Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі




НазваАлімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі
Дата канвертавання28.10.2012
Памер68.89 Kb.
ТыпДокументы
Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа


Заданне 1. Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі.

Максімальная колькасць балаў – 8.

  1. Зняўшы галаву, па валасах не плачуць. 2. З песні слова не выкінеш.

  1. З хараства вады не нап’ешся. 4. Без хлеба яда – да парога хада.




1







2







3







4









Заданне 2. Пры дапамозе часціцы «і» перабудуйце сказ «Я кахаю яго» такім чынам, каб ён меў тры розныя значэнні. Запішыце.

Максімальная колькасць балаў – 3.

1) _______________________________________________________

2) _______________________________________________________

3) _______________________________________________________


Заданне 3. Устанавіце адпаведнасць паміж запазычанымі словамі і іх беларускімі адпаведнікамі, прыведзенымі ў “Беларуска-расійскім слоўніку” М. Байкова і С. Некрашэвіча (1925 г.). Адказ запішыце ў форме літарна-лічбавага спалучэння.

Максімальная колькасць балаў – 4 .

Запазычаныя словы

Адпаведнікі да запазычанняў са слоўніка М. Байкова і С. Некрашэвіча

А. індэкс

1. змеснік

Б. апельсін

2. дзівота

В. лібрэта

3. абеліск

Г. вастраслуп

4. азначнік




5. аранжык

Літарна-лічбавая адпаведнасць:



Максімальная колькасць балаў-2.

Заданне 4. Укажыце аўтара і імя гераіні, пра якую ён напісаны наступныя радкі.

Як маліны яе губкі,

А твар, як лілея,

Як дзве зоркі, яе вочы,

Гляне – свет яснее.


А. Максім Багдановіч

Б. Аркадзь Куляшоў

В. Іван Мележ

Г. Янка Купала

Д. Якуб Колас

1. Паўлінка

2. Бандароўна

3. Алеся

4. Ядвіся

5. Ганна


Колькасць балаў-1

Заданне 5. Як называюць у мовазнаўстве падкрэсленыя сказы?

Ноч, цемра, глухмень…Мерна і аднатонна падаюць кроплі вады з акна і гулка шлёпаюцца аб сырую зямлю. (Якуб Колас)


Кожны правільна складзены сказ -0,5б. +1 б (стыль)+1 б (тып)+0,5 б. за кожны правільна названы сродак сувязі.


Заданне 6. Складзіце са слоў сказы і аб’яднайце іх у тэкст. Запішыце. Вызначце стыль і тып маўлення. Укажыце сродкі сувязі сказаў.

Заўвага. Прыназоўнікаў няма.

Дзіўна, што, нас, далёкія, часы, зараджэння, гісторыя, чалавецтва, не, дайсці, ніводны, сведчанне, боль, шчасце, і, пакута, чалавек, закаханы. Колькі, наскальныя, малюнкі, ці пісьмёны, ні, згадваць, колькі, выявы, касцяныя, або, гліняныя, пласцінкі, знакі, старажытныя, пісцы, адшуканых археолагі, ні, праглядваць, колькі, берасцяныя, граматы, або, старыя, пергаменты, ні, вывучаць, нідзе, не, адшукаць, і, след, той, пачуцце, які, выжываць, і, выжываць, душа, чалавечы. Княжыя, рахункі, пісьмы, купцы, запісы, ўраджай, збаны, і, зброя, нататкі, колькасць, паланёныя, час, чарговы, сеча, запісы, купля-продаж, зерне, і, віно, просьба, ўсемагутны, Бог, паспрыяць, справа, а, то, і, падман, гэта, ёсць. А, просьба, да, другі, сэрца, чалавечы, а, прызнанне, шчаслівы, або, пакутны, пачуцце, сваім, няма. Ці, то, таму, што, ўсведамленне, гэты, пачуцце, прыйсці, людзей, пазней, ці, то, таму, што, любы, пачуццё, перамагаць, нязменны, логіка, жыццё, які, быццам, знарок, скрозь, пацвельвацца, і кпіць, ён, або, заганяючы, тупік, або высмейваючы.


За кожны правільны адказ-1 б.

Заданне 7. Ад прапанаваных слоў утварыце зборныя назоўнікі. Запішыце і графічна абазначце словаўтваральны сродак.

Кедр →

бюракрат →

ракушка →

вінаград →

лаза →

бульба →







За кожны правільны адказ-1 б.

Заданне 8.

Запішыце беларускія адпаведнікі.

В течение зимы, прислониться к стене, обеих старых берез, не говорить об этом, благодарить маму.


За кожны правільны адказ-1 б.


Заданне 9. Пададзены прозвішчы беларускіх пісьменнікаў. Замест пропускаў запішыце іх імёны.

Імя

Прозвішча

Імя

Прозвішча




Багдановіч




Рымша




Гілевіч




Пашкевіч




Дудараў




Шамякін




Барадулін




Быкаў




Дубоўка




Атраховіч


Заданне 10. Устаўце прапушчаныя словы. Запішыце назву твора, псеўданім і сапраўднае імя аўтара, час напісання твора.


Максімальная колькасць балаў – 9 (1 бал за кожны правільны адказ).


З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся __________ жытоў і пшаніц,

З сузор'яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця Яго, -

Ты выткана. дзіўная родная мова.


Няма на зямлі таго шчасця і гора,

Якога б ты нам перадаць не магла.

Няма такіх ________, глыбокага мора

І гор, праз якія б ты не правяла

Мяне на радзіму, туды, дзе сягоння

Стаіць акрываўлены вораг з пятлёй

Над спаленай хатай, над родным загонам,

Над _____________ і над песняй маёй, -

Над тым, што было і што век будзе вольным.


Народ пранясе цябе, родная мова,

Святлом ______________ у сэрцы сваім

Праз цемру і годы змаганняў суровых.

Калі ж ападзе і развеецца дым

І нівы васкросшыя закаласяцца, -

Ізноў прашуміш ты вясновым дажджом,

Ізноў зазвініш ты у кожнай хаце,

_________________ дасі іх сярэбраны гром

І вусны расквеціш усмешкай дзіцяці.


НАЗВА ТВОРА:________________________________________

ПСЕЎДАНІМ:__________________________________________

САПРАЎДНАЕ ІМЯ АЎТАРА:____________________________

ЧАС НАПІСАННЯ ТВОРА:_______________________________


Напішыце водгук на верш

Максімальная колькасць балаў-25


***

Прыйшоў у хату да цябе ўвесь свет,

глабальны свет у хату ўлез са спешкай.

Камп’ютар твой, мабільнік, Інтэрнэт –

Прыемныя дзіцячыя пацешкі.

Каб адчуваў: свой чалавек і ты

між маніторных лічбаў, слоў і знакаў,

каб мог запоўніць вольны час пусты,

каб ты, як тое немаўлё не плакаў.

Мільгае ў зрэнках і далей імчыць

паслуг, сенсацый, распрананняў сумесь…

З той вечнасцю, якая ўсё маўчыць,

як хочацца душы наладзіць сувязь.

Што дасць душы камп’ютарны экран?

Душа пакуль самоціцца і ные.

Усё, што бачыць – марнасць і падман.

Учыць бы ёй ад Бога пазыўныя.

Мар’ян Дукса

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconЗаданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconЗаданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconКолькі ў сучаснай беларускай мове зменных часцін мовы?
У беларускай мове ўжываюцца словы абеліск, тэрмас, дыск, фантазія. З якой мовы яны запазычаны?

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5 класа
Вызначце межы сказаў, тып І стыль тэксту. Спішыце. Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconАлімпіядныя заданні Па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3 класа Вензавецкага дзіцячага сада- сярэдняй школы
Мэта: прывіваць вучням любоў да роднай мовы; выхоўваць дапытлівасць, цікавасць да мовы; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць...

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconАлімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа
Згрупіруйце словы з улікам фанетычных або арфаэпічных асаблівасцей беларускай мовы. Адказ абгрунтуйце

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 4-х класаў
Да якога жанру фальклору адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconАлімпіядныя заданні па беларускай мове І літаратурнаму чытанню для вучняў 3-х класаў
Да дадзеных назоўнікаў падбярыце адзін з двух прыметнікаў. Адпаведныя прыметнікі падкрэсліце

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для 11 класа Заданне Запішыце ў транскрыпцыі падкрэсленыя словы. Растлумачце, у якой сітуацыі ўжываюцца прыведзеныя прыказкі iconАсіна, асінавы, асіннік, асіны. Асоба, асобы, асабовы, асобіна
Вызначце, якія словы атрымаюцца, калі прыведзеныя словы вымавіць у адваротным парадку. Запішыце ІХ

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка