Музычная гасцёўня "Калыханкі, забаўлянкі"




НазваМузычная гасцёўня "Калыханкі, забаўлянкі"
Дата канвертавання27.11.2012
Памер66.09 Kb.
ТыпДокументы
Музычная гасцёўня “Калыханкі, забаўлянкі”


З вопыту работы Траскоўскай А.А.,

муз. кіраўніка ДУА “Дзіцячы я/с № 15”


У грамзапісу гучыць музыка “Матуліна калыханка”. Зал упрыгожаны у беларускім стылю: рушнікі, печ, стол з посудам, калыска,у якой спіць лялька. Побач сядзіць матуля, калыша люльку – калыску. На крэслах сядзяць дзеці-гледачы.

Вядучы Дзеці, ці знаёма вам гэта песня? (адказ дзяцей) А што пад яе

добра рабіць? Можа танцаваць ці бегаць, гуляць ці калыхаць

Васілінку? (адказ)

Так, усё правільна. Пад гэтую ласкавую і пяшчотную

калыханку яна і засынае.

Гучыць музыка. Вядучы калыша Васілінку.

Вядучы Ну вось і заснула мая дачушка.

Чуецца стук у дзверы.

Вядучы Ой, хто ж гэта можа быць?

(уваходзяць дзеці – артысты з выхавацелем)

Выхавацель Добры дзень у хату! Вось мы завіталі да вас, каб пагуляць з

вашай Васілінкай.

Вядучы Праходзьце, праходзьце, мае даражэнькія! Але вы трошкі спазніліся.

Яна толькі што заснула!

(чуецца плач дзіцяці)

Вядучы Ой, відаць прачнулася мая дачушка. Дык дапамажыце, мае любыя, заспявайце, калі ведаеце, ёй калыханку. Няхай яна яшчэ трошачку паспіць.

Дзеці падыходзяць да калыскі. Вядучы калыша, а яны спяваюць.

Калыханка “Апсік, апсік, каточак”


Апсік, апсік, каточак

Не хадзі ты ў садочак

Не тапчы ты кветачак

І не будзі дзетачак.


Няхай кветачкі цвітуць,

Няхай дзетачкі заснуць.

Люлі, люлі, дзеткі спаць,

А я буду калыхаць.

Вядучы Вось якія вы малайцы. а пакуль мая Васілінка спіць мы з

вамі трошкі паразмаўляем.

Згодны? А пра што? (адказ дзяцей)

Зараз мы з вамі паразмаўляем пра калыханкі.

Як вы думаеце, чаму яны так называюцца? (адказ дзяцей)

Выхавацель Вось калыска – люлька,

Над ёй пела матулька,

Песню жаўрука

Для свайго сынка.

Таксама для дачушкі –

Мамчынай пястушкі.

Вядучы Паслухайце уважліва калыханку.

Пайшоў коцік на таржок

Купіў Грышку піражок

Люлі, люлі, люляшу

Васілінку калышу.

Вядучы Дзеці, а як вы думаеце, гэта калыханка толькі для Грышкі?

(адказ дзяцей)

Выхавацель прапануе некалькім дзецям праспяваць калыханку,

выкарыстоўваючы сваё імя.

Вядучы Вы, напэўна, заўважылі, дзеткі, што у калыханках вельмі

часта сустракаецца кот. А як вы думаеце, чаму менавіта ён?

(адказ дзяцей)

Вядучы Так, ён жыве у хаце. Кот – гэта вельмі ласкавая жывёла.

Любіць палашчыцца каля чалавека, пры гэтым варкоча,

спявае сваю песеньку – калыханку. Даўней бабулі гаварылі:

“Я Яну буду ката спяваць”. Гэта адзначала - закалыхаць

дзіця песняй. А як спяваецца калыханка?

(адказ дзяцей).Правільна, яна сяваецца мякка, павольна,

пяшчотна.

Выхавацель Калыханкі ўсіх народаў свету, у тым ліку і беларускія,

маюць павольны рытм, сваеасаблівую аднастойнасць

мелодыі. Спяваюць іх так, каб закалыхаць дзіця,

дапамагчы яму заснуць. Лірычнасць і напеўнасць,

цяплыня калыханак ад сэрца маці, бо менавіта яна

часцей за ўсё іх складала.

Спяваючы калыханку матуля перадавала дзіцяці сваю

пяшчоту і любоў. Давайце і мы з вамі праспяваем

калыханку ласкава, меладычна, як гэта робяць матулі.

Калыханка “А ты коцінька, каток”

А ты, коцінька, каток,

У цябе шэранькі хвасток.

Ты прыходзь к нам начаваць,

Васілінку калыхаць.

А я шэраму катку

За работу заплачу-

Дам гарлачык малака

І кавалак пірага.

Вядучы Вось якія малайцы! Добра спявалі. (чуецца плач) А тут і

наша Васілінка праснулась. Зараз усе пачнём з ёй гуляць.

Раздаецца ў грамзапісу музыка. У залу уваходзіць Сымон-музыка.

Вядучы Паглядзіце, дзеткі, дык гэта ж да нас завітаў Сымон-

музыка! А з якой ён беларускай казкі? (адказ дзяцей)

Сымон Добры дзень, мае маленькія сябры! Я прыйшоў да вас, каб

паглядзець ды пазабаўляць усіх. Забаўлянкі – гэта пацешкі,

скарагаворкі, лічылкі, заклічкі. Іх складалі вельмі

таленавітыя, простыя людзі і шмат іх ведалі.

Вядучы Сымонка, наші дзеці таксама ведаюць шмат забаўлянак.

Сымон Ну, дык хто смелы, пачынай.

Вядучы …. расскажа нам скарагаворку пра шпака

Дзіця Пайшоў шпак на шпацыроўку,

Знайшоў хустку кашміроўку.

А шпачыха завязала,

І нічога не сказала.

Дзіця Чаравічкі ў нашай Славы-

Адзін – левы, другі – правы.

Справа – левы, злева – правы.

Скажы, Слава, у чым справа?

Тут маёй няма віны,

Паспрачаліся яны.

Сымон Малайцы! А вось калі бабуля, ці матуля забаўляецца з

дзеткамі, калі яна разам з імі пляскае ў ладкі, гушкае ў

калысцы, яна цешыць яго пацешкамі. Вось якімі,

паслухайце.

  1. Гушкі, гушкі, гушкі

Прыляцелі птушкі.

Селі на варотах,

У чырвоных ботах.


  1. Сталі сакатаці

Чаго птушкам даці?

Прынясу ім жыта

Будуць птушкі сыты.


  1. Дам яшчэ гароху,

Хай ядзяць па троху

Ды прысыплю грэчкі

Хай нясуць яечкі!

Сымон Пацешкі можна не толькі расказваць, але і спяваць.

(дзеці становяцца павольна)

Кую – кую ножку,

Паеду у дарожку 2 разы

Па дарожцы, па лясной

Каля ёлак, каля хвой.

Ехаў, ехаў, ехаў,

Яшчэ не прыехаў. 2 разы

Забрахала Жучка,

Вытрас конь унучка.

Сымон А навошта кабылку ці коніка падкоўваць? Якой дарожкай

лягчэй ехаць. Простай ці крывой? (адказ дзяцей)

Выхавацель. А цяпер паслухайце ды паглядзіце пацешку пра

козачку – свавольніцу.

Козачка – свавольніца.

За дзяўчынкай гоніцца

Козачка – свавольніца,

Рожкамі кальнула

Хвосцікам махнула

Гайсанула цераз плот

У зялёны агарод.

Пэўна, ёй, кудлатай,

Хочацца салаты.

Пэўна, ёй да густу

Морква ці капуста.

Агароднік пужкай

Выгнаў валацужку.

Вядучы Як вы думаеце, чаму козачка – свавольніца? (адказ дзяцей).

Так. Яна вельмі любіць гойсаць, жартаваць. Ці падабаецца вам яна?

Сымон А зараз мы з вамі палічымся. Згодны? Хто выходзіць, той

будзе мышкай ці кошкай. І тады пачнем вясёлую гульню.

Гульня “Мышка, мышка, дзе была?”

Дз.Мышка, мышка, дзе была?

М. Была ў пана караля!

Дз.Што рабіла?

М. Лыжкі мыла!

Дз. А што далі?

М. Кусок сала!

Дз. Дзе паклала?

М..Пад лаўкай!

Дз. Чым накрыла?

М. Халяў!

Дз. Дзе падзела?

М. Кошка з’ела! (кошка даганяе мышку).

Сымон А яшчэ я хачу пазнаёміць вас, мае дараженькія, з заклічкамі. Імі

просты народ заклікаў дожджык, зіму праганяў, вясну сустракаў,

прасіў сонейка, каб яно рана не заходзіла, таксама заклікаў птушак

хутчэй вяртацца з выраю.

Паслухайце уважліва некалькі з іх.

(выходзяць некалькі дзяцей)

  1. Веснавыя вочкі,

Ідзі, зіма, прочкі

Вясна ідзе полем

З кветкамі ў прыполле.

2. Сонейка, сонца

Залатое донца.

Не хавайся у бары

А гары! Гары! Гары!

Ну, хоць трошкі пасвяці

Каб нам спаць не ісці.

3. У вырай ляцяць жураўлі

Далёка ад роднай зямлі.

Я з птушак, не зводжу вачэй

Дамоў прылятайце хутчэй!


Вядучы Сымонка, вельмі шмат цікавага ты нам паведаў пра забаўлянкі.

А ці не хочаш паскакаць разам з нашымі дзецьмі?

Сымон Дык у чым жа справа?

Музыканцік, не зявай!

Ты нам полечку зайграй.

Гучы, музыка, грамчэй,

Мы паскачам для гасцей!

Полька.

Выхавацель Ой, як жа добра мы сёння адпачнулі! Колькі усяго

цікавага пазналі.

Вядучы Дзякуй, дараженькія, што завіталі да нас у госці.

Сымон Мы б маглі да ранку

З вамі танцаваць, смяяцца.

Але ж трэба, як ні сумна

З вамі развітацца.

Усе разам Да пабачэння! Пад вясёлую музыку дзеці выходзяць з залы.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconМузычная гасцёўня
Лявоніха”, “Мікіта”, “Мяцеліца”, “Таўкачыкі” І іншыя. У беларускай танцавальнай культуры польцы належыць вядучае месца, І цяжка знайсці...

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconМіраслава Дэмбіньскага "Музычная партызанка"
На сядзібе партыі бнф адбылася прэзэнтацыя новага фільму польскага рэжысэра Міраслава Дэмбіньскага “Музычная партызанка”

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconКалыханкі. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, wz-orkiestra І Дзіцячага Фонда аан unicef будзільнік
Калыханкі”. Сумесны праект Зьмітра Вайцюшкевіча, wz-orkiestra І дзіцячага Фонда аан unicef

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconМіраслава Дэмбіньскага "Музычная партызанка"
Міраслава Дэмбіньскага “Музычная партызанка”. Паколькі рэжысэр знаходзіцца ў так званым “чорным сьпісе” неўязных у Беларусь, фільм...

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconКонкурс "нацыянальная музычная прэмія ў галіне эстраднага мастацтва"
Рэспубліканскі конкурс “нацыянальная музычная прэмія ў галіне эстраднага мастацтва“

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconГасцёўНЯ: "Дарога да храма"
Падыходзіць другі вядучы І бярэ свечку ў гэтага чытальніка, становіцца на калені І чытае малітву

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconДапамагаць дзецям у спасціжэнні светапогляду І душы народа, яго гумару, таленавітасці І майстэрства; выхоўваць патрыятызм; пазнаёміць бацькоў з факультатыўным
Падрыхтоўчая работа. Група дзеліцца на творчыя мікракалектывы. Кожнаму з ІХ даручаецца даследаваць выслоўі, скорагаворкі, загадкі,...

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconЛітаратурная гасцёўня "Сведка вечнасці"
...

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconМы ўсе жывём пад зоркамі матуль Літаратурная гасцёўня
Р. Барадулін “Евангелле ад Мамы”; П. Броўка “Голас сэрца”; Я. Брыль “Маці”; У. Ліпскі “Мама. Малітва сына”

Музычная гасцёўня \"Калыханкі, забаўлянкі\" iconПлан выхаваўчых мерапрыемстваў на асеннія канікулы з 01. 11. 2012 па 06. 11. 2012
Літаратурная гасцёўня “Дарогай песняра” (да 130-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа”)

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка