М. Багдановіч "Зімой" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў "Вечар" (VIIІ кл.) (с. 46-47)




НазваМ. Багдановіч "Зімой" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў "Вечар" (VIIІ кл.) (с. 46-47)
Дата канвертавання28.10.2012
Памер115.16 Kb.
ТыпДокументы
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ №1


Гісторыя методыкі выкладання беларускай літаратуры. Аналіз школьных праграм па беларускай літаратуры.


П ы т а н н і і з а д а н н і :

1. Ахарактарызуйце гістарычныя вытокі методыкі беларускай літаратуры і асноўныя этапы яе развіцця.

2. Вызначце ролю Якуба Коласа ў развіцці методыкі беларускай літаратуры.

3. Прачытайце і заканспектуйце раздзел “Методыка чытання” працы Я.Коласа “Методыка роднае мовы”. Што ў метадычным вопыце Я.Коласа не страціла актуальнасці?

4. Ахарактарызуйце сённяшні стан развіцця методыкі літаратурнага навучання і яе асноўныя праблемы.

5. Заканспектуйце асноўныя палажэнні “Канцэпцыі літаратурнай адукацыі”, асэнсуйце іх сутнасць (гл. дадатак).

6. Вызначце мэту і задачы вывучэння беларускай літаратуры ў школе. Ахарактарызуйце змест і структуру праграмы па беларускай літаратуры на розных ўзроўнях? Як суадносяцца ў праграме аглядныя і манаграфічныя тэмы?

7. Прааналізуйце праграму V класа, вызначце яе асноўныя раздзелы, прасачыце сувязь паміж імі. Якія патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў вызначаны праграмай, як вырашаецца задача развіцця навыкаў аналізу тэкста і фарміравання літаратуразнаўчых паняццяў?

8. Прачытайце анатацыю да твораў і вызначце, як прадугледжвае праграма фарміраванне ўмення аналізаваць твор з улікам яго мастацкай спецыфікі:

М.Багдановіч “Зімой” (V кл.) (с. 19-20), А.Дудараў “Вечар” (VIIІ кл.) (с. 46-47).

М.Лынькоў “Васількі” (V кл.) (с. 21-22), Я.Колас “Новая зямля” (ІХ кл.) (с. 78-79).


9. Параўнайце анатацыі да адной і той жа тэмы ў розных класах і вызначце, якія істотныя адрозненні ёсць у падыходах да яе вывучэння.

М.Багдановіч – у VIII і Х класах;

“Беларуская літаратура 50-х – 80-х гадоў” – ІХ кл., “Сучасная літаратура” – ХІ кл.


10. Ахарактарызуйце змест міжпрадметных сувязей пры вывучэнні наступнай тэмы, ацаніце іх вучэбна-выхаваўчую эфектыўнасць:

Максім Багдановіч, V клас;

Пятрусь Броўка, ІХ клас.




Літаратура





  1. Ляшук В.Я. Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе. Мн., 1994.

  2. Колас Я. Методыка роднае мовы.// Колас Я. Зб. тв. у 14 тамах. Т. 12. С. 396-433.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 2


Школьныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі па беларускай літаратуры. Метады і прыёмы вывучэння літаратуры ў школе.

Пытанні і заданні:

  1. Якія тыпы падручнікаў па літаратуры выкарыстоўваюцца ў школе? У чым адметнасць іх зместу, пабудовы і прызначэння?

  2. Ахарактарызуйце змест і пабудову падручнікаў “Беларуская літаратура 7 кл.” (аўтары М.А.Лазарук, В.І.Русілка, І.М.Слесарава); “Беларуская літаратура 8 кл.”.(аўтары У.Рагуля, В.Кушнярэвіч).

  3. Якія вучэбныя дапаможнікі па беларускай літаратуры вам вядомы? Прывядзіце прыклады іх эфектыўнага выкарыстання на ўроку.

  4. Якія класіфікацыі метадаў навучання існуюць у сучаснай педагагічнай навуцы? Чым абумоўліваецца выбар таго ці іншага метаду і прыёму для выкарыстання на канкрэтным уроку?

  5. Падрыхтуйце і прадэманструйце ў выглядзе дзелавой гульні ўступнае слова настаўніка да вывучэння тэмы: “Творчасць М.Багдановіча (VІІІ).

  6. Падрыхтуйце і правядзіце на занятках эўрыстычную гутарку па тэме “Янка Купала”. “Спадчына”(VІІ кл.) або па іншай тэме.

Дадатковая літаратура:

  1. Вывучэнне літаратуры /Пад рэд. В.У. Івашына. Мн., 1980.

  2. Воінаў М.М., Смыкоўская В.І. Вучыць і выхоўваць словам / Метадычныя рэкамендацыі да падручніка “Родная літаратура 5 кл.”

  3. Лазарук М.А., Лявонава П.І. “Родная літаратура ў VІ кл.” Метадычны дапаможнік для настаўніка. Мн., 1996 і 1998 г.

  4. Лявонава П.І., Русілка В.І., Слесарава І.М. Родная літаратура ў 7 кл.: Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўніка. – Мн.,1999.

  5. Ляшук В.Я. Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе: Гіст.-метад.нарыс: (Даваен.перыяд): Вучеб.дапаможнік для філал.фак.ВНУ. — Мн. : Універсітэцкае, 1994. — Бібліягр.ў падтэкст.заўв. — ISBN 5-7855-0712-9 : Б.ц., 2660 экз.

  6. Ляшук В.Я. Вывучэнне ў школе трылогіі Якуба Коласа "На ростанях": Метад. дапам. для настаўніка. — Мн. : Ванін, 1996.

  7. Ляшук В. Я. Родная літаратура ў 7 класе: Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў. — Мн. : ТАА "Асар", 1997.

  8. Ляшук В.Я. Літаратура ў 5 класе: Дапам. для настаўніка / Пад рэд. В.Я.Ляшук. — Мн. : Часоп. "Крыніца", 1997.

  9. Асташонак Л.В. Родная літаратура ў 8 класе: Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў [сярэд. шк. / Л.В.Асташонак, В.Я.Ляшук, У.А.Сенькавец і інш. — Мн. : Выд. прадпрыемства "Экаперспектыва", 1998.

  10. Аляшчэня М.М. Родная літаратура ў 9 класе: Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. шк. / [М.М.Аляшчэня. Л.В.Асташонак, Г.С.Гарадко і інш.; Пад рэд. В.Я.Ляшук]. — Мн. : ТАА "Асар", 2000.

  11. Аляшчэня М.М. Беларуская літаратура ў 5 класе: Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. шк. / [М.М.Аляшчэня і інш.; Пад рэд. В.Я.Ляшук]. — Мн. : ТАА "Асар", 2002.

  12. Ляшук В.Я. Іван Мележ у школе: Дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / В.Я.Ляшук. — Мн. : ТДА "Аверсэв", 2002.

  13. Ляшук В.Я. Беларуская літаратура: Вучэб. дапам. для 6-га кл. ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання з 12-гад. тэрмінам навучання / В.Я.Ляшук, Г.С.Гарадко, Г.М.Ішчанка. — Мн. : Маст. літ., 2003.

  14. Лявонава Е.А. Агульнае і адметнае: Тв. беларус. пiсьменнiкаў XX ст. ў кантэксце сусвет. лiт.: Дапам. для настаўнiкаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыi / Е.А.Лявонава. — Мн. : Маст. літ., 2003.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 3



ТЫПЫ І СТРУКТУРА ЎРОКА ЛІТАРАТУРЫ


  1. Тыпы ўрокаў літаратуры: розныя падыходы да класіфікацыі.

  2. Структура асобнага ўрока літаратуры і сістэма ўрокаў па тэме.

  3. Нетрадыцыйныя формы ўрокаў літаратуры. Інтэрактыўныя тэхналогіі.


Заданні


  1. З часопіса “Роднае слова” (іншых метадычных выданняў) выбраць план-канспект найбольш удалага ўрока камбінаванай будовы. Заканспектаваць план і прааналізаваць яго.

  2. Складзіце або выпішыце з часопіса “Роднае слова” (іншых метадычных выданняў) план-канспект самага цікавага, на ваш погляд, нетрадыцыйнага ўрока. Аргументуйце свой выбар. Падрыхтуйцеся да яго правядзення.

  3. Пазнаёмцеся з прыкладнай схемай аналізу ўрока, падрыхтуйцеся да аналізу плана-канспекта ўрока літаратуры.


Дадатковая літаратура:


  1. Голубков В.В. Методика преподавания литературы. М.,1962.

  2. Кудряшов Н.И. Взаимосвязь методов обучения на уроке литературы. М.,1981.

  3. Активизация преподавания литературы в школе./Под ред. В.В.Голубкова.М.,1981.

  4. Методыка выкладання беларускай літаратуры./Пад рэд. В.Ляшук, А.Рагулі. Мн., 1986.

  5. Беларуская мова і літаратура ў школе. 2004. № 1, 2, 3, 5.



ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 4



ПЛАНАВАННЕ ВУЧЭБНАЙ РАБОТЫ НАСТАЎНІКА ЛІТАРАТУРЫ. ВЫВУЧЭННЕ ЭПІЧНЫХ ТВОРАЎ


  1. Ахарактарызуйце асноўныя віды планавання работы настаўніка літаратуры: перспектыўнае і бягучае планаванне (каляндарны, тэматычны і паўрочны планы).

  1. Эпас як род літаратуры. Улік асаблівасцей эпічных твораў пры іх вывучэнні ў школе.

  2. Шляхі аналізу эпічных твораў і крытэрыі выбару аптымальнага шляху аналізу.

  3. Вывучэнне эпічных твораў ў 5-8 і 9-11 класах.


Заданні


1. Прааналізуйце два тэматычныя планы па вывучэнні тэмы Якуб Колас «На ростанях» (дадатак 1). Якія шляхі аналізу абраны ў кожным выпадку?

2. Складзіце тэматычны план вывучэння тэмы М.Лынькоў «Міколка-паравоз» (5 кл.), К.Чорны «Насцечка» (6 кл.), М.Гарэцкі «Ціхая плынь» (9 кл.).

2. Распрацуйце план-канспект урока па вывучэнні адной з названых вышэй тэм.


Дадатковая літаратура:


  1. Кушнярэвіч В. В. Прыкладнае планаванне ўрокаў беларускай лiтаратуры ў V-XI класах: Для шк. з рус. мовай навучання: Вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў / В.В.Кушнярэвіч, П.І.Лявонава, І.М.Слесарава, Л.К.Цітова. — Мн. : НМЦэнтр, 1999.

  2. Лазарчык К. Прыкладнае планаванне ўрокаў беларускай мовы і літаратуры ў 4-5 класах 12-гадовай агульнаадукацыйнай школы з рускай мовай навучання: Па праграмах 2002 г. / Л.П.Лазарчык, Л.К.Цітова, С.М.Якуба. — Мн. : Аверсэв, 2002.

  3. Тамашова Л. Вывучэнне трылогіі Я.Коласа «На ростанях» у школе. Мн., 1977.

  4. Ляшук, В.Я. Вывучэнне трылогіі Якуба Коласа "На ростанях" у школе: Дапам. для настаўнікаў / В.Я.Ляшук. — Мн. : Полымя, 2001.

  5. Ляшук, В.Я. Вывучэнне эпічных твораў: 5-8 кл.:Для шк.з беларус.і рус.мовамі навучання:Дапам.для настаўніка. — Мн. : Нар.асвета, 1987.

  6. Казбярук У.М. Якуб Колас у школе. Мн, 1975.



ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 5



ВЫВУЧЭННЕ ДРАМАТЫЧНЫХ І ЛІРЫЧНЫХ ТВОРАЎ


  1. Ахарактарызаваць і паказаць на прыкладах родавую спецыфіку лірыкі.

  2. Асноўныя метады і прыёмы вывучэння лірычных твораў у школе.

  3. Паказаць адрозненні ў вывучэнні лірычных твораў у V-VІІ, VІІІ-ІХ, Х-ХІ класах.

  4. Ахарактарызаваць і паказаць на прыкладах родавую спецыфіку драматычных твораў.

  5. Асноўныя метады і прыёмы вывучэння драматычных твораў у школе. Этапы працы над драматычным творам.


Заданні


  1. Cкласці план-канспект па вывучэнні лірычнага твора.

  2. Прадумаць магчымыя заданні творчага характару, звязаныя з вывучэннем лірыкі.

  3. Распрацаваць план-канспект урока па вывучэнні драматычнага твора.


Дадатковая літаратура:


  1. Мiшчанчук М.I. Аб некаторых праблемах вывучэння лiрыкi у старэйшых класах сярэдняй школы i ВНУ/М.I.Мiшчанчук // Бел. мова i лiт. -- 2001.-№2. - С. 26-41.

  2. Русілка В.І. Планаванне ўрокаў беларускай літаратуры па тэмах “Лірыка”, “Ліра-эпічныя жанры” ў 7 класе // Роднае слова. № 8. 1996.

  3. Русілка В.І. Вывучэнне лірычнай паэзіі ў школе. Віцебск. 1994.

  4. Лявонава П.І., Русілка В.І., Слесарава І.М.. Родная літаратура ў VII класе – Мінск, 1999 г.

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 6



ВЫВУЧЭННЕ БІЯГРАФІІ ПІСЬМЕННІКА. ВЫВУЧЭНЕ АГЛЯДАВЫХ ТЭМ


  1. Асаблівасці ўрокаў па вывучэнні біяграфіі пісьменнікаў.

  2. Асноўныя метады і прыёмы вывучэння біяграфіі пісьменнікаў.

  3. Змест і спецыфіка ўрокаў па вывучэнні аглядавых тэм.

  4. Патрабаванні да ўрокаў аглядавых тэм. Метады і прыёмы вывучэння аглядавых тэм.


Заданні


  1. Cкласці план-канспект па вывучэнні аглядавай тэмы.

  2. Распрацаваць план-канспект урока па вывучэнні біяграфіі пісьменніка.


Дадатковая літаратура:


  1. Аляхновіч Р.В. Вывучэнне творчай біяграфіі Максіма Танка / Вывучэнне беларускай мовы і літаратуры ў школе: Кн. для настаўнiка: Зб. артыкулаў / Пад рэд. М.А.Лазарука. Мн.: Нар.асвета, 1988. С. 88-97.

  2. Аляхновіч Р.В. Янка Брыль у школе: Дапам. для настаўніка. — Мн. : Нар. асвета, 1979.

  3. Ішчанка Г.М. Уладзімір Караткевіч у школе: Дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / Г.М.Ішчанка. — Мн. : ТДА "Аверсэв", 2002. — 20 см. — (Вывучэнне творчасці пісьменніка). — Бібліягр.: с. 200-205

  4. Івашын В.У. Вывучэнне жыццёвай і творчай біяграфіі пісьменніка як тэарэтыка-метадычная праблема / В.У.Івашын // Беларуская мова і літаратура. — Мн., 1995-. — 2001.--N 3 .- С.24—31

  5. Прушынская Н. Новыя звесткі да біяграфіі пісьменніка А.Мрыя (Андрэя Шашалевіча) / Наталля Прушынская; Пер. з рус. Андрэя Гярновіча // Кантакты і дыялогі. — Мн., 1995-. — 2001.--N 11 .- С.5—9

  6. Рашэтнікава Н.Б. Вывучэнне жыцця і творчасці пісьменніка ў сістэме работы па беларускай літаратуры ў старэйшых класах (да тэорыі пытання) / Рашэтнікава Н.Б // Пісьменнік - мова - стыль. — Мн., 2002. — С. 409—411

  7. Гурская А.С. Крытыка і творчая індывідуальнасць пісьменніка: Пастаноўка прабл // Літаратуразнаўства: заканамернасці літаратурнага працэсу Беларусі. — Мн., 1994. — С.3—5

  8. Лявонава П.І. Вывучэнне творчасці пісьменніка як прафесійнае ўменне настаўніка // Адукацыя і выхаванне. — Мн., 1992-. — 1996.--N 8 .- С.99--107.

  9. Лявонава П.І. Вывучэнне творчасці пісьменніка як прафесійнае ўменне настаўніка // Адукацыя і выхаванне. — Мн., 1992-. — 1996.--N 9 .- С.105—113


ПЛАН АНАЛІЗУ ЎРОКА


Месца ўрока ў сістэме вывучэння тэмы, раздзела.

Мэта ўрока. Разглядаюцца навучальны, выхаваўчы і развіццёвы аспекты. Наколькі арганізаваным быў пачатак урока, наколькі дакладна была сфармулявана мэта ўрока.

Тып урока і яго асноўныя этапы. Каб прааналізаваць у якой ступені і якія этапы адлюстраваны ў наведаным уроку, студэнт павінен прыгадаць структуру розных тыпаў урока.

Абсталяванне: падручнікі, дапаможнікі, карты, схемы, табліцы, карціны, ілюстрацыі, ТСН, раздатачны матэрыял і пад. Трэба вызначыць наколькі ўдалым быў зварот настаўніка да розных сродкаў нагляднасці.

Матывацыя да працы: якім спосабам настаўнік зацікавіў вучняў тэмай урока.

Методыка праверкі ведаў і ўменняў навучэнцаў. Пры назіранні за апытваннем школьнікаў можна звярнуць увагу на тое,

  • у якой форме было арганізавана апытванне (індывідуальная, групавая, франтальная, вусная, пісьмовая, лабараторная праца), ці дакладна была вызначана мэта апытвання;

  • ці мела апытванне навучальны характар;

  • ці ўсе вучні актыўна ўдзельнічалі ў працэсе апытвання;

  • якім чынам у працэсе апытвання выпраўляліся недакладнасці, памылкі, ці рабілі гэта вучні;

  • як аргументавалася выстаўленне адзнак;

  • якім чынам акцэнтавалася ўвага на галоўным;

  • як звярталася ўвага на лагічнасць выкладу матэрыялу пры адказе;

  • ці надзялялася ўвага прымяненню ведаў на практыцы.

  • Вызначце адпаведнасць ведаў і ўменняў вучняў этапу навучання, цікавасць і падрыхтаванасць да заняткаў.

Змест і методыка вывучэння новага матэрыялу

Пры назіранні за вывучэннем на ўроку новага матэрыялу важна звярнуць увагу на тое,

  • як былі пастаўлены перад вучнямі асноўныя задачы вывучэння тэмы ўрока;

  • ці вылучалася ў ім галоўнае і ці канцэнтравалася на ім увага вучняў

  • ці правяралася ступень разумення вучнямі новага матэрыялу ў працэсе яго тлумачэння.

  • Веданне настаўнікам матэрыялу ўрока, уменне ім аперыраваць:

  • дакладнасць і паўната лінгвістычных фармулёвак;

  • дакладнасць выпраўлення памылак дапушчаных вучнямі;

  • логіка падачы новага матэрыялу і яго замацавання;

  • уменне звязаць працу над тэарэтычным і практычным матэрыялам з працай па культуры маўлення.

Культура мовы настаўніка, яе дакладнасць, выразнасць, эмацыянальнасць, адпаведнасць літаратурным нормам, майстэрства выразнага чытання.

Кантакт з класам – уменне хутка ўключыць клас у працу, уменне падтрымліваць дысцыпліну, уменне своечасова заўважыць настрой класа.

Педагагічная пільнасць (здольнасць бачыць і выпраўляць дапушчаныя памылкі, увага да паводзін і працы кожнага вучня).

Педагагічны такт настаўніка, характар узаемаадносін з вучнямі, захаванне этычных нормаў.

Улік ўзроставых асаблівасцей вучняў, узроўню іх філалагічнага развіцця.

Правільнае карыстанне дошкай, нагляднасцю, ТСН.

На ўроках беларускай літаратуры варта звярнуць увагу на тое,

  • якое месца на ўроку займае аналіз мастацкага твора;

  • якія выхаваўчыя мажлівасці заключае ў сабе мастацкі твор і як яны былі рэалізаваны;

  • у якой ступені настаўнік улічыў першапачатковае чытацкае ўспрыманне вучняў;

  • які шлях аналізу абраў настаўнік, якія метады і прыёмы выкарыстаў (абгрунтуйце іх мэтазгоднасць) у сувязі са спецыфікай мастацкага твора;

  • як спалучаліся на ўроку сучасныя метадычныя патрабаванні да аналізу мастацкага твора і індывідуальнасць настаўніка;

Аптымальнасць выбару метадаў навучання.

Рэалізацыя на ўроку прынцыпаў навуковасці, сістэмнасці, паслядоўнасці, свядомасці і актыўнасці;

Спосабы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, здольнасць настаўніка задзейнічаць на ўроку ўсіх ці большасць вучняў;

Змест і методыка замацавання вывучанага. Пры замацаванні вывучанага матэрыялу трэба звярнуць увагу на тое,

  • ці садзейнічалі прапанаваныя практыкаванні засваенню галоўнага ў дадзенай тэме;

  • ці ажыццяўлялася дыферэнцыраваная дапамога вучням у час выканання заданняў;

  • ці прапаноўваліся дадатковыя заданні для найбольш падрыхтаваных вучняў;

  • ці выяўляліся тыповыя памылкі і цяжкасці, спосабы пазбаўлення ад іх;

  • метады і прыёмы актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, арганізацыя самастойнай працы вучняў;

  • падрыхтоўка вучняў да самастойнага выканання практыкаванняў.

Аб’ём дамашняга задання, інструкцыя па выкананні. Пры па­ведамленні дамашняга задання звярнуць увагу на тое,

  • ці было пракаменціравана дамашняе заданне;

  • ці выказваліся патрабаванні да афармлення;

  • ці дыферэнцыравана дамашняе заданне, заданні рэпрадуктыўныя і творчыя;

  • сувязь з працай на ўроку

  • аптымальнасць аб’ёму дамашняга задання.

Маўленчая дзейнасць на ўроку:

  • рэалізацыя ўсіх відаў маўленчай дзейнасці – слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо;

  • адносіны настаўніка да непісьменных выказванняў вучняў;

  • праца над інтанацыяй, правільным вымаўленнем і тэмпам маўлення вучняў.

Метадычныя складанасці на ўроку.

Рацыянальнасць размеркавання часу на ўроку.

Характарыстыка асобы настаўніка, уменне выкладчыка сумесна з вучнямі вырашаць задачы навучання і выхавання, зацікавіць вучняў матэрыялам урока, улічваць асаблівасці класа.

Вынікі: ці дасягнуў урок пастаўленай мэты. Наколькі лагічнымі, грунтоўнымі былі вывады пасля пасля кожнага этапа ўрока і ў канцы ўрока.

Прааналізаваць адпаведнасць зместу ўрока патрабаванням школьнай праграмы і ўзроўню сучаснай філалагічнай навукі.

Колькасць адзнак, выстаўленых за ўрок, каментарыі да выстаўленых адзнак.

Што будучы настаўнік можа ўзяць для сваёй педагагічнай дзейнасці, што варта было зрабіць інакш.

Акрамя прапанаванай схемы варта фіксаваць і іншыя свае метадычныя заўвагі па назіранні за ходам урока.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) iconАфармленне бібліяграфіі ў спісе крыніц
Дудараў, А. Князь Вітаўт : п’есы / А. Дудараў. — Мінск : Маст літ., 2005.— 318 с

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) iconУрок па прадмету «Чалавек I свет» дл
«пе-ралётныя» I «зімуючыя» птушкі; папаўняць слоўнікавы запас дзяцей (знаёмства з птушкай крыжадзюбам); развіваць вусную мову дзяцей,...

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) iconПраграма 26. 10. 03 ( нядзеля ) Вечар : прыезд удзельнікаў
Вечар Навучанне любельскім народным танцам (беларускія народныя танцы І строі — вітаюцца)

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) icon1. а ці дома пан-гаспадар 6
Шчодры вечар, добры вечар! Пане гаспадару ці Вам песню заспяваці ці хочаце так каляду дасі ?

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) iconЗ святым Ражаством, жывіця з Богам!
Добры вечар,шчодры вечар,адчыняйце дзверы, штоб пчолы селі, адчыніце акно, штоб вам была дабро!

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) iconУ. Дудараў паводле Ул. Караткевіча
Спектакль заняў першае месца ў раённым конкурсе тэатральных калектываў, атрымаў Галоўны прыз на фестывалі "Школьны тэатр 10"

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) iconУ адным клубочку ды сем дзірачак
Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімой вырастае. (Лядзяш.)

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) icon"Цароўна, добры вечар! Цароўна, добры вечар!"
А астатнія хлопцы спяваюць: Мы хлопца адзявалі Мы хлопца адзявалі На купальля прывялі На купальля прывялі Будзе хай табе ў мужы!...

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) iconДобры вечар, дарагія сябры! Вы чуеце, як звіняць звонкія, празрыстыя ручайкі?
Сакавік – гэта пачатак цяпла, прыгажосці, кахання. І таму не выпадкова першае свята вясны – Дзень жанчын. Таму што самае прыгожае,...

М. Багдановіч \"Зімой\" (V кл.) (с. 19-20), А. Дудараў \"Вечар\" (VIIІ кл.) (с. 46-47) iconУрок у 2-м класе
Задачы: абагульніць І сістэматызываць веды дзяцей пра птушак, ІХ жыццё зімой; працягваць знаёмства з птушкамі роднага краю; пазнаёміць...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка