Урок беларускай мовы




НазваУрок беларускай мовы
Дата канвертавання26.11.2012
Памер49.61 Kb.
ТыпУрок
ДУА “Красненская сярэдняя школа”


Урок беларускай мовы

ў 4 класе

па тэхналогіі модульнага навучання

(модуль з поўнай самастойнай дзейнасцю)


Настаўнік Н. В. Мацюш


Краснае 2009

Тэма: Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў у творным і месным склонах адзіночнага ліку.

Мэты: 1) пазнаёміць з правапісам склонавых канчаткаў прыметнікаў у творным і месным склонах адзіночнага ліку, вучыць адрозніваць формы гэтых склонаў;

2) развіваць уменне вызначаць сувязь прыметнікаў і назоўнікаў, ставіць пытанні да прыметніка, распазнаваць род, лік, склон; ужываць прыметнікі ў мове; арфаграфічную пільнасць; навыкі самастойнай працы, кантролю і самакантролю;

3) выхоўваць любоў да роднай мовы, жаданне ведаць яе лепш.

Здароўезберагаючы аспект: кантроль за правільнай пасадкай вучняў, папярэджанне стомленнасці.

Абсталяванне: карткі-модулі, ключы для праверкі, падручнікі.


Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Рэфлексія.

ІІ. Моўная размінка.

Прачытайце верш на дошцы. Якую б назву вы яму далі?

Пра шчасце ў дзяўчынкі спыталі.

Дзе шчасце, спыталі ў яе.

А шчасце – блакітная далеч.

А шчасце – што птушка пяе.

А шчасце – пабегчы сцяжынкай,

Дзе сінню цвітуць васількі,

Лічыць на далонях дажджынкі

І плесці над рэчкай вянкі…

Ю. Свірка.

Назавіце радкі верша, дзе дзяўчынка адказвае на пытанне, што такое шчасце?

А для вас, што такое шчасце?

ІІІ. Паведамленне тэмы урока.

Вось і сёння вы прыйшлі ў школу, каб атрымаць веды і стаць яшчэ разумнейшымі.

Прачытайце тэму на дошцы.

ІV. Праца вучняў па модулю.

Фізкультхвілінка.

V. Вынік урока. Рэфлексія.

1) праверачны тэст.

2) самацэнка.

3) дамашняе заданне.



ВЭ

Вучэбны матэрыял

рэкамендацыі

ВЭ-0

Мэта: пазнаёміцца з правапісам канчаткаў прыметнікаў у творным і месным склонах

1 мін.


ВЭ-1

Паўтарэнне

Мэта: паўтарыць правапіс канчаткаў прыметнікаў у давальным склоне




ВЭ-1а

Абазнач знакам + прыметнікі, якія стаяць у давальным склоне.


Асенні дзень, летняй раніцы, малодшаму брату,любы харч, рыжай шэльме, галоднага зайца, шэраму палахліўцу.

4мін.

узаемаправерка.

абмяняйся з суседам,правер, выпраў памылкі.

ВЭ-2

Вывучэнне новага матэрыялу

Мэта: навучыцца пісаць склонавыя канчаткі прыметнікаў у творным і месным склонах.




ВЭ-2а

Варыянт 1.

Пазнаёмся зправілам на ст.24, . Адкажы на пытанне: якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага , ніякага і жаночага роду ў творным склоне?

Варыянт 2.

Пазнаёмся з правілам на ст.26. Адкажы на пытанне: якія канчаткі маюць прыметнікі мужчынскага, ніякага і жаночага роду ў месным склоне?

Параўнайце склонавыя канчаткі.

4 мін.

раскажы суседу правіла, правер,як ён запомніў.

Вывучылі?

Малайцы!

ВЭ-2б

Выканай па узору практ.43 (1) і практ.48 (2).

Узор: цёплым сухім летнім днём

6 мін.

праверпа ключу А




фізкультхвілінка




ВЭ-3.

Замацаванне вывучанага.

Мэта:вучыцца правільна ўжываць прыметнікі ў творным і месным склонах




ВЭ-3а

1 узровень.

Спішы, устаўляючы прапушчаныя літары, вызнач склон прыметнікаў, гледзячы на назоўнік.

На тонк_м лядку, сух_м лістком, пргож_м возерам, на летн_й зары, пры шырок_й дарозе,сін_м морам.

2 узровень.

Дапішы ў сказы назоўнікі зпрыметнікамі ў творным ці месным склонах. Вызначы склон прыметнікаў.

Дарогі занясло _______ _________ _________. У _______ _______ маладыя бярозкі. Праз раку можна праехаць толькі па _______ ________.

З ________ __________ прыйшла да нас зіма. _________ ________ пачалася мяцеліца.

Словы для даведак:позняя ноч, сухі калючы снег, халоднае надвор’е, санная дарога, белае ўбранне.

3 узровень:

Напішы сачынне пра зіму.Ужывай у сачыненні як мага больш прыметнікаў у творным і месным склонах.

8 мін.

Правер па ключу Б (1)


правер па ключу Б (2)

ВЭ-4

Падвядзенне вынікаў.Рэфлексія.

Мэта:праверыць уменне правільна пісаць прыметнікі ў творным і месным склонах.

Выпішы літару з правільным адказам, дзе ў творным і месным склонах.

а) марозная,снежны, вясёлы,

б)марознай, снежнай, вясёлай

в) на марознай, на снежным, на вясёлым

г)марозную, снежнага, вясёлага

1 мін.

зверся з суседам, калі памыліўся, паглядзі правіла стар.24 і 26.

ВЭ-4а

Прачытай мэты ўрока.

Ці дасягнулі мы іх?

Ацані сябе.

2 мін.

пастаў адзнаку на палях.

ВЭ-5

Дамашняе заданне:

1 узровень пр.46

2 узровень пр.50

3 узровень пр.45.

2 мін.

выберы заданне,

запішы ў дзённік



Ключ А.

Практ. 43.

Цёплым сухім летнім днём, лясным глыбокім сінім возерам, доўгай глухой асенняй ноччу.

Практ.48.

Аб цёплым сухім летнім дні, аб лясным глыбокім сінім возеры,аб доўгай глухой асенняй ночы.


Ключ Б (1)

На тонкім лядку, сухім лістком, прыгожым возерам, на летняй зары, пры шырокай дарозе, сінім морам.


Ключ Б (2)

Дарогі занясло сухім калючым снегам. У белым убранні маладыя бярозкі. Праз раку можна праехаць толькі па саннай дарозе. З халодным надвор’ем прыйшла да нас зіма. Позняй ноччу пачалася мяцеліца.



Дадаць дакумент у свой блог ці на сайт

Падобныя:

Урок беларускай мовы iconУрок беларускай мовы ў 4 класе
Я вельмі хачу, каб урок атрымаўся цікавым, пазнавальным, каб мы разам паўтарылі І замацавалі тое, што ўжо ведаем І адкрылі новыя...

Урок беларускай мовы icon§ Фанетычная сістэма беларускай мовы. Фанетычныя законы беларускай мовы
Як істотная рыса беларускай мовы падкрэсліваецца яе мілагучнасць. На чым жа яна грунтуецца?

Урок беларускай мовы iconУрок асноўная форма арганізацыі вучэбных заняткаў. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Пабудова ўрока ў залежнасці ад яго зместу
Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для студэнтаў 5 курса...

Урок беларускай мовы iconУрок асноўная форма арганізацыі вучэбных заняткаў. Сучасныя патрабаванні да ўрока беларускай мовы. Пабудова ўрока ў залежнасці ад яго зместу
Пытанні да экзамену ў летнюю сесію па дысцыпліне “Методыка выкладання беларускай мовы І літаратурнага чытання” для студэнтаў 5 курса...

Урок беларускай мовы iconУрок беларускай мовы ў 3 класе на тэму "Часцiны мовы" (замацаванне)
Падарыце ỳсмешкi свайму суседу, настройцесь на працу, будзьце ỳважлiвымi I актыỳнымi на ỳроку, сядайце, калi ласка

Урок беларускай мовы iconУрок беларускай мовы Тэма: "Тыпы скланення. Тыпы асноў"
Актуалізацыя ведаў пра назоўнік як часціну мовы, характарыстыку зычных гукаў праз арганізацыю жывога дыялога

Урок беларускай мовы iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Абсталяванне: “Беларуская мова” 5 клас частка 2; часопіс “Беларускай мова І літаратура” №-12/2010, “Картка ўліку ведаў”, магнітафон,...

Урок беларускай мовы iconУрок беларускай мовы ў 5 класе
Садзейнічаць узнаўленню ўменняў І навыкаў фанетычнага І сінтаксічнага разбораў. Спрыяць развіццю навыкаў аналізу, творчых здольнасцей,...

Урок беларускай мовы iconЗаконы беларускай мовы
Усе пазіцыйныя чаргаванні падпарадкоўваюцца асноўным фанетычным законам. Для сучаснай беларускай мовы яны наступныя

Урок беларускай мовы iconПлан мерапрыемстваў сш №8 па папулярызацыі І пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства на 2010- 2012 І далейшыя гады
Абнаўленне І афармленне ў класных кутках сш №8 інфармацыйных рубрык па пытаннях папулярызацыі беларускай мовы І новай рэдакцыі Правіл...

Размесціце кнопку на сваім сайце:
be.convdocs.org


База данных защищена авторским правом ©be.convdocs.org 2012
звярнуцца да адміністрацыі
be.convdocs.org
Галоўная старонка