Таццяна Студзенка (Мінск)




НазваТаццяна Студзенка (Мінск)
Дата канвертавання26.11.2012
Памер34.14 Kb.
ТыпДокументы
Таццяна Студзенка (Мінск)


Універсалогія як парадыгма даследавання літаратурнай класікі


Паняцці “універсальнае” і “класічнае” ў літаратуразнаўстве традыцыйна ўспрымаюцца амаль як тоесныя. Тым больш парадаксальна, што дагэтуль не прадпрынятыя спробы выпрацаваць пэўную парадыгму даследавання ўніверсальнага – не толькі найбольш адметнай, але і надзвычай разнастайна аднаўляемай рысы літаратурнай класікі, што само па сабе можа служыць падставай пашыранай, панарамнай рэфлексіі, патрэба ў якой сёння адчуваецца ўсё больш настойліва.

Прыходзіцца канстатаваць, што за доўгі час бяздумнага, апрыёрнага ўжывання паняццяў “універсальнае”, “універсалізм” яны амаль сцёрліся і на сённяшні дзень не месцяць амаль ніякай інфармацыі. Ужо напрыканцы 19 стагоддзя – час, раз’юшаны вірлівым ходам жыцця, час разгубленасці, страты арыенціраў – нямецкі філосаф В. Віндэльбанд вымушаны быў нагадываць сучаснікам, што па сутнасці (а не па абсягу дзейнасці!) значыць “універсальнасць” асобы І. В. Гётэ і “ўніверсалізм” яго творчасці: цэльная адпаведнасць, арганічная сукупнасць сама- і светаўспрымання, здольнасць разам перажываць асабісты і нацыянальны вопыт як вопыт гістарычны, г. зн. існасна неабходны ў пэўны адпаведны час. Дарэчы, В. Віндэльбанду належыць яшчэ адзін літаратуразнаўчы вопыт на тую ж тэму: роздум пра душэўную хваробу нямецкага паэта-рамантыка Ф. Гёльдэрліна, прычыны якой хвалююць даследчыкаў ужо амаль дзве сотні гадоў. Галоўная прычына – разрыў цэльнасці свядомасці ў так званы Новы час, надзвычай балючае перажыванне татальнай спецыялізацыі, адчужання розных культурных сфер і, перадусім, – культуры і жыцця ўвогуле. Боль, тым ці іншым чынам уласцівы ўсім не “толстаскурым” сучаснікам паэта, для яго ўзмоцнены амаль <осязаемым> ідэалам антычнай гармоніі і цэльнасці. Сёння мы імкнемся ўзнавіць сэнс “універсальнага” як перш за ўсё “цэльнага” не толькі з прычыны нястачы крытэрыяў ацэнкі значных літаратурных з’яў, але і з матывацыяй, аналагічнай віндэльбандаўскай: з прагай захавання цэльнасці розуму і разумення падчас пануючай постмадэрнісцкай “шызафрэніі”. “Жыві і цэльнасці шукай”, – крэда М. Багдановіча магло б стаяць на месцы эпіграфа да ўзнятай тэмы.

Вызначальны сэнс паняцця “ўніверсальнае” акцэнтаваны і сучасным расійскім культуролагам-эмігрантам М. Н. Эпштэйнам: “Універсальнае – найпершым чынам не ўсёагульнае, а шматлікае ў адным… катэгорыя, якая вызначае шматбаковасць, уласцівую пэўнай з’яве; якасць адзінкавага аднаўляцца рознымі гранямі”. Універсальнае – пэўны космас чагосьці; уяўленне і мастацкая фіксацыя такога “космасу” адпаведныя матрыцы Першага Тварэння, створанай Адзіным Богам Усяленнай. Невыпадкова ў Пісанні менавіта праз творчасць чалавек зразуметы як “вобраз і падабенства” Вышэйшага Творцы. Творчасць-тварэнне і надае статус класічных (непераўзыходных) тэкстам, якія мы традыцыйна характарызуем як універсальныя.

Універсальнае як цэльнае абумовіла класічную кананізацыю творчасці не толькі І. В. Гётэ, але і такіх разнастайных майстроў, як В. Шэкспір, Э. Заля, Ж. К. Гюйсманс, Т. Ман, В. Фолкнэр, Г. Г. Маркес, У. Эка, беларускія паэты Я. Колас і Я. Купала, – усіх яднае стварэнне тых ці іншых ўнікальных мастацкіх космасаў (універсумаў). Шэкспіраўская цэльнасць-універсальнасць – сусвет чалавечых пачуццяў, узнятых напаверхне перажываннем найбольш жорсткіх жыццёвых драм. Універсум манументальных “Ругон-Макараў” Э. Заля – у вышуку агульных заканамернасцяў генэзісу палітычнага, сямейнага і асабістага быцця; варыяцыі на тую ж тэму знойдзем у шэрагу твораў Т. Мана, у цыкле пра Йокнапатофу В. Фолкнэра, у рамане “Сто гадоў самоты” Г. Маркеса. Узгадаем “Наадварот” Ж. К. Гюйсманса, раман-каталог дэкадэнцкай культуры, – таксама цэльнасць, толькі крыху іншага, “энцыклапедычнага” кшталту; “Імя ружы” У. Эка – таксама “каталог”, на гэты раз – культуры постмадэрнісцкай, яе характэрнага светаўспрымання, раман, створаны з дапамогай цэлага комплексу тыповых постмадэрнісцкіх прыёмаў літаратурнага пісьма (так бы мовіць, “здвоены каталог”). Ці не праўда, што змест найбольш універсальных беларускіх паэм – такіх, як “Адвечная песня”, “Яна і Я” Я. Купалы, “Новая зямля” Я. Коласа, паэм-метафар сялянскага і ўвогуле чалавечага жыцця, – у святле папярэдніх нататкаў “універсалогіі” падаецца яшчэ больш знакавым і, безумоўна, звышгодным ў параўнанні з адпаведнай сусветнай літаратурнай традыцыяй? Дарэчы, ці не чакае сусвет расповеду пра сябе (пры пасрэдніцтве перакладаў) з боку гэтых, па вялікім рахунку яшчэ невядомых яму творцаў?..

Відавочна, што сутнасць універсальнай творчасці – найбольш выразнае і разнастайнае акцэнтаванне той ці іншай шматграннасці. Калі пэўны твор разгортваецца ў падобным рэчышчы, мы маем метадалагічныя (а не метафарычныя) падставы характарызаваць яго як універсальны. У сваю чаргу, калі тэарэтычны аналіз імкнецца выявіць пэўную мастацкую шматграннасць (універсальнасць-цэльнасць), прасочваючы механізмы яе стварэння, мы гаворым пра ўніверсалагічны падыход як падыход метадалагічны. Канкрэтнае яго напаўненне можа адбыцца праз уяўленне феномена цэласнага ў рэфлектыўнай форме сістэмы, зразумела – на фактычным матэрыяле пэўных тэкстаў. Як магчымая цэласнасць – цэласнасць увогуле і мастацкая ў прыватнасці? – такія асноўныя пытанні ўніверсалогіі. Яшчэ раз падкрэслім: універсалогія – метадалогія, адэкватная цэласным (універсальным) мастацкім тэкстам і, у той жа час, адпаведная патрэбам літаратуразнаўства ў междысцыплінарных крытэрыях ацэнкі літаратурных з’яў.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Таццяна Студзенка (Мінск) iconТаццяна Мойса (Мінск) Паэтычная вобразнасць Казіміра Камейшы
Калі архетып — з’ява універсальная, характэрная для шматлікіх народаў, то ў сімвале якраз І праяўляецца спецыфічнае для пэўнай этнасферы,...

Таццяна Студзенка (Мінск) iconДзмітры Строцаў/ Дмитрий Строцев
Мінск, 1990), “Лишние сутки. Роман в стихах” (Мінск, 1999), “Остров Це” (Мінск, 2002, 2007), “Бутылки света. Книга стихотворений”...

Таццяна Студзенка (Мінск) iconЯзыкознание
Беларуская анамастыка. Гісторыя І сучаснасць. Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 20 красавіка 2010 г.). – Мінск:...

Таццяна Студзенка (Мінск) iconМінск, 7–8 лютага 2006 г. Мінск 2006 Змест Распарадак работы Урачыстае адкрыццё канферэнцыі Пленарнае пасяджэнне
Выступленне музычных калектываў Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры І мастацтваў

Таццяна Студзенка (Мінск) iconАбабурка, М. В. Культура беларускай мовы/ М. В. Абабурка. Мінск, 1994
Азарка, В. У. Беларуская мова: Спецыяльная лексіка/ В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мінск, 2004

Таццяна Студзенка (Мінск) iconТаццяна Рудэнка «Дзякую Табе!»

Таццяна Студзенка (Мінск) iconPrzedmioty wprowadzające I wymagania wstępne
Дапаможнік для абітурыентаў, Мінск 1994; H. Aндарала, В. Бекіш, С. Берднік I iн., Беларуская мова: Фанетыка. Aрфаэпія. Гра­фі­ка....

Таццяна Студзенка (Мінск) iconФіласофія адной вандроўкі
Мінск – Баранавічы – возера Свіцязь – Навагрудак – Уселюбы – рака Пліса – рака Неман – Іўе – вёска Чарэшля, “Партызанская стаянка”...

Таццяна Студзенка (Мінск) iconЛашкевіч, С. А. Асаблівасці знешнепалітычнай актыўнасці Вялікага Княства Літоўскага (1569-1600 гг.) / С. А. Лашкевіч. – Мінск: бду, 2010. – 114 с
Анішчанка, Я. К. Збор твораў: у 6 т. – Т. 6: Ураднікі беларускіх земляў вкл у першай палове XVIII ст.: спісы на рускай мове / Я....

Таццяна Студзенка (Мінск) iconПрава як інфармацыйна-знакавая сістэма
Харонжая таццяна вячаславаўНА, 4 курс, дзеннае аддзяленне, капітан, 8-029 339 18 13

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка