага рысу!


Паверыў алень ілжывай гаворцы шакала і пайшоў з ім на рысавае поле. Не ведаў ён, што селянін расклаў там вялікую сетку.


— Ідзі, сябра, скачы проста ў поле і еш колькі пажадаеш!


Скокнуў алень у поле і трапіў акурат у сетку. Злосна засмяяўся шакал:


— Ах, як шкада, што ў мяне сёння посны дзень! Сёння я не магу есці мяса.


І шакал уцёк. Ён разважыў: “Заўтра раніцай на поле прыйдзе селянін, убачыць у сетцы аленя і, вядома ж, заб'е яго, каб паласавацца мясам. Ну а мне застануцца костачкі!”


Увечары да баньянавага дрэва вярнуўся крумкач. Не ўбачыўшы там аленя, ён адразу зразумеў: “Ой-ой, шакал, напэўна, усё ж падмануў майго сябра!”


Падаўся крумкач ​​на пошукі аленя і неўзабаве знайшоў бедака на рысавым полі. Убачыўшы сябра, алень пачаў плакаць і расказаў, як хітры шакал яго падмануў. Крумкач ​​супакоіў яго:


— Не хвалюйся, я цябе вызвалю. Калі заўтра раніцай убачыш селяніна, замры і не варушыся. А калі я пачну крычаць, хуценька падымайся і ўцякай.


Назаўтра на поле прыйшоў селянін. Ох і ўзрадаваўся ён, калі ўбачыў, хто трапіў у яго сетку! Падышоўшы бліжэй, ён падумаў, што алень, напэўна, памёр, бо ляжыць зусім нерухома. Селянін развязаў сетку, каб аднесці аленя дадому. Тут і шакал апынуўся паблізу, чакаючы свайго часу, каб паласавацца косткамі.


Раптам пачуліся гучныя крыкі крумкача. Алень ускочыў і колькі было змогі кінуўся наўцёкі. Селянін падняў камень і хацеў кінуць у аленя, але патрапіў якраз у шакала. Алень уцёк, а шакал тут і аддаў канцы.


Вось так: сапраўдны сябар заўсёды з бяды выбаўляе, а махляра дрэнны канец чакае.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconПрыпеў: Жылі-былі,жылі-былі

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconХлопчык, які застаўся жывы
Містэр І місіс Дурслі, што жылі ў доме нумар чатыры па вуліцы Прайвет Драйв, маглі з гонарам заявіць, што яны, дзякуй Пану, былі...

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconКазахі, якія перабраліся ў Чарнобыльскую зону, І нарадвацца ня могуць, што год ад года здароўе паляпшаецца. На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным
На радзіме жылі пад Сяміпалацінскім ядзерным палігонам І побач з алюміневымі капальнямі. Дзесяцігодьдзямі няведалі, што радыяцыйны...

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconУвечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру
Волчака І чысьцінёй мундыру палкоўніка Падабеда І вырашылі ІХ маральна падтрымаць, пракамэнтавалі здарэньне прадстаўнікі Трэцяга...

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconКузьма Чорны Млечны Шлях Раман
Блізкім лесам прайшло рэха. А пасля І яшчэ. Многа разоў. Раз-поразу. Жывёліна прасіла ратунку. Рэха ішло па лесе

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconКароткае апісаньне падзеяў, якія адбыліся ў Менску 9 І 16 верасня 2009 г
КаАП, быў складзены пратакол па арт. 17. 1 Каап (дробнае хуліганства). Усе адміністратыўна затрыманыя (агулам 17 чалавек) былі этапіраваныя...

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconЖыў-быў казачнік. Вольны, як вецер, гуляў ён па свеце, казкі ў мех збіраў. Ідзе лесам сярод дрэў казку знойдзе, полем у травах адшукае. Птушак, звяроў
Птушак, звяроў паслухае — пад завязку казак у мяху. А з людзьмі пагамоніць — гісторый адразу цэлы воз. Казкі — яны ж па ўсім свеце...

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconЖыў-быў казачнік. Вольны, як вецер, гуляў ён па свеце, казкі ў мех збіраў. Ідзе лесам сярод дрэў казку знойдзе, полем у травах адшукае. Птушак, звяроў
Птушак, звяроў паслухае — пад завязку казак у мяху. А з людзьмі пагамоніць — гісторый адразу цэлы воз. Казкі — яны ж па ўсім свеце...

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconСтаражытныя цывілізацыі І беларусь
Яны здольны былі будаваць жытлы І здабываць агонь. Прысвайваючая гаспадарка першабытных людзей не спрыяла аседламу ладу жыцця, таму...

У адным лесе пад шатамі баньянавага дрэва жылі крумкач І алень. Былі яны вернымі сябрамі: удзень вандравалі лесам, здабываючы пражытак, а ўвечары, вярнуўшыся iconПад уладаю Перуна І Сварога
Свет, дзе жылі нашы прашчуры, таксама быў густа населены вялікімі І малымі багамі ды бажкамі

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка