Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму




НазваАфіцыйнага сайту Менгарвыканкаму
Дата канвертавання26.11.2012
Памер26.48 Kb.
ТыпДокументы
Начная аБЛОГа 30 жніўня


Удзельнікі форумаў парталу TUT.by абмяркоўваюць вынікі перамоваў кіраўнікоў беларускага й расейскага ўрадаў наконт коштаў на газ. Расейскі прэм’ер Міхаіл Фрадкоў пасьля перамоваў заявіў прэсе: “Пытаньні складаныя, у адно імгненьне не вырашаюцца”. Удзельнікі форумаў камэнтуюць:


“Будуць з крэдытам гуму цягнуць... пакуль Лукашэнка не сасьпее для распродажу “высокарэнтабэльных прадпрыемстваў”.


“Невядома, што Масква зь Сідорскім вырашыла. Можа быць, яны яго прасоўваць пачнуць як добрага “гаспадарніка”. На вачох растае “кіруючая сіла” Лукашэнкі. Выглядае на тое, што ён будзе толькі гістэрыкі закатваць дый годзе”.


“Крэдыт дадуць. Частка ўмоваў будзе цалкам вясёлкавая і іх абвесьцяць электарату. Маўляў, урад дамовіўся ды ўсё такое... Другую частку ўмоваў нам апавядзе Камэрсант. Вядома ж, не без дазволу Крамля. І пэрспэктывы для краіны (не для Лукашэнкі) там будуць ня вельмі добрыя... Карацей, нас чакае вясёлая восень інфармацыйнай барацьбы”.


Уласны сеткавы дзёньнік завёў лідэр гурту N.R.M. Лявон Вольскі. Блогерам ён стаў толькі чатыры дні таму, аднак музыку пасьпелі дадаць у сьпіс сяброў больш за 200 чалавек. Без адмысловай рэклямы.


Нехта Сьвятлана піша на форуме афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму “Хіба такое рэальна? У пятніцу, а 18.30 я гуляла з вазком у парку Горкага (дзіця спало). На нас ледзьве не наехала машына, якая страшэнна гула й палівала велічэзным струмянём вады! Мала таго, што дзіця спужалася, нас яшчэ й залілі! Хіба чысьціць сьцежкі трэба, калі ўсе гуляюць? Я ўжо не кажу пра аўто мясцовых шапікаў і кавярняў, якія ўвесь час “лётаюць”! Толькі пасьпяваю хапаць малых за руку, каб не наехалі! Хіба гэта праезная частка?”


Блогерка Marishenka піша: “І ня кожны ж дзень у парку сярод дня хапаюць у аўтазакі 12-гадовых хлопчыкаў, якія гуляюць ня з тымі значкамі на заплечніках. Разы 3-4 на год, ну, можа крыху часьцей. Але ў астатні час можна й прайсьці спакойна. І чаго ўжо так баяцца? Не расстрэльваюць жа ж. <…> Страх сьмерці тут навучыліся пераадольваць – гэты газон стрыгуць так часта... А вось страх бездапаможнасьці, страх штодзённага мізэрнага прыніжэньня, дэманстратыўнага беспакаранага зьдзеку... Хіба адмовіцца прыўкрасная дзяўчына ў мэтро даць тэлефончык групе чароўных юнакоў з гумавымі дубінкамі на баку? І не забілі ж, нават ня зьбілі пры ўсіх, ну падумаеш, уцёрся ды пайшоў... І юныя купалаўцы са сцэны ва ўсіх ролях няўцямна крычаць ад пакутлівай бездапаможнасьці, і ў хабанэры ў Кармэн вусьціш у вачох – нельга сьпяваць занадта добра, зьядуць... <…> І толькі беспрацоўныя замежнікі-гастралёры з энтузіязмам працуюць з гэтулькі своеасаблівым матэрыялам. Хто яшчэ, апроч мясцовых, так сыграе “Востраў Сахалін” – гэтую пакуту адчаю й бездапаможнасьці, нямогі зрынуць цемру, ня зьнішчыўшы пры гэтым рэшткі жывога... Мы ведаем, так не бывае. І гэты час папросту трэба перажыць. Вось толькі – што Я змагу апавядаць пра сэзон 2006-2007 гадоў?..”


Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.


Юлія Шарова, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconАфіцыйнага сайту Менгарвыканкаму
Неразьменны пятак, камэнтуюць удзельнікі форумаў. Ён з гэтай карупцыяй яшчэ трынаццаць год таму актыўна змагаўся. Асабіста спыніў...

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconАбмяркоўваюць інфармацыю пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі са старшынём Нацбанку Пятром Пракаповічам. Паводле афіцыйнага сайту прэзыдэнта Беларусі, за 10
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошт квадратнага мэтру жытла. Камэнтары

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconThe Best" Зьмітра Вайцюшкевіча абіраюць фаны. "
Зьмітра Вайцюшкевіча электроннымі сродкамі: праз допіс у гасьцёўню афіцыйнага сайту сьпевака, у блогу артыста, а таксама праз сыстэму...

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconНаш карэспандэнт Зьміцер Бартосік вандраваў па начным Менску ў пошуках алькаголю. Як вядома, Менгарвыканкаму на ініцыятыву Міністэрства ўнутраных справаў
Менску ў пошуках алькаголю. Як вядома, Менгарвыканкаму на ініцыятыву Міністэрства ўнутраных справаў забараніў продаж алькагольных...

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconАдна з найбольш гарачых тэмаў на форумах парталу tut by чарговая забарона канцэрту "Крамы". Кіраўнікі ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму нібыта перадавалі
Крамы”. Кіраўнікі ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму нібыта перадавалі дыск з песьнямі “Крамы” “вышэй”, І там, трэба думаць, у...

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconМапа сайту [home]
Выданьне аўдыёкасэты І кампакт-дыску "Беларуская калыханка" з нотным дадаткам, 2002

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconПраблема кампэнсацыі ўкладаў зьнікне са сьмерцю ўкладальнікаў?
Беларусі адмаўляюцца атрымліваць кампэнсацыі пак банкаўскіх укладах. Ігар Карней пагутарыў зь такімі людзьмі, а таксама высьвятляў...

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconКомпании
Для получения доступа к интерактивному сайту Нестле Вам необходимо оформить соглашение, заявку и передать эти документы в цо в отдел...

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconЖурналістыя мусяць быць сумленнымі, справядлівымі І храбрымі пры зборы, рапартаваньні І падачы інфармацыі. Журналісты павінны
Пераклаў з ангельскай на беларускую А. Шпакоўскі з сайту: ‘Ethics Of Journalism’

Афіцыйнага сайту Менгарвыканкаму iconЭ. багдановіч, кандыдат філалагічных навук
Беларускамоўныя творы Дуніна-Марцінкевіча па колькасці І мастацкіх вартасцях перавышаюць усё, што пісалі да яго папярэднікі І сучаснікі....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка