Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня




НазваРанішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня
Дата канвертавання28.10.2012
Памер76.72 Kb.
ТыпДокументы
ПАЛІТЫЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ

МАЙСКІ


Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня толькі сёньня, але й заўтра. Бо наступным днём, аўтобуса ня будзе ўжо паводле раскладу.

(Спадарыня:) "У панядзелак і чацьвер зусім не ходзіць аўтобус сюды. Як трэба чалавеку дабрацца, тэлефануем, а яны нам адказваюць, што паліва няма. І што нам рабіць? Толькі можна выехаць таксоўкай -- 10 тысячаў. 10 тысячаў! Я лепей хлеб за такія грошы на паўмецясы расьцягну. Я атрымліваю 57 тысячаў."

(Карэспандэнт:) "Тут выбары былі мясцовыя. Абралі дэпутата..."

(Спадарыня:) "І што гэтыя выбары! Што ён там абяцаў? Я ж зь ім не сядзела."

(Карэспандэнт:) "А не сустракаліся?"

(Спадарыня:) "Не. Я ведаю, што нічога добрага ён не зробіць."

(Карэспандэнт:) "Ужо б пазаводзілі коней і езьдзілі ў Чэрыкаў на конях."

(Спадарыня:) "О-го! 35 кілямэтраў ад Майскага. Туды паўдні й адтуль паўдні -- вось вам і дзень прайшоў."

У такой сытуацыі нічога іншага не застаецца, як наняць машыну да Майскага. Доўгая дарога на мапе выглядае як шматкротнымі літарамі "Z". На мясцовасьці ўражаньне ўзмацняецца дарожнымі знакамі. На кожным віражы шыльды "радыёактыўная небясьпека", "праезд забаронены".

Майскі -- штучнае ўтварэньне дзесяцігадовай даўніны. Паміж вёскамі Баравое, Чудзяны, Каменка і Малінаўка, дзе забруджнасьць большая за 140 кюры, знайшлі чыстую латку зямлі. За два гады тут пабудавалі паселішча. Некаторыя ахвяры Чарнобыльскай катастрофы пераехалі ўсяго толькі на 2 кілямэтры. А ўся гаспадарка калгасу "Знамя" на чысты кавалак не памесьцілася. Фермы месьцяцца там, дзе й былі да 1986 году, на брудных тэрыторыях.

Майскі ўзводзіўся тэрмінова. Якасьць -- адпаведная. А яшчэ ўлічыце тое, што стаіць Майскі на балоце. У склепах вада. Глеба прасела і цяпер збудаваньні аздобленныя ўзорам шчылінаў, ў якія бесперашкодна пралазіць палец. Калі знаходзішся ўнутры, з усіх бакоў дзьме вецер, а на галаву льецца вада.

Надзея Дударава ратуецца ад вады пры дапамозе рандоляў і вёдраў, якія растаўленыя па ўсё кватэры.

(Дударава:) "Жылося нармалёва, пакуль хата не стала цекчы. Дожджык ідзе і ўсё кругом капае -- ставім міскі ды тазы."

(Карэспандэнт:) "Мы зараз з вамі знаходзімся ў адным зь вялікіх пакояў -- гэта заля. Можна назіраць такую карціну: на столі вялікая пляма, вапна ад вільгаці асыпалася й бачны бэтон даху, калі паглядзець па кутах пакоя, можна заўважыць, што ўсе яны чорныя. Гэта ад чаго?"

(Дударава:) "Ад вільгаці."

(Карэспандэнт:) "Я гляджу, што дзе-нідзе шпалеры паадклейваліся..."

(Дударава:) "Так, паадклейвалася шпалеры, але я ўжо вырашыла не пераклейваць, бо гэта каштуе грошай і няма магчымасьці штогод пераклейваць. Дзеці хварэюць, гэта ўсё й на здароўе, й на нервы дзейнічае. Мы выклікалі санстанцыю. Яны сказалі, што ў нас вільгатна."

(Карэспандэнт:) "Сказалі й проста зьехал, ці чымсьці дапамаглі?"

(Дударава:) "Напісалі акт ва Управу канунальнай гаспадаркі."

(Карэспандэнт:) "І што вам гэта дало?"

(Дударава:) "Пакуль ніякіх вынікаў."

Надзея Дударава пратэстуе супраць такіх камфортных умоваў жыцьця. Яна адмаўляецца плаціць за кватэру.

У Майскім ігнараваньнем рахункаў можа пахваліцца ледзь не штопершы. Паколькі выкарыстоўваць вугаль ды мазут на забруджаных тэрыторыях экалагічна небясьпечна, усе перавагі цывілізацыі дае электракацельная. Энэргія дарагая, а таму квартплата тут вышэй на менскую і ў паўтары разы большая за сярэдні заробак. І людзі не плацілі за камунальная паслугі яшчэ з мінулай восені. Райцэнтар пачаў прымаць карныя захады. Але плёну гэта вялікага не дало.

Становішча Мікалая Раманенкі можна назваць тыповым.

(Раманенка:) "Абрэзалі мне ацяпленьне й ваду халодную адключылі."

(Карэспандэнт:) "А за што?"

(Раманенка:) "Ня плоцім."

(Карэспандэнт:) "А чаму вы не заплацілі?"

(Раманенка:) "Грошай няма. Ужо трэці месяц нам заробак не даюць."

(Карэспандэнт:) "Вы тлумачылі нейкім чынам, што ў увас няма грошай. каб заплаціць."

(Раманенка:) "Вядома, але загадалі адключыць і ўсё."

(Карэспандэнт:) "А шмат такіх людзей. ў якіх паадключалі?"

(Раманенка:) "Шмат."

(Карэспандэнт:) "Колькі вам трэба заплаціць?"

(Раманенка:) "Тысячаў 250."

(Карэспандэнт:) "А заробак ў вас, калі не сакрэт, колькі?"

(Раманенка:) "40-50 тысячаў."

(Карэспандэнт:) "Калі вы зможаце аплаліць?"

(Раманенка:) "Я сам ня ведаю. Летам трэба штосьці прыдумаць, што на настпную зіму ўключылі."

У сытуацыі, калі заробак не выплочаюць па некалькі месяцаў, звычайна выжываюць з прысядзібнай гаспадаркі. Але й тут Майскаму не пашанцавала. Акаляючыя палі ды лясы атручаныя радыёнуклідамі. На тысячу насельніцтва тут прыпадае ўсяго 5 кароваў. Іх як козаў прывязваюць за слупоў. Яны пасьвяцца толькі там, дзе дазваляе даўжыня вяроўкі.

У справе жывыжаньня бадай што ўсе месьцічы кіруюцца прынцыпам: лепей памерці ад радыяцыі, чым ад голада. Шматлікія засьцерагальныя шыльды не спыняюць іх.

Лідзія Шаўцова са спакоем у сэрцы сэрцам парушае правілы бясьпекі.

(Шаўцова:) "У лес нельга хадзіць. Пойдзеш і цябе аштрафуюць за тое, што прыйшоў па грыбы ці ягады. Тым не меней ходзяць людзі: зьбіраюць і грыбы, і ягады. Яны сьвецяцца, але іх вараць, смажаць і ядуць."

(Карэспандэнт:) "А людзей не спыняе тое, што гэты лес забруджаны?"

(Шаўцова:) "А куды дзецца? А дзе нам узяць чыстага лесу? Хочацца грыба? Хочацца!"

Якая радыяцыя у самім Майскія, жыхары ня ведаюць. Шматлікія дэлегацыя, якія наведвалі мястэчка апошнімі гадамі, у адзін голас цьвердзілі, што тут чыстая тэрыторыя. Пры гэтым, як толькі справа даходзіла за стала, афіцыйныя асобы ад пачастункаў адмаўляліся. І ўжывалі выключна тое, што прывозілі з сабою.

Майцы на ўсё гэта пазіралі с пачатку са зьдзіўленьнем, а пасьля -- толькі з усмешкай. Калі летась скасвалаі "чарнобыльскія ільготы", зьнікла і яна.

Падаю фрагмент размовы з Галінай Куратавай.

(Карэспандэнт:) "Вы жывеце на забруджанай тэрыторыі й маеце нейкія ільготы?"

(Куратава:) "Дзіця бесплатна харчуецца."

(Карэспандэнт:) "А раней была ягшчэ нейкая дапамога?"

(Куратава:) "Гэта была кампенсацыя за пражываньне на кожнага чалавека. Да тысячы рублёў. Хаця, што на тую тысячу можна было набыць за месяц? Булка хлеба. Мы не атрымліваем заробак па тры месяцы і нам гэта была добрая дапамога: на 2-3 дні маглі набыць хлеба. Усюль мы лічымся "чарнобыльскімі вожыкамі". Усе людзі ў чыстай шарахаюццпа нас. Маўляў, вы сьвеціцеся, да вас страшна падыходзіць. Гэта ўсюль такое!"

(Карэспандэнт:) "Бачыце, я сяджу побач з вамі й мне не страшна..."

(Куратава:) "Ну, можа вы там штосьці ўжываеце, што ў вас радыяцыя не йшла. А нас усе лічаць "вожыкамі"!

Першы час пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС насельнікі забруджаных тэрыторыяў атрымлівалі немалую добрачынную дапамогу з-за мяжы. Пасьля Аляксандар Лукашэнка вырашыў кантраляваць гэты працэс і стварыў адмысловы Дэпартамент, які займаецца разьмеркаваньнем таго, што прыходзіць ў Беларусь. Наступным этапам -- рэгістрацыя грузу ў ворганах мясцовай улады. І толькі пасьля гэтага дапамога трапляе да канкрэтнага адрасата.

Мікалай Каржоў перакананы, што ў Майскі даходзіць не "гуманітарка", а толькі ейныя рэшткі.

(Каржоў:) "С пачатку ўсё сюды прыходзіла. А цяпер завозяць с пачатку ў "раён" і там месяца два-тры растамажываюць. Да таго "растаможаць", што там застануцца гальштукі бы бюстгальтары, а астатняя дзесьці асядае. Прадаюць, мабыць, дзесьці на рынку. Хоць абноска, і тое! А так бы мы хадзілі голыя, як папуасы ў даўнія часы. Няма на што спадзявацца. Калі ўлада трохі павернецца тварам да калгасьнікаў, будзем дзякаваць ім за гэта. А так мы самі не выжывем. Чыноўнікі прыязджаюць і кажуць: вы дрэнна працуеце, вы -- гультаі і п'яніцы. Кажуць, што дададуць пенсійны ўзрост. Тры гады мне засаталося, дык я адчуваю, што не дажыву да той пенсіі. А калі дададуць, дык увогуле..."

Хоць Майскаму ўсяго 10 год, тут ужо ёсьць сваё паданьне.

Некалі сюды прыязджаў Аляксандар Лукашэнка. Адзін зь месьцічаў прышоў на сустрэчу са слоікам пітной вады. Вада ў ім была такога колеру, што госьць прыняў яе за гарбату. Пасьля ён са зьдзіўленьем даведаўся, што на гэтым гатуейцца ежа. Кіраўнік дзяржавы загадаў прасьвідраваць у зямлі новую дзірку. І вада цяпер тут празрыстая. Пра тое, наколькі яна чыстая ў сэнсе радыяцыі, жыхары Майскага лічаць за лепшае не думаць.

А вось са школай атрымалася не так прыгожа, як з пітной вадой. Яе так сама пабудавалі, паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі. І цяпер рэформа сістэмы адукацыі і дзіравы дах -- два галаўных боля Марыі Івановай і ейных калежанак.

(Іванова:) "Калі перасяліліся з Малінаўкі, школы на Майскім не было. Памяшканьне выдзелілі -- ў трохпавярховым доме адзін пад'езд -- прыстасаванае для навучаньне памяшканьне. Як вынік гэтага -- амаль ў кожнага вучня дрэнны зрок і скаліоз, і стамляемасьць хуткая ў нашых дзяцей."

(Карэспандэнт:) "А доўга там былі?"

(Іванова:) "Сем год. Неякасна пабудавалі школу. Другі паверх знаходзіцца ў аварыйным стане. Калі адліга была, цякло, лужыны такія былі, што падкаўзьнешся, і ўпасьці мождна было."

(Карэспандэнт:) "Як настаўнікі ўспрымаюць школьную рэформу?"

(Іванова:) "Я лічу, што ўсё добра не прадумалі. Усё адно дзеці нашыя загружаныя. Падручнікі не своечасова прыходзяць, не хапае наглядных дапаможнікаў."

(Карэспандэнт:) "Горшы за метадычную літаратуру вы не атрымліваеце, зь іншага боку -- ідзе школьная рэформа... Як вы выходзіце з гэтага становішча? Як вы вырашаеце гэтыя праблемы?"

(Іванова:) "Свамі сіламі. Свой досьвед, на што хапае фантазіі."

(Карэспандэнт:) "А як зь беларускай мовай у Майскім?"

(Іванова:) "Дыялект тут: расейская і беларуская -- трасянка. Гэта такія гістарычныя ўмовы. Я лічу, што тут няма віны саміх жыхароў. Доўгі час Магілеўшчына была калёніяй Расеі."

Якая станоўчая рыса жыцьця ў Майскім? На гэтае пытаньне ў адзін голас адказваюць: "мастацкая самадзейнасьць". Для месьцічаў -- гэта выкананьне ананімнай расейскамоўнай песьні пра радыяцыю.


/гучыць песьня/

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconРанішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца куды трэба, ня
Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць...

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconТрэція мінскія паэтычныя чытанні
Міхася Захаравіча Башлакова, трэба будзе працягваць традыцыі вялікіх песняроў. Самае галоўнае, зазаначыў паэт, што паслухаць вершы...

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconСпіс экскурсій на «Фэст экскурсаводаў – 2012»
«Мінскі абаранак». Гэта мясціны, куды лёгка дабрацца электрычкай, ці прыгарадным аўтобусам І там ёсць на што паглядзець. Да таго...

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconНя трэба ісьці на фальшывае галасаваньне, гэта наша законнае права. Няхай Лукашэнка І яго рэжым застаюцца самы з сабой. Няхай увесь сьвет пабачыць што "цар" голы, што ўвесь яго "гандаль" беларускай зямлёй, нетрамі, заводамі, маёмасьцю з расейцамі, кітайцамі І прайдзісьветамі незаконны
Паважаныя людзі! Прыгледзьцеся ўважліва да палкоўніка, які прыслужвае пацанёнку Лукашэнкі. Гэта ж трэба так не паважаць сябе!

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconПалітычная геаграфія шэсьць праблемаў вёскі жанаўцы
Гарадзеншчыны, І лясная дарога вяведзе вас да маленькага паселішча, на ўезьдзе ў якое нават няма шыльды з назовам, цалкам верагодна,...

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconНа форумах парталу tut by абмяркоўваюць навіну пра тое, што кошт расейскага газу для Беларусі на першы квартал 2008 году будзе складаць 119 даляраў за тысячу
Калі згаворацца на 150 — гэта ўжо добра. Але малаверагодна. Думаю, што мой прагноз куды бліжэйшы да ісьціны, чым у Сямашкі. Хутчэй...

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconАд Андрэя Іванаввіча. Тут для вас творчая І групавая праца. Творчая -значыць на зялёныя адзнакі. Групавая значыць удзельнікі падтрымліваюць сувязь адзін з
Адзнака будзе тым вышэй, чым больш людзей будзе смяяцца ад расказаных вамі анекдотаў. Увага! Анекдоты не павінны паўтарацца, іменнна...

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconБеларускія кнігі, касэты й кампакт-дыскі, падпіска на газэты й часапісы, якія выдаюцца ў Беларусі
Каб зрабіць замову, дашліце ліст электроннаю поштаю на адрас: (). У лісьце пералічыце рэчы, якія хацелі-б замовіць І адрас, куды...

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconТэма : "Наша зямля у нашых руках"
Гэта значыць, што мы будзем вызначаць экалагічнае становішча. А вандраваць мы адправімся… Як вы думаеце, куды? Так, пройдземся сцежкамі...

Ранішні рэйс з Чэрыкава на Майскі адмянілі. На аўтастанцыі сказалі: паліва няма й наўрадці будзе. Гэта значыць, што й людзі не змогуць дабрацца, куды трэба, ня iconПа сцяжынках роднай Свіслаччыны
Як шмат значыць гэтае слова для нас — яе дзяцей. Гэта І родныя, знаёмыя з дзяцінства краявіды, І прыгожыя, працавітыя, сціплыя людзі....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка