Тэатральны факультэт




НазваТэатральны факультэт
старонка1/8
Дата канвертавання28.10.2012
Памер426.06 Kb.
ТыпДокументы
  1   2   3   4   5   6   7   8


МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ»


ТЭАТРАЛЬНЫ ФАКУЛЬТЭТ

і

ФАКУЛЬТЭТ ЭКРАННЫХ МАСТАЦТВАЎ


ПРАГРАМА, ПАТРАБАВАННІ

ДА  ЎСТУПНЫХ ІСПЫТАЎ

І  КРЫТЭРЫІ АЦЭНКІ

РАБОТ АБІТУРЫЕНТАЎ


Мінск

2010

Спецыяльнасць

«АКЦЁРСКАЕ МАСТАЦТВА»

накірунак

«Акцёрскае мастацтва

(драматычны тэатр і кіно)»


(дзённая і завочная формы навучання)

Агульныя патрабаванні


Праграма ўступных іспытаў на спецыяльнасць «Акцёрскае мастацтва» скіравана на выяўленне ў абітурыентаў акцёрскіх дадзеных і здольнасцей да авалодання прафесіяй акцёра, ведаў і ўменняў па асноўных профільных аспектах (дысцыплінах) акцёрскага мастацтва: майстэрству акцёра, сцэнічнай мове, сцэнічнай пластыцы і вакале.

Спецыфічнымі ўмовамі правядзення ўступных іспытаў з‘яўляецца папярэдні адбор абітурыентаў да ўдзелу ў іх, які ажыццяўляе спецыяльна створаная адборачная камісія. Камісія выяўляе ў абітурыентаў неабходны мінімум акцёрскіх дадзеных і здольнасцей.

Агульныя адборачныя параметры для абітурыентаў, дапускаемых да ўступных іспытаў:

  • адсутнасць фізічных заганаў (дэфектаў);

  • наяўнасць выразных знешніх дадзеных;

  • наяўнасць патрэбных галасавых і моўных дадзеных;

  • адсутнасць моўных заганаў (дэфектаў).

Праграма ўступных іспытаў


Уступныя іспыты «Творчасць» праводзяцца ў тры этапы:
1 этап — сцэнічная мова і вакал;
2 этап — сцэнічная пластыка;
3 этап — майстэрства акцёра.

Дыферэнцыяцыя ўступных іспытаў паводле профільных дысцыплінаў спецыяльнасці (майстэрства акцёра, сцэнічная мова і вакал, сцэнічная пластыка) мае ўмоўны характар. Іспыты на кожным этапе не пераследуюць выяўленне адназначна толькі профільных якасцей. Спецыяльныя магчымасці (уменне выразна чытаць, спяваць, рухацца танцаваць) ацэньваюцца ў кантэксце валодання асноўнай прафесійнай якасцю — здольнасцю да ўзнаўлення мадэляў паводзін чалавека ў прапануемых абставінах, гэта значыць, акцёрскім майстэрствам. На кожным з этапаў асноўная ўвага надаецца выяўленню найбольш агульных, неабходных для прафесіі акцёра псіхафізічных і інтэлектуальных якасцей і здольнасцей.

Прыёмныя патрабаванні

1 этап — сцэнічная мова і вакал:

абітурыент выконвае (чытае па памяці) папярэдне падрыхтаваныя (як мінімум чатыры) літаратурныя творы: верш, маналог, урывак з прозы, байку. Творы павінны быць выбраны асэнсавана, выконваць іх належыць эмацыянальна, адпаведна стылю, жанру.
2 этап — сцэнічная пластыка:

абітурыент выконвае папярэдне падрыхтаваны танцавальны эцюд, а таксама пластычныя элементы і практыкаванні, зададзеныя экзаменацыйнай камісіяй.

Выкананне танцавальных эцюдаў і пластычных практыкаванняў дазваляе ацаніць пластычныя і фізічныя дадзеныя абітурыента (прапарцыянальнасць целаскладу, правільнасць паставы, выверанасць ног, устойліваць ног, пад‘ём стапы (яе энергічнасць і гнуткасць), гнуткасць цела, устойлівасць цела (апломб). Пластычныя здольнасці абітурыента вызначаюцца паводле характару выканання танцавальных крокаў, скокаў, рухальнай і музычна-рытмічнай каардынацыі рук.
3 этап — майстэрства акцёра:

абітурыент выконвае папярэдне падрыхтаваны драматычны эцюд і эцюд, зададзены экзаменацыйнай камісіяй. Дзеля выяўлення ў абітурыента здольнасцей успрымаць, ацэньваць і лагічна і мэтанакіравана дзейнічаць у прапануемых абставінах экзаменацыйная камісія можа даваць дадатковыя заданні.

Пад час іспытаў экзаменацыйная камісія выяўляе і ацэньвае ўзровень праяўлення ў абітурыента наступных дадзеных:

  • інтэлекту;

  • узбудлівасці, рэактыўнасці эмоцый;

  • здольнасці да ўспрымання падзей;

  • веры ў прапануемыя (выдуманыя) абставіны;

  • фантазіі, уяўлення, унутранага бачання;

  • здольнасці мысліць ва ўмовах ігры;

  • пачуцця гумару;

  • здольнасці да імправізацыі;

  • музычнасці, рытмічнасці;

  • заразлівасці, сцэнічнай абаяльнасці.

Здольнасць іграць на музычным інструменце не з‘яўляецца абавязковай, але ацэньваецца дадатковым балам і ўлічваецца пры вынясенні агульнай выніковай ацэнкі.

Крытэрыі ацэнкі


Экзаменацыйная камісія ацэньвае здольнасці абітурыентаў на  кожным з этапаў іспытаў па 10-ці бальнай сістэме

(1—2 — нездавальняючыя ацэнкі; 3—10 — станоўчыя ацэнкі).
1 этап — сцэнічная мова і вакал

10 балаў

Абітурыент валодае выдатнымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Выкананне ўсіх літаратурных твораў прадуманае, эмацыянальнае, вобразна яскравае, стылістычна дакладнае. Праяўлены сцэнічны тэмперамент, абаяльнасць, заразлівасць, артыстычнасць.

Абітурыент валодае выдатнымі вакальнымі дадзенымі, мае яскрава выражаныя слых, пачуццё рытму, стылю і формы выконваемага твора, здольнасць да імправізацыі.

9 балаў

Абітурыент валодае добрымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Літаратурныя творы выкананы вобразна, стылістычна дакладна, тэмпераментна, эмацыянальна, заразліва.

Абітурыент дэманструе добрыя вакальныя дадзеныя, мае пеўчы голас і музычныя здольнасці.

8 балаў

Абітурыент валодае дастатковымі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Выкананне ўсіх твораў выразнае, стылістычна дакладнае, але сцэнічна недастаткова выразнае і заразлівае.

Вакальныя дадзеныя дастаткова добрыя, адпавядаюць агульным патрабаванням.

7 балаў

Абітурыент валодае дастаткова добрымі галасавымі дадзенымі, але мае моўныя недахопы, у перспектыве карэкціруемыя. Выкананне твораў, стылістычна вытрыманае, але недастаткова эмацыянальнае.

Пеўчы голас патрабуе развіцця. Зроблены музычныя памылкі.

6 балаў

Абітурыент валодае сярэднімі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Маўленне вымагае карэкціроўкі (дыялектызмы, манернасць, заганы дыкцыі). Літаратурныя творы выкананы правільна, але жанрава недастаткова дакладна.

Вакальныя дадзеныя сярэдняга ўзроўню. У выкананні зроблены памылкі.

5 балаў

Абітурыент валодае сярэднімі галасавымі і моўнымі дадзенымі. Маўленне вымагае значнай карэкціроўкі. Выкананне няўпэўненае, вобразны лад твора не выяўлены.

Вакальныя і музычныя дадзеныя недастаткова развітыя.

4 балы

Галасавыя і моўныя дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні узровень. Літаратурныя творы прачытаны невыразна, з памылкамі ў разуменні тэксту.

Музычныя і вакальныя дадзеныя выражаны слаба. Абітурыент не змог выканаць, ці выканаў з памылкамі, шэраг музычна-рытмічных заданняў.

3 балы

Галасавыя і моўныя дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні ўзровень. Выкананне невыразнае. Абітурыент недастаткова памятае тэкст твораў, робіць прыпынкі, шмат памылак.

Вакальныя і музычныя дадзеныя слабыя. Значная колькасць заданняў экзаменацыйнай камісіі не выканана.

2 балы

Галасавыя і моўныя дадзеныя абітурыента ніжэйшыя за сярэдні узровень. Вялікая колькасць дыкцыйных недахопаў. Выкананне твораў вялае, невыразнае, з прыпынкамі і памылкамі.

Музычны слых і пеўчыя здольнасці адсутнічаюць.

1 бал

Галасавыя і моўныя дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні ўзровень. Дрэнная дыкцыя. Выкананне вялае, змест не выяўлены. Сцэнічны тэмперамент, эмацыянальнасць адсутнічаюць.
2 этап — сцэнічная пластыка

10 балаў

Яскрава выражаны пластычныя дадзеныя. Танцавальныя і пластычныя эцюды і практыкаванні выкананы свабодна, выразна і артыстычна.

9 балаў

Абітурыент валодае добрымі пластычнымі дадзенымі. Танцавальныя эцюды і практыкаванні, іншыя заданні выкананы дакладна, выразна і свабодна.

8 балаў

Пластычных дадзеныя дастатковыя. Выкананне эцюдаў, практыкаванняў, іншых пластычных элементаў ажыццёўлена без памылак, дастаткова выразна.

7 балаў

Плыстычныя дадзеныя дастатковыя, але з невялікай колькасцю памылак, у перспектыве лёгка карэкціруемых. У выкананні танцавальных эцюдаў, пластычных практыкаванняў і заданняў зроблена невялікая колькасць памылак. Выкананне недастаткова выразнае.

6 балаў

Пластычныя дадзеныя сярэднія. Выкананне танцавальных эцюдаў і пластычных практыкаванняў зроблена ўпэўнена, але з памылкамі.

5 балаў

Пластычныя дадзеныя сярэднія. Ёсць памылкі, якія патрабуюць спецыяльнай карэкціроўкі. Выкананне недакладнае, невыразнае.

4 балы

Пластычныя дадзеныя абітурыента пасрэдныя. Выкананне танцавальных эцюдаў недакладнае. Пластычныя практыкаванні выкананы з вялікай колькасцю памылак.

3 балы

Пластычныя дадзеныя ніжэйшыя за патрабуемыя. Выкананне эцюдаў невыразнае, з прыпынкамі. Практыкаванні па пластыцы, пластычныя элементы выкананы з памылкамі.

2 балы

Пластычныя дадзеныя не адпавядаюць патрабуемым. Абітурыент не выканаў заданняў экзаменацыйнай камісіі.

1 бал

Абітурыент выявіў поўную непадрыхтаванасць да здачы экзамена.
3 этап — майстэрства акцёра

10 балаў

Абітурыент выканаў эцюды і заданні экзаменацыйнай камісіі, прадэманстраваў яскрава выражаныя акцёрскія здольнасці па ўсіх параметрах. Комплекс акцёрскіх дадзеных выдатны.

9 балаў

Абітурыент дэманструе выразныя акцёрскія здольнасці па значнай колькасці параметраў. Выкананне эцюдаў і заданняў практычна беспамылковае. Мысленне арыгінальнае. Прыродная арганічнасць.

8 балаў

Абітурыент дэманструе добрыя акцёрскія дадзеныя. Выкананне эцюдаў эмацыянальнае, арганічнае, дзейснае, апраўданае, але ў некаторых момантах недастаткова выразнае. Прысутнічае пачуццё гумару. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы без памылак.

7 балаў

Дастатковыя акцёрскія дадзеныя. Папярэдне падрыхтаваныя і зададзеныя пад час экзамена эцюды выкананы з разуменнем пастаўленых задач, але недастаткова яскрава. Пачуццё гумару праяўлена ў дастатковай меры. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы з невялікай колькасцю памылак.

6 балаў

Абітурыент дэманструе акцёрскія здольнасці сярэдняга ўзроўню. Эцюды выкананы з разуменнем пастаўленых задач, але недастаткова актыўныя па дзеі. Заніжаная рэактыўнасць эмоцый. Здольнасць да імправізацыі невысокая. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы, але з памылкамі.

5 балаў

Акцёрскія дадзеныя ніжэйшыя за сярэдні ўзровень. У выкананні эцюдаў прысутнічае шэраг пралікаў. Эмацыянальны ўзровень невысокі. Адсутнічае пачуццё гумару. Успрыманне слабае. Ацэнкі невыразныя. Дзеянне пасіўнае. Абітурыент недастаткова арганічны і абаяльны. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы з памылкамі.

4 балы

Акцёрскія дадзеныя пасрэдныя. Выкананне папярэдне падрыхтаванага і зададзенага пад час экзамена эцюдаў невыразнае. Дзеянне недакладнае і не заўсёды апраўданае. Ёсць яўныя лагічныя пралікі. Заданні экзаменацыйнай камісіі выкананы недастаткова эмацыянальна, арганічна і са значнай колькасцю памылак.

3 балы

Абітурыент дэманструе няўменне сканцэнтравацца на выкананні задання. Псіхалагічна скаваны. Фізічна інертны. У выкананні эцюдаў адсутнічае шэраг неабходных кампанентаў. Недастаткова падрыхтаваны да выканання заданняў экзаменацыйнай камісіі.

2 балы

Абітурыент дэманструе недастатковае разуменне пастаўленых перад ім задач. Эцюды выкананы няправільна, без уліку эмацыянальных патрабаванняў. Не змог выканаць значнай колькасці заданняў экзаменацыйнай камісіі.

1 бал

Абітурыент дэманструе адсутнасць разумення пастаўленых задач. Яго эцюды беззмястоўныя. Абітурыент не змог выканаць ні аднаго задання экзаменацыйнай камісіі.

Абітурыенты, якія атрымалі на адным з этапаў іспытаў «Творчасць» 1 або 2 (адзін або два) балы, да наступнага этапу не дапускаюцца.




  1   2   3   4   5   6   7   8

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Тэатральны факультэт iconПрозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка
Акадэмія Міністэрства ўнутранных спраў Рэспублікі Беларусь, факультэт міліцыі, следча-экспертны факультэт, крымінальна-выканаўчы...

Тэатральны факультэт iconПатаранскі Сяргей, нарадзіўся 6 студзеня 1976 году ў Менску. Вучыўся ў мастацкай школе-каледжы №26, затым у Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Коласа; у 1991
Нацыянальным гуманітарным ліцэі імя Коласа; у 1991 годзе паступае на журфак бду, а ў 1993 годзе – у Беларускую Акадэмію мастацтваў...

Тэатральны факультэт iconСёньня Беларускі тэатар балету зладзіў 100-ы паказ спэктаклю "Легенда пра Ўленшпігеля". Гэта адзін на сёньня тэатральны твор Яўгена Глебава, які мае сцэнічнае
Легенда пра Ўленшпігеля”. Гэта адзін на сёньня тэатральны твор Яўгена Глебава, які мае сцэнічнае жыцьцё. “Тыль” карыстаецца гэткай...

Тэатральны факультэт iconСкарочаны пратакол індывідуальнага заліку завочнага тура
Міжнародны ўніверсітэт “ міпса”, факультэт эканомікі І права, факультэт эканомікі І права, Гомельскі філіял

Тэатральны факультэт iconНавукова-метадычная установа
Праграма спецыяльнага вучэбнага прадмета для 5 – 6 класаў з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці...

Тэатральны факультэт iconВалеры Мазыскі, тэатральны рэжысэр, заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
Скончыў спачатку архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, потым Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут

Тэатральны факультэт iconФакультэта міжнародных адносінаў бду. Калі факультэт будзе зачынены, хто будзе рыхтаваць дыпляматаў для Беларусі?
У кастрычніку 1995 году на базе аддзяленьняў “міжнародныя адносіны”, “міжнароднае права” І “міжнародныя эканамічныя адносіны” гістарычнага,...

Тэатральны факультэт iconНародныя песні І абрады беларусаў
Праграма курса па выбары для 10 класаў з вывучэннем спецыяльных вучэбных прадметаў мастацка-эстэтычнай накіраванасці (фальклорна-тэатральны...

Тэатральны факультэт iconДа 130-годдзя з дня нараджэння Персанальная бібліяграфія Выданне 2-е
Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (1882-1937 гг.) драматург, пісьменнік, мастак, акцёр, тэатральны дзеяч, кіраўнік тэатра, першы Народны...

Тэатральны факультэт iconРаённы Цэнтр культуры "Мир"
Гледачы мелі магчымасць не толькі пачуць любімыя песні, але І спазнаць цікавую інфармацыю пра самога Святога Валенціна І аб свяце....

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка