2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай




Назва2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай
старонка4/6
Дата канвертавання28.10.2012
Памер0.57 Mb.
ТыпДокументы
1   2   3   4   5   6


Метадычная работа ўключае наступныя накірункі:

  • творчая рэалізацыя прафесійнага росту педагогаў;

  • удасканаленне тэхналогіі навучання;

  • павышэнне навуковай інфарматыўнасці педагогаў у галіне ведаў вучэбнага прадмета.

Адзінства і ўзаемасувязь накірункаў метадычнай работы забяспечвае развіццё педагагічнага майстэрства і творчасці. Праведзена дыягностыка асаблівасцей калектыву з мэтай адсочвання дынамікі ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў. Па дадзеных дыягностыкі назіраецца стабільны рост паказчыкаў па наступных пазіцыях:

  • валоданне зместам вучэбных праграм;

  • веданне методыкі выкладання вучэбнага прадмета;

  • улік індывідуальных асаблівасцей вучняў.

  • выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій;

  • ажыццяўленне маніторынгу вучэбнай дзейнасці;

  • інфарматызацыя адукацыйнага працэсу.

З мэтай павышэння якасці ведаў вучняў, арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў функцыянуе навуковае таварыства вучняў “Узыходжанне”, дзейнасць якога арганізуюць кіраўнікі метадычных аб’яднанняў. На пасяджэннях метадычных аб’яднанняў (кіраўнікі – настаўнік вышэйшай катэгорыі Ганчарык А.Д.– МА прыродазнаўча-матэматычных навук, настаўнік вышэйшай катэгорыі казімірская Л.В. – МА гуманітарных навук ) абмяркоўваліся пытанні тэарэтычнага і практычнага характару, накіраваныя на рашэнне задачы павышэння эфектыўнасці якасці адукацыі, выхавання і развіцця ліцэістаў.

Кожным настаўнікам ліцэя выбрана і рэалізуецца тэма самаадукацыі, абнаўляецца “Партфоліа педагога”. У бягучым навучальным годзе была атэставана настаўнік рускай мовы і літаратуры Шклярык Т.В. на вышэшую катэгорыю са здачай кваліфікацыйнага экзамену. З мэтай развіцця педагагічнай творчасці штогод праводзіцца агляд-конкурс творчай лабараторыі настаўніка, пераможцамі конкурсу сталі настаўнік англійскай мовы Прышчэпа Н.Г., настаўнік гісторыі Казімірская Л.В..

Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы заўсёды быў і застаецца педагагічны савет. У 2010-2011 навучальным годзе былі праведзены 2 тэматычныя педагагічныя саветы, якія былі накіраваны на рэалізацыю мэты і задач на 2010/2011 навучальны год:

“Сістэма работы класнага кіраўніка па грамадзянска-патрыятычным выхаванні.”

“Якасць факультатыўных заняткаў – стымул да творчай рэалізацыі інтэлектуальнага патэнцыялу ліцэістаў і прафесійнага росту педагогаў.”

Удасканаленне педагагічнага майстэрства настаўнікаў ліцэя праходзіць і праз удзел у метадычных аб'яднаннях, педагагічных чытаннях, найбольш вопытныя - Прышчэпа Н.Г., Шклярык Т.В. з’яўляюцца кіраўнікамі раённых метадычных аб’яднання.

З мэтай развіцця цікавасці вучняў да школьных прадметаў, павышэння педагагічнага майстэрства настаўнікаў ў мінулым навучальным годзе прайшлі прадметныя тыдні. У рамках тыдняў былі праведзены пазнавальныя віктарыны, гульні, конкурсы, вечарыны. Найбольш запамінальныя, змястоўныя мерапрыемствы, якія спрыялі эстэтычнаму і маральнаму выхаванню ліцэістаў, былі арганізаваны ў рамках тыдня прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыкла (кіраўнік Ганчарык А.Д.)

Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Абрамовіч В.А. прымаў удзел у раённым конкурсе педагагічнага майстэрства “Настаўнік года Клецкага раёна”, па выніках якога заняў 2-ое месца.

Настаўнікі на працягу года не толькі павышалі педагагічнае майстэрства, але і абменьваліся вопытам работы са сваімі калегамі. На базе ліцэя прайшлі 4 раённыя метадычныя аб’яднанні: школы маладога настаўніка, настаўнікаў хіміі, класных кіраўнікоў.

За высокія дасягненні ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення настаўнік рускай мовы і літаратуры Шклярык Т.В. узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, настаўнік фізікі Слабко М.М. Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Казімірская Л.В. адзначанападзякай начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама.

Праблемы:

  1. Настаўнікі не жадаюць прапагандававаць вопыт работы праз педыядычныя выданні.

Рэкамендацыі:

  1. Рэкламаваць вопыт работы педагагічных работнікаў ліцэя праз перыядычны друк.

  2. Пры арганізацыі навукова-метадычнай работы перавагу аддаваць актыўным формам правядзення мерапрыемстваў.

Выхаваўчая работа

Выхаваўчая сістэма ліцэя ахоплівае ўвесь педагагічны працэс, інтэгрыруючы вучэбныя заняткі, пазаўрочнае жыццё вучняў, рознабаковую дзейнасць і зносіны за межамі навучальнай установы, уплыў сацыяльнага і прадметна-эстэтычнага асяроддзя. Выхаваўчая работа накіравана на стварэнне ўмоў для фарміравання высокаінтэлектуальнай і культурнай асобы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Для арганізацыі выхаваўчай работы ў ліцэі маецца камплект гукаўзмацняльнай і светамузычнай апаратуры, тры аўдыамагнітафоны, мультымедыйны праектар, фотаапарат. Уся апаратура знаходзіцца ў добрым стане і выкарыстоўваецца пры правядзенні класных і агульналіцэйскіх мерапрыемстваў. Мерапрыемствы праводзяцца ў актавай зале на 90 месцаў. У ліцэі маюцца неабходныя стэнды для асвятлення розных бакоў выхаваўчай работы. Аформлены куток сімволікі. Ёсць фота- і карцінная галерэя, зімовы сад і ўтульны куток для адпачынку вучняў.

Выхаваўчы працэс у ліцэі арганізаваны згодна з Законам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Законам аб правах дзіцяці, нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Статутам ліцэя.

Мэта выхаваўчай работы ліцэя – стварэнне умоў для творчай рэалізацыі вучняў праз якасць выхаваўчай дзейнасці.

Задачы:

выхоўваць у вучняў устойлівае жаданне якасна жыць, вучыцца і працаваць;

прадоўжыць работу па стварэнню выхаваўчай прасторы ліцэя праз разнастайныя формы работы;

садзейнічаць засваенню вучнямі правіл бяспечных паводзін праз выкарыстанне тнфармацыйна - камунікатыўных тэхналогій у выхаваўчым працэсе;

павысіць рэзультатыўнасць удзелу вучняў у творчых конкурсах;

стварыць сістэму актыўнага далучэння вучняў у сацыяльна-значную і культурна-дасугавую дзейнасць у шосты дзень тыдня;

павысіць эфектыўнасць метадычнай работы з класнымі кіраўнікамі на падствае сучасных выхаваўчых тэхналогій з мэтай павышэння якасці выхавання.

Прыярытэтныя накірункі работы ліцэя:

  • грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне;

  • прававое выхаванне вучняў;

  • выхаванне культуры здаровага ладу жыцця;

  • працоўнае і прафесійнае выхаванне;

  • выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці;

  • выхаванне культуры разумовай працы.

Арганізацыю выхаваўчай работы ў ліцэі ажыццяўляюць шэсць класных кіраўнікоў. Гэта вопытныя педагогі, якія маюць дастатковыя веды па методыцы арганізацыі выхаваўчай работы з класным калектывам. Для аказання метадычнай дапамогі арганізавана работа метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў “Адлюстраванне”, тэматыка паседжанняў якога адлюстроўвае найбольш актуальныя вытанні выхавання асобы. У лютым на базе ліцэя адбылося паседжанне МА класных кіраўнікоў раёна, на якім вопытам сваёй работы дзяліліся Казімірская Л.В. (кл.кір 10 “Б” кл.), Вашчыла Н.М., Перапечка С.У. (кл.кір. 9-х кл.). Класныя кіраўнікі у сваёй рабоце ўдзяляюць вялікую увагу грамадзянска-патрыятычнаму, маральна-прававому выхаванню вучняў, выхаванню культуры здаровага ладу жыцця, бяспекі жыццядзейнасці. У ліцэі штогод праводзіцца дыягностыка ўзроўню сфарміраванасці маральнага, дзейснасна-валявога характару вучняў. Вынікі паказалі, што вучні ліцэя маюць дастатковы і высокі ўзровень выхаванасці. Разам з тым у новым навучальным годзе класным кіраўнікам неабходна ажыццяўляць больш творчы падыход да планавання класных выхаваўчых спраў, арыентаваных на адукацыйна-выхаваўчую канцэпцыю ліцэя, выкарыстоўваць сучасныя выхаваўчыя тэхналогіі.

Праблема:

Недастатковы ўзровень укаранення новых педагагічных тэхналогій у выхаваўчы працэс.

Адным з асноўных накірункаў выхаваўчай работы ў ліцэі стала фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.

Выхаванне павагі да сімвалаў і атрыбутаў беларускай дзяржавы, любові да роднай зямлі у вучняў ліцэя фарміруецца праз:

  • правядзенне штотыднёвых лінеек у зале беларускай сімволікі;

  • выкананне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і Гімна ліцэя на традыцыйных агульналіцэйскіх святах;

  • удзел у акцыі “Мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь”;

  • свята “Традыцыі. Сучаснасць. Будучыня” (май);

  • “Пятнічныя сустрэчы” з цікавымі людзьмі (кастрычнік, студзень).

З мэтай фарміравання сацыяльна-актыўнай асобы, якая мае пачуццё нацыянальнай годнасці і павагі да сваёй краіны, праводзіцца акцыя “Вытокі”, якая уключае наведванне гістарычных месцаў нашага горада, Клецкага краязнаўчага музея, турыстычныя паходы і экскурсіі па родным краі, паход выхаднога дня “Мы родам з дзяцінства”. Па выніках правядзення акцыі афармляюцца маляўнічыя буклеты і фотаальбомы “Мой родны край” (кастрычнік).

Сталі традыцыйнымі такія калектыўныя творчыя справы, як:

  • Дзень ведаў (верасень);

  • Дзень самакіравання (кастрычнік);

  • Свята прысвячэння ў ліцэісты (лістапад);

  • Вечар творчасці “Прыгоды ля навагодняй ёлкі” (снежань);

  • Літаратурна-музычная гасцёўня “Калядная зорка”(студзень);

  • Вечар сустрэчы з выпускнікамі “Дзень добры, ліцэй” (люты);

  • Вечар-партрэт “Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць” (люты);

  • Фестываль ліцэйскіх дасягненняў (май);

  • Свята апошняга званка (май);

  • Выпускны баль (чэрвень).

Выхаваўчая работа у шосты дзень тыдня вядзецца згодна гадавога плана работы. У ліцэі распрацаваны і дзейнічае план арганізацыі шостага дня, цыклаграма работы ліцэя ў шосты дзень, штотыднёва афармляецца стэнд з аб’явамі аб правядзенні выхаваўчых мерапрыемстваў, працуе сацыяльна-псіхалагічная служба.

У сувязі з тым, што 47 вучняў ліцэя (47 %) пражываюць у сельскай мясцовасці, (з іх у інтэрнаце - 17 вучняў), правядзенне агульналіцэйскіх святаў і вечароў адпачынку арганізуюцца ў пятніцу. У суботу інтэрнат не працуе. У сувязі з раскладам руху прыгараднага аўтатранспарту выхаваўчыя мерапрыемствы ў ліцэі у шосты дзень тыдня не праводзяцца пазней 13.00. У шосты дзень тыдня праводзяцца:

  • факультатыўныя заняткі;

  • пазакласныя мерапрыемствы;

  • інтэлектуальныя гульні;

  • дні здароўя, спартыўныя спаборніцтвы;

  • трэнінгі;

  • наведванні сацыякультурных аб’ектаў (музей, бібліятэка);

  • турыстычныя паездкі і экскурсіі.

У суботу ўсе вучні 9-11 класаў (100%), наведваюць факультатыўныя заняткі, якія праводзяцца з 8.00 да 11.30.

10 (10 %) вучняў 9-11 класаў наведвалі гурткі ў РЦК. У асноўным гэта члены раённага клуба выратавальнікаў “Тушылка” і ўзорнага ансамбля танца “Ювента” .

9 вучняў (9%) займаліся ў гуртках, якія працуюць у раённым цэнтры выхаваўчай работы. Вучні наведваюць гурток вакальных спеваў “Музычная палітра”, удзельнічалі ў канцэртных праграмах.

У спартыўных секцыях на базе ДЮСШ займаліся 5 (5%) вучняў. Рабяты з’яўляюцца членамі зборнай каманды раёна па футболу, прымаюць актыўны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах.

Заняткі ў дзіцячай школе мастацтваў наведвалі 7 вучняў ліцэя (7 %), якія займаюцца музыкай, харэаграфіяй і выяўленчым мастацтвам.

Усяго ў шосты дзень пазашкольнай работай ахоплены 31 вучань ліцэя, што складае 31 % .

Усе суботы тэматычныя і з’яўляюцца заключным этапам выхаваўчага тыдня. Кожную суботу вучні ліцэя прымаюць удзел у спартыўных спаборніцтвах, якія праводзіў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Цэхан Д.В. Самымі актыўнымі удзельнікамі спаборніцтваў з’яўляліся вучні 11 “А”, 11 «Б» і 10 “А” класаў. Кожную другую суботу у ліцэі праводзіцца Дзень здароўя, у які ладзяцца розныя спартыўныя мерапрыемствы.

У 11.30 праводзяцца выхаваўчыя мерапрыемствы для вучняў 9-11 класаў, ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні якіх прымалі педагог-псіхолаг Роўбо С.У. і педагог сацыяльны Капачова Г.У. найбольш актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемстваў былі вучні 9-х класаў.

У рамках шостага дня педагогам сацыяльным Капачовай Г.У. праведзены цыкл мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў:

- гадзіна прфілактыкі “Сэнс жыцця” (9-11 кл), (12.09 2010);

- гульня «Жывая дэкларацыя» (11-я кл.), (04.11.2010);

- сустрэча-навучанне «Ствары сваё жыццё сам» (11-я кл), (13.11.2010);

- гульня «Законы роўныя для ўсіх» (11-е кл), (20.11. 2010);

- гадзіна зносін «Культура жыццядзейнасці вучняў ліцэя» (9-я кл), (22.01.2011);

-ток-шоу «Выбар» (10-я кл.), (12.02.2011);

-трэнінг «Прымі рашэнне з адкрытымі вачыма» (10-я кл.), (26.02.2011);

-дзелавая гульня «Мой выбар - не курыць» (9-10-я кл.), (16.04.2011).

У шосты дзень тыдня педагогам-псіхолагам Роўбо С.У. праведзены цыкл мерапрыемстваў па павышэнні псіхалагічнай культуры вучняў:

- дыспут «Мая душа - маё багацце» (10-я кл.), (10.10 2010);

- гульня-практыкум «Мой псіхалагічны партрэт» (10-я кл.) (23.10. 2010);

- гадзіна зносін “Мае творчыя здольнасці” (10-я кл.), (06.11.2010);

- трэнінг па профарыентацыі (10-я кл.), (18.12.2010);

- развіваючыя заняткі “Лабірынты Я” (9-я кл.), (06.01.2011);

- гадзіна зносін “Здароўе і я” (10-я кл.), (14.01.2011);

-інтэрактыўная гульня «Музыка, якую мы слухаем» (10-я кл.), (05.03.2011);

- трэнінг «Нежылы востраў» (10-я кл.), (12.03.2011);

- трэнінг “У імя Беларусі” (9-я кл), (19.03.2011);

-трэнінгавы занятак “Фарміраванне адэкватнай самаацэнкі”(9-я кл.), (29.03.2011);

- занятак “Умовы безканфліктных зносін” (10-я), (31.03.2011);

- занятак “Я выбіраю жыццё” (9-10 кл.), (с 5.04.- 26.04.2011);

- трэнінгавы занятак “Вучымся пераадольваць цяжкасці” (9-я), (12.05.2011).

З мэтай выхавання культуры разумовай працы, развіцця сацыяльнага і творчага інтэлекту вучняў, у шосты дзень праводзяцца пасяджэнні клуба “Інтэлект”, якім кіруе настаўнік гісторыі Абрамовіч В.А.

Пры арганізацыі выхаваўчай работы ў шосты дзень тыдня у ліцэі існуюць наступныя праблемы:

невысокі ўзровень наведвання выхаваўчых мерапрыемстваў вучнямі 11-х класаў;

немагчымасць арганізаваць спартыўныя спаборніцтвы і мерапрыемствы згодна з планам у сувязі з удзелам настаўніка фізічнай культуры і вучняў ліцэя у раённых спартыўных спаборніцтвах.

У выхаванні вучняў ліцэя актыўна выкарыстоўваецца яго сацыякультурнае асяроддзе.

Арганізацыя супрацоўніцтва з соцыумам:




Аб’ект супрацоўніцтва

Формы супрацоўніцтва

1

Клецкі краязнаўчы музей

Экскурсіі ў музей, лекцыі на базе ліцэя

2

Раённы цэнтр культуры

Наведванне канцэртаў, правядзенне ліцэйскіх святаў

3

Установы адукацыі

г. Клецка і Клецкага раёна

Дні адчыненых дзвярэй, творчыя сустрэчы з вучнямі ўстаноў адукацыі раёна

4

Діцячая спартыўная школа, фізкультурна-аздараўленчы комплекс

Наведванне спартыўных мерапрыемстваў, удзел у спаборніцтвах

5

Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

Арганізацыя свят для выхаванцаў, акцыі міласэрнасці

6

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

Дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінокім і састарэлым людзям, удзел у добраахвотных акцыях

7

Раённая бібліятэка

Удзел у рабоце клубаў “Здароўе”, правядзенне літаратурных святаў

8

Інспекцыя па справах непаўналетніх

Аперацыі “Падлетак”, прафілактыка правапарушэнняў, правядзенне сумесных мерапрыемстваў і акцый

9

Цэнтральная раённая бальніца

Сумесныя мерапрыемствы па прафілактыцы наркаманіі, п’янства сярод падлеткаў, прапагандзе здаровага ладу жыцця

10

Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

Работа КЮВП, навучанне навыкам паводзін у надзвычайных сітуацыях

11

Цэнтр занятасці насельніцтва

Прафарыентацыя вучняў ліцэя, арганізацыя занятасці вучняў у час летніх канікул


У ліцэі склалася станоўчая сістэма работы органаў вучнёўскага самакіравання, якая ажыццяўляецца ва ўзаемадзеянні з бацькоўскім папячыцельскім саветам. Актыўна працуе Савет ліцэістаў “Мы”, дзейнасць якога накіравана на развіццё ў вучняў самастойнасці ў прыняцці і рэалізацыі рашэнняў. Мэта работы заключаецца ў стварэнні ўмоў для развіцця творчай асобы вучня як актыўнага аб’екта соцыуму, здольнага да самавызначэння ў сферы грамадска- прававых зносін. Органам друку Савета ліцэістаў з’яўляецца газета “КРОЛіК”, якая выпускаецца адзін раз у месяц. Традыцыйным стала правядзенне Дня самакіравання, якое ладзіцца ў Дзень настаўніка.

У 2005 годзе ў ліцэі была створана пярвічная арганізацыя ГА “БРСМ”. Органам друку пярвічнай арганізацыі ГА“БРСМ” з’яўляецца газета “Агеньчык”, якая выходзіць 1 раз у месяц.

Вучні арганізуюць акцыі “Дом без адзіноцтва” (верасень), “Цяпло сэрцаў- хворым дзецям” (кастрычнік), “Побач жывуць ветэраны”, дапамагаюць ветэрану ВА вайны Блінцу А.М. і ветэрану педагагічнай працы Косцінай Л.М.

Па ініцыятыве камітэта ПА ГА БРСМ кожны год у верасні праводзіцца агульналіцэйскі велапрабег “Мясціны славы баявой”, у якім прымаюць удзел самыя актыўныя члены пярвічкі.

Эфектыўна працуюць клубы юных інспектараў дарожнага руху і юных выратавальнікаў-пажарных, якія штогод з’яўляюцца пераможцамі раённага агляду-конкурсу.

1   2   3   4   5   6

Падобныя:

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай iconНефармальная адукацыя паляпшаючы якасць жыцця!
Дэманстрацыя ўнёску арганізацый нефармальнай адукацыі ў павышэнне якасці жыцця людзей была галоўнай мэтай ІІІ фестывалю нефармальнай...

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай iconТворчая справаздача аб рабоце ўстановы за 2011/2012 навучальны год
Таму мэта работы ўстановы ў 2011/2012 навучальным годзе – забеспячэнне якасці адукацыі І здароўезберагаючага асяроддзя праз павышэнне...

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай iconУ 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі працавала над рэалізацыяй наступных задач
Павышэнне якасці адукацыі праз выкарыстанне інавацыйных І здароўезберагаючых тэхналогій у вучэбна-выхаваўчым працэсе, упраўленчай...

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай iconРаздзел Аналіз рэзультатаў дзейнасці ліцэя за мінулы навучальны год Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці
Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці ведаў вучняў шляхам павышэння ўзроўню матывацыі...

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай icon1. Аналіз вынікаў дзейнасці ўстановы за 2011/2012 навучальны год. Праблема, мэты І задачы дзейнасці школы на 2012/2013 навучальны год
Асноўнай мэтай дзейнасці школы ў 2011/2012 навучальным годзе стала стварэнне ўмоў для забеспячэння эфектыўнага развіцця адукацыйнага...

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай iconРаздзел Аналіз рэзультатаў дзейнасці ліцэя за 2011/2012 навучальны год Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай
Мэта, над якой працаваў калектыў у 2011/2012 навучальным годзе: дасягненне высокай якасці ведаў вучняў шляхам павышэння ўзроўню матывацыі...

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай iconІ. Аналіз метадычнай работы за 2011/2012 навучальны год
Асноўнай мэтай работы школы ў 2011/2012 навучальным годзе з’яўлялася развіццё гарманічнай, маральна І фізічна здаровай асобы, здольнай...

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай iconУ свой час, а дакладней у 1992 годзе, цэнтр бнту "Металіт" стаў адным з першых інавацыйных структур у нашай краіне, мэтай якіх было павышэнне практычнай
Вну. Тады “Металіт” яшчэ не меў статуса тэхнапарка, а слова “інавацыйны” было не такім папулярным. І вось ужо 15 гадоў ён даказвае,...

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай iconЎстановы адукацыі "Заастравецкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна" з 24 студзеня па 29 студзеня 2010/2011 навучальнага года
Павышэнне якасці адукацыі праз удасканаленне методыкі ўрока (падрыхтоўка да педсавета)

2010 год быў аб’яўлены ў нашай краіне Годам якасці. Таму галоўнай мэтай работы ліцэя ў 2010-2011 навучальным годзе было павышэнне якасці адукацыі з мэтай iconПлан работы дзяржаўнай установы адукацыі " Поразаўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа" на 2010/2011 навучальны год раздзел аналіз вынікаў дзейнасці агульнаадукацыйнай
У 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі навучалася 217 вучняў. З ІХ на 1 ступені –62 вучні, на II ступені –116, на III...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка