Полісэксуальніцкі рух




НазваПолісэксуальніцкі рух
Дата канвертавання26.11.2012
Памер59.79 Kb.
ТыпДокументы
ПОЛІСЭКСУАЛЬНІЦКІ РУХ

НАШЫ АДРОЗНЕННІ АД КВІР-КУЛЬТУРНІЦКАГА РУХУ

Квір-культурніцкі рух і полісэксуальніцкі рух супадаюць у адным: прадстаўнікі абодвух лічуць недапушчальным дыскрымінацыю асобаў з нетрадыцыйнымі сэксуальна-гендэрнымі асаблівасцямі. На гэтым наша падабенства скончваецца і пачынаюцца адрозненні, апісаныя ніжэй.

КВІР-КУЛЬТУРНІЦКІ РУХ

ПОЛІСЭКСУАЛЬНІЦКІ РУХ

ПАДЗЕЛ ГРАМАДСТВА

Квір-культурніцкі рух імкнецца захаваць і паглыбіць падзел грамадства на дзве штучныя супрацьлеглыя сэксуальна-гендэрныя часткі: на “традыцыйную” і “нетрадыцыйную”.

На думку квір-культурніцтва, чальцы “нетрадыцыйнай” часткі грамадства мусяць па магчымасці дыстанцыявацца ад “традыцыйнай” часткі і ад усяго, што не адпавядае ідэям квір-культуры і квір-культурніцтва.

Таксама квір-культурніцтва падтрымлівае і паглыбляе быццам бы выключна біялагічны падзел людзей на групы “гомасэксуалаў”, “бісэксуалаў” і “гетэрасэксуалаў”.

У кожную такую групу квір-культурніцтва і квір-культура ўслед за неталерантнай часткай грамадства ўключаюць людзей па прыкмеце аддаленага падабенства сэксуальнай схільнасці.

АБ’ЯДНАННЕ ГРАМАДСТВА

Полісэксуальніцкі рух імкнецца стварыць замест асобных сацыяльных кастаў (“традыцыйнай” і “нетрадыцыйнай”) універсальнае полісэксуальнае грамадства.

На нашу думку, людзі не мусяць хваравіта дзяліць сябе на “традыцыйных” і “нетрадыцыйных”, а іх сэксуальна-гендэрныя асаблівасці мусяць лічыцца цалкам нармальнай і выключна прыватнай справай.

Таксама мы вельмі асцярожна, нават скептычна ставімся да ненавуковага падзелу людзей на групы “гомасэксуалаў”, “бісэксуалаў” і “гетэрасэксуалаў”.

Гэты падзел не звяртае ўвагі на тое, што сэксуальныя схільнасці розных людзей унутры кожнай такой групы маюць важныя адрозненні, таму ён з’яўляецца вельмі ўмоўным.

СЯРЭДНЯВЕЧНАЕ ГЕТА

Квір-культурніцкі рух імкнецца абараніць “нетрадыцыйных” людзей сярэднявечным спосабам – стварыць для ніх асобнае сацыяльнае “гей-гета” пад эгідай квір-культуры.

Гэтае гета мусіць мець спецыяльныя прадстаўнічыя квоты ў грамадскіх установах і уключаць у сябе “гей-раёны”, “гей-паркі”, “гей-гасцініцы”, “гей-крамы”, “гей-школы”, “гей-кіно”, “гей-літаратуру”, “гей-моду” і г.д.

СУЧАСНАЯ ТАЛЕРАНТНАСЦЬ

Полісэксуальніцкі рух імкнецца прымірыць усіх людзей і не дапусціць стварэння сэксуальна-гендэрных гета, бо разглядае іх як крок да канфліктаў і неталерантнасці.

Мы падтрымліваем існаванне толькі тых асобных сэксуальна-гендэрных установаў, існаванне якіх абумоўлена прыродай: асобныя туалеты, асобныя вузкаадмысловыя лекары, асобныя службы і клубы знаёмстваў і г.д.

ЖОРСТКАЯ СУБКУЛЬТУРА

Квір-культурніцкі рух базуецца выключна на квір-культуры (“гей-культуры”) – напаўзакрытай гомаэратычнай субкультуры са сваімі арганізацыямі, клубамі, нормамі паводзінаў, рытуаламі, сімваламі і іншымі знешнімі атрыбутамі.

Квір-культурніцтва перакананае, што ўсе прадстаўнікі “нетрадыцыйнай” часткі грамадства мусяць абавязкова падзяляць погляды і густы квір-культуры, безагаворачна падтрымліваючы ўсе дзеянні яе арганізацыяў.

ДЭМАКРАТЫЧНЫ РУХ

Полісэксуальніцкі рух – гэта агульнаграмадскі рух за полісэксуальнае грамадства, для якога маюць значэнне канкрэтныя дэмакратычныя правы асобы, а не рытуальныя знешнія атрыбуты.

Мы перакананыя, што кожная асоба, у тым ліку “нетрадыцыйная” – гэта свой непаўторны свет, таму нельга патрабаваць ад усіх аднолькавага мыслення і безагаворачнай падтрымкі ўсіх нашых поглядаў і дзеянняў.

НЕТРАДЫЦЫЙНЫ” ЭЛЕКТАРАТ

Квір-культурніцкі рух цікавіцца толькі правамі “нетрадыцыйнай” часткі грамадства, якая сёння і сапраўды патрабуе пасіленай абароны ў сэксуальна-гендэрнай сферы.

Аднак квір-культурніцтва абыякава ставіцца да парушэнняў правоў “традыцыйнай” часткі грамадства, нават робячы зняважлівыя выказванні ў яе адрас і патрабуючы прывілеяў для “нетрадыцыйных” людзей.

УСЕАГУЛЬНАЯ РОЎНАСЦЬ

Полісэксуальніцкі рух аднолькава цікавіцца сэксуальна-гендэрнымі правамі ўсіх людзей, якімі бы яны не былі, асуджаючы любыя праявы сэксісцкай дыскрымінацыі.

Мы выступаем катэгарычна супраць усхвалення адной сэксуальна-гендэрнай групы і прыніжэння іншай, а таму асуджаем квір-культурніцкі рух як недэмакратычную, гетэрафобную і дыскрымінацыйную з’яву.

ГЕНДЭРНЫ ШАВІНІЗМ

Квір-культурніцкі рух на словах лічыць, што кожны чалавек у межах “нетрадыцыйнай” часткі грамадства мае аднолькавыя правы і патрабуе аднолькавай іх абароны пры неабходнасці.

Але на справе квір-культурніцтва дэманструе гендэрныя непаразуменні і схільная расколвацца на мужчынскія, жаночыя і іншыя арганізацыі, якія крытыкуюць адна адну за ўзаемны сэксізм.

ГЕНДЭРНАЯ ДЭМАКРАТЫЯ

Полісэксуальніцкі рух лічыць, што ўвогуле любы чалавек, “традыцыйны” ці “нетрадыцыйны”, мае аднолькавыя правы і патрабуе аднолькавай іх абароны ў выпадку неабходнасці.

Мы ўважліва сочым, каб усе жанчыны, мужчыны, трансгендэры, бігендэры і любыя андрагіны на практыцы знаходзіліся ў роўных умовах і маглі разлічваць на роўную ўвагу да сябе.

ГЕЙ-ПАРАДЫ

Прыхільнікі квір-культурніцкага руху лічуць правільным змагацца з сэксізмам, публічна дэманструючы і абмяркоўваючы нетрадыцыйныя сэксуальныя густы.

Яны ствараюць “нетрадыцыйныя” арганізацыі, усяляк звяртаючы ўвагу на асабістую сэксуальнасць іх чальцоў, а таксама праводзяць дэманстратыўныя гей-фестывалі, гей-парады, гей-конкурсы і г.д.

СЭКСУАЛЬНАЯ КАРЭКТНАСЦЬ

Прыхільнікі полісэксуальніцкага руху лічуць звычку выстаўляць напаказ свае сэксуальныя справы прыкметай элементарнай невыхаванасці і сэксуальнай распуснасці.

Мы не адмаўляем публічныя акцыі ў сэксуальна-праваабарончай сферы, але лічым, што выступаць за ідэю трэба без акцэнту на сваёй уласнай сэксуальнасці – як на акцыі салідарнасці, а не як на подыюме.

КОМПЛЕКС НЕПАГРАШЫМАСЦІ

Квір-культурніцкі рух лічыць сябе адзіна магчымым, адзіна правільным і адзіным дадзеным ад прыроды абаронцам правоў “нетрадыцыйных” людзей.

З часам квір-культурніцтва настолькі перастала аддзяляць сябе ад “нетрадыцыйнай” часткі грамадства, што любую ідэйна-арганізацыйную крытыку менавіта ў свой адрас яна ўспрымае як праяву дыскрымінацыі.

ЗДАРОВАЯ САМАКРЫТЫКА

Полісэксуальніцкі рух лічыць сябе адным са шматлікіх патэнцыйна магчымых рухаў, кожны з якіх пры датрыманні прынцыпаў плюралізму і дэмакратыі мае права на існаванне.

Мы размяжоўваем ідэялогію, біялогію і арганізацыйныя пытанні, таму нам нават не прыходзіць у галаву абгрунтаваную і спакойную ідэйна-арганізацыйную крытыку ў наш адрас блытаць з нейкай дыскрымінацыяй.

ІГНАРАВАННЕ ЧУЖЫХ ПАЧУЦЦЯЎ

Квір-культурніцкі рух сістэматычна заве “нетрадыцыйных” жанчынаў лесбійкамі і ігнаруе нязгоду з гэтым не толькі часткі саміх “нетрадыцыйных” жанчынаў, але і жанчынаў-жыхароў грэцкага вострава Лесбас, якія лічуць слова “лесбійкі” сваёй геаграфічнай назвай і церпяць ад блытаніны.

ПРЫМІРЭННЕ БАКОЎ У КАНФЛІКЦЕ

Полісэксуальніцкі рух выкарыстоўвае сэксуальныя назвы-ярлыкі толькі зрэдку і вельмі ўмоўна, пры гэтым “нетрадыцыйных” жанчынаў мы завем сапфісткамі, але ж ніяк не “лесбійкамі”, каб не спрыяць канфлікту вакол гэтага слова паміж сапфісткамі і жыхаркамі грэцкага вострава Лесбас.

Ініцыятыўная група “Полісэксуальная Беларусь”

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Полісэксуальніцкі рух iconПолісэксуальніцкі рух
...

Полісэксуальніцкі рух iconПолісэксуальніцкі рух
Гэта значыць, што недапушчальна адмаўляць І пазбаўляць права на існаванне асобу з-за наяўнасці ў яе таго ці іншага сэксуальнага ваблення...

Полісэксуальніцкі рух iconКалендарний план занять з фізики для слухачів вечірніх підготовчих курсів Центру професійної орієнтації
Шлях І переміщення. Рівномірний І рівноприскорений рух. Відносність руху. Додавання швидкостей. Вільне падіння тіл. Рух тіла, кинутого...

Полісэксуальніцкі рух icon"Нераўнамерны рух. Рух па акружнасці"
Залежнасць праекцыі паскарэння ад часу пры роўнапаскораным руху паказаны правільна на малюнку

Полісэксуальніцкі рух icon9 клас: "Нераўнамерны рух. Рух па акружнасці"
Залежнасць праекцыі паскарэння ад часу пры роўнапаскораным руху паказаны правільна на малюнку

Полісэксуальніцкі рух iconКаляндарна тэматычнае планаванне на 2012/ 2013 навучальны год
Нераўнамерны (пераменны) рух. Сярэдняя скорасць. Самастойная работа па тэме “Раўнамерны прамалі-нейны рух”

Полісэксуальніцкі рух iconВідповіді до екзамену з дисципліни «Фізика»
Прямолінійний рух – це рух при якому тіло(точка) за будь-які рівні І нескінченні малі проміжки часу проходить однакову відстань....

Полісэксуальніцкі рух iconТэма  "Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны"
Тэма“Падпольны І партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны” (VІ рэспубліканскі конкурс творчых...

Полісэксуальніцкі рух iconКолеравае багацце беларускага пейзажу І сезонна-каляндарны рух часу (на матэрыяле трылогіі якуба коласа "на ростанях")
Колеравае багацце беларускага пейзажу І сезонна-каляндарны рух часу на матэрыяле трылогіі

Полісэксуальніцкі рух icon2. Беларускі нацыянальны рух восенню 1917 г вясной 1918 г

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка