Севярын Квяткоўскі, Менск




НазваСевярын Квяткоўскі, Менск
Дата канвертавання26.11.2012
Памер32.56 Kb.
ТыпДокументы
Kvia1023abloha-sajt


Севярын Квяткоўскі, Менск


Блогер
Андрэй Нікалаеў зьвяртаецца да галадоўнікаў царквы “Новае жыцьцё”, якія патрабуюць ад наведнікаў здымаць пры ўваходзе ў малельны дом значкі “За Свабоду”: “Я лічу, што “барацьба” супраць значкаў адштурхнула ад вернікаў даволі вялікую колькасьць актыўных маладых людзей, якія так ці інакш падтрымлівалі акцыю, ці проста былі ляяльныя да яе. … Уявіце сабе такое: нейкі чалавек бултыхаецца ў возеры й крычыць: “Дапамажыце, людзі! Божа, ратуй мяне!”. Хрысьціянін у трусах і з крыжыкам на шыі самааддана кідаецца ў ваду. Калі ён ужо быў даплыў да гаротніка, той кажа яму: “Схавай крыжык у трусы, бо тут возера, а не царква. … Усіх вернікаў і змагароў Свабоды я прашу не адварочвацца ад галадуючых пратэстантаў. А пратэстантаў прашу не адварочвацца ад тых, хто спрабуе ім дапамагчы”.


Сецявы інфармацыйна-аналітычны часопіс \”Новая">http://n-europe.eu/content/index.php?p=526">”Новая Эўропа” публікуе дасьледваньне “Палітыка як “дзіцячы” вобраз жыцьця ў Беларусі”. Аўтар, які падпісваецца псэўданімам Kak.Nickto.Drugoj дасьледуе вобраз дзяцей напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Сярод іншага аўтар аналізуе афіцыйныя прапагандысцкія біг-борды з сэрыі “За Беларусь”, дзе сярод выкарыстоўваліся вобразы непаўнагадовых розных узростаў. Цытую дасьледваньне: “Вобразы інфантыльнага грамадзтва” – так завецца адзін з разьдзелаў. На думку аўтара, лёзунг “хто быў нікім – той стане ўсім” дастасоўны ня толькі да пралетарыяту часоў Карла Маркса, але і да непаўнагадовых. У несфармаванай яшчэ сацыяльным чынам моладзі ўсё наперадзе, яны маюць самыя розныя варыянты для выбару шляху і самарэалізацыі. Тое ж самае датычыць і цэлых сацыяльных груп дарослых. Дзяржава клапоціцца пра дзяцей, дзяржава клапоціцца пра дарослых грамадзянаў, якія, нібыта, маюць магчымасьць выбраць сабе новае – лепшае жыцьцё. Грамадзтва – як “дзеці” адносна дзяржавы. Аўтар задае іранічнае пытаньне: “Хіба хтосьці можа быць супраць “дзяцей”?


На форумах парталу

Tut.by абмяркоўваюць навіну пра тое, што ў вёсцы Осава Бабруйскага раёну шэсьць новых дамоў, якія ў вёсцы клічуць “прэзыдэнцкімі” здалі ў карыстаньне без вады, цяпла і электрычнасьці. У дамах вільготна, і жыць там не магчыма. Вось некаторыя камэнтары:


“А народ яшчэ верыць у сьветлую будучыню”.


“Але ж гэта нашыя з вамі (падаткаплатнікаў) грошы, якія мы бы выкарысталі больш эфэктыўна”.


Якія нацыянальныя кухні можна пакаштаваць у Менску? Якія зь іх самыя экзатычныя для Беларусі? Тыбэцкая, нэпальская, індыйская, цыганская, украінская, баўгарская… Аўтары новага сайту Relax.by заяўляюць пра намер стаць найбольш поўнай і апэратыўнай крыніцай інфармацыі пра менскія кавярні і рэстарацыі. Распавядае кіраўнік праекту Міхаліна Емяльянава:


(Емяльянава: ) “Галоўная фішка сайту – гэта будзе адзіны сайт у байнэце, які будзе прапаноўваць відэапанараму. Можаш сядзець у інтэрнэце, і пахадзіць па рэстарацыі, якую ты абраў, ты можаш заказаць сабе столік, які сам выбярэш. Як у кампутарных гульках, ты можаш цалкам прайсьціся па інтэр’еры. На дадзены момант у нас у базе 112 рэстарацыяў, і каля 170 кавярняў. У нас будзе самая сьвежая інфармацыя, самыя правільныя нумары тэлефонаў. У нас яшчэ будуць мэню з коштамі. Прычым можна напісаць усё, што заўгодна, акрамя мацюкоў, і яно будзе ў камэнтарох”.


Інтэрнэт-суполка Afisha_by анансуе прэзэнтацыю новай кнігі паэзіі Зьмітра Вішнёва пад назвай “Фараон у заапарку”. Імпрэза адбудзецца 24 лістапада а 18-й у канфэрэнц-залі менскага Палацу Мастацтваў. А з інтэрнэт-суполкі druhi front можна спампаваць верш Зьмітра Вішнёва ў аўтарскім чытаньні.


Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24.

Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Пачнём з агляду публікацыяў на расейскіх рэсурсах. Тэма нядаўні самі кіраўнікоў краінаў снд І дэмарш журналістаў

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі І Зьміцер Бартосік сёньня ў Гародні
Сёньня ўладальнік літаратурнай прэміі "Залатая Літара"- 2008 журналіст Севярын Квяткоўскі прэзентуе гарадзенцам сваю кнігу "Фрашкі...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconВітаю, з вамі ў "Начной аблозе" Севярын Квяткоўскі
...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На форумах парталу Tut by кіпіць абмеркаваньне нядаўняга інцыдэнту з расейскімі журналістамі, якія адмовіліся асьвятляць сустрэчу...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
На жаль, за 12 гадоў ён так І ня вырас з кароткіх нагавічак старшыні саўгасу"; "Дзівяць пабуджальныя матывы, якія прымусілі "бацьку"...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Украіны, даюць тыдзень. Калі Лукашэнка апэлюе да Масквы толькі "братэрскімі" пачуцьцямі, ўкраінскі бок, які ўспрымаецца там амаль...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Вы хочаце ўключыць нашу Беларусь у склад Расеі, І зрабіць яе губэрняй? Зьдзекуецеся, маўляў, Лукашэнка ніколі ня пойдзе на тое, каб...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва
Беларусь адмовіцца прадастаўляць сваю тэрыторыю для расейскіх вайсковых аб’ектаў у выпадку, калі Расея ўздыме цэны на энэрганосьбіты....

Севярын Квяткоўскі, Менск iconСевярын Квяткоўскі, Менск
Суздальцаў некалькі гадоў пражыў у Беларусі, І быў дэпартаваны на пачатку бягучага году з краіны за артыкулы, якія не падабаліся...

Севярын Квяткоўскі, Менск iconПрывітаньне, у студыі Севярын Квяткоўскі, вы слухаеце агляд беларускага сеціва

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка