Расейская радыёстанцыя "Эхо Москвы" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з




НазваРасейская радыёстанцыя "Эхо Москвы" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з
Дата канвертавання26.11.2012
Памер21.59 Kb.
ТыпДокументы
Dash0212noch


Расейская радыёстанцыя “Эхо Москвы” цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з Расеяй. Прычынай таму ёсьць палітыка расейскіх уладаў, якія, па словах Аляксандра Лукашэнкі, накінулі Беларусі пятлю на шыю. Расейскія суб’екты гаспадараньня маюць прывілеяваныя ўмовы, атрымоўваючы газ у тры разы таньней. “Каму патрэбны такі саюз, калі нас прыгнечваюць такім чынам?”– заявіў А.Лукашэнка. Аднак усё можна паправіць, але ўсё залежыць ад расейскіх уладаў . “Але, падобна, што ім нічога ня трэба”, – сказаў кіраўнік Беларусі.


Чым выкліканыя падобныя заявы? Старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка сказаў:


Вячорка: “Лукашэнка спадзяецца на падтрымку аднаго з некалькіх расейскіх палітычных клянаў. І гэта ёсьць чарговая спроба зноў разагрэць унутрарасейскія таргі вакол Беларусі, якім чынам яе паглынаць – з Лукашэнкам пры ўладзе ці арганізоўваць нейкага свайго стаўленьніка на пэрыяд пасьля Лукашэнкі, праз тры гады. Лукашэнка гэта ведае і ён сьпяшаецца і ён разумее, што ягоная эканамічная моц наўпрост залежыць ад таго, наколькі ўдасца цяпер вырашыць праблему з цэнамі. І таму гэта ёсьць таргі”.


Кіраўнік лябараторыі сацыя-мэтрычных дасьледваньняў “Новак” Андрэй Вардамацкі зважае на некаторыя лічбы аднаго з апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў:


Вардамцкі: “ Гаворка ідзе пра рэпрэзэнтатыўнае агульнанацыянальнае апытаньне – 3,5 працэнтаў беларускіх рэспандэнтаў адказалі, што Беларусь магла б увайсьці ў склад Расеі на правах суб’екта фэдэрацыі. А наконт адной траціны, пра якую казаў прэзыдэнт, я не ведаю, як праводзілася апытаньне. Зараз адносіны да Расеі пагоршыліся. За апошні месяц у сувязі з гэтым канфліктам газа-нафтавым, прыкладна на 10 працэнтаў паменшылася жаданьне беларусаў увайсьці ў саюз з Расеяй. Цяпер расейская грамадзкая думка лічыць, што вінаваты беларускі бок, а беларускі вінаваціць расейскі. Такая клясычная сытуацыя”.


Намесьнік старшыні КХП/БНФ Юрась Беленькі заявіў, што падобныя выказваньні кіраўніка Беларусі зьвязаны з унутрарасейскай сытуацыяй:


Беленькі: “Калі пуцінская групоўка паставіўшы на Лукашэнку, дзеля дасягненьня сваёй мэты трэцяга тэрміну, атрымала паразу. Іхняя валтузьня цяпер вылезла наверх. Ясна, што ў Расеі далёка не ўсе элітныя колы падтрымліваюць Пуціна. Ідзе барацьба паміж імі і ясна, што калі Пуцін не застанецца ля ўлады і яго групоўка, то адбудзецца перадзел з усімі расейскімі наступствамі. У гэтым кантэксьце вядомая і пазыцыя Лукашэнкі. Лукашэнка абараняецца, але не скідвае з рахунку магчымасьць рэалізацыі сваіх інтарэсаў выхаду на расейскае выбарчае поле”.


Ці вызначыўся расейскі бок, каго ён падтрымае ў Беларусі, на якія сілы зробіць стаўку? Кіраўнік Савету ў вонкавай і абароннай палітыцы Сяргей Караганаў сказаў:


Караганаў: “Экспэртаў у Расеі не цікавіць колькасьць людзей, якія хочуць аб’ядноўвацца з Расеяй. Нас цікавіць, каб Беларусь была свабоднай дзяржавай. І каб Беларусь кіравалася людзьмі, якія абіраюцца народам Беларусі. Расея будзе абапірацца на таго палітыка, якога абярэ народ Беларусі. Але зусім відавочна, што спадар Лукашэнка не адносіцца да гэтых палітыкаў. У Расеі ўсе кажуць, што Лукашэнка асуджаны і даволі хутка”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з icon2º. Раўнанні са зменнымі, якія падзяляюцца
Заўвага. Падзеленасць у тым, што каля dx знаходзіцца толькі функцыя ад X, а каля dy — функцыя ад y

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумах парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з iconІдзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі ў Беларусі да помнікаў І не дапусьціць
На форумы парталу tut by ідзе абмеркаваньне сёньняшняга выказваньня Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ганарыцца паважлівымі адносінамі...

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з iconНаш сталы слухач Анастас Семяновіч адгукаецца на інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі нямецкаму выданьню "Вэльт ам Зонтаг". Кіраўнік Беларусі ня выключыў, што з часам
Ра аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіч рашэньнем суду аштрафавалі на 4 з паловай мільёны рублёў нібыта за незаконнае...

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з iconКамэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску І габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў
Аляксандра Лукашэнкі адносна Бабруйску І габрэяў Ізраіль адклікаў дзеля кансультацыяў свайго амбасадара ў Беларусі. Сярод водгукаў...

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з iconУ жж-суполцы "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
У жж-суполцы “Беларуская палітыка” community livejournal com/by politics наведнікі камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў...

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з iconУ суполцы Жывога журналу "Беларуская палітыка" community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі
У суполцы Жывога журналу “Беларуская палітыка” community livejournal com/by politics камэнтуюць навіну пра тое, што пасьля выказваньняў...

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з iconАбмяркоўваюць заявы Аляксандра Лукашэнкі ў часе прадстаўленьня новага кіраўніка Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская
Менскай вобласьці Леаніда Крупца. У прыватнасьці словы пра тое, што беларуская эканоміка адноўленая пасьля нафта-газавага крызысу...

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з iconТрэба ў будславе бываць часцей
У беларусі Легіён Марыі ўзнік у жніўні 1994 года, І сёння ў яго шэрагах налічваецца каля 400 актыўных легіянераў, якія выконваюць...

Расейская радыёстанцыя \"Эхо Москвы\" цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што толькі каля траціны жыхароў Беларусі падтрымліваюць цяпер ідэю аб’днаньня з iconНа сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты "Эль-Паіс" адносна таго, што ён можа памілаваць Аляксандра
На сайце парталу tut by абмяркоўваць заяву Аляксандра Лукашэнкі карэспандэнту гішпанскай газэты “Эль-Паіс” адносна таго, што ён можа...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка