Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар




НазваВулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар
Дата канвертавання26.11.2012
Памер24.4 Kb.
ТыпДокументы
Вулка Бацькаўшчыны і Мовы, ці Правапіс вялікай і малой літар.

20.02.2010


Правапіс вялікай і малой літар у беларускай мове — адна са складаных арфаграфічных тэм, якая патрабуе адмысловага засваення матэрыялу і запамінання. Справа ў тым, што падобныя правілы не маюць канкрэтных фанетычных залежнасцей, а вызначаюцца традыцыяй.

На папярэднюю публікацыю “Літара на ўшанаванне” прыйшло шмат водгукаў. Скразной тэмай іх было недаўменне, якое выплеснулася ў пытаннях: “Няўжо толькі мы карыстаемся вялікай літарай?” (Вольга, г. Брэст), “Як абыходзяцца іншыя мовы без вялікай літары?” (golas-09), “Можа, і нам трэба скасаваць вялікую літару?” (Пётр Алегавіч, пенсіянер, г. Мінск), “Ці нельга пашырыць вялікую літару на ўсе назоўнікі, як у нямецкай мове?” (Сяргей Мікалаевіч, настаўнік нямецкай мовы, г. Жабінка), “Як знайсці пачатак і канец сказа ў пісьме, дзе няма вялікіх літар?” (Кірыл, г. Мінск, тэлефанаванне). Такая рэакцыя была нечаканая, хаця ў нечым зразумелая: карыстаючыся звыклым, ніяк не возьмеш на розум, што яно можа быць арганізавана інакш.

Як ужо адзначалася, большасць алфавітаў свету не мае вялікай літары. Некалі і мы абыходзіліся без яе, ды і словы пісалі разам. Зараз мы выкарыстоўваем прабел для іх асобнага напісання.

Прабел як інтэрвал паміж літарамі, што абазначае межы слова, — параўнальна нядаўняе вынаходніцтва. Ён адсутнічае ў старажытных славянскіх помніках (як у кірыліцы, так і ў глаголіцы). Для словападзелу ў пісьме, якое не мае прабелу ці ў якім ён рэдка выкарыстоўваецца, прымяняліся і прымяняюцца розныя прыёмы: асаблівыя формы літар для пачатку і (або) канца слова, спецыяльныя дыякрытычныя знакі, якія ставяцца пры першай і (або) апошняй літары слоў, дабаўленне да пачатку або канца слова невымаўляльных літар. Падзел на словы можа пазначацца кропкай пасярэдзіне або двукроп’ем ці вертыкальнай рысай і інш. Уявіце сабе, наколькі няпроста было чытаць старажытныя тэксты. Паспрабуем зразумець сучасны сказ без прабелаў і вялікіх літар:

уневялікімэкскурсеўгісторыючытачынароднайгазетывольгазбрэстакірылзмінсказмогуцьзнайсціадказынапастаўленыяпытанні.

Цяжкавата чытаецца... Нашы продкі зрабілі так, каб як мага зручней было ўспрымаць напісаны тэкст.

Што датычыцца скасавання вялікай літары ці пашырэння яе на ўсе назоўнікі, заўважым адно: сёння гэта зрабіць немагчыма ды і не патрэбна. Вялікая літара ўвайшла ў сацыяльную памяць славян, стала культурнай традыцыяй і духоўнай каштоўнасцю. І наконт пашырэння. Мноства вялікіх літар перастае рабіць іх вялікімі. Бо яны павінны выдзяляцца, выконваць сваю адмысловую функцыю. І калі бачыш іх у тэксце зашмат, то крыху губляешся. У той жа час вялікая літара можа стаць выяўленчым прыёмам, які перадае аўтарскую задуму. Напрыклад, у вершы “Вуліцы” Уладзіміра Караткевіча чытаем:


Колькі год давялося мне

класці

У муры вашы цэглу

звычайную,

Вулка Вуснаў і Вулка

Шчасця,

Вулка Здрады і Вулка

Адчаю?

Вулка Першага Верша

і Слова

(І Апошняга Верша

Крывавага),

Вулка Бацькаўшчыны

і Мовы,

Вулка іхняй Зіхоткай Славы.


Такім чынам, правапіс вялікай літары не мае нейкіх фанетычных ці словаўтваральных заканамернасцей, а вымушаецца традыцыяй. А гэта прыводзіць да таго, што падобныя правілы не паддаюцца дакладнай упарадкаванасці і цяжка ўніфікуюцца, залежаць ад спецыфікі ўжывання таго ці іншага слова і нават стылю.

У гэтым плане даволі паказальнае дыпламатычнае пісьмо, дзе вялікая літара — свое-асаблівая формула этыкету.

У новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’явіліся параграфы, якія датычацца напісання найменняў асоб, звязаных з рэлігіямі, найменняў пасад і званняў, ветлівых зваротаў і спецыяльных абазначэнняў і інш., пра што мы падрабязна пагаворым пры наступных суботніх сустрэчах.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар iconПачынаючы з вялікага, ці Агульныя правілы ўжывання вялікай І малой літар
Агульныя правілы напісання вялікай І малой літар не памяняліся. Канкрэтныя змены кранулі сферы, якія раней не былі надзённымі. У...

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар iconЎ адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г
Змены І ўдакладненні ўнесены ў правапіс галосных, зычных, мяккага знака, абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай І малой літар І правілы...

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар iconЛітара на ўшанаванне, ці Правапіс вялікай І малой літар
Чалавек узвялічваецца талентам, подзвігам, высакароднасцю, добрымі справамі, часам яго ўзвышае пасада. Мы гаворым: пісьменнік (настаўнік,...

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар iconТэма: Правапіс літар у І ў (факультатыў "Вывучаем беларускі правапіс") Настаўнік
Тып занятка: падагульненне, сістэматызацыя, замацаванне, пошук новых ведаў па тэме

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар icon149. Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар
Запішыце, падзяляючы словы на склады. Пастаўце націскі І растлумачце правапіс літар е, я І э, а ў каранях слоў

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар iconЗаданне. Устаўце патрэбныя літары, патлумачце правапіс слоў. Правапіс прыстаўных галосных І зычных літар
На уменка, акно, святая мша, уюцца, па мчаць, убачылі льва, унія, на лгаць, одпуск, ржаны хлеб, опера, уха, з ржой, шмат образны,...

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар iconУ каравуле цівуны ды есавулы, ці Правапіс устаўных літар

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар iconСа спашукальнікам І з саіскальнікам, ці Правапіс прыставак
Напрыклад, абаперціся ці абперціся, даследаванне ці даследванне. Правапіс прыставак І суфіксаў, канчаткаў у “Правілах” (1959) быў...

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар iconШаноўныя ўдзельнікі гарадскога конкурсу па беларускай мове "Скарбы мовы: гукі Бацькаўшчыны", які прайшоў 04. 10. 2012 ! Вашай увазе прадстаўляем лепшыя вынікі конкурсу
Шаноўныя ўдзельнікі гарадскога конкурсу па беларускай мове “Скарбы мовы: гукі Бацькаўшчыны”

Вулка Бацькаўшчыны І Мовы, ці Правапіс вялікай І малой літар iconМэлс, рэм І фэд, ці Правапіс абрэвіятур
...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка