Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках




НазваБеларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках
Дата канвертавання26.11.2012
Памер25.2 Kb.
ТыпДокументы
Dash0223noch


Беларускае войска будзе ў чаравіках і шкарпэтках


Беларускае войска, як і ўкраінскае, у адрозьненьне ад расейскага, скідае кірзавыя боты і анучы. Вайскоўцы пераходзяць на чаравікі і шкарпэткі. З чым зьвязана такое новаўвядзеньне і ад чаго яшчэ адмаўляюцца ў беларускім войску? З падрабязнасьцямі наш карэспандэнт Алесь Дашчынскі.


Пра армейскія чаравікі, юхтовыя ці хромавыя скураныя з высокімі берцамі, у міністэрстве абароны кажуць з гонарам. Маўляў, удасканальваюцца ўзбраеньні, адпаведна, і амуніцыя. Распрацаваны спэцыяльныя чаравікі з хуткім шнураваньнем. Зімой з цёплымі шкарпэткамі, а летам з баваўнянымі.

Цяпер абуваюць у чаравікі вайскоўцаў тэрміновай службы і кантрактнікаў. Адразу забясьпечыць усіх немагчыма, але паэтапна, да 2010 года, войска будзе ў чаравіках і шкарпэтках.


Начальнік рэчавай управы міністэрства абароны Алег Лапцеў кажа:


Лапцеў: “Калі ты займаешся вучобай у вайсковай акадэміі і сядзіш у залі, то, канечне, сядзець у анучах гэта ўжо проста састарэла. Для гэтага ёсьць шкарпэткі, туфлі. Навошта, наагул, гэтыя боты? Таму, усе курсанты будуць ад сакавіка хадзіць і мець ужо паўсядзённую форму адзеньня і не толькі чаравікі юхтовыя з высокімі берцамі. У іх яшчэ будуць і туфлі хромавыя. Натуральна, у туфлях ён будзе не ў анучах, а ў шкарпэтках”.


Былы міністар абароны Беларусі Павал Казлоўскі цьвердзіць, што ў войску

былі вялікія запасы маёмасьці яшчэ ад савецкіх часоў, да прыкладу, салдацкія шынялі ўзору другой сусьветнай вайны. А цяпер гэтыя запасы выбраны. А рэшткі прадаюць праз фірму “Белспэцкантракт”. Тэлефаную туды, што там ёсьць?


Карэспандэнт: Ці можна ў вас купіць кірзавыя боты?


Фірма: “У нас цяпер няма ўжо. Былі па 16 тысяч 500 рублёў. Было 9 тысяч 998. Магчыма, будуць”.


Карэспандэнт: А ці прадаюцца анучы?


Фірма: “Не, не было. Яны толькі магчыма будуць ісьці як веташ якая-небудзь”.


У краме можна набыць тое, ад чаго пазбаўляецца войска- пілёткі, шаравары, целагрэйкі ды іншае...Увогуле , шынялі ў войску не носяць ужо паўтары гады. Замест іх - сучасныя ўцепленыя курткі. Шаравары і целагрэйкі таксама адыйшлі ў мінулае. Вешчмяшкі мяняюцца на рэйдавыя заплечнікі розных прызначэньняў і аб’ёмаў. Тое, што было скураное, цяпер з сучасных матэрыялаў – кардура. Засталіся ад савецкіх часоў хіба сталёвыя шлемы,

алюміневыя кацялкі і флягі.


Спадар Лапцеў разважае пра перавагі анучаў:


Лапцеў: “У міжсэзоньне наматаў адзін раз, ідзеш і нешта нага ўспацела ці прамачыў. Высунуў гэту нагу з чаравіка, яе ж анучу можна насіць і ў берцах. Вынуў яе, пераматаў на адваротны бок і так можна да васьмі разоў. І гігіена захоўваецца і ўсё. Хаця ў кожнага вайскоўца ў рэйдавым заплечніку ляжыць заўсёды запасная колькасьць бялізны і шкарпэткі, і анучы ў тым ліку, калі гэта будзе неабходна”.


Павал Казлоўскі пагаджаецца, але...


Казлоўскі: Іншая справа, калі малады салдат, яго пачынае сэржант муштраваць. Запаліў запалак і крыкнуў пад’ём. І ў гэтыя сэкунды салдат мусіць апрануцца і абуцца. Ён ногі ўсуне і не наматае па спраўднаму гэтыя анучы. А потым зрабіў яму марш-брасок. Можна вельмі моцна пашкодзіць свае ногі. Мазалі будуць і гэтак далей.”


А тое. што беларускае войска разам з украінскім пераходзіць на чаравікі, ці не ёсьць тут уплыў НАТО? Прэсавы сакратар міністэрства абароны Вячаслаў Раменьчык:

Раменьчык: “Мы бярэм на ўзбраеньне ўсё самае лепшае. Мы не адрозьніваем там НАТО ці краіны постсавецкага лягеру. Калі гэта зручна і прымяняльна ў нашых умовах, то чаму гэта не прымяняць?“


Радыё Свабода, Менск

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках iconВ. П. Рагойша беларускае вершаванне
Беларускае вершаванне: вучэб дапам для студэнтаў выш навуч устаноў па філалаг спец. / В. П. Рагойша. – Мінск: бду, 2010. – 150 с

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках iconКонкурс 2011 года будзе прысвечаны 20-годдзю Вышаградскай групы
Га “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі І культуры” пры падтрымцы Асацыяцыі па міжнародных пытаннях (амо)...

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках iconНас зноў агарнула беларускае інфармацыйнае Сеціва
На сайце «Салёны ў дзеда Фёдара» saloni by ru вы зможаце пазнаёміцца ня толькі з рэцэптамі напояў розный моцы, але й зь невялікім...

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках iconУ пракуратуру горада Мінска
Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага пераследу І суду, не будзе...

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках icon220004 г. Мінск, вул. Ракаўская, 38
Бяляцкі Аляксандар Віктаравіч, калі будзе знаходзіцца на свабодзе, не схаваецца ад органа крымінальнага перасьледу й суду, не будзе...

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках iconПрывітаньне! Вось чым жыло сёньня беларускае Сеціва
Адзін з міліцыянтаў ня вытрымаў: “Чего Вы все в наш Минск поприезжали?” Тут ня вытрымаў я, адказаўшы: “У адрозьненьні ад Вас, я нарадзіўся...

Беларускае войска будзе ў чаравіках І шкарпэтках iconRaZam us®. Конкурс малых праектаў заяўка на удзел у праграме raZam us ®
Хто будзе гэта рабіць, як будзе арганізавана І хто будзе ўдзельнічаць ў мерапрыемствах?

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка