3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў




Назва3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў
Дата канвертавання26.11.2012
Памер35.66 Kb.
ТыпДокументы
Padb1211abloga


Прывітаньне!


У ЖЖ-суполцы “Неафіцыйны клюб «Дапамога» community.livejournal.com/minsk_help карыстальніца fanatka_st зьмясьціла сьпіс навагодніх падарункаў, якія пажадалі атрымаць пацыенты, што знаходзяцца на лячэньні ў дзіцячым анкалягічным цэнтры ў Бараўлянах. Блогерша toma-lisitskaya, якая каардынуе дапамогу гэтаму цэнтру, ва ўласным дзёньніку toma-lisitskaya.livejournal.com дадаткова нагадвае: “24 сьнежня на навагоднім канцэрце нам спатрэбіцца дапамога "транспартнага цэху". 3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га і ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў (па аднаму Дзеду на кожнае аддзяленьне, апранем каардынатараў) і Дзед Мароз прафэсійны, які здолее са сцэны павіншаваць дзяцей, пабавіцца зь імі».


Карыстальнікі ЖЖ абмяркоўваюць учорашняе тэставае вяшчаньне тэлеканалу «БелСат». Блогерша filosofinja ва ўласным дзёньніку filosofinja.livejournal.com адзначыла: “БЕЛСАТу, канешне, яшчэ чагосьці не хапае. Напэўна, поўнага этэру, больш прафэсійнай агучкі. Цікава, для фільмаў яны запрашалі прафэсійных актораў ці зноў атрымалася, як ў сп. Франака "зь міру па нітцы"? Зрэшты, я й гэтым задаволена. Нават нейкі гонар адчула... так узрадвалася сэрца маё, што вось ужо пра праблемы нашыя й па тэлеку кажуць і, што істотна, паказваюць!» А вось блогер fon-schtirliz ва ўласным дзёньніку fon-schtirliz.livejournal.com занатаваў: «Зайздросьце мне! Я сёння глядзела «БелСат»! Нечым БТ нагадвае, але па-нашаму. Учора былі да прыкладу «Аб'ектыў» (кароткі агляд навін), «Саша і Сірожа» (абрагочашся пра школу), «Рэпарцёр» (ціпа «Панарамы», толькі ня брыдкай), сэрыял нейкі па-беларуску і міні-канцэрт (4-5 кліпаў беларускіх выканаўцаў)». Нехта Ананім адказвае: «Большасьць людзей чакае інтэрнэт-вяшчаньня, таму што спадарожнік — гэта толькі ўвечары пару гадзін, ня болей. А вось калі ў сеціве зьявіцца, тады можна на працы глядзець з добрым настроем. Я жыву ў Кіеве... Наконт інтэрнэту — ня ведаю, як сёньня ў Беларусі, а вось у Кіеве інэт такі, што ого-го, што на працы, што дома. Я дома тэлевізар гляджу ў сеціве».


Ва ўступе да сёньняшняга выданьня інтэрнэт-газэты “Ежедневник” ej.by са спасылкай на агенцтва БЕЛТА адзначаецца: “Чарадзейная елка вернасьці зьявіцца ў менскім парку імя Горкага. На ёй маладыя менчукі змогуць павязаць стужкі ці пашоўкі з пажаданьнямі. Елка вернасьці — гэта, канешне, пацяшалаўка цікавая. Па аналёгіі зь ёй можна прыдумаць дуб чэснасьці, асіну нязлопамятлівасці, ліпу бескарыслівасьці, карэльскую бярозу прамалінейнасьці. Увогуле, прыдумаць можна шмат чаго. Тым больш што парк — дзіцячы. А дзеці схільныя шчыра верыць у тое, што адбываецца. Толькі чамусьці дарослым ніякія елкі не дапамагаюць. Хоць многія з гадамі робяцца ўсё больш драўлянымі. Зьлівайцеся з прыродай у разумных межах!»


На сайце гомельскай арганізацыі БРСМ www.brsmgomel.org праводзіцца апытаньне на тэму «Што вам дае сяброўства ў БРСМ?» Адказы такія: «Магчымасьць самарэалізацыі — 1 голас; магчымасьць працаўладкаваньня — 0 галасоў; набыцьцё новых сяброў, зносіны — 1 голас; магчымасьць цікава і з карысьцю праводзіць вольны час — 0 галасоў; іншае — 1 голас». Увага! У гэтым апытаньні затаіўся вірус!

Блог Горадні s13.ru паведамляе: «Пісьмовае блаславеньне на працы па рэстаўрацыі алтару Фарнага касьцёлу ў Горадні атрымаў сёньня асабіста ад Папы Рымскага Бенэдыкта ХVI мастак-разьбяр Казімір Місюра, дзеяч руху “За свабоду” з Воранава Гарадзенскай вобласьці. Казімір Місюра вядзе працы па рэстаўрацыі алтару пачатку ХVIІІ ст. у Фарным касьцёле, які пры нявысьветленых абставінах згарэў 13 ліпеня 2006 году».

Заўтра ў менскім клюбе «Фортуна» адбудзецца «Зімовы канцэрт» групы «Крамбамбуля», на якім будзе прэзэнтаваны першы інтэрнэт-сінгл калектыву "Dolce Vita". Гэты сінгл, нагадаю, можна спампаваць на галоўнай старонцы парталу tut.by. Новую работу калектыву наведнікі форуму камэнтуюць наступным чынам. Нищий беларус: “Не пускайце трафік на здраднікаў”. engine: “Клясная рэч”. paulyk: “Дарма спадар Вольскi спрабуе падабацца ўсiм музычным накiрункам. Клюбнае ды поп мастацтва — гэта не ягонае». sshlyk: “Музон ОК, а словы песьні — брыдоціна». MaxMMA: “Трызьненьне нейкае, ніколі не падабалася «Крамбамбуля». The Big Man: “Пашыраная поп-вэрсія ну фуфло-фуфлом з рушачкамі. Поп — проста фуфло. Рэп — сьмешна. Рок — больш-менш».


На гэтым “Начная аблога” разьвітваецца з вамі. Тут быў Дзьмітрый Падбярэзскі, яшчэ сустрэнемся...

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў icon3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатаваць вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў
Наведнікі парталу tut by камэнтуюць паведамленьне пра тое, што першы віцэ-прэм'ер ураду Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў просіць Улазімера...

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў iconУрок пачнем мы з гульні
Дэвіз сённяшняга нашага урока: “Будзем добра працаваць, будзем веды здабываць!” (Слайд 3)

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў icon2. Інсцэніроўка песні «Сеў камарык на дубочак»
Але мы не будзем расказваць вам, як важна любіць сваю мову. Мы будзем разам з вамі весяліцца, спаборнічаць І проста спяваць

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў iconПлан урока. Арг момант
Гэта тэма вельмі важная. Яна з’яўляецца ступенькай у вывучэнні больш складанага матэрыяла. У старэйшых класах мы будзем рашаць трыганаметрычныя,...

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў iconУвечары 16 красавіка прадстаўнікі тэхнічнай службы сэрвэру
Волчака І чысьцінёй мундыру палкоўніка Падабеда І вырашылі ІХ маральна падтрымаць, пракамэнтавалі здарэньне прадстаўнікі Трэцяга...

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў iconУважліва паглядзіце на малюнак І скажыце, якую літару мы будзем сёння пісаць?
Уважліва паглядзіце на малюнак І скажыце, якую літару мы будзем сёння пісаць? Яна сустракаецца часцей, чым другія. Колькі разоў?...

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў iconФакультатыўны занятак
Працаваць мы сёння будзем з кубікамі. Напэўна кожны з вас не раз гуляў з імі: нешта будаваў ці складваў. Сёння мы пазнаёмімся яшчэ...

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў iconПлан урока. Арганізацыйны момант
Эканамічнае становішча рэспублікі ў другой палове 1960х-першай палове 1980х гадоў

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў iconЛідэр прадпрымальнікаў: "Гэта яшчэ не перамовы"
Праграма-максымум – прыняцьце ў першай палове наступнага году закона аб малым І сярэднім бізнэсе, Ён патлумачыў, чаму сёньняшняе...

3-4 мінівэны, якія будзем адносна стрымана эксплюатавацца вечарам 23-га І ў першай палове 24-га. Будзем вельмі ўдзячныя за падтрымку. Яшчэ для канцэрту патрэбныя 4 касьцюмы Дзядоў Марозаў iconУводзіны ў дысцыпліну "Гісторыя Беларусі"
Тэма 3: Утварэнне І грамадска-палітычнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў другой палове 13 – першай палове 16 стст

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка