Урок-падарожжа




НазваУрок-падарожжа
Дата канвертавання27.11.2012
Памер34.39 Kb.
ТыпУрок
Матэматыка – 7 клас

Настаўнік – Свірская Галіна Юльянаўна

Урок-падарожжа “Лінейная функцыя і яе графік”


Мэты: - абагульненне ведаў і ўменняў па тэме “Функцыя і яе графік”;

- паўтарэнне і замацаванне навыкаў работы з каардынатнай плоскасцю;

- садзейнічаць развіццю мыслення, матэматычнай мовы вучняў;

- ствараць умовы для выхавання ўважлівасці, акуратнасці, дакладнасці.


Ход урока


І. Арганізацыйны момант.


-- Рабяты, сёння мы адправімся ў падарожжа. Каб яго здзейсніць, нам патрэбна дружная, згуртаваная і граматная каманда. На шляху нас могуць чакаць шмат выпрабаванняў. Праверым, наколькі вы гатовыя да сустрэчы з імі. Поспехаў вам!


ІІ. Апытнне па тэорыі. Вусная работа.


  1. Што такое функцыя?

  2. Назавіце спосабы задання функцыі.

  3. Што такое графік функцыі.

  4. Якая функцыя называецца лінейнай?

  5. Што з’яўляецца графікам лінейнай функцыі?

  6. Колькі пунктаў неабходна, каб пабудаваць прамую?

  7. Як называецца незалежная зменная? Залежная зменная?


-- Бачу, што вы гатовыя адправіцца ў дарогу. Пра мэту нашага

выпрабавання вы даведаецеся, правільна рашыўшы наступныя заданні.


Перад вамі формулы, якія задаюць функцыі:


а) у=1/2 х+5 к) у=3х-1

б) у=х/4+2 л) у=2/х+3

в) у=3 м) у=3х

г) у=-3х-1


Кожная з іх запісана пад нейкай літарай. Я задаю пытанне, вы адказваеце на яго вусна і ў сшытках запісваеце літару, якая адпавядае правільнаму адказу.


  1. Знайдзіце функцыю, якая не з’яўляецца лінейнай.




  1. Графік якой з функцый паказаны на малюнку?


3. Праз які з пунктаў М(-1;0), А(0;0), Д(0;2), С(2;0) праходзіць графік функцыі б)?



  1. Указаць функцыю, графік якой паралельны графіку функцыі у=1/2 х.


-- Вы атрымалі 4 літары. Складзіце з іх слова.


-- І так, мэтай нашага падарожжа з’яўляецца клад.

ІІІ. Выкананне заданняў.


-- А што самае неабходнае для кладашукальніка ў яго падарожжы? (Карта)

-- Перад вамі карта аднаго з самых каварных піратаў Флінта. Стары Флінт быў вельмі хітры і схаваў свае скарбы на неабітаемым востраве. Шлях да іх разбіў на ўчасткі, у канцы кожнага з іх падрыхтаваў заданні- лавушкі. І толькі справіўшыся з імі, паляўнічыя за багаццем могуць рухацца далей у патрэбным накірунку. Вы гатовыя да сустрэчы з цяжкасцямі? І так, у дарогу!


1. Першае заданне Флінт схаваў у бутылцы з-пад выпітага ім старога рому.


У адной і той жа сістэме кардынат пабудаваць графікі функцый у=3х+5 і у=2х-5. Знайсці пункт перасячэння атрыманых графікаў.


2. Дайшоўшы да патрэбнага пункта, мы з вамі заўважылі злавешчы знак злобнага пірата.Але ён упэўніў нас у тым, што мы рухаемся ў патрэбным накірунку. У чэрапе знойдзенага шкілета нас чакае другое заданне.


Дадзена лінейная функцыя у=1/2 х-2.Вызначыць, які з пунктаў А(1;-1), В(-2;-1), Д(-8;-6), К(-4;4) належыць графіку дадзенай функцыі і ляжыць у адной каардынатнай чвэрці з пунктам М(-20;-25).


3. Шлях, указаны старым разбойнікам, прывёў нас да векавога дрэва з вялізным дуплом. У гэтым дупле жыве старажытная змяя. Яна і ахоўвае наступнае трэцяе заданне.


Пабудаваць графік лінейнай функцыі, калі вядома, што ён праходзіць праз пункт С(-8;-6), паралельна графіку функцыі у=2х.


-- Далей шлях завёў нас у лавушку, калісьці падстроеную Флінтам. Выбрацца з яе і знайсці дарогу да заветнага клада мы зможам, выканаўшы апошняе заданне.


Для функцыі у=-4х+8 знайдзіце:

а) значэнне х, пры якім у=-2

б) чаму роўнае значэнне у пры х=1.


-- І вось, нарэшце, мы дасягнулі мэты нашага падарожжа. Перад намі стары, пакрыты павуцінай сундук, а ў ім запіска:


КЛАД – ГЭТА ВАШЫ ВЕДЫ”


-- Мы з вамі адшукалі скарбы, якім няма цаны. І лёс іх у вашых руках.

Вам вырашаць, ляжаць ім у зямлі, зарытымі як скарб, ці расці і прымнажацца, дапамагаючы вам ісці па жыцці.

І я прадстаўляю ўсім магчымасць праверыць свае веды, даць магчымасць гэтым скарбам саслужыць службу.


ІV. Тэст.


  1. Функцыя зададзена формулай у=2х-15. Вызначыць:

А) значэнне у, калі х=-3,5;

А. -8. Б. -22. В. 22

Б) значэнне х, пры якім у=-3;

А. 6. Б. -6. В. -21


  1. Знайсці значэнне с, калі вядома, што графік функцыі у=3х+с праходзіць праз пункт А(5;9).

А. 6. Б. -6. В. -22.


  1. Задайце формулай лінейную функцыю, графік якой паралельны прамой у=4х+7 і праходзіць праз пачатак каардынат.

А. у=4х. Б. у=-4х. В. у=7х+4.


V. Дамашняе заданне.


VІ. Падвядзенне вынікаў урока. Вынікі тэста.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок-падарожжа iconУрок падарожжа
Матывацыя вучэбнай дзейнасці(Слайд 1 ”Урок – падарожжа “Рацыянальныя лікі. Складанне І адніманне рацыянальных лікаў”)

Урок-падарожжа iconУрок-падарожжа
Я рады вас бачыць здаровымі, з цудоўным настроем, мне імпануюць вашы ўсмешкі. Калі вы гатовы да пазнання глыбінь інфарматыкі, да...

Урок-падарожжа iconУрок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага "Падарожжа па краіне беларусаў"(Слайд 1)
Тэма: Урок пазакласнага чытання па кнізе В. Вольскага “Падарожжа па краіне беларусаў”(Слайд 1)

Урок-падарожжа iconУрок пазакласнага чытання: Віталь Вольскі. «Падарожжа па краіне беларусаў»
Вучні ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца з вершаванымі творамі, у якіх апяваецца Беларусь, яе прырода. Самастойнае чытанне кнігі В....

Урок-падарожжа iconУрок Уступныя заняткі. Знаёмства з адметнасцю творчасці Янкі Маўра. Урок Мірон І Віктар. Небяспечнае падарожжа. Урок Прырода Беларусі. Значэнне апісанняў пры роды ў аповесці «Палескія рабінзоны»
Аповесць Янкі Маўра «Палескія рабінзоны» чытаецца вучнямі з вядікай цікавасцю, хоць І была напісана яшчэ ў 1930 годзе

Урок-падарожжа iconУрок-падарожжа
Развіццё лагічнага мыслення, навыкаў самакантролю, пазнавальнай І творчай актыўнасці

Урок-падарожжа iconПадарожжа "Родная мова, цудоўная мова"
Добры дзень, дзеці! Сёння я прапаную вам адправіцца ў падарожжа па Краіне беларускай мовы. Мы даведаемся, хто з вас лепш за ўсё ведае...

Урок-падарожжа iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры

Урок-падарожжа iconДзяржаўная ўстанова адукацыі
Занятак праводзіцца ў форме падарожжа. Маршрут падарожжа адзначан на дошцы назвамі прыпынкаў, рухацца па якіх будзе намаляваны паравоз...

Урок-падарожжа iconУрок-спаборніцтва. Абсталяванне: Магнітафон І дыскі з запісамі песень. Пейзажныя замалёўкі на тэму «Падарожжа па Беларусі»
Запісы (на дошцы, плакатах ці на слайдах) выказванняў мастакоў слова пра Радзіму

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка