Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар?




НазваШто лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар?
Дата канвертавання26.11.2012
Памер30.57 Kb.
ТыпВопрос
sStud0828night


Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар?


У сталіцы Беларусі прайшоў кастынг на конкурс “Міс Менску”. Са 100 удзельніц адабрана 16, прычым 5 зь іх – рыжыя. Неўзабаве хтосьці зь х атрымае карону “Міс Менск-2007” і 8 верасьня прадставіць сталіцу ў нацыянальным конкурсе “Міс Беларусь”. Як складваецца лёс беларускіх прыгажуняў, якія перавагі даюць тытулы “Міс Менск" і “Міс Беларусь”, высьвятляла Іна Студзінская.


Самы першы конкурс прыгажосьці ў Беларусі праходзіў у 1988 годзе і называўся “Міс Менск”. Тады пераможцай стала 18-гадовая студэнтка Ліка Ялінская, зараз вядомая як беларуска-расейская сьпявачка Анжаліка Агурбаш. З 1998 году нацыянальныя конкурсы прыгажосьці ладзяцца раз на два гады. Яны праходзяць пад патранатам Міністэрстваў культуры, адукацыі, Нацыянальнай школа прыгажосьці і фонду прэзыдэнта па падтрымцы таленавітай моладзі. Не раз фіналы конкурсу наведваў і Аляксандар Лукашэнка.

Міс Беларусь” атрымлівае 6 тысяч даляраў



Пераможцамі конкурсаў “Міс Беларусь”станавіліся ў розныя гады Сьвятлана Крук з Горадні, Ганна Стычынская з Магілёву, Вольга Неўдах з Берасьця, Вольга Антропава зь Віцебску і Кацярына Літвінава з Магілёву. “Міс Беларусь” атрымлівае пераходную карону з белага золата і дыямэнтаў, 6 тысяч даляраў і права прадстаўляць Беларусь на міжнародных конкурсах прыгажосьці. Ляўрэаты конкурсу атрымліваюць ад 3 да 5 тысячаў даляраў. Усім 24-м фіналісткам пакідаюць ўсё адзеньне ад вядучых мадэльераў і бальныя сукенкі ў падарунак.


“Міс Фота Беларусі-2002, ляўрэат “Міс Эўропы-2003”, дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосьці Вольга Сярожнікава распавяла, што для студэнткі ці дзяўчыны, якая толькі што скончыла школу, гэта істотная падтрымка:


“Такія сумы часьцяком атрымліваюць нават на міжнародных конкурсах. Да таго ж, пасьля гэтага дзяўчаты не застаюцца ў забыцьці, яны пачынаюць езьдзіць на міжнародныя конкурсы прыгажосьці. Пераможцы працуюць як мадэлі, здымаюцца ў рэкляме. Некаторыя дагэтуль працуюць у мадэльным бізнэсе”.

Беларуская прыгажуняВольга Антропава працуе ў Маямі



Лёсы прыгажуняў складваюцца па-рознаму. “Міс Беларусь 1998” Сьвятлана Крук, да прыкладу, працуе ў мадэльным агенцтве ў Маскве, здымаецца для “Cosmopolitan”, выйшла замуж, нарадзіла дзіця. Вольга Курышка працуе на Беларускім тэлебачаньні. Вольга Стычынская -- у агенцыі Сашы Варламава. Вольга Неўдах нядаўна нарадзіла дзіця. Каця Літвінава – твар вядомай польскай кампаніі, працуе як мадэль. Вельмі ўдала склаўся лёс пераможцы 2004 году Вольгі Антропавай, кажа Вольга Сярожнікава:


“Яна адразу паехала на “Міс сьвету” ў Варшаву, дзе было 108 удзельніц. Наша Вольга заняла трэцяе месца, і ёй адразу прапанавалі працаваць у агенцыі “IMG” ў Маямі. Там зусім іншыя ганарары. Усе імкнуцца, каб працаваць ва ўсясьветна вядомых агенцыях, там магчымасьцяў болей – вокладкі часопісаў, рэкляма”.


І ў Беларусі Вольга Антропава – нарасхват, здымаецца ў рэкляме, на білбордах, на вокладках. Вольга Сярожнікава кажа, што ўсё залежыць ад саміх прыгажуняў: хтосьці знайшоў сябе ў іншай прафэсіі, хтосьці робіць мадэльную кар’еру.

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар?



Але на шматлікія міжнародныя конкурсы прыгажосьці езьдзяць не абавязкова пераможцы “Міс Беларусі”. Днямі Юлія Богук і Яўгенія Ганчар едуць на адборачны тур “Супэрмадэлі сьвету”, вельмі шчасьлівага конкурсу для беларусак: летась Каця Даманькова перамагла ў гэтым конкурсе, сёлета Вікторыя Махота стала віцэ-міс.


Распавядае кіраўнік Цэнтру моладзевай моды БДУ Саша Варламаў:


“Зараз у Маскву едуць дзьве нашы дзяўчыны з фэстывалю “Млын моды”. Прыехалі арганізатары конкурсу “Супэрмадэль сьвету”, паглядзелі, зрабілі кастынг і сказалі: “Гэта менавіта тыя, якія нас задавальняюць”. Калі прадстаўнікі “Ford models” выбралі, значыць, яны ім спадабаліся”.


А вось тлумачэньні дырэктара Нацыянальнай школы прыгажосьці Вольгі Сярожнікавай:


“Калі на конкурсах прыгажосьці шукаюць клясычную прыгажуню, то на мадэльных конкурсах заўсёды шукаюць новы твар. Яны ўдзельнічаюць у паказах, працуюць мадэлямі. А дзяўчатам, якія перамаглі ў конкурсах прыгажосьці, зусім не абавязкова працаваць мадэлямі, асабліва пераможцам міжнародных конкурсаў. Яны выконваюць прадстаўнічыя функцыі – прыгажуні, якія наведваюць розныя акцыі, ад дабрачынных да камэрцыйных”.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconПалітычная геаграфія лельчыцы
Састарэлая Надзея Вепрык добра ўсьведамляе, што ніякага падарунку на Каляды й Новы год яна не атрымае. Па ўсім Лельчыцкім раёне,...

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconДоктар Яраш стаяў на даху веранды І свістаў, залажыўшы пальцы ў рот. Свістаў так, што здавалася, з дубоў пасыплецца лісце. У блакітнай бездані неба ўзнімалася
Сонца, што ўзнялося над борам, біла праменнямі ў твар, сляпіла. Яраш засланяўся ад яго не далоняй, а неяк па-дзіцячы, локцем. З другога...

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconДоктар Яраш стаяў на даху веранды І свістаў, залажыўшы пальцы ў рот. Свістаў так, што здавалася, з дубоў пасыплецца лісце. У блакітнай бездані неба ўзнімалася
Сонца, што ўзнялося над борам, біла праменнямі ў твар, сляпіла. Яраш засланяўся ад яго не далоняй, а неяк па-дзіцячы, локцем. З другога...

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconФальклорныя элементы ў кітабах
Фальклор з’яўляецца люстэркам жыцця народа. Па сутнасці, усё, што праходзіць праз гэтае люстэрка мае невычэрпную каштоўнасць. На...

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconЛікі І лічбы маюць вялікае значэнне ў нашай паўсядзённым жыцці. У любой размове, у газетах, на плакатах І дарожных знаках, у кіно І на грашовых купюрах, усюды
Так І ход календара майя спакойна І неўзаметку, спадзяемся, перасягне свой момант заканчэння старога цыклу І пачне новы адлік. Увесь...

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconЦт І адэ: птушкі з аднаго гнязда?
Цт у Беларусі. Мы традыцыйна пытаемся: “А як у іх?”. І яшчэ адна асаблівасць нашай ментальнасці: за мяжой “заўсёды лепш”. Аднак мала...

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconЖыла-была Ёлачка
Першы акцёр. Здаецца, толькі нядаўна адзначалі мы Новы год, аднак ён, той Новы год, цяпер ужо стары, як яго мы называем, праляцеў...

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconГродзенскі Новы Свет. Перспектывы рэнавацыі І выкарыстання. Гродна, 2009 Змест
Новы Свет як гісторыка-архітэктурная каштоўнасць, магчымыя накірункі рэнавацыі І захавання

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconПалітычная геаграфія адзін вечар вёсцы новы пагост
У вёсцы Новы Пагост я зьявіўся надвячоркам. Сутоньне: толькі вагні ў вонках хатаў І рэдкія мінакі на вуліцы

Што лепш: клясычная прыгажосьць ці новы твар? iconКалi пачынаецца грыбны сезон, многiя спяшаюцца у лес. Лепш збiраць грыбы ранiцай, калiи паветра насычана вiльгаццю I свежасцю. Грыбы нельга вырываць з зямлi
Трэба збiраць толькi тыя грыбы, пра якiя добра вядома, што IХ можна ужываць у ежу

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка