Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт




НазваБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Дата канвертавання26.11.2012
Памер28.47 Kb.
ТыпДокументы
Таццяна Студзенка

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


Да пашырэння паняцця “зямельнае пытанне”


У канцэптуальных Коласавых радках пра зямлю выказана ўсё асноўнае пр яе іншая справа, што сучасны слых – слых чалавека, які паступова адвыкае і ад паэзіі, і ад зямлі, – можа ўспрымаць паэтычна-філасофскія высновы як абстрактны набор рыфмаваных слоў. У дадзеным выпадку намаганні скіраваныя на тое, каб (рэ)актуалізаваць калісьці геніяльна сінтэзаваныя Я. Коласам зямельныя сэнсы, пэўным чынам “ажывіць” іх для сучаснага ўспрымання.

Зразумела, перад намі – патэнцыйна бясконцае рэчышча роздуму, аналізу і абагульнення. Галоўнае, што вымагае ўвагі, – значэнне зямлі як вытоку ідэнтыфікацыі і асновы жыццятворчасці чалавека, этнасу, нацыі. Відавочна, што гэтыя складнікі шчыльна ўзаемазвязаныя: працэс самаідэнтыфікацыі (самапазіцыянавання, самасцвярджэння...) ёсць менавіта творчасць, больш дакладна – су-творчасць Вышэйшага Творцы і Яго стварэння – чалавека. Гэта дыялог “Я” і “Ты”, трэці, “медыйны” пачатак якога – зямля. Праблемай, я к а я зямля у сэнсе стаўлення да яе патэнцыяльнага су-творцы, абумоўлены адзін з вектараў даследавання як “апаслівай” канцэптуалізацыі: не толькі Святая зямля Палесціны “паглынае тых, хто жыве на ёй” (Чысл 13:17-33); тое ж тычыцца зямлі ўвогуле як месца сустрэчы Творцы і стварэння, набытай прасторы дзеля перспектывы тварэння-творчасці, падставы апраўдання і спраўджання набыцця. Менавіта ў гэтых сэнсах уся зямля “святая” з усімі наступствамі неадпаведнасці святасці, галоўнае з якіх – страта пазітыўных патэнцый, “віртуалізацыя” анталагічнага патэнцыялу і зямлі, і тых, хто жыве на ёй.

Імкнучыся пашырыць паняцце “зямельнае пытанне”, закранём найбольш крытычныя сюжэты адпаведнага вопыту ХХ ст. Супастаўленне сведчыць, што крызіс (“зямельнае пытанне”, “драма зямлі”, “гора зямлі”) найчасцей узнікае пры ідэалізацыі феномена зямлі, незалежна ад акцэнтаў і адценняў. Усведамленне ж пазітыўных зямельных сэнсаў звычайна ўзнікае “ад супрацьлеглага” як вынік перажывання найбольш жорсткіх зямельных драм. Менавіта так стаўся магчымы геасофскі вопыт М. Хайдэгера, супрацьпастаўлены нацысцкай аграрна-містычнай ідэалогіі “крыві і глебы”; у тым жа рэчышчы выпрацаваная праграма сіянізму Т. Герцля – праект ратавання ідэалізаванай і тым самым занядбанай Святой зямлі. Агульны зыходны пачатак абодвух кантэкстаў, герцлеўскага і хайдэгераўскага, – пошук альтэрнатывы абстрактнай ідэалізацыі-сакралізацыі, якая касуе анталагічны патэнцыял “зямлі жывых”. Згаданыя канцэпцыі яднае таксама акцэнт на сумесным “ажыццяўленні” зямлі і чалавека, якія рэалізуюць сябе (становяцца сабой) ва ўзаемных стасунках. “Ажыццяўленне”, такім чынам, перадумоўлівае значэнне рэальнага, “рэчавага” патэнцыялу феномена зямлі (“матэрыі”, “тэрыторыі”), сакральныя сэнсы якой не дадзеныя і не зададзеныя, але адчыненыя для таго, хто сам адчынены быццю, бясконцасці анталагічнага росту.

Апошнюю заканамернасць прадэманстраваў беларускі гістарычны вопыт пачатку ХХ ст., часу пошуку, ратавання, сцвярджэння і замацавання беларускасці. У сваім гранічным сэнсе беларускае пазіцыянаванне адносна зямлі – спакойнае, разважлівае, пазбаўленае эксцэсаў і ажыятажу, стаўленне да зямлі як да сваёй адпаведнасці. Увогуле такая пазіцыя ратуе ад зямельнага пытання ў сэнсе істэрыі на зямельным грунце. Да таго ж на зямлі, дзе няма асабліва спакусных падстаў ідэалізацыі (прасторавай, маёмаснай, сакральнай), найбольш востра адчуваюць яе існасны патэнцыял, што і зафіксавала творчасць Я. Коласа, Я. Купалы, К. Чорнага, Ц. Гартнага. Праблема была іншая – драма “выслізгваючай” зямлі, няпэўнай геапалітычна, нацыянальна і сацыяльна. Няпэўнасць, якая балюча ўспрымаецца, няпэўнасць і перадумовіла выяўленне беларускай культурнай элітай шчыльнай спалучанасці зямельнага – сацыяльнага – асобаснага – грамадзянскага – нацыянальнага пачаткаў. У дадзеным выпадку перад намі не што іншае, як узнаўленне гістарычна-анталагічнага “Логасу” (грэцкае λόγος у першасным значэнні ўказвае на татальную ўзаемападпарадкаванасць); варта параўнаць яго з Логасам метафізічнага кшталту, вызначанага калісьці М. Хайдэгерам ў ланцужку адпаведнасцяў “Зямля – Бог – Быццё”. Першая, выпакутаваная беларускай свядомасцю сукупнасць адпаведнасцяў істотна ўдакладняе апошнюю, народжаную на іншай “няпэўнай” (германскай) зямлі. Абедзьве разам сведчаць: быццё сапраўднае ёсць быццё гістарычнае. Аснова яго – фактычна (не толькі “юрыдычна”) свая зямля, зямля-адпаведнасць нашай найбольш шырока зразуметай самасці.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт на правах рукапісу
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, загадчык кафедры гісторыі паўднёвых І заходніх славян

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconЎ беларускі дзяржаўны універсітэт на 2006 год Парадак прыёму
Прыём у Беларускі дзяржаўны універсітэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы”, зацверджанымі...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт icon«беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь І беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў запрашае да ўдзелу ў VІ міжнароднай...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі І навукі праспект Пераможцаў, 21, каб. 1307
Максіма Танка“,”Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“ І ”Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы“ за ўдзел 3 чэрвеня...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconУстанова адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка" Факультэт псіхалогіі Графік вучэбнага працэсу на
Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconПагадненне паміж пярвічнай арганізацыяй прафсаюза студэнтаў бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў" Раздзел Агульныя палажэнні
Бду культуры І мастацтваў І адміністрацыяй Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры І мастацтваў”

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2011...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў
Крытэрыі ацэнкі ведаў абітурыентаў, паступаючых ва ўстанову адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры І мастацтваў” у 2012...

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconУа «беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт iconБеларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка зацвярджаю

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка