Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў




НазваАдна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў
старонка1/5
Дата канвертавання28.10.2012
Памер455.6 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5
ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ

ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

1941-1945


Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя — Другая сусветная вайна — працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў, сучаснікаў, так і пасляваенных пакаленняў. Бясспрэчна, памяці аб гэтым планетар-ным сутыкненні дабра і зла вызначана сваё месца на скрыжалях гісторыі, пакуль доўжыцца роду чалавечаму. Іншая справа, што само жыццё ўносіць карэктывы ў асэнсаванне, здавалася б, не-аспрэчных высноў. Адбыліся парадаксальныя перамены, былі пабураны не толькі ранейшыя ідэалы, уяўленні, але і пераўтва-рыліся цэлыя грамадствы, што ўзніклі ў выніку перамогі над фашысцкай Германіяй.

Прынамсі, стала відавочным, што агульнапрынятая на адной шостай частцы свету гістарычная канцэпцыя мінулай вайны шмат якімі сваімі аспектамі і нават пафасам была моцна заанга-жавана і эксплуатавалася пэўнай ідэалогіяй. У ахвяру ёй часта прыносілася трагічная праўда падзей, чалавечых лёсаў, чым істотна прыніжалася само значэнне вялікай Перамогі, здабытай у выніку пакутнай ратнай працы мільёнаў людзей.

У прыватнасці, амаль ігнараваўся гістарычны падыход пры разглядзе пачатковага перыяду вайны ў Беларусі. Не заўсёды ўлічвалася тое, што для яе заходняй часікі вайна пачалася 1 верас-ня 1939 года. Акрамя таго, 30 лістапада 1939 г. Чырвоная Армія распачала ваенныя дзеянні супраць Фінляндыі, якія доўжыліся 105 дзён і таксама сталіся сапраўднай вайной.

Звыш паловы стагоддзя — са зменай даследчыцкіх акюнтаў у розныя перыяды — маштабна, а таксама з павагаю да асобнага чалавечага лёсу вывучаюцца падзеі, сістэматызуюцца факты, пад-лічваюцца страты. Тэма Вялікай Айчыннай вайны знайшла шы-рокае ўвасабленне ў розных відах мастацтва. I трэба адзначыць, што пісьменнікі, мастакі, кінематаграфісты досыць часта прары-валіся праз спрошчанасць, недасканаласць афіцыйнай канцэпцыі ацэнкі драматычнай, супярэчлівай рэчаіснасці, змушанага жыц-ця пад акупацыяй, беларускага партызанскага руху. Аднак да-сюль застаецца актуальнай праблема асэнсавання ўнутранай (8-9) сутнасці працэсаў, што адбываліся на тэрыторыі рэспублікі пад-час вайны.

У прыватнасці, падаецца слушным меркаванне 1. Шамякіна: «Сапраўды, напісалі мы шмат. Пісьменнікі ўсіх пакаленняў, па-чынаючы ад Якуба Коласа, Янкі Купалы, Міхася Лынькова, Пет-руся Броўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Пімена Пан-чанкі, творцы нашага пакалення, удзельнікі вайны — Янка Брыль, Іван Навуменка, Васіль Быкаў, Уладзімір Карпаў, Аляк-сей Кулакоўскі, Андрэй Макаёнак, Алесь Савіцкі і многія іншыя. Потым прыйшлі маладзейшыя — Іван Пташнікаў, Міхась Страль-цоў, Віктар Казько, Іван Чыгрынаў, Барыс Сачанка, Павел Місько, Вячаслаў Адамчык, Анатоль Кудравец, Алесь Жук, Генрых Далі-довіч, Віктар Карамазаў, Аляксей Дудараў, — можна назваць яшчэ нямала імёнаў і з тых ваенных пакаленняў, і з тых, хто на-радзіўся пасля вайны. Не менш зрабілі і паэты. Успомнім Аляк-сея Пысіна... Напісалі мы шмат. Але тэма гэта невычэрпная, не-забыўная. I канечне ж, пра вайну не ўсё сказана. I пра парты-заншчыну нашу — таксама. Так, паміж атрадамі часам ішло нядобрае спаборніцтва. Адны атрады ўтвараліся з мясцовага на-сельніцтва, другія пасылаліся, закідваліся ў тыл органамі ўнутра-ных спраў і дзяржбяспекі, трэція — па лініі армейскай разведкі. Ёсць нямала нюансаў, пра якія яшчэ не ўсё сказана. Нават не ўсё сказана пра наша трагічнае мінскае падполле, пра тое ж за-бойства гаўляйтэра Кубэ — яно вымагае больш глыбокага дасле-давання, чым сказала Марыя Осіпава і іншыя сведкі» (Літ. і мастацтва. 2000. 5 мая).

Праўдзівая гісторыя нацыянальнага прыгожага пісьменства не можа быць напісана без уліку ўсяго творчага шматгалосся мастакоў, незалежна ад іх ідэйных, светапоглядных пераканан-няў (Туга па Радзіме. Мн., 1992.).

Прыкметна, што ў пэўныя гістарычныя перыяды эстэтычны момант у творы выразна падначальваецца пафасу, духу падзей. Яс-кравы прыклад таму — літаратура ваеннага часу, калі ва унісон за-гучалі галасы розных па стылявому тэмбру творчых індывідуаль-насцей. Мастацкія магчымасці, прасякнутыя агульным болем, тры-вогаю, падпарадкоўваюцца адпаведнай душэўнай пазіцыі патрыёта, грамадзяніна. У аснове ж кожнага твора ўвогуле ляжыць эмацыя-нальная вібрацыя, пачуццё. Эстэтычная вартасць тэксту спараджа-ецца менавіта гэтай усхваляванасцю душы і за яе кошт адбываецца пэўная кампенсацыя часта проста непазбежных мастацкіх страт.

Беларуская зямля першаю прыняла на сябе 22 чэрвеня 1941 г. разбуральны ўдар ворага. Былі змушаны зняцца з родных месц (9-10) Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны і іншыя пісьменнікі, каб ужо ў эвакуацыі выказваць гарачае, шчырае слова у пад-трымку свайго народа. «3 вялікім гонарам за ўкраінскую і бела-рускую паэзію можна сказаць, што яе паэты, часова страціўшы родную зямлю, яшчэ глыбей увайшлі ў яе сваімі паэтычнымі каранямі, — пісаў у артыкуле «Айчынная вайна і савецкая літаратура» (1942) А. Фадзееў. — Усе сілы душы народнай, яе гора, гнеў і нянавісць, яе нязгасная вера у перамогу — усё гэта выліваецца ў лепшых тварэннях паэтаў Украіны і Беларусі» (Фадеев А. Собр. соч.: В 7 т. М., 1971. Т. 5. С. 378.).

У тыл ворага дастаўляліся беларускія газеты і часопісы «Са­вецкая Беларусь», «За Савецкую Беларусь», «За свабодную Бела­русь», «Звязда», «Раздавім фашысцкую гадзіну», «Партызанская дубінка», а з 1943 г. — часопіс «Беларусь». Актыўны ўдзел у гэ-тых выданнях прымалі К. Крапіва, М. Лынькоў, А. Куляшоу, П. Броука, П. Глебка, М. Танк, П. Панчанка, М. Лужанін, В. Віт-ка, А. Астрэйка, А. Бялевіч, К. Кірэенка, А. Вялюгін, М. Аўрам-чык. Вершы беларускіх паэтаў перакладалі на рускую мову М. Ісакоўскі, С. Гарадзецкі, М. Галодны, Я. Мазалькоў, П. Ся-мынін, М. Рыленкаў. Акрамя публікацый ў перыёдыцы былі вы-дадзены асобныя кнігі перакладаў: «Беларусь в огне» (1943), «Стихи о Родине» (1941) Я. Купалы, «Голос земли» (1942) Я. Ко-ласа, «Тебе, Беларусь» (1942) П. Панчанкі.

Беларускія культурна-адукацыйная, пісьменніцкая арганіза-цыі, навуковыя і вучэбныя ўстановы былі эвакуіраваны і працяг-валі сваю працу. Радыёстанцыя «Савецкая Беларусь» і Белдзярж-выдат знаходзіліся ў Маскве, Праўленне Саюза пісьменнікаў — у Свярдлоўску, Акадэмія навук — у Казані. На станцыі Сходня пад Масквой у 1943 г. аднавіў заняткі Белдзяржуніверсітэт.

Усе ж першапачаткова літаратура ваеннага часу заставалася шмат у чым працягам гэтак званай абароннай літаратуры, дзесьці і псеўдапатрыятычнай, бравурнай і нават антыгуманнай, што вынікала з афіцыйнай палітычнай устаноўкі на перамогу сусветнай рэвалюцыі.

Аднак наіўны, нястрымны аптымізм літаратуры ў поглядах на вайну ва ўмовах жорсткай рэчаіснасці аказаўся кароткачасо-вым. Праўдзівую эвалюцыю ваеннай тэмы пры пераходзе аднаго перыяду ў другі паказаў В. Жыбуль: «Перыяд адаптацыі літара-туры, перыяд «ужывання» пісьменнікаў у вайну быў непазбеж-ны. Бо на увесь рост паўсталі цяжкасці пераходу ад плакатных, кніжна-рамантычных уяўленняў пра вайну да яе рэальнасці. Бо звыклая (вульгарная, але добра адладжаная) сістэма сацыяльнага бачання вайны мастацтвам не магла вытрымаць гібелі цэлых (10-11) армій і крушэння многіх франтоў. Крушыліся адначасова і эстэ-тычныя каноны, што яшчэ ўчора прэтэндавалі на ролю новай класікі. Адмаўленне ад старых поглядаў на вайну цягнула за са­бою і адмаўленне ад старога арсенала вобразных сродкаў. Тое І другое давалася цяжка і не адразу» (Жыбуль В. Перыяд Вялікай Айчыннай найны // Нарысы па гісторыі бе-ларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 кн. Мн., 1995. Кн. 4. С. 19.).

Насуперак, здавалася б, трывала замацаваным стэрэатыпам ужо ў чэрвеньскія дні ўзнік «твор, — па словах В. Бечыка, — суровай і пяшчотнай велічы, выключнага лаканізму і вялікіх ду-шэўных абсягаў» (Сурначоў М. Акопны спеў. Мн., 1986. С. 9.), што ўвайшоў у анталогію нашай паэзіі:

Ніколі не ехаць

Хлапцу маладому

Да роднага гаю.

Да блізкага дому.

Над ім асыпаюцца

Слуцкія краскі,

Абсмалены колас

Схіліўся да каскі.

Ляжыць ён, як віцязь,

У стоптаным жыце.

Маці спаткаеце —

Ёй не кажыце...

(Там жа.).

Сталася нават сімвалічна, што гэты адзін з першых вершаў Вялікай Айчыннай вайны ствараўся ў прысутнасці другога мала-дога паэта. М. Аўрамчык, які разам з М. Сурначовым пакінуў палаючы Мінск, успамінаў: «Сурначоў са шкадаваннем глядзеў на вытаптанае жыта і, прыцмокваючы, паўтараў:

— Сцябліны, як чараціны!.. Які быў ураджай!.. Як на пагі-бель...

Ён адрываў сцябло, заціскаў у зубах і, штосьці абдумваючы, маўчаў.

Усцяж шашы мы ішлі далей.

Надвячоркам Сурначоў раптам прачытаў мне верш «У стоп­таным жыце» (Там жа. С. 98.).

На тым горкім шляху ад Мінска прагучаў твор, які спантан-на вызначыў сабою галоўны вектар руху бадай што ўсёй значнай літаратуры ваеннага часу. Надзвычай сціслая прастора мастац-кага тэксту, арганізаваная непасрэдным пачуццём-перажыван (11-12) нем паэта, сведчыла найперш пра арганічную сувязь з народиай традыцыяй. Змарнаванае спрадвечнае на нашай зямлі жыта — веч­ны вобраз, заўсёдны сімвал жыцця. Абарваны да пары, як нявыспе-лены колас, лес чалавека на гэтым адухоўленым абсягу, знітаваны і адначасова ўзняты над ім, набывае асаблівую трагедыйнасць. Не за далёкімі гарамі і сінімі марамі, а побач роднага дому спыніўся час над маладым сейбітам, воінам. Гэты віцязь XX стагоддзя ўжо нале-жыць вечнасці, далучаны да сваіх папярэднікаў — трывушчых, мужных ратаеў і змагароў. Аказалася дастаткова аднаго ёмістага слова, каб выразна акрэслілася пераемнасць пакаленняў. Трагедый­насць твора ўзмацняецца напамінам пра мацярынскі боль, таксама вечны, спаконны. Канкрэтнасць і абагуленасць, глыбокі падтэкст і празрыстасць формы забяспечаны ў гэтым вершы шматзначнасцю і дакладнасцю кожнага ўжытага слова. М. Сурначоў загінуў у ноч з 19 на 20 красавіка 1945 г. пад Берлінам, пакінуўшы разам з вершамі даваеннага часу нізку «акопнага спеву».

На мемарыяльнай дошцы ў Доме літаратара ўвекавечаны імёны 26 празаікаў і паэтаў, якія загінулі ў барацьбе супраць ня-мецка-фашысцкіх захопнікаў: 3. Астапенка, Я. Бобрык, Л. Гаў-рылаў, А. Гейне, А. Дубровіч, Р. Жалязняк, А. Жаўрук, Э. Каган, А. Коршак, С. Крывец, П. Левановіч, Р. Лынькоў, С. Ляльчук, А. Мілюць, Р. Мурашка, М. Нікановіч, А. Пруднікаў, У. Рагуцкі, Р. Рэйзін, М. Сурначоў, М. Сямашка, Л. Талалай, А. Ушакоў, I. Шапавалаў, Г. Шведзік, X. Шынклер. Разам з творамі рознай мастацкай вартасці яны пакінулі па сабе няспраўджаныя магчы-масці і надзеі.

Беларускія літаратары на доўгі час аказаліся ў выключна драматычных абставінах: родная зямля з блізкімі людзьмі была цалкам акупіравана ворагам. Спакутаваны масавы чытач апы-нуўся на фронце, у партызанах, падполлі. I найчасцей да яго звярталіся ў рамках публіцыстычных жанраў — карэспандэнцыі, лозунга, частушкі, фельетона, песні, рэпартажу, ліста. Умовам і запатрабаванням суровай пары адпавядалі вершы-заклікі, па-сланні, нават заклінанні. Бадай, не было паэта, які б у сваей творчасці не выкарыстаў форму адкрытага звароту, абяцання, клятвы, што ў залежнасці ад павароту ваенных падзей ат-рымлівала адпаведную трактоўку і захоўвала актуальнасць да са-май перамогі («Душою і сэрцам мы з вамі, героі», «На абарону», «Народу-барацьбіту», «Байцам-камсамольцам», «Абаронцам роднай зямлі» (1941) Я. Коласа; «Пісьмо землякам», «Дрыжыце, пад-люгі-фашысты!», «Помета» (1941) П. Броўкі; «Вастрыце зброю», «Падымайся, Беларусь!» (1941) М. Танка; «Мужайся», «Мы вер­немся» (1941) П. Глебкі; «Змагайцеся адважна за Радзіму» (1941) (12-13) П. Панчанкі). 24 чэрвеня ў «Правде» быў надрукаваны на бела-рускай мове верш Якуба Коласа «Шалёнага пса — на ланцуг»:

Дык так, пачалося. Забойца ў паходзе,

I спушчаны псы з ланцугоў.

У грознай навале, у цяжкай прыгодзе

Больш мірных няма берагоў.

Да зброі, народы раскутай краіны:

Разбойнік штурмуе наш дом!

Захочам — і Гітлер, як пёс, будзе біты:

Шалёнага пса — на лацуг!

(Колас Я. Зб. тв.: У 12 т. Мн., 1962. Т. 2. С. 166.)

Народжаны праведным гневам твор гучаў ва унісон з тала-самі калег па пяру. Відавочна, тэты паэтычны заклік мае зусім іншую танальнасць, чым прыгаданы ўжо верш М. Сурначова. Нягледзячы на тое што гітлераўцы падпарадкавалі сабе амаль усю Еўропу і хутка прасоўваліся ўглыб краіны, верш Я. Коласа прасякнуты пачуццём перавагі над ворагам, непахіснай вераю ў пе-рамогу. Увогуле аратарскі, публіцыстычны верш быў дамінуючым як у беларускай, так і ва ўсёй савецкай паэзіі 1941 г. Адначасовасць існавання ў межах аднаго тэксту глыбокага болю і высокай патэ-тыкі сталася характэрнай рысай многіх твораў ваеннага часу. Аднак вельмі хутка адбывалася непазбежнае «ўжыванне» майстроў слова у вайну, і замест агульнай, досыць безасабовай лозунгавай інтанацыі загучалі глыбока індывідуальныя галасы. Як слушна адзначала М. М. Бареток, у творах А. Куляшова, М. Танка найбольш ярка выявіліся рысы рамантычнага стылю, тады як у Я. Коласа, К. Кра-півы, А. Астрэйкі навідавоку былі рэалістычныя, сатырычныя фар-бы, а П. Панчанка і А. Куляшоў часцей звярталіся да традыцый лірычнай песні і фальклорнага плачу (История белорусской советской литературы. Мн., 1977. С. 126.). Стрыманасць, глыбокая ўнутраная засяроджанасць уласцівы радку П. Глебкі. Ужо на самым пачатку вайны паэт усвядоміў, што змаганне з ворагам, апрача ўсяго, — цяжкая, пакутлівая праца, выкананне якой патрабуе ад кожнага максімальнага напружання ўсіх сіл:

Чорнай зграяй у небе кружаць

Над краінай маёй груганы...

Будзь адважны, мужайся, дружа,

Помні вечны закон вайны:

Толькі той у баях пераможа,

Зломіць люты чужынскі рух,

Хто пад націскам зграі варожай

Захавае свой цвёрды дух.

(Глебка П. Зб. тв.: У 4 т. Мн., 1984. Т. 1. С. 150.). (13-14)

Хрэстаматыйнымі ў шэрагу твораў заклікальна-эмацыяналь-най формы з'яўляюцца вершы Янкі Купалы «Беларускім парты-занам» і «Зноў будзем шчасце мець І волю» (1942). Гэтым тэкс-там уласціва кантрастнае спалучэнне двух пачуццяў — любові і нянавісці, традыцыйныя вобразы-сімвалы, лірычна-лесенная штанацыя, а таксама прыёмы публіцыстычнага выяўлення ідэі:

Партызаны, партызаны,

Беларускія сыны!

За няволю, за кайданы

Рэжце гітлерцаў паганых,

Каб не ускрэслі век яны

Няхай ваша перамога

Не кідае вас нідзе,

Не пужае хай трывога, —

Ваша чыстая дарога

Да свабоды давядзе...

(Купала Я. Зб. тв.: У 7 т. Мн., 1974. Т. 4. С. 382.)

У пару выпрабаванняў абвастрылася любоў да Радзімы Яна мела патрэбу ў абароне і сама была жыццядайнаю крыніцай кожнаму, хто да яе прыпадаў. Пачуццё Радзімы прыкметна ла-калізавалася — паэты славілі менавіта свой «родны кут». Іншыя, хай сабе і цудоўныя мясціны, не вытрымлівалі параўнання з Бе-ларуссю. Паказальныя ў гэтым сэнсе радкі М. Сурначова:

I толькі б дзе ні ваяваў,

Дзе б ні быў у траншэі,

Такіх, як на радзіме, траў,

Такіх густых завеяў,

Такіх світанняў і крыніц,

Крутых віроў, палонак,

Такіх, як нашы, зараніц,

Як на Сажы сасонак, —

Я не знайшоу, як ні хацеў

Знайсці ў другой мясціне

I доўга мой акопны спеў

Журыўся па айчыне.

(Сурначоў М. Акопны спеў. С. 19—20.)

Мабыць, у гісторыі нашай літаратуры не было перыяду, які пакінуў бы па сабе столькі непасрэдных зваротаў да Беларусі, столькі замілаваных вобразных выказванняў пра родны край. Дастаткова згадаць назвы твораў («Беларусі» М. Танка, П. Пан-чанкі, П. Глебкі, «Беларусь» П. Броўю, М. Танка, К. Кірэенкі, А. Астрэйкі). Радзіма гукалася кожнаму дарагімі сэрцу выявамі: «Жытнёвае поле, шаўковы мурог, // У промнях рабіны заход (14-15) вечаровы, // Што клёкат буслоў — ручаёў перамовы» — П. Броўка, «звон расцвіўшых верасоў» — М. Танк, «і пах асіны гаркаваты» — А. Астрэйка, «асенняе золата дубравы» — П. Глебка, «Празрыстасць рэк, дубоў жывы шалаш,// Дарог нязлічаных красёнцы!» — Я. Колас. Аднак гэтаму хараству пагражае смяротная небяспека альбо яно ўжо парушана, знявечана. Сама рэчаіснасць урывалася кантрастам у паэтыку мастацкіх твораў. «Цяжка думаць, што там папялішчы і кроў,// I ўсё, што да болю мне люба і дорага,// Сёння стогне пад дзікім прымусам звяроў,// Што бацькоўская хата згань-бована ворагам», — пісаў П. Панчанка. У сутыкненні, барацьбе розных унутраных і знешніх планаў урэшце перамагала надзея: «Беларусь не запне, будзе жыць Беларусь!» — гэтыя словы паэта, выказаныя ў такой прамой, як І ў большасці ягоных калег, здавала-ся б, дэкларатыунай форме, хвалююць дасюль сваей эмацыяналь-най адпаведнасцю трапчнаму часу і лесу Беларусі. У дадзеным вы-падку спрошчанасць эстэтычнага моманту кампенсавалася знач-насцю, першаступеннасцю таго, што адбывалася па-за прастораю мастацкага тэксту. Гэтая разамкнутасць у рэчаіснасць з'яўляецца адной з характэрных рыс увогуле мастацтва ваеннага часу. Яна пра-сякае сабою ўсе узроуні твора, які насамперш, як вядома, ёсць вынік эмацыянальнага штуршка.
  1   2   3   4   5

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconТворчая індывідуальнасць івана шамякіна
Першая сусветная вайна, адбушавала грамадзянская вайна, насельніцтва ў поўнай меры адчула выдаткі Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі,...

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconБеларуска-расейская вайна
Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры І тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых...

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconЗададзены квадравальны замкнёны абмежаваны абсяг Р
Рк (к=), (к=), прычым дыяметр фігуры Рк ). У кожным частковым абсягу Рк (к=) выберам адвольны пункт. Сума, дзе ёсць плошча абсягу...

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconЗададзены квадравальны замкнёны абмежаваны абсяг Р
Рк (к=), (к=), прычым дыяметр фігуры Рк ). У кожным частковым абсягу Рк (к=) выберам адвольны пункт. Сума, дзе ёсць плошча абсягу...

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconГл Інтэгральнае злічэнне функцый некалькіх зменных
Рк (k=): T = maxk, (k=), пры гэтым дыяметр фігуры Рк ). У кожным частковым абсягу Рк (к=) выбярэм адвольны пункт. Сума, дзе плошча...

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconГл Інтэграванне функцый некалькіх зменных
Рк ). У кожным частковым абсягу Рк (к=) выбярэм адвольны пункт. Сума, дзе плошча абсягу Рк, называецца інтэгральнай сумай фукцыі...

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconВыберыце правільны варыянт адказу
Першая сусветная вайна пачалася з аб’яўлення Германіяй вайны Расіі. Гэта падзея адбылася

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconКурс лекций Гл Інтэгральнае злічэнне функцый некалькіх зменных > Падвойны інтэграл І яго ўласцівасці п паняцце падвойнага інтэграла
Рк (k=): T = maxk, (k=), пры гэтым дыяметр фігуры Рк ). У кожным частковым абсягу Рк (к=) выбярэм адвольны пункт. Сума, дзе плошча...

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconТэма 3 Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова Х ііі–першая палова ХVІ стагоддзя): ад срэднявечча – да новага часу Лекцыя Перадумовы І пачатак фарміравання Вялікага княства Літоўскага. Пашырэнне І ўмацаванне вкл
Тэма 3 Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае (другая палова хііі–першая палова ХVІ стагоддзя): ад срэднявечча – да новага...

Адна з найвялікшых трагедый XX стагоддзя Другая сусветная вайна працягвае заставацца ў абсягу пільнай ўвагі як значна парадзелага шэрагу яе ўдзельнікаў iconПаленьне кальяну: бяскрыўдная забава ці сацыяльная небясьпека?
Як заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя, прычынай пільнай увагі да такіх установаў стаў шэраг шпіталізацыяў аматараў такога паленьня....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка