"Дударскі клюб" адкрыўся ў Менску




Назва"Дударскі клюб" адкрыўся ў Менску
Дата канвертавання28.10.2012
Памер18.6 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1128Duda


“Дударскі клюб” адкрыўся ў Менску


Аўтары ідэі – дудары Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зьміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі. Вечарыны суполкі маюць адбывацца раз на два тыдні ў менскім клюбе “катакомбы”. Апроч прэзэнтацыі ўласна беларускай дуды, арганізатары маюць намер знаёміць публіку з іншаземнымі дударскімі традыцыямі: швэдзкай, латыскай, шатляндзкай, галісійскай ды іншымі. Адкрыцьцё “Дударскага клюбу” наведаў патрыярх беларускай дударскай справы Ўладзімер Пузыня: чалавек, які ў 1980-х гадох адрадзіў інструмэнт у краіне.


Лідэр гурту “Стары Ольса”, прафэсійны дудар Зьміцер Сасноўскі адзначыў, што 28 лістапада ў клюбе “Катакомбы” ўпершыню сабраліся найдасьведчаныя майстры дударскага руху:


“Гэта Тодар Кашкурэвіч, Алесь Лось, Віктар Кульпін і найстарэйшы наш майстар Уладзімер Пузыня. Зараз мы першы раз іх садзім за адзін стол”.


Тодар Кашкурэвіч чакае адкрыцьця клюбу не адзін год:


“Сёньня нарэшце адкрываецца “Дударскі клюб”, ідэя якога ўзьнікла яшчэ гадоў 15 таму. Але дзеля розных акалічнасьцяў не змагла рэалізавацца. І вось цяпер зьявілася вельмі шмат маладзейшых дудароў. Дзякуючы іхным ініцыятывам і намаганьням сёньня маем шчасьце адкрыць першы дударскі клюб у Беларусі”.


На пачатку 1980-х Уладзімер Пузыня быў першым і адзіным, хто аднавіў беларускі варыянт дуды, вядомай у іншых краінах у розных канструкцыях і пад рознымі назвамі. Традыцыя беларускага дударства была перапыненая перад ІІ усясьветнай вайной, калі афіцыйным інструмэнтам БССР абралі цымбалы. Па сьлядох Уладзімера Пузыні ў канцы 1980-х пайшлі Алесь Лось і Тодар Кашкурэвіч. 28 лістапада ў імпрэзе браў удзел дзясятак маладых выканаўцаў, а клюб быў запоўнены цалкам. Уладзімер Пузыня:


“Я шчасьлівы, што дажыў да гэтага часу, калі прагучалі нашыя дудары. Дудары – гэта цудоўны наш сымбаль. Сымбаль волі, сымбаль моцы, сымбаль любові да радзімы. Я вельмі задаволены, што прысутнічаю на адкрыцьці “Дударскага клюбу”.


Карэспандэнт: “Вы будзеце сёньня граць?”


Пузыня: “Не, я цяпер хварэю. Я ж пасьля дзьвюх апэрацыяў. Ледзь-ледзь даехаў. Але ж ехаў з радасьцю”.


Наведнік пра дуду: “Незвычайная, выбітная, найбольш тутэйшая, старажытная, архаічная, найбольш характэрная… Калі б гэтая музыка гучала па радыё, па тэлевізіі, мяркую, што й краіна па-іншаму выглядала б, жыла б іншым жыцьцём”.


Адкрыцьцё “Дударскага клюбу” ў “Катакомбах” скончылася сумесным канцэртам маладых выканаўцаў і майстроў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску icon"Дударскі клюб" адкрыўся ў Менску
Адкрыцьцё “дударскага клюбу” наведаў патрыярх дудурскай справы Беларусі Ўладзімер Пузыня: чалавек, які ў 1980-х адрадзіў інструмэнт...

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску iconСёньня ў канцэртнай залі "Менск" адкрыўся "Дударскі фэст 2007". У фэстывалі бяруць удзел амаль два дзесяткі каманд, у тым ліку госьці зь Літвы І Польшчы. На
Сёньня ў канцэртнай залі “Менск” адкрыўся “Дударскі фэст – 2007”. У фэстывалі бяруць удзел амаль два дзесяткі каманд, у тым ліку...

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску iconЯк сьвяткуюць менчукі Дзень закаханых?
Менску ладзілася больш за 10 імпрэзаў да Дня сьвятога Валянціна. Карэспандэнт Свабоды наведаў музычны клюб – "Графіці". Тут граў...

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску iconЗаняткі бодзібілдынгам каштуюць тысячы даляраў…
Наш карэспандэнт Сяргей Астраўцоў наведаў гарадзенскіх фітнэс-клюб “Ювента”. У горадзе такіх клюбаў – каля дзесятку, клюб “Ювента”...

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску iconУ менску адбылася прэзэнтацыя кнігі Міколы Ермаловіча
Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі”. Ініцыяваў выданьне культурна-асьветніцкі клюб “Спадчына”, сябрам якога быў памерлы ў 2000-м...

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску iconНа мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся "нефармалы". Па ўсёй Беларусі раптам
Па ўсёй Беларусі раптам самі сабою ўзьніклі клюбы па ахове гістарычнай спадчыны. У віцебску – “Узгор’е”, у Горадні “Паходня”, у Воршы...

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску iconНа мяжы савецкіх застойных часоў І перабудовы у моладзевым асяродку, цалкам падкантрольным камсамолу, нечакана зьявіліся "нефармалы". Па ўсёй Беларусі раптам
Па ўсёй Беларусі раптам самі сабою ўзьніклі клюбы па ахове гістарычнай спадчыны. У віцебску – “Узгор’е”, у Горадні “Паходня”, у Воршы...

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску iconСанітарам Менску не падабаюцца камэрцыйныя шапікі?
Санітарная служба Менску прапануе забараніць працу камэрцыйных кіёскаў. Галоўны санітарны лекар гораду Фёдар Германовіч заявіў, непрыбраныя...

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску iconСёньня ўвечары ў Менску адбылася акцыя пад назовам "Крытычная маса" велапрабег на вуліцах Менску. Свой назоў "Крытычная маса" ўзяла з фільма Тэда Уайта Return
Рух нарадзіўся ў Сан-Францыска ў верасьні 1992 года. Як прайшла акцыя “Крытычная маса” ў Менску распавядае наш карэспандэнт Алесь...

\"Дударскі клюб\" адкрыўся ў Менску iconПастар незарэгістраванай Беларускай Эвангельскай Царквы. Правіць службы ў Менску І Асіповічах
Нарадзіўся 18 сакавіка (паводле пашпарту, 31 сьнежня) 1932, вёсцы Дзегцяроўка непадалёк Менску

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка